Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

— Ну што, Аляксандраўна?

А ўмяне ў галаве ад ужаса, значыць, трашчыць… Потым я на сына гавару:

— Сын, туалеты гэтыя асталіся. Здымай дзверы, накрывай, ізвініце, гэтыя дзіркі, і будзем тут жыць.

Ну, і пасяліліся мы там, у туалетах. Дзень сядзім… А калодзежы ўсе атраўленыя, есці нічога нет. Дочка мая нічога і не просіць, знаеце, сядзім. Другія дык пайшлі к сваім родзічам у суседнія вёскі, а мне дык некуды. Сяджу я. Ноч пераначавалі. Назаўтра прыйшлі дзеці ка мне, дзевачкі, хадзілі ў другі і трэці клас.

Дзеці дырэктара торфзавода. Нехта ім сказаў: «Марыя Аляксандраўна ў туалеце жывёць, не знаю, што з ёю дзелаецца. Ілі яна ўжо саўсем сазнанне пацярала, ілі, гаворыць, што?» Прыходзіць дырэктарава, значыць, жана і гаворыць:

— Марыя Аляксандраўна, дакуль вы будзеце здзесь сядзець?

Прыгласіла яна к сабе, торфзавод яшчэ цэлы быў, далі яны мне куток, прынеслі есці.

А ў галаве, у вушах трэск невынасімы, невынасімы… Ну, а жывы ж чалавек — усё жыве, есці ж хочацца. Ну, і я скажу вам праўду — па сёлах хадзіла. Куды прыду — знаюць мяне… (Плача.) Людзі жалелі…»

Марыя Ананіч.

«… Хлопчык быў у мяне, дзесяць гадоў. Я гавару:

— Мой хлопчык, будуць зганяць, будуць нас біць. Ну, і сталі нас зганяць. Прыйшоў немец, я стала кросны ў хату ўносіць, шкада ж красён, дык я за іх. А ён мне рэвольвер у грудзі і кажа:

— Кінь!

Я кінула. Ён мяне за шыю — на выган. Гоніць і за шыю во так, паказвае, куды ісці. А дзіця маё за мяне ўзялося. Прыходзяць на выган і матка мая, і бацька, і сталі мы ўмесце. А тут ужо вот гэты пасёлачак гарыць.

Ну што, стаім мы на выгане. Падышла… Тут маладзіца адна была, падышла яна к паліцэйскаму ці к немцу, дык ён яе кіем па галаве.

Стаяў тут Даніла такі, на пасёлку жыў, дык гаворыць:

— Жанчыны, мужчыны, паб'юць нас, бо ўжо яны параз'ядаліся і паб'юць нас тут на выгане.

Усе ў плач, у плач — і бабы, і дзеці… Мы стаім ужо сваёй сямейкай: тата з мамай, я з хлопчыкам. А паліцэйскія:

— У школу, у школу! А жанчыны дамоў! — Гавораць: — Ідзіце, ганіце цяпер свае каровы і што ў вас ё, а мы мужчын паганялі і папушчаем іх дамой.

Я гавару:

— Мамачка, гані ты сваю карову, а я сваю, мо тату пусцяць.

Я пайшла сабе дамой, а яна — сабе. Ну, і потым тут стаў выстрал. Усе кажуць: «Паб'юць мужчын». Мама прыбегла, голасу нарабіла:

— Спалілі бацьку!..»

Вольга Максімчык.

«…Мароз, мароз быў бальшы. А нас пагналі на выган. Мужчын управа, жанчын — улева. Тут былі мужчыны нашы, каторыя былі яшчэ ў тую вайну, — панімалі па-нямецку. Пераводчык сказаў, што мужчын папалім, калі ўсё не згоняць.

Ну, што мы? Дзе гусь якая была, дзе кура — усё палавілі. У нас хаця бацькі і не было, дык хаця б самім жывымі быць. Загналі мы і сваё. Свінню толькі паросную не загналі. Прышоў немец, наставіў пісталет:

— Гані!..

Мужчына адзін гаворыць:

— Дайце мне гэтых кароў, я паганю.

А мы не даем: нас саміх

пастраляюць. Думаем: «Гэта на могілках будуць нас страляць». Пабралі гэтых кароў і гонімтуды. Курэй папрыносілі… Паліцэйскія адсякаюць галовы курам, а гэта ўсё на воз, на воз.

Была тут адна красівая дзяўчына, дык немец схапіў — весці яе туды, у школу, дзе мужчыны, дзе палілі. А другі немец не даў.

А патом запалілі і школу…

I хаты згарэлі. Асталіся толькі платы…

Пайшлі мы туды — толькі косці. Чыя нага — угадвалі. Цераз нядзелю адкопвалі, знаходзілі: хто — хто…

Вот так мы і асталіся…»

Аляксандра Тарэлка.

«… 5-га, гэта была Паска. Нам партызаны перадалі, што гараць суседнія Сталяры. Ноччу прыбеглі:

— Уцякайце, будуць паліць Люцін!..

Усе ўсё павыносілі і папрыходзілі к кладбішчу, гавораць:

— Нічога няма, будзем гуляць тут — Паска…

А тут едзе са Сталяроў парцізан, Багдановіч Якаў быў.

— Уцякайце, — кажа, — бо ўжо едуць, цераз рэчку перапраўляюцца, гэтыя немцы і паліцыя.

Мы прыбеглі, ужо чуем, ужо, як палкі ломяць, — страляюць!.. Мы і пабеглі. Відзім здалёк — гарыць Люцін.

Прыбеглі бабы потым. Кажуць:

— Папалілі!..

Мы ўсе парасцяраныя, плачам: «Што рабіць?» Патом хадзілі, усё раскопвалі. Нашлі: па калена так ножка беленькая, харошанькая ляжала — усё глядзелі мы. Жэншчына пазнала, па кальсонах:

— Гэта, гаворыць, мая работа, саматканая… Гэта майго, гаворыць, нага.

Ён быў брыгадзірам у калгасе, Ананіч Пракоп.

— Гэта, — гаворыць, — майго хазяіна нага…»

Вольга Галацэвіч.

«…I сказалі:

— Забірайце сваё хазяйства і вядзіце ў школу!..

А хазяіна ў калону і на выган. Ён і пайшоў. Пайшоў без шапкі, без нічаго, тады ж холадна было. За ім немец пайшоў.

I нявестка была з малым рабёначкам, дык і калысачку на выган узялі…

Паставілі мужчын у школу, а мне далі падводу дзяржаць. Вот я і дзяржу. Наставілі пулямёт каля мяне. Я і дзяржу каня. Патом, як толькі хто ў акно прыгне — пулямёт туда выстраліць. Чалавек і ляжа. Чалавек некалькі так было.

А я дзяржу каня. Патом ён завярнуў пулямёт сюды, дык я і пусціла. Не помню нічога ўжо…

Ну, а патом, калі ўжо ўсіх спалілі, дзярэўня згарэла, усё згарэла — нічаго-о, на бляху ўсё зрабілася. Ну што, далі мне падводу ту самую:

— Едзь на завод!

I сеў са мной пулямёт і немец. I едзем.

Дык у мяне нічога жывога не было. Толькі так зубамі калаціла. Думаю: «Усё ўжо мне будзе…»

Прыехалі к мосту, ён забраў каня і як стаў страляць нада мною, дык я не помніла, у якую сторану мне ісці. Ну, я ўсё-такі ішла, ішла, ішла і пайшла сюды на кладбішча.

Прышла. Ну што ж, я тутака? Заначавала. Я і не баялася. Я ўжо і не помню нічога: і холадна, і голадна… I я ўжо тут і была.

Поделиться:
Популярные книги

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Афганский рубеж

Дорин Михаил
1. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Афганский рубеж

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Шайтан Иван

Тен Эдуард
1. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван

Черный Маг Императора 23

Герда Александр
23. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 23

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Беглец

Бубела Олег Николаевич
1. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
8.94
рейтинг книги
Беглец

Инженер Петра Великого 4

Гросов Виктор
4. Инженер Петра Великого
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Инженер Петра Великого 4

Вечный. Книга I

Рокотов Алексей
1. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга I

На цепи

Уваров
1. На цепи
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
На цепи

Последний Герой. Том 4

Дамиров Рафаэль
Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Последний Герой. Том 4

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Двойник короля 16

Скабер Артемий
16. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 16