Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страшны год

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

У сваю собскую хату я ўжо рэдка зьяўляўся, а начаваць дык зусім ужо ня мог. Адзін пакой быў заняты кватарантамі, другі заняў упраўдом на сваю канцалярыю, трэйці — “уплатнілі” — разам з маёй жонкай памясьцілі кватарантку з пакою, занятага пад канцэлярыю. Часьцей за ўсё я ішоў на могілкі і там, сеўшы перад нейкім помнікам, рабіў выгляд, быццам малюся за пахаваных тут сваіх сваякоў.

МІЛАСЬЦІНА

Адзін раз увечары я затрымаўся перад кіёскам з папяросамі, каб купіць сабе курава. Каля мяне затрымаўся нейкі работнік. Быў крыху падвыпіўшы.

— А якія ж, бацька, папяросы курыш? — спытаўся.

Я куру самыя танныя, — адказаў я.

Незнаёмы меў нейкія намеры. Мне здавалася, што хацеў распачаць са мной гутарку.

— Мусіць, калісь добра жылося, а цяпер...

І незнаёмы спагадліва пакачаў галавой.

Я адчыніў сваю папяросную бляшаную скрыначку, каб схаваць купленыя папяросы, як раптам нешта бразнула: у скрыначку пасыпаліся мэталёвыя грошы. Я быў зьдзіўлены.

— Што вы?... нашто гэта?... — пасьпеў я толькі крыкнуць, але мой незнаёмы ўжо прапаў у вячорнай цемры вуліцы.

Я палічыў кінутыя мне грошы. Там было 45 капеек, акурат на пачак папяросаў. Нешта мяне сьціснула за горла. Па твары пакацілася сьляза... Бальшавікам не ўдалося заразіць віленскія работніцкія масы клясавай нянавісьцяй.

НКВД ПРАЦУЕ

Ужо даўно адбыліся “вольныя” выбары ў Сойм, ужо даўно адбылося “дабравольнае” прылучэньне Літвы да Саюзу Савецкіх Рэспублік, ужо бальшавіцкі тэрор быў ува ўсёй сваёй моцы. Лукіскі вастрог быў перапоўнены. Падвалы НКВД на Гэдыміна вул., дзе раней памяшчаўся суд, былі таксама поўныя вязьняў. Ад часу да часу нехта зь вязьняў, якога вялі на допыты, выскокваў з вакна на вуліцу. Часам падымалі з вуліцы чалавека з паламанымі нагамі, часам спрытнейшы, выскачыўшы, здолеў уцячы. На суседніх вуліцах рабілі аблаву, шукалі, урываліся ў памешканьні... Ці знаходзілі — ня ведаю.

Цяжка было знайсьці сьлед чалавека, што трапіў у лапы НКВД. На Лукішках казалі, што арыштаваны, мабыць, сядзіць у падвале НКВД, а там адказвалі, што яго няма, што трэба шукаць у Лукіскім астрозе. Людзей арыштоўвалі не дзясяткамі, ня сотнямі, а тысячамі... Ніхто, кладучыся спаць, ня ведаў, ці яму ўдасца спакойна праспаць гэту ноч у сваёй хаце.

Начлегаў у мяне было ўсё менш ды менш. Няма дзіва. Найлепшыя прыяцелі неахвотна прыймалі мяне ў сваю хату. Я за гэта ня меў да іх ніякага жалю. Я на іхным мейсцы быў бы ня лепшы. Але начаваць недзе трэба.

У гэткім палажэньні чалавек робіцца нахальным.

Нецярпліва я чакаў вясны, калі будзе магчыма начаваць у лесе.

НАДЗЕЯ

І заўсёды зьяўлялася ў галаве пытаньне: як доўга гэта будзе трываць? Добра, калі месяцы. Ну, можна неяк вытрываць, калі год. А што рабіць, калі гэткае палажэньне пратрывае колькі гадоў? А можа гэтак застанецца ўжо назаўсёды?!

Адзін раз я спаткаўся на Сьніпішках з Улад. Казлоўскім. Мы затрымаліся з боку, на беразе Вяльлі і пачалі гутарку на гэтую тэму.

— Калі можа распачацца вайна? — пытаюся.

— Я думаю, — кажа Казлоўскі, — што не раней як за дзесяць год. Цяпер вайна з бальшавікамі немагчыма...

Божа мой! Празь дзесяць гадоў! Хто ж гэта вытрывае!

А тымчасам усюды і ўсе гаварылі пра вайну. Розныя палітрукі, упраўдомы на сходах, п’яныя камандзеры — усе гаварылі аб немінучай вайне. Усе бальшавіцкія агенты пагражалі кулаком у бок Нямеччыны і, не скрываючыся, казалі, што вось–вось пачнецца вайна. І гэткія змораныя, як я, людзі жылі толькі гэтай надзеяй. Бо бяз гэтай надзеі жыцьцё было б неўмагату, і калі часам у часіны пэсымізму гэтая надзея слабела,

дык сілаў ужо не было далей хавацца, сілаў да жыцьця не было і ўжо чалавек хацеў выйсьці з падпольля і дабраахвотна аддацца у рукі бальшавікоў: каб хутчэй ужо быў канец... Але людзі ўпорыста шапталі: будзе хутка вайна — і гэтай надзеяй падтрымоўвалі сябе...

* * *

Было нас у Вільні трох салаўчан, гэта значыць людзей, якія былі на салавецкай катарзе і пасьля такім ці іншым чынам вызваліліся зь яе. Др. Ф. П., я і К. С. Апошні ўладзіўся за тэхніка і працаваў 60 кілём. ад Вільні ў мястэчку А. пры пабудове мосту. Першы зь іх адразу, як прыйшлі бальшавікі, прапаў недзе. Як я пасьля даведаўся, уцякаў праз граніцу, там злавілі яго бальшавікі і пасадзілі ў астрог. Апошні з нашай тройкі абяцаў мне, што, як толькі будзе ваканс, уладзіць мяне за вартаўніка пры мосьце... Адзін раз, заглянуўшы ў сваю хату, я даведаўся, што К.С. быў у мяне зь весткай, што ваканс вольны, што сяньня трэба ехаць. Да адыходу цягніка ўжо заставалася мала часу. Я ўсхапіўся і пабег на вакзал. Пасьпеў. Уздыхнуў з палёгкай, седзячы ў вагоне і пакідаючы Вільню, дзе зямля ў мяне пад нагамі гарэла. Там, у мястэчку А., будзе шмат бясьпечней. І я не памыліўся.

СПАКОЙНАЕ МЕСЦА

На беразе рэчкі Мэрэчанкі, два кілёмэтры ад мястэчка А., будавалі мост. Ужо другі год цягнуліся работы, а канца не было відаць. Былі дошкі, дык цьвікоў не хапала, былі цьвікі, дык іншага матар’ялу не было. Адным словам, усё ішло па–бальшавіцку. Вось пры гэтым мосьце я быў назначаны за вартаўніка. Пры мосьце была будка, дзе перахоўваліся інструмэнты: пілы, сякеры ды інш. Тутака, у гэтай будцы жыў, абеды варыў на вогнішчы перад будкай. Нідзе ня трэ было заяўляцца, толькі трэба было запісацца ў прафсаюз. Я пайшоў з гэтай мэтай у мястэчка і там зарэгістраваўся ў прафсаюзе як работнік зь дзеда–прадзеда і атрымаў прафсаюзную кніжку.

Жылося ціха, спакойна, бясклопатна, а галоўная рэч — бясьпечна. Ніхто тут мяне ня ведаў, нікога са знаёмых я тут не спаткаю, ніхто тут не здагадаецца, хто я.

Быў ужо месяц травень. Ужо было цёпла. Можна было ўжо купацца. Блізка быў лес. Пасьля трывожных віленскіх перажываньняў тут я адчуваў сябе, як на летнім адпачынку. Працы не было ніякай. Раніцай трэ было выдаць работнікам інструмэнты, а пасьля — сядзі сабе з папяроскай на сонцы і раскошуйся жыцьцём.

Было нас трох вартаўнікоў на зьмену, кажны меў па восем гадзінаў дыжурства. Яны не цікавіліся шмат маёй асобай, глядзелі на мяне як на свайго таварыша, ні аб чым не распытваючы. Мой вонкавы выгляд зусім адпавядаў майму становішчу. Сядзеў я босы, вопратка на мне была падзёртая, латаная, дый усёй вопраткі на мне ў гэту летнюю гарачыню былі толькі порткі ды кашуля... Калі хто ішоў ці ехаў каля маёй будкі, — не зьвяртаў на мяне ўвагі. Але вось раз затрымаліся каля мяне нейкія два праходзячыя інжынэры, каб прыкурыць папяросу. Пачалі гутарку.

— Вы тут хто гэткі?

— Я вартаўнік.

— Гм... Так... Цяпер усе... “былыя людзі” ў вартаўнікі пайшлі — заўважыў адзін з іх.

Гэтая гутарка вялася пры адным з работнікаў, што сядзеў пры мяне. Той глянуў на мяне падазрона. Пасьля, як пайшлі незнаёмыя, пытаецца:

— Яны вас ведаюць?

— Не. Першы раз бачу.

— А чаму ж яны гэта?...

Больш не сказаў нічога.

І запраўды я гэтых людзей першы раз бачыў. Хто яны: ворагі ці прыяцелі? — я дагэтуль ня ведаю. Але іхная гутарка была неасьцярожная.

Поделиться:
Популярные книги

Слезы Эйдена 1

Владимиров Денис
11. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Слезы Эйдена 1

Личный аптекарь императора. Том 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 2

Цикл романов "Целитель". Компиляция. Книги 1-17

Большаков Валерий Петрович
Целитель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цикл романов Целитель. Компиляция. Книги 1-17

Гром Раскатного. Том 3

Володин Григорий Григорьевич
3. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 3

Бастард Императора. Том 10

Орлов Андрей Юрьевич
10. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 10

Последний Паладин. Том 7

Саваровский Роман
7. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 7

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Князь Андер Арес 5

Грехов Тимофей
5. Андер Арес
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 5

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Володин Григорий Григорьевич
30. История Телепата
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 30

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Наследник

Майерс Александр
3. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник