Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Думаю, можа, дзе хто застаўся. Іду ў палавіну засценка, дык хлапчучок ляжыць забіты на полі, уцякаў. Гэта Болесяў хлапчучок, а потым — Крываносаў хлапчучок, ранены. Ды кажа:

— Цётачка, спасайце мяне. Я кажу:

— Дзіцятка маё, я і сама не магу, у мяне кроў льецца, зубы павыбіваты. Кажу, паляжы, можа, я каго ўгледжу.

А за рэчкай, глянула — іх, як авец, стаіць, гэтых немцаў. Дык яны як сталі па мне страляць з пулямётаў. Дык я ўпаду, здаецца, я так ужо ўцякаю, — а я на адном месцы ўсё. Упаду ў гэтую ваду, у рэчку, ды там і прабыла, пака сцямнела. Нашы мужчыны гэтага хлапчука падабралі, у склеп палажылі. Ён там

і памёр. А некаторыя жыўцом дзеці гарэлі, каторыя малыя — не стралялі. Ой, я і не ўспамяну, колькі нас пабілі ў нашых Пераходах. Я тады там жыла. Усе і пагіблі. Не там пабілі, дык у партызанах яны памітрэліліся, то на фронце. I вёскі зусім няма…»

Надзея Аляксандраўна Няглюй. Чырвоная Старонка Слуцкага раёна.

«…А яны акружылі дзярэўню і нас ужо нікуды не пускаюць. А мужчын узялі скот гнаць. Каторыя маладыя былі. Жанчын ніводнай не ўзялі, толькі мужчын. Мужчыны сабіраюцца скот гнаць, а мы ўжо знаем, што з намі будзе…

Я прыбегла ў сваю хату, а гэты немец мяне адкінуў — не хадзі, сядзі ўжо там. Я ўжо баялася куды-небудзь ад дзяцей бегчы, у мяне чэцвера дзяцей. Каб мяне ўжэ дзе на вуліцы не забілі, а каля дзяцей забілі. Ну, і так сядзімо мы. Гэтыя мужчыны ўжо ходзяць, скот павыганялі. I гэтых мужчын адправілі ўжо з засценка. А мы ў той хаце засталіся. Ну, і яны ўваходзяць. Пахадзілі, пахадзілі, пахадзілі. А мы кажам:

— Паночкі, што вы рабіць будзеце з намі? Беце нас, толькі дзяцей нашых не беце. Павыкідайце на двор, і ўсё.

А мароз быў, зіма такая была. Ну, а яны што — гавораць па-свойму, не пазнаеш, што яны гавораць. А потым пашлі. Прышлі апяць. Скамандавалі — мы пападалі на пол. Тады ж матрасы былі, дык яны з гэтых матрасаў павытрэсвалі салому на пол, каб яна гарэла, гэтая салома… Мы так пападалі: дзевачка мая так вось, у мяне ў галаве, а хлопчык так во. А старэйшы мой — далей, і ўсё плакаў: «За што нас будуць біць?..» Плакалі, крычалі…

Гэтыя немцы прыдуць у хату, а мы на коленцы пастанем і просім, каб нашых дзяцей не білі. За што іх біць, што яны вам вінаваты? Старэйшаму хлопчыку было дванаццаць год. А меншай дзевачцы было пяць, самай меншай. Ну, а яны ўсё адно нічога да нас, не панімаюць, смяюцца… А потым уваходзяць біць…

Адзін вымае наган, а другі з аўтаматам. Мы пападалі, і пачалі яны нас біць, ляжачых…»

* * *

Калі ехаць з поўдня на Капыль — навокал чарназёмнае прыволле Случчыны! — здалёк убачыш дзве вёскі: адна ўздоўж другой — глядзяць адна на адну з пагоркаў. Вялікія Прусы і Малыя Прусы…

Пры ўездзе ў Вялікія Прусы на чорным полі бялеюць высокія пліты помніка, здалёк бачныя. Прозвішчы, што выбіты на тых плітах, — дзесяткі разоў адно і тое ж прозвішча паўтараецца, і толькі імёны інакшыя — у сучасных Вялікіх Прусах гучаць рэдка. Не толькі сем'і, але і карэнні цэлых сялянскіх родаў былі знішчаны.

Сярод зусім новых прозвішчаў сённяшніх жыхароў вёскі ўсё яшчэ, аднак, трымаецца і тое, што смерць, многа раз паўтарыўшы, запісала на тых вялізных плітах.

Жыве ў Вялікіх Прусах Марыя Фёдараўна Кот. Летам тут жыве. На зіму — як у вырай — яна і яе ціхі, белы дзядок Іван Сільвестравіч разлятаюцца. Яна — у Мінск, да свайго сына, ён — у Капыль, да свае дачкі.

Яны, як і многія, пра каго

мы расказваем, ужо не маладыя «сіротамі пабраліся», сталі жыць разам пасля таго, як пабілі іхнія сем'і. Але сын, але дачка — іх шчасце! — засталіся ў яе, у яго.

Кожную вясну, як з выраю, вяртаюцца старыя — у свой садок, на свой агарод, пад родную страху Вялікіх Прусаў.

Хоць і вунь якая страшная памяць пад той страхой жыве — раптоўна громам будзіць уначы, воўкам кідаецца пад ногі, калі пойдзе чалавек па вуліцы сярод старых дрэў, каля даўніх калодзежаў…

Перш чым прыехаць да Марыі Фёдараўны Кот — ужо знаёмай нам, — мы пабывалі ў яе нашмат маладзейшай сяброўкі ў Капылі і запісалі тое, што Марыя Мікалаеўна Нагорная расказала нам у прасторным ды зацішным памяшканні дзіцячай бібліятэкі, якою яна загадвае.

Тое, што адбывалася з Вялікімі Прусамі, дзве гэтыя жанчыны бачылі, перажылі кожная па-свойму. Марыя Фёдараўна Кот у самым пекле была — увесь час у вёсцы. Марыя Мікалаеўна — разам з тымі, хто хаваўся ў недалёкім лесе: зблізку бачылі, чулі, перапакутавалі тое забойства вёскі, суседзяў, сем'яў. Памяць абедзвюх жанчын неяк асабліва праўдзіва і жудасна паглыбляюць адна другую, як люстры, пастаўленыя адно супраць аднаго.

«…Ну, мой дзень, 26 верасня 1942 года, — успамінае Марыя Нагорная, — пачаўся з таго, што мама мяне разбудзіла гадзін у сем раніцы і кажа:

— Бяжы хуценька да сястры і скажы, што немцы едуць.

Першым жа дзелам за сваіх хапаюцца. А яе муж быў у партызанах. Дзеці маленькія. Ну, я і пабегла да яе.

…У нас па суседству быў адзін чалавек, Пупейка. Ён цяпер у Мінску жыве, пенсіянер. А тады ён жыў у Прусах. З нашай вёскі было многа інтэлігенцыі — настаўнікі, інжынеры, урачы. I вот папрыбягалі назад у сваю вёску, калі вайна пачалася. Яго бацькі там жылі, і ён там жыў у вайну. I ён намнога вышэй стаяў усіх астальных нас, пруслян, разумеў усё… Па прафесіі ён быў эканаміст ці бухгалтар, я ўжо добра не памятаю. Там у нас гараж стаяў за сялом, дык ён кожную раніцу выходзіў, залазіў на вышку і праглядваў тэрыторыю, ваколіцу, — як там немцы, едуць ці не едуць. А дарога гэтая, што з Цімкавіч да Капыля, добра праглядваецца. З тое вышкі.

Дык вот у тую раніцу, — расказвалі людзі, — ён узлез на тую вышку, паглядзеў і ўбачыў вялікую пераправу па гэтай дарозе Цімкавічы — Капыль. I бачыць, што паміж Прусамі, Вялікімі і Малымі, немцы акопваюцца ўжо. Ён вярнуўся ў сяло і гэтую трывогу ўсім перадаў. Немцы едуць з-пад Цімкавіч! Яшчэ ж трэба было і гаварыць, адкуль едуць, каб знаць, куды ўцякаць. Прусляне былі заўсёды начаку, бо вельмі часта прыходзілася ўцякаць. Па той прычыне, што многа было ў партызанах. Амаль з кожнае хаты быў хто-та ў лесе. Людзі баяліся, асабліва ўжо тыя, чые былі ў партызанах…»

Капыль, дарога з Цімкавіч… Далей, як пісаў Кузьма Чорны, у «гаворцы людзей чуваць Нясвіж, Слуцак». З гэтымі мясцінамі звязана моўнае багацце выдатнага беларускага празаіка, таксама як і багацце народных характараў у яго раманах, тыпаў сялян — цягавітых, шчодрых, сціплых і сардэчных… Такімі асабліва бачыліся яны, калі вайна і фашызм разлучылі пісьменніка з роднымі мясцінамі. Пішучы ў Маскве аб мужных земляках-партызанах, якія змагаюцца з жорсткім і бязлітасным «жалезным зверам», цяжка хворы Кузьма Чорны ўвесь час жыў думкай і трывогай: а што там, а як яно там, дзе засталіся ўсе яго «прататыпы» — яго народ.

Поделиться:
Популярные книги

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Черный Маг Императора 23

Герда Александр
23. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 23

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Инженер Петра Великого 4

Гросов Виктор
4. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 4

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

На цепи

Уваров
1. На цепи
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
На цепи

Последний Герой. Том 4

Дамиров Рафаэль
Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 4

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Двойник короля 16

Скабер Артемий
16. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 16