Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

I ўсё ж не толькі ў гэтым сутнасць.

Тупічыцкія дубы сталі помнікамі не толькі таму, што яны судакраналіся з агнём і трагічным лёсам тых гаспадароў, што загінулі тут. Помнікамі зрабіла і робіць гэтыя маўклівыя дрэвы пашана жывых, памяць нашчадкаў. Людзі, тыя, што засталіся, што цудам уцалелі, і тыя, што пераехалі сюды з блізкіх і далёкіх сёл ды гаспадараць на другім беразе возера ў вёсцы Бабровічы, а таксама дзеці іх, што нарадзіліся ўжо ў мірны час, — яны шануюць тупічыцкія дубы, як прынята шанаваць памяць пра сваіх продкаў. Ніхто не смее падысці да дубоў-ветэранаў з пілой ці сякерай.

Помнікі чалавек стварае для людзей. А з чаго яны —

не так істотна: з жывых, зялёных дрэў ці з моцнага граніту, бронзы, бетону або, можа, з гучнага слова ці ўзнёслай мелодыі, якія не горш за граніт могуць захаваць на векі вечныя памяць і думку пра жыццё, смерць і несмяротнасць.

Уражваюць, палохаюць і адначасна супакойваюць, узвышаючы душу, помнікі-дрэвы. Нам, людзям, бачыцца ў іх пратэст зямлі, голас-крык маці-прыроды супраць сляпое жорсткасці. I ў гэтым глыбінным пратэсце — супакаенне нашай душы: прырода заадно з намі, яна супраць смерці, яна — за чалавечнасць.

А побач з помнікамі-дрэвамі чалавечыя помнікі-манументы, мемарыяльныя дошкі, абеліскі, крыжы, рэквіемы, элегіі, эпітафіі і народныя паданні, сказы, успаміны, усё гэта — за жыццё і чалавечую годнасць супраць смерці і прыніжэння.

Вось на вялікай паляне, што зарастае маладым сасоннікам, зазіхацеў на сонцы, як белы неспадзяванак, велічны мемарыял. Тут была вёска Расоха, адна са шматлікіх у Беларусі, ды і тут, у Асіповіцкім раёне, не адзіная партызанская сталіца, лясная «Масква». Тут былі хаты, потым зямлянкі, тут быў партызанскі могільнік і могільнік мірных людзей, пабітых ворагамі ў часе блакад. Карнікі разбуралі і зямлянкі, знішчалі і надмагільныя знакі, наспех пастаўленыя людзьмі па сваіх блізкіх. Калі блакады знімаліся, тыя, хто застаўся жывы, вярталіся ў Расоху, аднаўлялі магільныя курганкі і насыпалі новыя. Пасля вайны родзічы паставілі некаторым з ахвяр фашысцкай навалы бетонныя або нават гранітныя абеліскі з партрэцікамі на эмалі. З гэтых самаробных наіўнапрасцецкіх абеліскаў глядзяць, усміхаючыся, маладыя хлопцы і дзяўчаты, якім толькі б сысціся ў круг, распаліць агонь і заспяваць песню! А навокал лес, прыцішаны сасновы пошум.

I мабыць, захацелася заказчыкам і выканаўцам агульнага мемарыяла на месцы вёскі Расоха, каб савецкія хлопцы і дзяўчаты, партызаны і іх сяброўкі, гаспадары і гаспадыні, якія давалі ім гасцінны кут, абмывалі і абшывалі, кармілі іх і турбаваліся за іх жыццё, каб усе яны разам, калісьці такія жыццярадасныя, цяпер гаварылі з жывымі. I яны гавораць. I слухаюць гаворку жывых.

Найбольш вымоўныя на жалобных помніках — прозвішчы тых, што загінулі. Калонкі аднафамільцаў на дошках мемарыяла. Дзесяць, дваццаць і сорак аднолькавых… Хіба можна паставіць побач з гэтым нейкі надпіс? Але гэта прыкмячаецца толькі потым, калі спадае высокае хваляванне, навеянае гэтым помнікам у глухім, далёкім лесе.

Адхонныя прыступкі перад узгоркам, над імі на тэрасе пяць квадратных, сіметрычна расстаўленых бетонных скрыжаляў, запоўненых барэльефамі і надпісамі. На цэнтральнай пліце два маладыя шыракаплечыя партызаны ахоўваюць ад ворага жанчыну з малым хлопчыкам. У розныя бакі глядзяць узброеныя людзі — вораг можа з'явіцца адусюль. У аднаго юнака рука сціснутая ў кулак… Так, хоць не заўсёды хапала партызанам сілы абараніць свае сем'і і ўсё насельніцтва ў зонах дзеяння, аднак усё, што маглі, рабілі, — папярэджвалі, прымалі баі, давалі прытулак уцалелым, лячылі параненых і хворых. Было вострае адчуванне абавязку ратаваць людзей, а ў насельніцтва — адчуванне еднасці лёсу са сваімі хлопцамі-партызанамі, са сваімі

заступнікамі і мсціўцамі.

Мабыць, найбольш хвалююць тыя выпадкі, калі чалавек у сваім натуральным імкненні ўшаноўваць памяць блізкіх, знаходзіць агульную мову з прыродай, з яе гатоўнасцю быць помнікам чалавеку, які пры жыцці сваім яднаўся з ёю дзень за днём у працы. Літоўскі скульптар Г. Якубоніс глыбока адчуў сілу гэтай жывой сувязі працоўнага чалавека з прыродай. Славуты мемарыял у вёсцы Пірчупіс ён склаў з гранітных валуноў, узятых проста з навакольнага поля. Паставіўшы пяць ярусаў гранітных глыбаў, мастак высек у іх незабыўны вобраз Маці, літоўскай сялянкі, простай і велічнай у сваім горы, мужнай у жалобе.

Постаць маці — найбольш часты вобраз на брацкіх магілах памардаваных фашыстамі людзей і ў нас, на Беларусі. Гэта найвымоўнейшая постаць. Яна жывою сувяззю злучае пратэст чалавека з пратэстам прыроды супраць смерці. I як бы ні быў выкананы вобраз маці — з прафесійным майстэрствам, у бронзе, граніце, мармуры, — як, напрыклад, у вёсцы Засоўе на Лагойшчыне ці на котлішчы вёскі Пераходы на Случчыне, — або з аматарскай наіўнасцю і непасрэднасцю ў сціплым бетоне, як у Лозках Калінкавіцкага раёна, — вобраз гэты нязменна хвалюе самой прысутнасцю на памятнай жалобнай мясціне.

Лагойшчына. Насупраць вёскі Жардзяжы з асфальту Мінск — Віцебск збочвае глухі лясны тракт, які вядзе ў былую вёску Дальву. Там, дзе сасновы бор расступаецца сонечнымі палянамі, што некалі, напэўна, былі полем, усюды абапал дарогі ляжаць крушні камення. Адшліфаваныя вятрамі, яны падобны на велічэзныя бульбіны. Мясцовасць лясістая, патайная. Сасоннікі, нібы роты салдат, што строем спусціліся з узгоркаў і раптам, як па камандзе, замерлі.

У такім вось часцерніку размяшчалася некалі стаянка-схованка сялян вёскі Дальва. Яны хаваліся там ад фашыстаў у чэрвені 1944 года.

Калі заглыбіцца ў тутэйшую баравіну, дык адчуеш сябе як бы ў сярэдзіне гіганцкага аргана, дзе сярэбраныя трубкі — ствалы соснаў, аброслыя мяккім, сівым лішайнікам. Серабрацца камлі над сакавітай зелянінай ягадніку, а вышэй чалавечага росту срэбра пераходзіць у мядзяную чырвань. Над усім вісне цёмнае скляпенне густых кронаў. Здаецца, краса, бяспека і ўтульнасць назаўжды сышліся ў гэтых цудоўных барочках.

У чэрвені 1944 года сюды набліжаўся фронт, ішла блакада. Дальвінцы, папярэджаныя партызанамі, сышлі з вёскі ў лес. Карнікі, выйграўшы бой на шашы, хлынулі ў партызанскую зону.

Пра гэта нам расказвае Мікалай Пятровіч Гірыловіч, адзіны ацалелы жыхар Дальвы, сёння радыёінжынер, а ў тыя дні вясковы хлапчук.

«…Нанач спыняліся, акопваліся, а днём ішлі зноў прачэсваць лес.

Раніцаю бацька павёў пасвіць каня, кіламетры два ад вёскі. Маці разбудзіла мяне падмяніць яго, нават і правяла туды. Бацька з маткай пайшлі дамоў. Я пасу каня, а праз некаторы час пачуліся стрэлы і выбухі — там, у вёсцы. Я спярша ўзяўся распутваць каня, ён быў спутаны жалезным путам, — дык правазіўся некаторы час, а потым кінуў і без каня пабег у вёску. I ўбачыў я — дагарае дом Васіля Кухаронка. Па жыце я пабег у свой дом, а гітлераўцы ўжо садзіліся на машыны і ад'язджалі ў кірунку Жардзяжоў. Я ўбег у хату. Як толькі пераступіў парог — пасцелі раскіданы, лыжкі ляжаць на стале раскладзены… Мне стала страшна. Я падняў крык, стаў клікаць бацьку і маці, але ніхто не адклікаўся. Я пабег да таго дома, які гарэў. Агонь перакінуўся ўжо на другія хаты. Я бегаў вакол, крычаў, клікаў на падмогу, але — нідзе нікога. Цішыня. Толькі трэск агню…

Поделиться:
Популярные книги

Слезы Эйдена 1

Владимиров Денис
11. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Слезы Эйдена 1

Личный аптекарь императора. Том 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 2

Цикл романов "Целитель". Компиляция. Книги 1-17

Большаков Валерий Петрович
Целитель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цикл романов Целитель. Компиляция. Книги 1-17

Гром Раскатного. Том 3

Володин Григорий Григорьевич
3. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 3

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник