Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Я з вогненнай вёскі...

Калеснік Уладзімір

Шрифт:

А мы даседзілі да рання. I ўжо ранне, стала развідняць, і сталі выязджаць яны і загадалі падводчыкам лавіць курэй. I гэта кура як бегла — паміж нас. I сядзіць. I мы сядзім. Ну, мы прытварыліся за ўмірушчых ужо, мы жывыя не былі ўжо, як гэтыя ішлі. Яны былі свае людзі, але мы ім не аб'ясніліся, што мы жывыя. Вот так адна сядзела навалена з адной стараны, другая — з другой. Тады ўжо дыханне прыцішылі і сядзелі, як яны прышлі. Яна ўзялі гэтую куру паміж нас, ну і пайшлі. Пайшлі, а тады вядзе другога. Вядзе другога, дык я на яе і кажу:

— Люба, вот цяпер ужо наша смерць будзе, вядзе ўжо немцаў.

Яны

прыходзяць, пасталі дый кажуць адзін на аднаго:

— Вот, — кажа, — валяюцца бедныя людзі! Дзе ні зірні, дык там і ляжаць.

Ну, мы ўсё роўна нічога не сказалі. Мы як ляжалі, ну, ім не аб'ясніліся.

Ну, немцы сталі выязджаць. I як даедуць ужо сюды да кладбішча, дык ужо выскажуцца і ў ладкі пачэпаюць. Што ўжо спалілі партызанаў, давольныя. А тады наязджаюць ужо другія, тыя ад'язджаюць, а гэтыя наязджаюць і ўсё: выкажуцца і ў ладкі гэтак. Яны выязджалі да абеду. Так іх было многа.

Ну, а патом яны ўжо выехалі, дык мы ўсталі, дык я мо тры разы ўпала. Ведама, усю ноч сядзелі, наверна ж, ногі і пазаклякалі, дык я ўпала тры разы, покуль адышла ад гэтага месца. Сабраліся мы і пайшлі. Паціхоньку апяць на тую Смугу, дзе і былі. Мы не зналі, куды ісці. Ну, і пайшлі. А яны ехалі вакруг і не займалі нас, хоць і бачылі, што мы ішлі. Ну, яны тожа думалі:. «Ідзеце, вы апяць пападзецеся. А ў гэты самы агонь».

Ну, мы і пайшлі. Прыходзім мы ў тую Смугу, там быў мой бацька. Ну, усе пытаюць, мы ім расказалі, што людзей ужо спалілі, ужо ўцякайце ўсе. Ну, дык ніхто ж не змог: усюды паляць… Запалілі Кавалі. На гэтым маменце. I гэтыя ж мужчыны паўзлазяць на крышу, глядзяць і бачаць, як лаваюць дзяцей і кідаюць у агонь… I не змаглі ніхто ўцякці. Ну, мы яшчэ там адну ноч пераначавалі з Любаю, гэтай самаю… Яна цяпер жанчына, тады мы былі дзеўкі. I бацька мой з намі. Ну, ноч пераначавалі… Патом уранне ўсталі, і я кажу:

— Знаеш што, бацька. Пайду ж я зноў пабачу, дзе маш згарэла.

Ён кажа:

— Не ідзі, ты ўчора пайшла, дык у такую бяду папала.

— Не, — кажу, — пайду. Пайду, не буду тут… Што-та ў маёй душы чуствуецца, што не хочу я быць тут.

Ну, дык ён кажа:

— I я пайду.

— Не ідзеце, тата, бо вы слабыя, вы не ўцячэце, а я ўсё адно ўцяку.

Усю вайну жыла і чуствавала ў сэрцы, што я ўцяку ад немцаў. Ну, і пайшла. Кажу на гэтую дзеўку, Любу:

— Хадзем зноў з табою, ці мо застанемся, ці нас паб'юць, але хадзем зноў.

Толькі мы прыходзім сюды на гэтае селішча — тут і яе бацька быў, і мой, на краі жылі. Не прайшло мінут пятнаццаць, як гэтыя немцы акружылі Смугу і спалілі ж на гэты мамент.

Ідуць партызаны. Мы пасталі: думалі спачатку — немцы, зірнулі — пазналі, што гэта ідуць партызаны. Вось гэты мельнік Парфім, ён і цяпер жывы, ён за лесніка. Ён прыбягае к нам і пытае: як, што, як уцяклі? Ён ускочыў тут на драбіну і кажа:

— Дзеўкі, не ідзеце, бо гарыць Смуга з людзьмі, а ідзеце ў такое і такое месца, у лес. Ідзеце, — кажа, — вось за тым мужчынам, ён вас завядзе, дзе нашы сем'і.

Мы толькі выбеглі з ёю на гэтую вось гору і бачым — бацька мой бяжыць з лесу, са Смугі. Ну і разам пабеглі мы…»

Хвойня, Курын, Смуга, Акцябр, Кавалі… У Кавалях па два, па тры чалавекі бяруць з хаты, каля хлява: «Раздзявайся!»,

затым: «Лажыся!» — і ўсё, каб радочкамі, каб галовы людзей ляжалі на спінах забітых раней… Агонь, смерць, жудасць коціцца па вёсках усё далей — Лаўстыкі, Карпілаўка…

Частка людзей у лесе, іншыя, не ведаючы, як лепей, куды ім кінуцца з дзецьмі — бо ўсюды, здаецца, тое ж, па ўсім свеце! — трымаюцца хаты, суседзяў. Спрадвеку так больш надзейна было. Але тут пачалося, абрынулася на свет, на людзей нешта такое, да чаго нармальны чалавечы вопыт ужо не стасуецца…

«…Яны з Курына прыехалі к нам, — успамінае Ганна Сяргееўна Падута з вёскі Лаўстыкі. — Ну, мы дома сядзелі, гадалі, а потым партызаны нам саабшчылі, што паляць, што ў Курыне спалілі ўсіх людзей, жыўём. Ну, мы паўцякалі ў лес. Пастаялі ў лесе. А патом ужо… Дымы з печак, з труб ідуць усюды — у Акцябры, у нас. Ну, дык мы вярнуліся назад, бо страшна ж у лесе, што зловяць, і холадна. Толькі мы дадому — і немцы сюды, разведка іхняя. Ну, у нас мужчыны былі старыя, дык яны:

— Вынесці стол, тое-другое. Можа, пакаянне ўжо будзе.

Ну, нашы бабы… Дзе ж тут, як бабы. Вынеслі стол, а яны кажуць:

— Маткі, вунь яшчэ войска ідзе. А гэта разведка была.

Прыехалі потым — як цьма, і распалажыліся ў нас. А частка паехалі ў Акцябр. I ў Кавалях распалажыліся. Якраз нас захвацілі ў сяле тут з жэншчынай адной (яна ўжо ўмерла). Нам адзін возчык падказаў, што з намі будзе тут. Мы стаім на вуліцы ля стала, дык некаторыя нічога не гавораць, а ён падышоў да кажа:

— Дайце, цётачкі, малака. Мы гаворым:

— Пажалуста. Дык ён кажа:

— Ох, цётачкі мілыя, усё роўна вас, — кажа, — усіх жыўём спаляць. У сарай загоняць…»

У вайну фашысты дэманстравалі ў Германіі і ў іншых краінах «дакументальную» кінахроніку: «савецкія партызаны», шмат «партызан» стаяць на каленях перад нямецкімі салдатамі… А кіназдымкі такія рабіліся проста. У вёсцы Вялікая Воля Дзятлаўскага раёна нам расказваў пра гэта Аляксей Ламака. (Яго расказ у раздзеле «Звыш дзесяці».) Натоўп вяскоўцаў акружлі кулямётамі, прымусілі людзей стаць на калені і запусцілі спачатку кінакамеру… Мелі фашысты і іншыя «кінадакументы»: як «радасна», з хлебам-соллю сяляне сустракаюць на Усходзе нямецкага «салдата-вызваліцеля»… Ці не тут працавалі тыя «кінадакументалісты» — ці не ў Лаўстыках?.. Усё, як бачыце, ёсць: і стол сярод вуліцы, і «хлеб-соль». А яны ідуць, ідуць — «вызваляць» усходнія тэрыторыі, ад людзей вызваляць.

«…А яны ідуць, гады гэтыя. Як ішлі, так і крычаць:

— Убірай!

Сталы, значыць. У белых халатах у гэтых, з гэтымі чэрапамі, ну, гэтыя немцы.

Ну, мы і разбегліся, хто куды, па хатах, калі возчык нам сказаў пра тое. Я да суседкі прыбегла, кажу:

— Што ж мы будзем рабіць? Дык яна кажа:

— Выйдзі паглядзі на вуліцы, ці е немцы, ці не. Той канец дзярэўні заняты, а наш канец яшчэ свабодны. Мы і пайшлі на пасёлак, што каля самага лесу. Потым у алешнічак. I тут нас мо баб пятнаццаць ляжала ў гэтым алешніку. Ужо ўпалі і ляжалі. Не бачылі, як яны палілі, як забівалі, толькі чутна — сільна крычалі, народ крычаў. Не чутна, што яна там адна гаворыць, толькі: «А-а-а-а!» Толькі голас ідзёт, ідзёт голас, а потым і ўсё — анямелі…

Поделиться:
Популярные книги

Старый, но крепкий 3

Крынов Макс
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28

Сопротивление

Осадчук Алексей Витальевич
11. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.33
рейтинг книги
Сопротивление

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Сталин

Радзинский Эдвард Станиславович
3. Загадки жизни и смерти
Проза:
историческая проза
7.36
рейтинг книги
Сталин

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII