Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Страшны год

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

У хаце нам далі малака. Прагавіта п’ём. Расказваюць нам, як нас знайшлі ў жыце. Пастушок непадалёк ад нас пасьціў жывёлу. Пачуўшы ў жыце нейкія стогны–храпы, падумаў, што там акалявае якійсьці паранены зьвер. Паведаміў людзей. Тры сьмялейшыя, узброіўшыся віламі пайшлі дабіваць непажаданага госьця... І былі надта зьдзіўленыя, убачыўшы ў жыце, заміж зьвера, двух падарожных... Гэты мамэнт уносіць крыху гумару ў нашы суадносіны. Гэта ўжо добра. Там, дзе сьмяюцца, там віламі ня колюць. Можа нават нас пусьцяць сваёй дарогай...

ІЗНОЎ УЦЁКІ

Я глянуў праз вакно.

Ля хаты стаяў хлапец, які майстраваў каля вэлясыпэду: пампаваў паветра ў кола... Мне зрабілася ясна: ён сьпяшаўся ў мястэчка, каб там паведаміць каго трэба аб знойдзеных у жыце незвычайных падарожных. Я штурхануў свайго камрата: трэба ўцякаць. Ён зразумеў... Мы хутка разьвіталіся, за малако ад нас грошай ня ўзялі, і пайшлі... Прайшоўшы крокаў ля сотні, мы, не зважаючы ні на што, кінуліся бегчы. Беглі праз поле, праз сенажаці, стараючыся абмінаць людзкія аселішчы, так як і ўначы пасьля пераходу граніцы, з тым толькі адрозьненьнем, што тэмп нашых уцёкаў быў шмат шпарчэйшым за начное падарожжа... Людзі кідалі работу ў полі і доўга глядзелі нам усьлед. Але ніхто за намі ня гнаўся. Гэтак мы прабеглі каля трох кілёмэтраў. Нарэшце трапілі ў густое жыта. Тут зваліліся бязьсільна долу, цяжка дыхаючы і чакаючы пагоні. Але ніхто ня гнаўся, было ціха.

Сонца падыймалася ўсё вышэй ды вышэй. Пачынаўся гарачы летні дзень. Мы парашылі ляжаць тут да ночы, а ўначы абыйсьці Кальварыю ды ісьці далей пехатой у напрамку Коўні. Мой таварыш быў таго пагляду, што зьяўляцца нам у Кальварыі небясьпечна.

Мы ляжалі ў жыце, чакаючы змроку. Нас мучыла страшэнная смага. У мяне гэтак высахла ў горле, што я ня мог гаварыць. Зь вялікай натугай вырывалася ў мяне з вуснаў слова, як у цяжка хворага чалавека... Нягледзячы на пратэсты, пераконваньні і просьбы майго таварыша падарожжы, я катэгарычна заявіў яму, што ня маю сілаў даўжэй тут заставацца, што пайду да людзей, няхай будзе, што мае быць, каб напіцца вады...

Піць! піць! піць! — адно было ў мяне жаданьне і яно было мацнейшае за страх.

Камрат неахвоча пайшоў за мной. Што яму было рабіць! Аставацца аднаму ў гэтай чужой мяйсцовасьці? Удвох усё ж сьмялей. Мы выйшлі з жыта і пачалі спускацца з горкі. Унізе відаць была дарога, а пры дарозе нейкія хаты. Там ужо ішоў дым з коміна, людзі варылі вячэру, спакойныя, мо’ задаволеныя пераменаю ўлады, зараз лягуць спаць у сваёй хаце, сярод сваіх... О, як жа я зайздраваў цяпер гэтым няведамым мне людзям, якія жылі там, у гэных хатах!..

Пераступаем парог. “Лабас вакарас!”*

Просім вады напіцца. Людзі глядзяць на мяне зь дзівам. Відаць, ніколі ў жыцьці сваім ня бачылі, каб чалавек мог выпіць адзін за адным тры літры вады. Закурваю папяросу. Смага прайшла — вярнуўся страх. Апавядаем нейкія небыліцы, стараемся паказаць сябе спакойнымі і вясёлымі. Просім, каб нам дазволілі пераначаваць на сене. — Добра, калі ласка, але трэба раней зьвярнуцца да солтыса, чужых людзей прыймаць на начлег без дазволу солтыса забаронена. — А дзе жыве солтыс? — А тут недалёчка. Дзе? У гэтай хаце, што там відаць пад горкай? Добра. Мы зараз пойдзем да солтыса. Папросім. Мы ж нікога не баімося. У нас дакуманты у парадку. Мы толькі любім падарожнічаць пехатой... Гэткія мы арыгіналы... Спартсмэны!... Але заўтра мы паедзем аўтaбусам у Коўню... А цяпер да солтыса!..

* Добры вечар.

ІЗНОЎ У ЖЫЦЕ

Мы выйшлі з хаты. Сонца ўжо зайшло. Зьмяркаецца.

Ідзём спакойна дарогай. Там, далей, відаць жыта. Мы азірнуліся. Тут нас ніхто ня бачыць. Бяз слова мы адзін аднаго зразумелі. Адзін вомірг — і мы зноў ляжым між каласамі, прытаіўшыся. Тут наш начлег. Тут праляжым да раніцы, а ўраньні — на аўтабус і ў Коўню. Я заявіў свайму кумпаньёну, што далей бадзяцца гэткім чынам і хавацца па начох у жыце і не зьбіраюся. Гэта ня менш небясьпечна, як зьявіцца сьмела сярод людзей, сесьці на аўтабус і ехаць. Дык жа ў нас не напісана на ілбе, што мы былі ў Нямеччыне, што спатканьне з прадстаўнікамі бальшавіцкай улады для нас вельмі непажадана і г.д. Мой камрат быў іншых паглядаў, бо ў яго дакуманты былі не ў парадку. Але мусіў са мной згадзіцца. Што яму было іншага рабіць!

Настала ноч. Навучаныя сумным дасьведчаньнем, мы ўжо не засыналі адразу абодвы, але па чарзе, паводле гадзіньніка. Адну гадзіну дзяжурыў адзін, другую — другі. І ў выніку гэтага мы абодвы ня спалі. Прача таго, мяне пачаў душыць кашаль. Я ўстрымоўваўся, як мага, ня мог дыхаць, затыкаў сабе рот хусткай — і раптам выбух кашлю вырываўся з грудзей няўстрыманай каскадай. Мой суначлежнік злаваўся на мяне, шыпеў як вужака: “ціха! што вы робіце! нас пачуюць! ды кіньце гэта!” — а я ня мог кінуць, ня мог устрымацца, пакуль ня мінуў параксызм кашлю. Бяссонная ноч цягнецца марудна. Пры сьвятле месяца заглядаем на гадзіньнік. О, як жа памалу пасоўваюцца гэтыя стрэлкі, якія мераць вечнасьць!..

Ша!... Мы ўстрымоўваем дых... Нешта далёка ад нас заварушылася... Зашумелі каласы... Хто гэта? Вораг? Ці гэткі самы, як мы, загнаны зьвер?... Гэта, мабыць, ня вораг. Прытаіўся гэтаксама, як і мы. Ён нас баіцца, так як і мы яго. Хто гэта? Можа ўцёкшы з Кальварыйскага лягеру для палонных польскі жаўнер, мо’ гэткі, як мы, бяздомны, а мо’ нейкі крымінальны тып. Ці так, ці гэтак — новае знаёмства для нас непатрэбна. Ні мы яму, ні ён нам не паможа. Хай ідзе сваёй дарогай. Калі гэта ўцякач ад “бальшавіцкай справядлівасьці” — хай Бог яму памагае і сьцеражэ ад злой прыгоды...

Нарэшце, гэтая праклятая ноч канчаецца. Ужо сьвітае. Ужо на дарозе чутны галасы першых прахожых. Ужо да адыходу аўтабуса застаецца толькі тры з паловай гадзіны. Трэба яшчэ крыху пачакаць, бо ня сьлед паказвацца на шашы надта рана, каб ня ўзяць на сябе ўвагі... Ну вось, нарэшце, мы вылазім са свайго сховішча. О, благаславёнае будзь жыта! Зь цябе працавітая рука хлебароба вытварае хлеб, а мы цябе топчам, дратуем у часе сваіх імправізаваных начлегаў. Даруй нам. Хлеба для людзей хопіць, а наша жыцьцё нам раз толькі даецца... Абчышчаем сябе, як можам, ад пяску, ад каласоў, выпростваем пакурчаныя нагавіцы, выходзім на дарогу... Ідзём спакойна, роўным крокам... Вось ідуць сабе два падарожныя... Хто падумае, што яны перажылі й перажываюць...

У АЎТАБУСЕ

Аўтабус нясецца ў Коўню. Публікі поўна. Ёсьць пара маладых жыдкоў. Гавораць–па расейску. Захопленыя, узьнятыя, поўныя энтузіязму. Рэшта публікі сядзіць спакойна, ціха. Маўляў, баіцца. Маўляў, ня хоча нейкім нялоўкім словам увесьці дысананс у настрой маладых сыноў Ізраіля. Маўчым і мы, стараючыся нават не глядзець адзін на аднаго, каб у гэтым паглядзе нехта нешта не прачытаў. Вочы нашы глядзяць толькі на пэйзажы, якія мільгаюць перад вокнамі аўтабусу... Каб хутчэй да Коўні!... Адно толькі я шапнуў свайму кумпану:

Поделиться:
Популярные книги

Последний Паладин. Том 14

Саваровский Роман
14. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 14

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 37

Володин Григорий Григорьевич
37. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
аниме
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 37

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Двойник короля 11

Скабер Артемий
11. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 11

Мастер 3

Чащин Валерий
3. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 3

Травница Его Драконейшества

Рель Кейлет
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Травница Его Драконейшества

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Как я строил магическую империю 9

Зубов Константин
9. Как я строил магическую империю
Фантастика:
постапокалипсис
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 9

Библия

Библия
Религия и эзотерика:
религия
7.41
рейтинг книги
Библия

Кодекс Охотника. Книга III

Винокуров Юрий
3. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга III

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

Двойник короля 15

Скабер Артемий
15. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 15