Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

А яе сястра тым часам сядзела і не варушылася, паклаўшы галаву на руку і назіраючы за заходам сонца. Яе думкі былі аб маленькай Алісе і яе дзівосным сне, раптам яна напалову акунулася ў мроі

малодшай сястры:

Яна зноў убачыла Алісу, якая абхапіла невялічкімі рукамі яе калені, якая пазірала на яе бліскучымі чакаючымі вачыма... Яна магла чуць голас малой, бачыць, як яна хіснула галавой, каб прыбраць непаслухмяны кудзерчык... Яна ўбачыла і пачула (ці ёй гэта толькі здалося), як ўся прастора вакол яе напоўнілася цудоўнымі істотамі з Алісінага сну.

Доўгай травой ля яе ног прашамацеў Белы Трус... Напалоханая Мыш запляскалася ў возеры... Вось яна пачула звон кубкаў, з якіх сваіх сяброў паіў гарбатай Сакавіцкі Заяц... Вось пранізлівы голас Каралевы пачаў пагражаць катаваннем... Вось немаўлятка-парсючок пачаў чхаць на каленях у Герцагіні, вакол якой ляталі блюда і талеркі... Пранізліва закрычаў Грыфон, зарыпела крэйда яшчаркі Біла, адчуўся віск прыгнечаных марскіх свінак і ўсё гэта змяшалася ў паветры з далёкімі стогнамі самотнага Фальшывага Чарапахі.

Яна

сядзела, заплюшчыўшы вочы і нібы паверыла ў існаванне Цудакуту, між тым ведаючы, што як толькі вочы раскрыюцца ўсе знікне, ператварыўшыся ў сумную рэчаіснасць: травой зашамаціць вецер, шум на вадзе будзе з-за хістання трыснягу, звон кубкаў ператварыцца ў гук авечага званочка, крыкі Каралевы - ў голас пастушка, чханне немаўляці, крык Грыфону ды іншыя дзівосныя гукі ператворацца на шум з суседняй фермы, а енкі Фальшывага Чарапахі ў мыканне каровінага статку на далёкай пашы.

Потым яна ўявіла сабе, што праз колькі часу яе малодшая сястра ператворыцца ў прыгожую маладую жанчыну, і моцна пажадала, каб нават ў глыбокай старасці яна захавала простае і любячае сэрца дзіцяці. Каб яна збірала вакол сябе шматлікіх малых і, гледзячы на іх такімі ж бліскучымі вачыма, апавядала б ім дзівосныя гісторыі, у тым ліку і аб свёй вандроўцы па Цудакуце. Каб разумела іх простую маркоту і знаходзіла задавальненне ў іх радасцях, памятаючы ўласнае дзяцінства і гэтыя шчаслівыя летнія дні.

Канец
Поделиться:
Популярные книги

Главный рубильник. Расцвет и гибель информационных империй от радио до интернета

Ву Тим
Деловая литература:
о бизнесе популярно
5.00
рейтинг книги
Главный рубильник. Расцвет и гибель информационных империй от радио до интернета

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Руководство по системной поведенченской психотерапии

Курпатов Андрей Владимирович
Научно-образовательная:
психотерапия и консультирование
5.00
рейтинг книги
Руководство по системной поведенченской психотерапии

Анти-Ксенонская Инициатива

Вайс Александр
7. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Анти-Ксенонская Инициатива

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Путь Шедара

Кораблев Родион
4. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.83
рейтинг книги
Путь Шедара

Древесный маг Орловского княжества 2

Павлов Игорь Васильевич
2. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 2

Бастард Императора. Том 12

Орлов Андрей Юрьевич
12. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 12

Учитель из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
6. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Учитель из прошлого тысячелетия

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Последняя

Гусейнова Ольга Вадимовна
1. Последняя
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последняя

Лекарь Империи 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 4