Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Беспрекословно исполнять все распоряжения конвоя!..

Партия!

Ша-а-агом — марш!!!» — загрукацела па менскiм бруку хада колькi дзесяткаў ног.

Пайшлi, угнуўшыся пад цяжарам клункаў i свайго лёсу, на вакзал.

Апошняе разьвiтаньне

3 другога боку вулiцы, на тротуары, стаяла група людзей. Гэтыя людзi прыйшлi апошнi раз глянуць на сваякоў, якiх бальшавiкi гналi на далёкую поўнач. Ладны лiк гэтых бяспрытульных ужо нiколi ня вернецца пад родную страху. Можна сьмела сказаць, што нават ня вернецца

нiхто. Прападуць з голаду, холаду, тыфусу, цынгi, дэзынтэрыi, з непасiльнай работы… А калi хто й вытрывае ўсё гэта — iнвалiд з адмарожанымi нагамi — пагоняць яго пасьля ў Нарымскi цi Пячорскi край… Мо нехта спрабуе, даведзены да роспачы, уцякаць ад гэтых жудасьцяў. Спаткае яго няўдача i атрымае «тры залатнiкi» ў патылiцу…

Гэтыя людзi, якiя там стаяць на працiлежным баку вулiцы, стоўпiўшыся на тротуары, ужо нiколi не абдымуць свайго сына, мужа, брата… Погляды, кiданыя на iх праз шырыню вулiцы, гэта апошнiя разьвiтаньнi вачыма.

Сярод гэтых людзей была й мая мацi.

— Ня плачце! — супакойвалi яе iншыя. — Гэта адбярэ ў яго энэргiю… Хай яны хаця ня бачаць нашых сьлёзаў.

— Дзе мой сын? — лямантавала старэнькая. — Я ня бачу майго сына! О Божа! Прыйшла, каб апошнi раз паглядзець…

— Глядзеце: гэта, мусiць, той, што цяпер махнуў шапкай…

— Дзе? Дзе?..

Запраўды, ня гледзячы на строгi загад начальнiка канвою, я, пабачыўшы мацi, махнуў на разьвiтаньне шапкаю.

Упхнулi нас у закратаваныя, г. зн. «сталыпiнскiя» вагоны. Iзноў няўсьцерп цесна й душна. У турэмных камарах было цесна, але таго, што было ў вагоне, нельга апiсаць. Напхалi нас, як селядцоў у бочку. Ня толькi немагчыма было паварушыцца, але нават усадзiць руку ў кiшаню.

А ад гэтага яшчэ гарачыня й духата.

Ад часу да часу былi чуваць стогны:

— Таварыш чырвонаармеец! Вады! Прынясеце нам вады!..

— Пачакай! Чорт ня возьме! На наступнай станцыi дастанеш вады.

У Воршы

Затрымалiся ў Воршы.

Таксама, як у Менску, перад адыходам з вакзалу ў вастрог, строгая прамова «начканвоя»:

— Партия, слушай!..

I гэтак далей.

Зноў iз сваiмi клункамi на сьпiнах пайшлi мы няроўным местачковым брукам у вастрог, перароблены з былога манастыра.

Ладная бальшыня аршанскiх вязьняў быў элемэнт крымiнальны. Але нашыя новыя таварышы прынялi нас ветла, асаблiва калi даведалiся, што мы едзем на Салоўкi.

Стараста камары загадаў малодшым уступiць нам месца. Мы разьмясьцiлiся даволi добра на нарах.

Аршанскiя злодзеi разьмясьцiлiся пад нарамi… маючы магчымасьць пароцца ў нашых, кiнутых пад нары клунках.

3 вывезеных iз Менску харчоў у мяне засталося яшчэ крыху цукру, кусочак сала й гаршчэчак масла.

3 цукрам i салам не бяда, я схаваў сабе пад галаву, але куды падзець масла? Я аддаў пад апеку камарнага старасты, якi меў пад нарамi прыладжаную палiчку. Над галавой у старасты нiхто-ж не паважыцца красьцi!

Назаўтра масла ня было. Застаўся толькi пусты гаршчок. Стараста дзiвiўся, хто-б мог украсьцi. Але загадка хутка разгадалася. Стараста праз увесь дзень, мала што ня кожную гадзiну стукаўся ў дзьверы:

— Таварыш

дзяжурны! Таварыш дзяжурны! Пусцеце мяне ў уборную! Ой-ой, хутчэй, таварыш дзяжурны!

Масла, зьедзенае бяз хлеба, мела для яго рэзультат, мацнейшы за здаравенную порцыю рыцыны.

Пасля двох тыдняў група тых, што выпраўлялiся на Салоўкi, паехала далей.

Вiцебск

Затрымалiся ў Вiцебску. Тут прабылi больш за месяц, бо трэ было чакаць новых этапаў з розных бакоў. Вiцебск быў зборным пунктам. Лiк нас, «салаўчан», павялiчыўся ўжо да пары сотняў асоб.

Тут мяне спаткала прыемная неспадзеўка. Ад кагосьцi, ня ведаю, ад каго, я атрымаў памiдораў, гуркоў, кiлбасы, сыру, белых булак. Мабыць, ад некага з Вiцебскага тэатру.

У дзень выезду сагналi нас усiх на падворак дзеля рэвiзii. Адбiралi махорку й табаку, баючыся, каб у дарозе праз горад мы не засыпалi вочы канвою й не ўцяклi.

Рэвiзiя была «вясёлая». Чырвонаармейцы жартавалi й строiлi з нас кепiкi.

— Табе колькi?

— Дзесяць гадоў.

— Ха-ха-ха! Чырвонец, значыцца?

— А цябе на колькi, стары? — спыталiся ў мяне.

— Дзесяць.

— О-хо-хо! Гэты ўжо напэўна ня вернецца! — сьмяялiся вясёлыя чырвонаармейцы.

Ад свайго арышту я не галiўся. У мяне вырасла даўгая патрыярхальная барада. Прыбiты маральна, змораны фiзычна — няма дзiва, што я зрабiў на бальшавiцкiх салдатаў гэткае «вясёлае» ўражаньне.

У габiнэце прэзыдэнта рэспублiкi

Тым часам менскiя прыяцелi рабiлi, што маглi, каб ратаваць мяне.

Аднойчы тав. Чарвякову [12] далажылi аб прыходзе Х i Y людзей, якiя займалi ў лiтаратуры беларускай выдатнае месца.

Чарвякоў прыняў iх адразу.

— А мы да вас, Аляксандр Грыгор'евiч. У справе Аляхновiча.

— Я так i думаў. Была ў мяне ягоная матка. Прынесла мне ягоную заяву. Я даў перапiсаць на машынцы, бо цяжка расчытаць. Напiсана макам на цянюсенькай паперы, страшэнна пакамечана…

12

Пару год пасьля застрэлiўся перад арыштам, якi пагражаў яму.

— Ну, няма дзiва. Гэтая заява разам зь лiстом да нас была ўпхнутая ў пушачку ад сярнiчкаў… Мабыць, iншага спосабу ня меў…

— Ну, што-ж, турма — ня цётка. Там строга.

— Ну, дык што думаеце, Аляксандр Грыгор'евiч. Нам здаецца, што тут нейкае непаразуменьне. Можа-б вы пагаварылi з Пiлерам… [13]

— Ну што-ж, пагаварыць можна. А калi што, дык вы-б маглi за яго паручыцца?

— Ну, ведама.

— Мо нешта й ўдасца зрабiць… Хаця, ведаеце, гэта даўгая працэдура… Але, праўду кажучы, цi варта нават нешта рабiць?.. Дык-жа ўжо хутка дзясятыя ўгодкi рэвалюцыi… Будзе шырокая амнiстыя. Тады яго звольняць i бяз нашых захадаў.

13

Тагачасны старшыня Менскага ГПУ.

Поделиться:
Популярные книги

Геном хищника. Книга девятая

Гарцевич Евгений Александрович
9. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга девятая

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Петля, Кадетский Корпус. Книга четвертая

Алексеев Евгений Артемович
4. Петля
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Петля, Кадетский Корпус. Книга четвертая

Дворянин

Злотников Роман Валерьевич
2. Император и трубочист
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Дворянин

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Каратила

Поповский Андрей Владимирович
Детективы:
боевики
6.50
рейтинг книги
Каратила

Газлайтер. Том 21

Володин Григорий Григорьевич
21. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 21

Сильнейший Столп Империи. Книга 4

Ермоленков Алексей
4. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
фэнтези
аниме
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 4

Гримуар темного лорда VII

Грехов Тимофей
7. Гримуар темного лорда
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VII

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

Я не бог. Книга XXXIV

Дрейк Сириус
34. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я не бог. Книга XXXIV

Гнев Пламенных

Дмитриева Ольга Олеговна
5. Пламенная
Фантастика:
фэнтези
4.80
рейтинг книги
Гнев Пламенных