Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Ён паваліўся, а я не лезу наперад. Аж гляджу — пабеглі ўсе, дык і я па полі… Вуліцай во так, у жыта. I я бегла. I братавая мая бегла. Мы ўдзвёх з ёю. Дык яна павалілася і ляжыць. А я глянула во гэтак… Ці паверыце вы мне? Я ж не маню, — я глянула, што яна ляжыць, і я пабегла, у плот ушчамілася, за хлеўчыкі, і засталася я жывая. Тры сялібы перабегла. За хлявы. Густа была будоўля.

Тады я гляджу — ажно мая дзяўчынка, во гэтачкая, бяжыць! Бяжыць з таго жыта. Ужо яны радзей стралялі. Дык я тады за гэтую дзяўчыну ды кажу:

— Ай, дачушка, ужо ж нам усё! А чацвёра ж дзе яшчэ?

Тады

я схапіла гэтую дзяўчыну, а з ёю так во ватовачку, а сама ў жыта. А яно счарнела ўжо, маё дзіцятка, на мяжы…

I я пералежала ў жыце з гэтай дзяўчынай.

Як ужо білі!.. Ай, білі!.. Лес шумеў і зямелька стагнала, як білі! Хто дзе…

Колькі нас адбеглася? Бабы дзве толькі. А то ўсё дзеці. Яны пусцілі з пулямётаў у рост, а дзеці маленькія, і засталіся, гадоў па пяць, па шэсць каторыя.

Я была здаровая, дык я бегла, я б цяпер так не пабегла…

Пытанне: — А вашы дзеткі?

— А мае дзеткі недзе чацвёра. Толькі адна каля мяне. Меншая самая. Яны там, немцы, доўга стаялі. Я во так падсунулася да мяжы, каб паглядзець, а яна:

— Ай, мамачка, не кідай мяне!..

Я падсунулася — аж мая хата, роўна акон, гарыць!.. I паехалі яны, бачу я. Тады я пабегла і знайшла… Каго я знайшла? Крысціну. У яе на руцэ дзяўчыну забілі. Кулю Цыганаву знайшла. I дзяўчынку Шурку. Вот колькі нас. Пабеглі мы ў лес. А тады я ішла, дзяцей гукала, аж во гэта, раненая… (Да гаспадыні.) Ты, Юлька, ляжала, а я цябе знайшла. Знайшла яе, каля яе было чацвёра… А гразь такая!

— Хто там? — кажу я. — Хадзіце ка мне! А яны кажуць:

— Вы хадзіце к нам!

Вядома, невялікія дзяўчата. Я ўзяла к ім прышла. А во гэтая Юлька ляжыць, чуць жыва. Я так нагнулася, кажу:

— Ах, Юлечка!

А яна ўзяла ды хліп-хліп… А дзяўчына гразі ўзяла ды на яе. Гэта там вада такая была — адна гразь. Сёмы годзік дзяўчынцы было, а маці, Юлька гэта, стане што папала гаварыць, дык яна вады на яе. Так ратавала яе. Пракапала ямку і брала з яе ваду. Юлька голая ляжала, дык яна ёй на грудзі вады, на твар…»

Разліцце — вёсачка «бесперспектыўная». Так нам сказалі на двух узроўнях, у сельсавеце і ў раёне. Прапанавалі цёткам з гэтых сумных хатак перабірацца ў цэнтр калгаса, гарантавалі, як гэта робіцца, дапамогу, а яны — не хочуць.

Дзіўна? Не вельмі.

Гадоў некалькі перад гэтым на Гродзеншчыне нам здарылася сустрэць штосьці падобнае. Куды там падобнае — курную хату!.. Не ў музеі ці на карціне, а ў Лідскім раёне, на тэрыторыі багатага саўгаса «Малое Мажэйкава». Саўгас пабудаваў двухпавярховы дом, а бабку з курнай хаты ніяк не маглі ўгаварыць перайсці ў кватэру з усімі выгодамі. Дырэктар напісаў яе сыну ў Ленінград, на Кіраўскі завод, што саўгас аплоціць камандзіроўку, абы толькі хлопец угаварыў маці не ўпарціцца. Цэлая казка, калі хто недаверлівы… Ашто ж у бабкі была за прычына не пераходзіць? Старая ліпа перад акном, а пад ліпай — крынічка… Так яна, бабка, сама гаварыла.

Разліцце — нейкія тры хаты, хлявочкі, платы, агароды… I лета сваёю раскошай сумоты такой не прыкрашвае. Бабулю Настассю Шыла дачка была забрала ў Казахстан, дзе яна працуе бухгалтарам, але старая там не прыжылася. Тут трымаецца, а пры ёй, як пры маці, і Юлія Сушко.

Для гэтай вернасці роднаму кутку знешніх прычын асаблівых няма. Старэюць хаты, старэюць маці. Над тым калодзежам, у якім быў схаваўся адзін з двух ацалелых мужчын, зруб зноў струхлявеў і сам, кавалкамі ды парахнёй, абвальваецца ў недалёкую ды падазроную ваду.

«Заўтра якраз трыццаць год з таго дня», як загінуў яе сынок, і яна туды пойдзе, на тую магілу, і «буду дзень там плакаць»…

Таму і з Разліцця нікуды перабірацца не хоча, і ад дачкі таму вярнулася — з той цаліннай выгоды.

Памяць

Быў на Случчыне засценак Падлявішча, прыгожы засценак, двары шырокія, у садах, як у вянках, дамы на высокіх падмурках, крытыя гонтай. Калгас тут хутка ўвабраўся ў сілу, і назву вёсцы далі новую, савецкую — Чырвоная Старонка.

Яшчэ ў тыя гады пасадзіў Кандрат Лапец на сваім пляцы бярозу. Не для пажытку, для красы. I любаваўся дрэўцам чалавек, не падазраючы, што неўзабаве яно стане помнікам на яго магіле.

28 студзеня 1943 года карнікі напалі на Чырвоную Старонку, Гандарэва, Старэва, Лазараў Бор і іншыя вёскі і вёсачкі наваколля. Папалілі іх, моладзь пабралі ў Германію, а старых пабілі. Партызанскі сувязны Іван Лапец, Кандратаў сын, прыйшоў на сваё пажарышча, знайшоў нежывога бацьку і, аплакаўшы, пахаваў на падворку пад бярозай, як здавён хавалі людзей, забітых громам. Пасля вайны Іван Кандратавіч пабудаваўся на другім баку вуліцы, старое котлішча пустуе. Ад той бацькавай бярозы насеяліся дрэвы-дочкі, яны абкружылі магілку гаспадара. Надмагільны камень, пастаўлены сынам, згубіўся паміж жывых абеліскаў-бяроз.

У вёсцы Казіміраўка на Мазыршчыне пажылая, смуглявая жанчына з вялікімі, як на старых іконах, вачыма падвяла нас да шэрага каменя пад яблынькай у агародзе. Там магіла яе сям'і, замардаванай фашыстамі. Пра трагічную пагібель родных і сваё выпадковае ацаленне Улляна Казак расказвала неяк надзіва стрымана і паслядоўна, хоць папярэджвала нас, што находзіць часам на яе зацьменне, забыццё. Калі мы фатаграфавалі яе тут, каля яблынькі, жанчына стаяла спакойна, як бы не бачыла нас, а потым падняла некалькі яблыкаў з муравы і падала нам — частуйцеся. Сцішнавата выглядала гэтае нечаканае запрашэнне прычасціцца да памяці нябожчыкаў. Але для нашай шчырай субяседніцы, сялянкі з сухімі, пацямнелымі ад працы рукамі, усё тут было, відаць, натуральна. Тыя, што тут ляжаць, садзілі яблыню, пра іх яна напамінае сонечнымі пладамі.

У свой час давялося нам бачыць на брэсцкім Палессі абгарэлыя дубы на котлішчах вёскі Тупічыцы на беразе Бабровіцкага возера. Не шмат засталося гэтых дрэў-ветэранаў: толькі тыя, што раслі наводшыбе ад сяла, далей ад пажарышча, толькі яны захавалі ў тоўшчы магутных камлёў пад бранёю кары рэшткі жыццёвай сілы. Ім паабпальвала голле, агонь павыядаў чорныя дуплы ў падсохлых ствалах, — яны зеўраюць абвугленымі проймамі, уражваюць удзень, палохаюць уначы. Гэтыя абвугленыя галіны-рукі, абгарэлыя карнявішчы-ногі і ствалы-тулавы надаюць сілуэтам дрэў выраз трагедыйнай велічнасці…

Поделиться:
Популярные книги

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Черный Маг Императора 23

Герда Александр
23. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 23

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Инженер Петра Великого 4

Гросов Виктор
4. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 4

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

На цепи

Уваров
1. На цепи
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
На цепи

Последний Герой. Том 4

Дамиров Рафаэль
Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 4

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Двойник короля 16

Скабер Артемий
16. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 16