Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

У капцюрох ГПУ

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Сядзеў з намi нейкi Воўк-Мiхайлаў, малады хлапец, контррэвалюцыянэр.

Ён няраз бравурна фiлёзафаваў:

— Праўду кажучы, што ёсьць расстрэл? Што ёсьць сьмерць? Глупства! Цi ня ўсё роўна? Дык-жа ўсе мы засуджаныя на сьмерць. I на волi, таксама як у ГПУ, мы ня ведаем анi дня, анi гадзiны… Адзiн памрэ, скажам, праз дваццаць гадоў, другi праз дзесяць, нехта iншы, можа, праз год… Цi ня ўсё роўна, цi раней, цi пазьней? На ложку ў сваей хаце цi ў камароўскiм лесе?..

Аднойчы паклiкалi яго «с вещами»…

Вярнуўся ў нашу камару праз пару гадзiн зьбялеўшы як палатно, з няпрытомнымi

вачыма, увесь дрыжучы.

У першыя часiны мы нiчога не маглi ад яго даведацца. Немагчыма было з iм гаварыць. I толькi на другi дзень ён расказаў нам аб iнсцэнiзацыi на Камароўцы.

Хутка пасьля гэтага паехаў другi раз у камароўскi лес. Гэтым разам паехаў, каб ужо болей не вяртацца…

Псыхоз

У гэткiх абставiнах жыцьця ў шмат каго з нас пачалiся адзнакi псыхозу. Адзiн у часе «прагулкi» на падворку стараўся ўсе спатыканыя лужыны пераступаць правай нагой, веручы, што пераскок левай прынясець яму няшчасьце. Iншы стараўся, ходзячы, ня класцi рук за сьпiну, перакананы, што гэты гэст сьцягне на яго расстрэл. Iншы, кладучыся спаць, стаўляў свае боты наскамi ў кiрунку дзьвярэй, думаючы, што, калi паставiць абцасамi наперад, — нiколi ўжо ня выйдзе на волю. Аднойчы, загаварыўшы перад сном, кiнуў свае боты як папала. Я бачыў, як уначы ён прачнуўся й кiнуўся да сваiх ботаў. Пабачыўшы сваю няўвагу, хутка яе паправiў, акуратна паставiўшы боты насамi ў бок дзвярэй — i зноў лёг на нарах, аглядаючыся, цi хто ня бачыў, цi хто ня будзе сьмяяцца.

Я бачыў, але не сьмяяўся. Я адчуваў, што й мае нэрвы ня вытрымаюць гэтакага жыцьця…

Найменшая дробязь зварачала нашую ўвагу, i мы на ёй будавалi свае здагадкi. Прайшоў шпарка праз надворак нейкi чырвонаармеец… «О! Чаго ж ён сьпяшаецца? Тут нешта гэткае…» Загрукацела на калiдоры хада, пачулася за дзьвярыма нейкая прыцiшаная гутарка… «О! Нешта будзе… Чаго яны там?.. Мабыць…»

Усiм нам сьнiлiся кашмарныя сны. Уначы чуваць былi стогны й крыкi праз сон. Уструс нэрваў у вастрогах ГПУ гэткi магутны, што ночныя кашмары застаюцца неадступнымi таварышамi на ўсё жыцьцё. Пасьля, у вастрогах, я ўсьцяж чуў гэтыя крыкi вязьняў, што спалi несупакойным сном. Я сам цяпер уначы буджу сваю радню крыкам праз сон. Гэта сьняцца мне допыты ў ГПУ або сьнiцца грукаценьне грузавiка, якi пад'яжджае на зьмярканьнi, каб забраць свае ахвяры на Камароўку…

Часта даводзiлася чуць крыкi звар'яцелых, якiя даляталi да нас з суседнiх камараў. У маёй камары ў мяне на ваччу звар'яцеў адзiн малады сыянiсты. Нам ледзь удалося зьвязаць ашалелага хлапца й прыйшлося чакаць мала ня ўвесь дзень, пакуль узялi яго ў больнiцу.

Другiя допыты

Час цягнуўся, нiхто мною ня цiкавiўся, здавалася, што забылiся на мяне.

Але вось аднаго разу паклiкалi:

— Пожалуйте на допрос.

На стале ў Пятрова, побач майго «дела», ляжалi нейкiя таўстыя папкi.

— Цi ня памятаеце, аб чым была гутарка на паседжаньнi «Рады»… (тут Пятроў сказаў дату паседжаньня).

— Скуль я магу памятаць!

— Дык вось зараз вам прачытаю.

Пятроў капаецца ў папках. Чытае.

— Правiльна?

Так?

— Але.

— Вось бачыце. Нам усё ведама.

— Я вельмi рады. Калi ўсё ведама, дык ведаеце, што я не контррэвалюцыянэр.

Цяпер я ўцямiў мэту прыезду Селяха ў Вiльню i ягоныя вiзыты ў «Радзе».

— Ну, расказвайце нам аб вашых сувязях з дэфэнзывай.

— 3 дэфэнзывай?..

— Ну, з польскай палiтычнай палiцыяй.

— Нiчога аб гэткiх сувязях ня ведаю.

— Ну? Вось як! Значыцца, Паўлюкевiч не супрацоўнiчаў з польскай дэфэнзывай?

— Бог яго ведае! Можа, й супрацоўнiчаў. Скуль я магу ведаць!

— Вы-ж вiцэ-старшыня «Рады».

— Паколькi я ведаю, дык «Рада» ня мела гэткiх сувязяў. Я ведаю толькi аб сувязях з ваяводам Рачкевiчам.

— А гэта ня тое самае?

— Ну, я ня ведаў, што Рачкевiч — гэта й ёсьць «польская дэфэнзыва».

— Ах, наiўнае дзiцянё… — з iронiяй заўважыў Пятроў.

I гэтак далей, усё навокал: «дэфэнзыва» — «палiтычная палiцыя» — Рачкевiч…

Ну, што я мог сказаць? Казаў, што ведаў. Што Паулюкевiч атрымоўваў грошы з ваяводзтва, выдаваў за гэтыя грошы часапiс, утрымоўваў прэзыдыум «Рады», што зьмяшчаўся ў гасьцiнiцы Сакалоўскага на рагу Нямецкай i Троцкай вул. — вось i ўсё.

Ды, мусiць, i сам Пятроў ня ведаў добра, аб што пытацца. Выцягваў нейкiя фатаграфii яшчэ з часоў Беларускай Вайсковай Камiсii.

— Знаеце гэтага?

— Знаёмы твар. Спатыкаў яго калiсьцi. Але прозьвiшча не памятаю.

— А вы ведаеце, што ён працуе ў дэфэнзыве?

— А чорт яго ведае, дзе ён працуе! Я ўжо шмат гадоў яго ня бачыў.

— Ага!.. Так!.. — з крывой злой усьмешкай выкрыкваў Пятроў на ўсе мае адказы.

Наагул, панавала цяжкая атмасфэра недаверу. Праз усе гэтыя допыты праходзiла цэлая гама настрояў: ад iранiчна-ветлага да бурнага са стуканьнем кулаком па стале й пагрозамi.

Нарэшце допыты скончаны.

— Падпiшэце! — кажа Пятроў.

— Я не магу падпiсаць… Я не пачуваю сябе вiнаватым… Я контррэвалюцыйнай працы ня вёў… Роля мая ў «Радзе» была для яе ня толькi не карыснай, але нават дэструкцыйнай…

— Як кажаце?

— Была дэструкцыйнай, шкоднай…

— Мы ўсё ведаем… Ну, можаце не падпiсваць, калi ня хочаце. Я паклiчу чырвонаармейца й буду мець сьведку, што абвiнавачаньне вам прад'яўлена.

Пятроў нацiснуў кнопку электрычнага званка. Увайшоў чырвонаармеец.

— Ваша справа скончана. Цяпер будзем чакаць пастановы калегii.

Мне хацелася заглянуць у сваю будучыню. Проста спытацца: цi я буду расстрэляны? — я ня мог, бо гэта азначала-б, што я ўважаю гэткую разьвязку магчымай, i гэтым самым неяк сам сябе ўважаю за злачынца, якi заслужыў на гэтую кару.

Я спытаўся:

— А цi… як ужо прыйдзе пастанова калегii з Масквы, мне будзе дазволена паведамiць матку?

— Але. Будзеце з ею бачыцца. Я паведамлю. Будзеце магчы атрымаць, што вам патрэбна…

Я супакоiўся. Гэты адказ выясьнiў мае палажэньне. Значыцца — не расстрэл! Калi-б Пятроў напiсаў рэзалюцыю расстрэлу, дык не магло-б быць гутаркi аб пабачаньнi маткi. Сьмяротны прысуд апавяшчаюць перад самым расстрэлам i ўжо тады нiкога не паведамiш…

Поделиться:
Популярные книги

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Гром Раскатного. Том 3

Володин Григорий Григорьевич
3. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 3

Последний реанорец. Том III

Павлов Вел
2. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Последний реанорец. Том III

Двойник короля 12

Скабер Артемий
12. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 12

Гримуар темного лорда V

Грехов Тимофей
5. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда V

Ботаник 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Ботаник
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.00
рейтинг книги
Ботаник 2

Главбухша

Романов Владислав Иванович
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Главбухша

Язычник

Мазин Александр Владимирович
5. Варяг
Приключения:
исторические приключения
8.91
рейтинг книги
Язычник

Кодекс Охотника. Книга XXXII

Винокуров Юрий
32. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXII

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Лекарь Империи 8

Лиманский Александр
8. Лекарь Империи
Фантастика:
попаданцы
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 8

Последний Паладин. Том 13

Саваровский Роман
13. Путь Паладина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 13

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота