Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

— Ну добра. Але я ня ўпэўнены, ці будзе ў мяне час падумаць. Наколькі я ведаю сучасных дзяўчат, часу ў мяне не будзе. Сёння пасля полудня я сустракаю сваю пляменніцу. Яна ехала з вамі ў адным цягніку ад Кёльна. Гэта дачка бедалагі Пардаў, — весела сказаў Стэйн.

Майет дастаў партабак і, пакуль выбіраў і падразаў цыгару, вырашыў, што яму рабіць далей. Ён ужо пачаў ставіцца з пагардай да Стэйна. Той быў занадта гаваркі і паведамляў шмат зусім непатрэбнага. Не дзіва, што ў яго справы прыйшлі ў заняпад. Але адначасова няясная цяга Майета да пляменніцы Стэйна

ўзмацнілася. Даведаўшыся, што яе маці была жыдоўка, ён раптам адчуў у ёй свайго чалавека. Яна рабілася больш зразумелая і даступная, і ён саромеўся таго, што мінулым вечарам паводзіў сябе з ёю так нацягнена. Пасля вяртання з Субоціцы яны павячэралі разам у вагоне-рэстаране, і ён увесь час намагаўся паводзіць сябе як мага больш натуральна.

— О, я сустракаўся з міс Пардаў у цягніку. Яна зараз унізе. Мы разам ехалі з вакзала, — павольна сказаў ён.

Надышла чарга Стэйна абдумваць свае словы. Тое, што ён паведамляў, мела тайны сэнс.

— Бедная дзяўчынка, у яе няма бацькоў. Мая жонка вырашыла, што мы павінны запрасіць яе пажыць з намі. Я, прынамсі, яе апякун.

Яны сядзелі насупраць, паміж імі быў стол. На стале ляжала пагадненне, падпісанае Экманам. Яны не звярталі на яго ніякай увагі: справа, здавалася, была адкладзена да лепшых часоў, але Стэйн і Майет усведамлялі, што іх спрэчка засталася незакончаная. Кожны здагадваўся пра думкі другога, але абодва выказваліся намёкамі.

— Ваша сястра, пэўна, была цудоўная жанчына.

— Яна вельмі падобная на нашага бацьку. Ніводзін з іх не прызнаваўся, што меў на ўвазе прыгажосць Джанет Пардаў. Нават пра яе дзеда і бабку нагадалі раней, чым пра яе.

— Ваша сям'я з Лейпцыга? — спытаў Майет.

— З Лейпцыга. Але мой бацька перавёў нашу справу сюды.

— Вы лічыце, што ён памыліўся?

— Ну, паслухайце, містэр Майет, вы ўжо пазнаёміліся з лічбамі. Справы нашы ідуць няблага. Але я хачу прадаць фірму і пайсці на спакой, пакуль яшчэ магу атрымаць хоць якія асалоды жыцця.

— Што вы маеце на ўвазе? Якія асалоды? — з цікаўнасцю спытаў Майет.

— Ну, скажам, справы мяне зусім не цікавяць.

— Вас не цікавяць справы? — здзіўлена паўтарыў Майет.

— Гольф і невялічкі дамок за горадам — вось пра што я мару.

Здзіўленне Майета мінула, і ён ізноў заўважыў, што Стэйн расказвае занадта шмат пра сябе. Экспансіўнасць Стэйна была яму на руку, ён ізноў вярнуўся да пагаднення.

— У такім разе навошта вам заставацца дырэктарам? Думаю, што мы маглі б пагадзіцца з вамі наконт грошай, калі б вы адмовіліся ад пасады дырэктара.

— Мне ўсё адно, буду я дырэктарам ці не, — растлумачыў Стэйн, пыхкаючы люлькай у прамежках паміж фразамі і скоса пазіраючы на попел цыгары Майета, які рабіўся ўсё даўжэйшы. — Але, ведаеце, дзеля захавання традыцыі мне хочацца, каб хто-небудзь з членаў маёй сям'і ўваходзіў у праўленне. — Ён доўга і шчыра хіхікаў. — А ў мяне няма сына. Няма нават пляменніка.

— Вам трэба натхніць на гэта вашу пляменніцу, — задуменна сказаў Майет.

Абодва засмяяліся, а потым спусціліся ўніз. Джанет Пардаў нідзе не

было відно.

— Міс Пардаў пайшла? — спытаў ён у Калебджана.

— Не, містэр Майет. Міс Пардаў толькі што прайшла ў рэстаран з містэрам Сейвары.

— Папрасіце іх пачакаць са снеданнем хвілін дваццаць, і мы з містэрам Стэйнам далучымся да іх.

Яны крыху паспрачаліся пра тое, каму з іх першаму прайсці ў дзверы: сяброўскія адносіны паміж Майетам і Стэйнам хутка ўзмацняліся.

Калі яны селі ў таксі, каб паехаць на кватэру місіс Экман, Стэйн пачаў размову:

— А гэты Сейвары, хто ён?

— Пісьменнік.

— Ён што, заляцаецца да Джэйн?

— Не, проста сябра. Яны пазнаёміліся ў цягніку. — Майет паклаў рукі на калені і сядзеў моўчкі, сур'ёзна абдумваючы пытанне пра жаніцьбу. «Яна цудоўная, далікатная, можа быць добрай гаспадыняй, яна напалову жыдоўка», — думаў ён.

— Я яе апякун, — працягваў Стэйн. — Можа, мне з ім пагаварыць.

— Ён даволі заможны.

— Так яно-то так, але ён пісьменнік. Мне гэта не падабаецца. Я б хацеў, каб яна выйшла замуж за чалавека, які займае надзейнае месца ў свеце бізнесу.

— Здаецца, іх пазнаёміла жанчына, з якой яна жыла ў Кёльне.

— О, праўда. Яна сама зарабляе сабе на пражытак з таго часу, як памерлі яе няшчасныя бацькі, — збянтэжана сказаў Стэйн. — Я ў гэта не ўблытваўся. Гэта карысна дзяўчыне, але жонка вырашыла, што мы павінны пазнаёміцца з ёю бліжэй, і я запрасіў яе сюды. Падумалі, можа, мы знойдзем ёй лепшую працу і непадалёк ад нас.

Яны аб'ехалі мініяцюрнага паліцэйскага, які стаяў на скрынцы і рэгуляваў дарожны рух, і падняліся на прыгорак. Унізе, паміж высокім непрыкметным жылым будынкам і тэлеграфным слупам купалы Блакітнай мячэці плавалі ў паветры, нібыта гронка блакітных мыльных бурбалак.

Стэйн усё яшчэ пачуваў сябе крыху збянтэжаным.

— Гэта карысна дзяўчыне, — паўтарыў ён. — А ў апошнія гады фірма забірала ўвесь мой час. Але калі з гэтай здзелкай будзе пакончана, — весела дадаў ён, — я прызначу ёй якую-небудзь рэнту.

Таксі заехала ў невялічкі цёмны дворык, дзе стаяла адзіная урна пад смецце, але доўгая лесвіца, па якой яны падняліся, асвятлялася вялікімі вокнамі, і ўвесь Стамбул быў у іх на далоні. Ім былі відаць сабор Святой Сафіі, і Пажарная вежа, і доўгая паласа вады на захад ад Залатога Рога ў накірунку да Эйюба.

— Выдатнае месца. Лепшай кватэры ў Канстанцінопалі не знойдзеш, — сказаў Стэйн і націснуў кнопку званка.

А Майет прыкінуў, колькі яна каштуе і колькі іх фірма выдаткоўвала на аплату гэтай кватэры.

Дзверы адчыніліся. Стэйн назваў сваё прозвішча пакаёўцы, і яны пайшлі па светлым, абцягнутым панелямі калідоры, які злавіў у пастку сонца паміж вокнамі, нібыта нейкага рыжага звярка.

— Вы сябра сям'і?

— Так. Мы з бедалагам Экманам у апошні час былі ў самых блізкіх адносінах, — сказаў Стэйн, шырока расчыняючы дзверы ў вялікую халодную гасцёўню, дзе раяль, букет кветак і некалькі металічных крэслаў нібыта плавалі ў вясеннім бледнавата-жоўтым паветры.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Черта прикрытия

Бэнкс Иэн М.
9. Культура
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
6.67
рейтинг книги
Черта прикрытия

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

П 2

Дронт Николай
2. Придворный
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
П 2

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Господин из завтра. Тетралогия.

Махров Алексей
Фантастика:
альтернативная история
8.32
рейтинг книги
Господин из завтра. Тетралогия.

Воин-Врач

Дмитриев Олег
1. Воин-Врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Воин-Врач

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Неведомые дороги (сборник)

Кунц Дин Рей
Фантастика:
ужасы и мистика
8.00
рейтинг книги
Неведомые дороги (сборник)

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Дневники 1928-1929

Пришвин Михаил Михайлович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Дневники 1928-1929