Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Юстыцыя

Дюрренматт Фридрих

Шрифт:

— Я кінуў курыць, — патлумачыў ён, — не ўпускаю магчымасці спалучыць прыемнае з карысным.

— Гэта турму вы лічыце прыемнай, гер Колер? — спытаўся я.

Ён здзіўлена паглядзеў на мяне.

— А вы не?

— Я ў ёй не сяджу.

Ён аж ззяў.

— Па-мойму, тут цудоўна. Гэта спакой! Гэта цішыня! Я, мушу вам прызнацца, жыў дужа рассеяна, раней. Праз свой трэст.

— Магу сабе ўявіць, — згадзіўся я.

— Тэлефона тут няма, — працягваў Колер. — Здароўе ў мяне прыкметна паправілася. Вось, падзівіцеся. — І ён зрабіў некалькі прысядаў. — Месяц назад я б так не здолеў, - горда патлумачыў

ён, — дарэчы, у нас тут ёсць спартыўны клуб.

— Ведаю.

За акном, па-ранейшаму поўны надзеяў, прагульваўся ўкормлены дрозд, але, магчыма, гэта ўжо быў іншы. Абсалютна шчаслівы чалавек задаволена разглядваў мяне.

— Мы з вамі сустракаліся.

— Ведаю.

— У рэстаране «Du Th'e^atre», які займае пэўнае месца ў маім жыцці. Вы, як я памятаю, назіралі, як я гуляю на більярдзе.

— Я нічога не глуздую ў більярдзе.

— Дагэтуль?

— Дагэтуль, гер Колер.

Арыштант засмяяўся і, павярнуўшыся да ахоўніка, сказаў:

— Мёзер, ці не ўчыніце ласкі падаць нашаму юнаму другу агню?

— Вядома, гер кантанальны радца, само сабою, гер кантанальны радца.

Ахоўнік таксама ззяў усім тварам.

Пасля ён зноў сеў, а я закурыў. Зычлівасць абодвух моцна мяне выматвала. Я з прыемнасцю адчыніў бы вялікае незакратаванае акно, але ў турме гэта, мабыць, не прынята.

— Ведаеце, Шпэт, — загаварыў Колер, — я нічым не адметны вязень, не больш, а Мёзер — адзін з маіх ахоўнікаў. Выдатны чалавек. Ён уводзіць мяне ў таямніцы пчалярства. Я ўжо амаль адчуваю сябе пчаляром, ахоўнік Брунэр — з ім вам таксама не лішне было б пазнаёміцца — вучыць мяне эсперанта. Мы стасункуемся выключна на гэтай мове. Можаце самі пераканацца: бадзёрасць духу, хатняя абстаноўка, сардэчнасць паўсюль, глыбокі мір і спакой. Я цяпер абсалютна шчаслівы чалавек. А раней? Госпадзе! Я чытаю Платона ў арыгінале, я пляту кашы, дарэчы, Шпэт, вам не патрэбен кош?

— На жаль, не.

— Кашы гера кантанальнага радцы — верх дасканаласці, - горда пацвердзіў ахоўнік са свайго кута. — Я асабіста навучыў яго плесці кашы, і ён ужо пакінуў далёка ззаду ўсіх нашых майстроў. Далібог, я не перабольшваю.

Я зноў выказаў шкадаванне.

— Вой не, мне не патрэбен кош.

— Шкада, а то я з прыемнасцю падарыў бы вам. На памяць.

— Нічога не парадзіш.

— Шкада. Да слёз.

Я пачаў траціць вытрымку.

— Ці не магу я даведацца, навошта мяне сюды запрасілі? — спытаўся я.

— Але ж вядома, можаце, — адказаў ён. — Несумненна, можаце. У мяне неяк з галавы выскачыла, што вы прыехалі з волі, што вам спех, што вы занятыя. Добра, пяройдзем да справы: тады, у «Du Th'e^atre», вы, памятаеце, расказвалі, што збіраецеся стаць самастойным.

— Я і самастойны.

— Так, мне дакладвалі. Ну, і як гандаль у лаўцы?

— Гер Колер, — сказаў я, — тут пра гэта, бадай што, гаварыць недарэчы.

— Значыцца, кепска, — кіўнуў ён, — так я і думаў. А кантора ваша ў мансардзе на Шпігельгасэ, праўда? Таксама кепска. Яшчэ горш нават.

Гэта ўжо перабірала край. Я ўстаў.

— Альбо вы скажаце мне, што вам ад мяне трэба, гер Колер, альбо я пайду, — груба сказаў я.

Абсалютна шчаслівы чалавек таксама ўстаў, раптам перад маімі вачыма зрабіўся магутным, непераможным і ўціснуў мяне назад у крэсла абедзвюма рукамі,

апусціўшы іх, як гіры, на мае плечы.

— Сядзьце, — сказаў ён пагрозліва, амаль злосна.

Мне нічога не заставалася, як паслухацца.

— Добра, — сказаў я і прыціх.

Ахоўнік таксама. Колер зноў сеў.

— Вам патрэбны грошы, — канстатаваў ён.

— Гэтага мы абмяркоўваць не будзем, — адказаў я.

— Я мог бы даць вам даручэнне.

— Слухаю.

— Я хачу, каб вы нанава расследавалі маю справу.

Я разгубіўся.

– Інакш кажучы, гер Колер, вы хочаце дабіцца перагляду?

Ён кіўнуў.

— Калі б я хацеў перагляду, гэта азначала б, што вынесены мне вырак несправядлівы. Але ён больш чым справядлівы. Жыццё маё завершана і падшыта да справы. Я ведаю, тутэйшы дырэктар лічыць мяне крывадушнікам, і вы, Шпэт, здаецца, таксама. Магу зразумець. Але я не святы і не д'ябал, я ўсяго толькі чалавек, які прыйшоў да высновы, што, каб жыць, дастаткова турэмнай камеры, а каб памерці — ложка, пазней — труны, бо прызначэнне чалавека — мысліць, а не дзейнічаць. Дзейнічаць можа кожны асёл.

— Добра, — сказаў я, — вельмі пахвальныя высновы. Але цяпер дзейнічаць за вас павінен буду я. Яшчэ раз даследаваць вашу справу. А ці дазволена аслу папытацца, што вы намыслілі?

— Нічога я не намысліў, - коратка адказаў доктар h.c. Ісак Колер. — Я проста разважаю. Пра свет. Пра людзей. Магчыма, пра Бога. Але на развагі мне патрэбен матэрыял, інакш мае думкі пачынаюць круціцца ў пустаце. Ад вас мне не трэба нічога, апрача невялікай дапамогі ў маіх занятках, якія вы спакойна можаце разглядаць як хобі міліянера. Дарэчы, вы не адзіны, у каго я прашу нязначных паслугаў. Вы ведаеце старога Кнульпэ?

— Прафесара?

— Яго-яго.

— Я ў яго вучыўся.

— Ну, вось бачыце. Цяпер ён на пенсіі, і каб ён канчаткова не спарахнеў, я і яму даў даручэнне. Цяпер ён заняты даследаваннем. Вынікі аднаго забойства. Ён высвятляе наступствы, якія паследавалі і яшчэ паследуюць у выніку гвалтоўнага спынення жыцця аднаго калегі. Надзвычай цікава. Ён у захапленні. А задача ў тым, каб, даследаваўшы рэчавасць, дакладна вымераць і ўздзеянне аднаго ўчынку. А ваша задача, шаноўны, будзе іншага роду, і ў пэўнай ступені яна процілеглая таму, што робіць Кнульпэ.

— Якім жа чынам?

— Вы павінны нанава разгледзець мой выпадак, зыходзячы з дапушчэння, што забойца быў не я.

— Не разумею.

— Вам трэба скласці фіктыўнае дапушчэнне, толькі і ўсяго.

— Але ж раз вы забойца, дык усе мае дапушчэнні не маюць сэнсу, — запярэчыў я.

— Не, толькі так яны і набываюць сэнс, — адказаў Колер, — дарэчы, вас ніхто і не прымушае даследаваць рэчавасць, гэтым займаецца наш мілы Кнульпэ, вам трэба разгледзець адну з магчымасцяў, якія тояцца ў рэчаіснасці. Бачыце, дарагі Шпэт, рэчаіснасць нам і без таго вядомая, за яе я і сяджу тут і пляту кашы, а вось пра магчымае нам вядома якраз жа і мала. І гэта натуральна. Магчымае амаль бязмежнае, тым часам як рэчаіснае строга абмежавана, бо толькі адной з магчымасцяў дадзена ўвасобіцца ў існасць. Рэчаіснае — гэта проста асобны выпадак магчымага. А таму яго няцяжка ўявіць і ў іншым выглядзе. З чаго вынікае, што нам трэба пераасэнсаваць рэчаіснае, каб пранікнуць у сферу магчымага.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Гаусс Максим
8. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Лейтенант. Назад в СССР. Книга 8. Часть 1

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Точка Бифуркации IV

Смит Дейлор
4. ТБ
Фантастика:
героическая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации IV

Сфирот

Прокофьев Роман Юрьевич
8. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
6.92
рейтинг книги
Сфирот

Шайтан Иван 4

Тен Эдуард
4. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 4

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Изгои

Владимиров Денис
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изгои

Технарь

Муравьёв Константин Николаевич
1. Технарь
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
7.13
рейтинг книги
Технарь

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Полет аистов

Гранже Жан-Кристоф
Детективы:
триллеры
8.88
рейтинг книги
Полет аистов

Эпоха Опустошителя. Том VIII

Павлов Вел
8. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VIII