Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

— Містэр Карлтан Майет? — спытаў ён.

Майет здзівіўся. Ён ніколі не бачыў гэтага чалавека. Глянуўшы на візітоўку, ён прачытаў: «Містэр Лео Стэйн».

— А, містэр Стэйн.

— Здзівіліся, калі ўбачылі мяне? Спадзяюся, вы не лічыце мяне занадта нетактоўным?

Ён выглядаў вельмі зычлівым і сардэчным. «Зусім як сапраўдны ангелец», — падумаў Майет, аднак незнаёмага выдаваў нос — нос са шнарам, які зрабіўся прамы пасля аперацыі. Варожасць паміж жыдом, які не хаваў сваёй нацыянальнасці, і жыдом, які маскіраваў яе, адразу ж была выказаная

ў чароўных усмешках, сардэчных шчырых поцісках рук і ў адведзеных адзін ад аднаго вачах.

— Я чакаў убачыць свайго агента.

— Ах, бедалага Экман, бедалага Экман, — уздыхнуў Стэйн, пахітаўшы бялявай галавой.

— Што вы маеце на ўвазе?

— Тое, дзеля чаго я прыйшоў. Папрасіць вас зайсці да місіс Экман. Я вельмі за яе хвалююся.

— Вы хочаце сказаць, што містэр Экман памёр?

— Знік. Не вярнуўся дамоў учора ўвечары. Вельмі ўсё гэта дзіўна.

Было холадна. Майет зачыніў акно і, сунуўшы рукі ў кішэні футры, пачаў хадзіць па пакоі туды-сюды: тры крокі ў адзін бок, тры ў другі.

— Нічога дзіўнага. Думаю, ён не змог бы даць мне справаздачу, — павольна прамовіў ён.

— Некалькі дзён таму ён прызнаўся мне, што адчувае ваш недавер да яго. Ён быў пакрыўджаны, вельмі пакрыўджаны.

— Я ніколі не давяраю жыду, які перайшоў у хрысціянства, — павольна, дакладна падбіраючы кожнае слова, сказаў Майет.

— Аднак жа дазвольце, містэр Майет: гэта ўжо занадта катэгарычна, — запярэчыў быў Стэйн, адчуваючы некаторую няёмкасць.

— Дапускаю, што, магчыма, ён у сваіх перамовах пайшоў крыху далей, чым паведаміў мне, — сказаў Майет, спыніўшыся пасярод пакоя спінай да Стэйна, але так, каб ён змог бачыць усю постаць Стэйна, да пояса адлюстраваную ў люстры з пазалочанай рамай.

— О, перамовы, — адбітак Стэйна ў люстры быў не такі абыякавы, як яго голас, — яны ўжо скончаны.

— Ён паведаміў вам, што мы не будзем купляць?

— Але ж ён купіў.

Майет кіўнуў. Ён не здзівіўся. За знікненнем Экмана павінна хавацца шмат чаго.

— На самой справе я вельмі хвалююся за бедалагу Экмана. Думка, што ён, магчыма, пакончыў жыццё самагубствам, мне невыносная, — павольна сказаў Стэйн.

— Думаю, у вас няма падстаў хвалявацца. Напэўна, ён проста адышоў ад спраў. Крыху, праўда, занадта паспяшаўся.

— Разумееце, ён быў устрывожаны.

— Чым жа?

— Ну, у яго з'явілася такое пачуццё, нібыта вы яму не давяраеце. І потым, у яго не было дзяцей. Ён хацеў мець дзяцей. Шмат прычын на трывогу. Трэба быць міласэрным.

— Але ж я не хрысціянін, містэр Стэйн. Я не веру, што міласэрнасць — галоўная дабрачыннасць. Магу я паглядзець дакумент, які ён падпісаў?

— Вядома.

Містэр Стэйн выцягнуў з кішэні цвідавага пінжака доўгі канверт, складзены ўдвая. Майет сеў за стол, расклаў на ім паперы і пачаў уважліва іх чытаць. Ён не рабіў ніякіх заўваг, твар яго не выказваў нічога. Цяжка было ўявіць, які ён быў шчаслівы, калі вярнуўся да лічбаў, — іх ён разумеў, і яны былі пазбаўленыя ўсякіх

пачуццяў. Закончыўшы чытаць, ён адкінуўся ў крэсле і пачаў вывучаць свае пазногці: перад ад'ездам, у Лондане, ён зрабіў манікюр, але яны патрабавалі да сябе ўвагі.

— Як прайшло ваша падарожжа? Спадзяюся, бунт у Белградзе вас не закрануў? — спакойна спытаў Стэйн.

— Не, — абыякава адказаў Майет.

Гэта была праўда. Усё тое незразумелае, што адбылося ў Субоціцы, здавалася яму нерэальным. Вельмі хутка ён пра ўсё забудзецца, — гэта ж ніяк не звязана са звычайным жыццём, дый нельга ўсё гэта растлумачыць.

— Вы, вядома, разумееце, што мы можам знайсці нейкую недакладнасць і скасаваць гэтае пагадненне?

— Не думаю. Бедалага Экман быў вашай даверанай асобай. Вы далі яму правы весці перамовы.

— У яго не было паўнамоцтваў падпісваць пагадненне. Не, містэр Стэйн, баюся, што вам ад гэтага не будзе ніякай карысці.

Стэйн сеў на канапу і перакрыжаваў ногі. Ад яго цвідавага гарнітура пахла тытунём.

— Я не хачу вам нічога навязваць. Мой дэвіз: ніколі не падводзіць свайго калегу бізнесмена. Я адразу ж скасаваў бы пагадненне, містэр Майет, калі б яно было несправядлівае. Але, бачыце, калі ўжо бедалага Экман падпісаў гэты дакумент, фірма Моўлта адмовілася ад далейшых перамоваў. Цяпер ужо другі раз яны не вернуцца да гэтай справы.

— Аднак жа мне добра вядома, як Моўлты зацікаўлены ў разынках.

— Ну, бачыце, пры такіх абставінах, скажу вам па-сяброўску, містэр Майет: калі вы скасуеце гэтае пагадненне, мне давядзецца за яго пазмагацца. Дазвольце запаліць?

— Вазьміце цыгару.

— А можна, я запалю люльку?

Ён пачаў набіваць люльку светлым мяккім тытунём.

— Я думаю, што Экман меў за гэта неблагія камісійныя?

— Ах, бедалага Экман! Я і сапраўды хацеў бы, каб вы наведалі місіс Экман. Яна вельмі нервуецца, — ухіліўся ад адказу Стэйн.

— У яе не будзе падстаў хвалявацца, калі яна атрымае добрыя камісійныя.

Стэйн усміхнуўся і запаліў люльку. Майет пачаў перачытваць пагадненне. Сапраўды, яго можна было скасаваць, але суды — справа ненадзейная. Добры адвакат можа прынесці шмат клопату. Некаторыя лічбы не хацелася б друкаваць. Зрэшты, справа Стэйна мела пэўную каштоўнасць для фірмы. Але яму не падабалася цана і тое, што пасада дырэктара заставалася за Стэйнам. Нават з цаной можна было б пагадзіцца, але Майет не хацеў, каб чужы ўблытваўся ў іхнюю фірму.

— Вось што я зраблю. Мы скасуем гэта пагадненне і складзем новае.

Стэйн пахітаў галавой:

— Паслухайце, містэр Майет, калі ласка, гэта будзе не зусім справядліва ў адносінах да мяне.

Майет вырашыў, што рабіць. Не варта трывожыць бацьку судовым працэсам. Ён пагодзіцца з гэтым дакументам пры ўмове, што Стэйн адмовіцца ад пасады дырэктара. Але яму пакуль не хацелася адкрываць свае карты. Стэйн мог занаравіцца.

— Не думайце пра гэта, містэр Стэйн, адкладзем рашэнне на дзянёк-другі.

Поделиться:
Популярные книги

Глава рода

Шелег Дмитрий Витальевич
5. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
6.55
рейтинг книги
Глава рода

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Чевенгур

Платонов Андрей Платонович
Проза:
советская классическая проза
6.75
рейтинг книги
Чевенгур

Академия

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Академия

Двойник Короля 8

Скабер Артемий
8. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 8

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Свет горизонта

BlackRaven
1. Свет горизонта
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Свет горизонта

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Моров. Том 4

Кощеев Владимир
3. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 4

Лекарь Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 2

Сильнейший Столп Империи. Книга 4

Ермоленков Алексей
4. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
фэнтези
аниме
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 4

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР