Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

Бабуля — з тых, нібы суровых з выгляду, але справядлівых і добрых жанчын, нястомных работніц, ад якіх заўсёды святлёй у жыцці. Пра гэта гаворыць і выгляд яе, выраз вачэй, суровы, мудры і добры, вачэй, так ужо стомленых, якія так зблізку глядзелі ў вочы смерці…

Колькі разоў памірае маці, у якой на вачах забіваюць дзяцей?..

Ну, а Валя — яна аказалася ўранні вясёлай дзяўчынай, якая проста не ведае цаны, значэння, зместу таго, што перажылі яе найбліжэйшыя, не ведае, якія адносіны мае тое страшнае да

яе маладосці.

Нам было трохі трывожна, што ўчарашні расказ Алены Іванаўны мы маглі, чаго добрага, запісаць не вельмі ўдала, а з другога боку, проста хацелася, каб старая расказала, удакладніла, праясніла сёе-тое на свежую галаву. Мы папрасілі яе асцярожна. Бабуля, магчыма, і не спала зусім, растрывожаная намі позна ўвечары, або спала не так і не столькі, як звычайна, але ж згадзілася яна і расказала, захапіўшыся, усё яшчэ раз — і сапраўды больш стройна і дакладна. Два расказы яе, знятыя з магнітафона на паперу, зведзены намі ў адзін, з патрэбным захаваннем усяго галоўнага.

Апошняе, што нам сказала бабуля Алена, не было адказам на наша якое-небудзь пытанне. Гэта быў голас яе душы, ачышчанай пакутамі, кароткае і яснае рашэнне горкага, настойлівага роздуму. Маленькі хлопчык, які — пад абстрэлам дарослых, выдатна ўзброеных і абвучаных забіваць — бег, каціўся глыбокай разорай, зноў, каторы ўжо раз за трыццаць год, вярнуўся ў матчына сэрца, на матчыны вочы…

«…Я гэта падумаю, дык мне страшна…

Я жыла ў тыя войны, як тыя войны былі. Ужо не маладая. Ну, то свіней бяруць, то што…

Ад звера дык хоць уцячэш, на хвойку якую, ці што. А гэта ж чалавек. Чалавек чалавека трапіць, дзе ўчуе.

Ой, што ўжо гэта! — гэта ж не вайна была, а проста так… Ну, той, што на фронце, ну, таго чалавека заб'юць — дык ён жа ваяваў, праўда? А дзіця тое беднае? Хлопчык — ён жа, бедны, нідзе не быў. Таксама білі… Гэтае дзіця маленькае бяжыць — зашто ж яго? Яно ж маленькае, яно ж дзіця, яно ж кацілася, як тое яблычка… А яны — б'юць. Іскры скачуць!..

Што гэта, што гэта за такое было ў іх — я не ведаю.

Гэта звярэ былі, а не людзі.

Гэта не людзі былі, гэта — звярэ былі».

Сцішнаватая радасць

«…Иванова Акулина Семеновна, 1908, белоруска, отношение к семье — мать. Проколот язык 2 раза, съела песку горсть и бита в голову, но выжила и вылезла сама из ямы, где была».

Гэта — са «Списка погибших семей от руки германского фашизма жителей д. Рудня, Руднянского сельсовета». Подпісана: «Комиссар парт. отряда им. Чапаева Дроздов. 8.VIII. 42». Заўвага, зробленая праз чвэртку стагоддзя: «Подлинник списка в партархиве ЦК КПБ, фонд 3904, вязка 1, дело 1, опись 1, лист 15».

Намі гэты дакумент заўважаны ў фондах Расонскага «Музея народнай славы».

«…Дапрашвалі, білі іх там. Яны ўсе ссінёныя былі…

Забілі болыпага мальчыка, патом меншага на руках, патом яе — трэцюю. А з ямы яна вылезла сама. Пачуствавала, што нямнога пяску навярху, пачуствавала, што яна вылезець, і стала нагамі шавяліць, шавяліць — і выпаўзла з ямы. Но далына яна ісці нікуда не магла. Так і ляжала каля ямы. Яна баялася, што, можа, немцы ў дзярэўні, ды яна ўжо і не магла ісці. Патом прывялі яе к нам, палажылі на пол. Рвоты ў яе сталі такія сільныя: проста зелле і пясок…

А на другую ноч абратна немцы вярнуліся к нам. Экспедыцыя явілася. А ў яе сазнанне пацерана, яна стала крычаць… Дождж такі быў у тую ноч! Сабраліся ў нашу хату поўна людзей. Яна крычыць без памяці: «Ай-ай-ай-ай!» А мама і я суцішаем яе, што не крычы — кругом немцы. Заціскаем ёй рот.

А немцы кругом хаты — толькі каскі ляпаюць па сценках. Дождж лье такі, што страшна. I мы не можам выйці на двор, і яны, сволачы, не просяцца ў хату. Ні адзін не пастукаў. Так ціханька стаяць, слышым толькі: «Гар-гар-гар!» I каскамі па сценках ляпаюць…»

(З расказу Алены Жарчанкі, сваячкі Акуліны Івановай. Вёска Рудня Расонскага раёна.)

Тут быў знойдзены сённяшні адрас уваскрэслай жанчыны: вёска Баранава каля Полацка.

З ганка вялікага і ўжо старога драўлянага многакватэрнага дома відаць шырокая, зялёная даліна, густа, яшчэ не высока парослая алешнікам і лазняком. У гушчары ўгадваецца вада — рачулка або проста мокрая лагчына.

— У вас тут многа салаўёў.

Не пытанне, а нібы сцверджанне, упэўненасць. Бо хоць і чэрвень ужо, а салаўі тут, на зялёнай ды азёрнай Віцебшчыне, дружна праследуюць нас у кожным раёне, ад вёскі да вёскі.

— Чаго-чаго, а гэтага хапае, — адказвае жанчына тонам прыязнай гаспадыні.

У дом інвалідаў, што размяшчаецца недалёка адгэтуль, ёй, санітарцы, было пазвонена пра нас з раёна. Акуліна Сямёнаўна, сёння выхадная, сустрэла нас на сцежцы, далекавата ад дома, у якім жыве.

У цесным, чыстым пакойчыку адзінокай жанчыны — швейная машына, ложак, шафа, столік, вялікае люстра. Пяці чалавекам — як павярнуцца. «Сядайце тут во, у мяне на ложку чысценька». Аднак сядзіць толькі адзін, з магнітафонам каля століка. Стаіць і гаспадыня, хоць ёй якраз і прысесці было б на краечку свае пышнае пасцелі.

Расказвае жанчына, а слёзы нібы не асмельваюцца паказацца. Нават як дзетак стралялі, яна гаворыць амаль што стрымана.

«…Муж мой быў у атрадзе. Мы малако збіралі, вазілі ў атрад. I гэта вярнуліся з атрада. Усе мы зносілі малако парцізанам. Завязлі і прыехалі дамоў. I толькі я пачала печку паліць — сяйчас прыбягае Шчадроў, сусед, і будзе гаварыць: «Немцы ідуць!» Тут я скарэй з хаты што-небудзь вынесла, а тут і пачаўся стрэл.

А яны абайшлі кругом па ляску, па акраіне, гэтыя немцы, і начаўся стрэл. А мы тады з лесу ды пад раз'езд. Селі там, паляжалі, і сяйчас немцы нас там акружылі. Узялі і паставілі.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Повелители сумерек

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
юмористическая фантастика
детективная фантастика
6.00
рейтинг книги
Повелители сумерек

Барон

Первухин Андрей Евгеньевич
5. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.60
рейтинг книги
Барон

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899

Артефактор. Шаг в неизвестность

Седых Александр Иванович
1. Артефактор
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.12
рейтинг книги
Артефактор. Шаг в неизвестность

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Я уже граф. Книга VII

Дрейк Сириус
7. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже граф. Книга VII