Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

А на хвалях тым часам гойдаўся параплаў, гатовы ўжо ў далейшую дарогу. 3 комiна выходзiў дым. Паравыя казаны былi гатовы ў кажны мамэнт пусьцiць у ход нашую выбавiцельку — «Неву».

Увечары камандант лягеру абходзiў баракi, чытаў прозьвiшчы тых, каму было вызначана ехаць на Салоўкi, i загадаў рыхтавацца ў дарогу.

Пачалi перавозiць нас чаўнамi на параплаў. Узьняўся вецер. Мора было бурнае. Хвалi кiдалi чаўны, як шалупiны ад гарэхаў. Настала «белая» паўночная ночка. Сонца на часiну схавалася за небасхiл, каб пасьля iзноў вынырнуць над морам — блiзу ў тым самым месцы, дзе зайшло. Але перавоз пасажыраў на параплаў яшчэ ня скончаны. Пустыя чаўны варочаюцца да берага, паслухмяныя дзьвюм парам дужых рук весьляроў,

ды зноў нагружаюць колькi катаржанаў, у ваччу якiх блiшчыць… надзея.

Надзея?! Якая? Надзея на волю? — He! Толькi надзея на крыху лепшыя, чымся на Мячы, абставiны жыцьця…

Пачаўся адплыў на моры. Чаўны задзержвалiся на мялiзнах цi на камянях. На загад стырнiка ўсе выскоквалi з чаўна ў мора i — па пояс у вадзе — сьпiхалi човен на глыбейшае месца.

Урэшце апошнi човен падыйшоў да параплаву з апошняй партыяй пасажыраў.

Загудзелi вiнты, густыя клубы дыму бухнулi з комiну, — «Нева», кiданая хвалямi, панесла нас да нязнаных, а гэтак пажаданых Саловак.

Змокшы, ляскаючы ад холаду зубамi, тулячыся да сваiх клункаў, наваленых на палубе параплаву, плылi мы ўзбураным Белым морам. Ад часу да часу хваля, пералiваючыся праз палубу, аблiвала нашыя манаткi й нас, ужо даволi прамоклых у часе перацягваньня чоўна.

* * *

3 жахам успамiнаю час свайго бытаваньня на абтоку Мяч. Адзiн сярод чужых людзей, пераважна крымiнальных тыпаў, якiя мяне абкрадалi бязьлiтасна. Порце, адзежа, папяросы, сала, кубак, мiска — усё кралi. Бывала, затрымаюць мяне ў сенцах i зь нявiнным выглядам просяць прачытаць нейкi лiст. Чытаю. I пакуль я разьбiраю нявыразныя каракулькi лiста, яны спрытна абчышчаюць мае кiшэнi.

Працаваць было цяжка. Але неяк шанцавала, так што не даводзiлася начаваць у лесе. Зь лесу пасьля перакiнулi мяне на «рум», дзе складвалi на беразе мора гатовыя, вывезеныя зь лесу дровы. Працаваў пры нагружаньнi дроў на санi. Два днi быў заняты ў кухнi, калi захварэў наш кухар. Апошнiя тыднi быў «днявальным».

Разам зь iншымi ехаў на Салоўкi з надзеяй лягчэйшага жыцьця.

Новыя абставiны жыцьця

Салоўкi

На ранiцы ўгледзелi мы абток iз царкоўнымi вежамi, якiя ўздымалiся ў неба: мы пад'яжджалi да таёмных Салоўкаў. Спрытна абмiнуўшы густа раскiданыя меншыя астраўкi, «Нева» ўвайшла ў порт.

Прызначылi нас у трынаццатую роту, якая кватэравала ў былым праабражэнскiм саборы, падзеленым дзеля гэтага на тры паверхi. Разгасьцiлiся мы тут проста на падлозе, бо нараў для нас ня стала. Назаўтрае ўсю прывезеную зь Мячу групу вязьняў — з малымi выняткамi — пагналi на возера Пэрт — iзноў на лясныя работы. Да лiку гэных шчасьлiвых выняткаў належаў i аўтар гэтых радкоў.

Тут я адчуў ува ўсёй моцы магутнасьць салавецкага «блату». Тут ужо ня тое што на Мячы. Тут я адразу спаткаўся iз старымi знаёмымi з этапных вастрогаў. Мяне пазнаёмiлi з камандантам роты, Чарняўскiм, зь Менску. Дасталi недзе сьвежай рыбы. Днявальны падсмажыў. Тут, пры сьнеданьнi, завязалася блiжэйшае знаёмства. Чарняўскi паставiўся да мяне вельмi прыхiльна: калi на другi дзень паставiлi нас на ранiшнюю «паверку», калi зьявiўся «нарадчык» забiраць нас на Пэрт, камандант шапярнуў яму нешта, i я застаўся ў трынаццатай роце.

Цяпер трэ было думаць аб тым, каб дастаць найменш адказную й найлягчэйшую работу. Мае прыяцелi хацелi мяне ўладзiць на сваей рабоце — i рэшта часу вольная. Але ў гэтым часе не ўдалося.

Я даведаўся, што ў тэатры патрэбен суфлёр. Работа спакойная. Узялi мяне на пробу. Экзамен прайшоў удала. Я застаўся суфлёрам у салавецкiм тэатры…

* * *

Абток Салоўкi мае ў папярэчынi ад 17 да 28 кiлёмэтраў. Ён густа зарос хударлявым ельнiкам ды бярэзьнiкам, мае каля 500 азёраў, у якiх вядзецца шмат

рыбы. Некаторыя з гэтых вазёрау — за часамi, калi на абтоку быў праваслаўны манастыр — манахi пазлучалi невялiкiмi каналамi, i гэтак на ўсiм абтоку наладзiлася водная камунiкацыя. Апрача таго, на Салоўках была вузкакалейка, якая злучала розныя пункты абтоку.

Пасьля, як пачалася будова Беламорскага каналу, нашую вузкакалейку забралi на канал.

Краявiд тутака маляўнiчы — асаблiва ўвосень, калi лiсьцявыя дрэвы ўбяруцца ў залатыя колеры, што сьветлымi плямамi адбiваюцца на цёмным зяленiве елак.

Лавiць рыбу ў салавецкiх азёрах вязьням строга забаронена, бо там бальшавiкi гадуюць ондатру, — нешта наводля пацука, шэрасерабрыстае хутра якога цэнiцца вельмi дорага: ондатры жывуць у вадзе, як бабры, i легка пападаюцца на кручок, закiнены на рыбу.

Цэнтрам салавецкага жыцьця зьяўляецца гэтак званы «Крэмль». Гэта комплекс былых манастырскiх будынкаў, абкружаных навакол тоўстым мурам. Колiшнiя цэрквы, саборы, келяткi манахаў — усё перароблена на памешканьнi для вязьняў. Зь пяцёх брамаў, якiя вядуць у гэтую цытадэлю, толькi адна адчыненая для вязьняў; пры ёй i ўдзень i ўначы стаiць варта, пушчаючы толькi тых вязьняў, якiя маюць выдадзеныя ўладамi пропускi.

Крэмль разам з навакольнымi будоўлямi становiць як-бы мястэчка на самазабясьпечаньнi, у якiм ёсьць розныя патрэбныя дзеля вялiкшага згуртаваньня людзей установы. Дык ёсьць тутака гарбарня, закладзеная шчэ тады, як на абтоку жылi манахi, ёсьць фабрыка, якая вырабляе патрэбныя для салавецкiх параплаваў мэталёвыя часткi, ёсьць электрастанцыя, цагельня, кравецкiя й шавецкiя варштаты, пiльня, млын, ганчарня; тутака-ж здабываецца торф i вядзецца сельская гаспадарка, якая — з прычыны лiшне кароткага лета — разводзiць адно толькi бульбу, капусту, рэпу ды моркву. Збожжа не дасьпявае. На морскiм узбярэжжы ў бараках жывуць рыбакi, якiя дастачаюць вастрожнай адмiнiстрацыi сьвежую рыбу, а што шчэ важней — выяжджаюць на ловы славутых салавецкiх селядцоў, якiя тут-жа й соляць, запакоўваюць у бочкi ды высылаюць. Бо салавецкiя селядцы прызначаныя на экспарт. Толькi вышэйшая адмiнiстрацыя на Салоўках мае права на гэтыя «ласоткi»: вязьням iх не даюць.

Ува ўсiх гэтых установах i прадпрыёмствах працуюць толькi вязьнi: яны тутака i за iнжынэраў, i за аграномаў, кiраўнiкоў, кнiгаводаў, майстроў, работнiкаў. Бо тут сустракаюцца прадстаўнiкi самых разнастайных прафэсiяў: прафэсары, артыстыя, iнжынэры, музыкi, лекары, акрабаты, земляробы, танцоўнiцы, работнiкi, ксяндзы, папы, афiцэры старое расейскай армii, судзьдзi з царскiх часоў, a побач iзь iмi зладзеi, бандыты, усялякiя афэрыстыя, прастытуткi, чэкiстыя, хабарнiкi й iнш.

Мала гэтага: большую частку наглядачоў набiраюць пасярод вязьняў. Гэтак званы вольны нагляд (зь нявязьняў) становiць ледзь колькi дзесяткаў асобаў. Рэшта — гэта былыя чэкiстыя цi бальшавiцкiя вайсковыя, якiх выслалi ў лягер за розныя праступкi ды якiя выконваюць адпаведныя зь iхнай спэцыяльнасьцяй абавязкi. Як i вольныя наглядачы, яны маюць стрэльбы й даўгiя савецкiя шынэлi, з таею толькi розьнiцай, што на каўняры замiж чырвонай адзнакi носяць чорную. I трэба сьцьвердзiць, што гэтыя зьняволеныя наглядачы былi шмат стражэйшымi, шмат больш вымагальнымi i шмат менш гуманiтарнымi ў дачыненьнi да сваiх таварышоў-вязьняў, чымся наглядачы вольныя. Бо на Салоўках заведзеная такая сыстэма, што кажны, хто меў нейкую ўладу, прыгнятаў тых, хто яму падлягаў: дзесятнiк бязьлiтасна прыганяў звычайнага работнiка, кiраўнiк прадпрыёмства быў пострахам для ўсiх нiжэйшых працаўнiкоў. Кажны стараўся выслужыцца, падлабунiцца начальству, дастаць нейкую палёгку — цi то дазвол жыць у васобнай каморцы пры прадпрыёмстве замiж агульнай, поўнай блышыцаў роты, цi дазвол купляць якiя-небудзь прадукты, цi — i гэта было найважней! — трапiць у сьпiс тых, якiм зьмяншалi час адбываньня кары.

Поделиться:
Популярные книги

Старый, но крепкий 3

Крынов Макс
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28

Сопротивление

Осадчук Алексей Витальевич
11. Последняя жизнь
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.33
рейтинг книги
Сопротивление

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Сталин

Радзинский Эдвард Станиславович
3. Загадки жизни и смерти
Проза:
историческая проза
7.36
рейтинг книги
Сталин

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

На границе империй. Том 7

INDIGO
7. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
6.75
рейтинг книги
На границе империй. Том 7

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Я до сих пор князь. Книга XXII

Дрейк Сириус
22. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я до сих пор князь. Книга XXII

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Дважды одаренный. Том VIII

Тарс Элиан
8. Дважды одаренный
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том VIII