Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

— Што здарылася? Вам блага? Вы захварэлі?

Міс Уорэн не зварухнулася з месца. Стоячы на другім канцы пакладзеных адзін на адзін сталёвых лістоў, яна напружана абдумвала, як паводзіць сябе з дзяўчынай.

— Ох, дарагая, як мне прыемна, што вы ангелька. Мне так блага. Я не магу перайсці да вас. Ведаю, што я баязлівая старая дурніца, — ёй было агідна, што неабходнасць вымагала яе нагадаць свой сапраўдны ўзрост, — калі б вы падалі мне руку дапамогі?

«На такую гульню мне не хапае доўгіх валасоў — выглядала б болей па-жаноцку, — думала яна, — шкада, што пальцы жоўтыя. Дзякуй богу, ад мяне ўжо не нясе джынам».

Дзяўчына зрабіла крок ёй насустрач.

— Вядома, дапамагу. Вам не трэба баяцца. Вазьміцеся за маю руку.

Міс

Уорэн учапілася за руку дзяўчыны сваімі моцнымі пальцамі, нібыта сціскаючы шыю нейкага злога сабакі.

Калі яны дайшлі да наступнага калідора, яна зноў загаварыла. Шум цягніка крыху сцішыўся, і яна магла панізіць голас да хрыплага шэпту.

— Калі б у цягніку знайшоўся доктар, мая дарагая. Я так блага сябе пачуваю.

— Але ж тут ёсць доктар. Яго завуць Джон. Ноччу я самлела, і ён дапамог мне.

— Я так баюся дактароў, дарагая, — сказала міс Уорэн, радуючыся ў душы: вельмі пашанцавала, што дзяўчына ведае Цынера. — Спярша давайце крышачку пагаворым: мне трэба супакоіцца. Як вас завуць, мілачка?

— Корал Маскер.

— Можаце называць мяне Мейбл. Мейбл Уорэн. У мяне ёсць пляменніца, вельмі падобная да вас. Я працую ў Кёльне, карэспандэнтам у адной газеце. Абавязкова прыязджайце наведаць мяне як-небудзь. Цудоўная кватэрка. Вы зараз у адпачынку?

— Я танцую. Еду ў Канстанцінопаль. Там захварэла адна дзяўчына ў ангельскім шоў.

Трымаючы руку дзяўчыны ў сваёй, усхваляваная да глыбіні сэрца, Мейбл Уорэн раптам адчула неадольнае жаданне праявіць сваю шчодрасць самым абсурдным спосабам. Чаму б не адмовіцца ад надзеі захаваць пры сабе Джанет Пардаў і не прапанаваць гэтай дзяўчыне скасаваць кантракт і заняць месца Джанет у якасці платнай кампаньёнкі?

— Вы такая прыгожанькая, — уголас сказала яна.

— Прыгожанькая, — паўтарыла Корал Маскер. Яна нават не ўсміхнулася — нішто не магло пахіснуць яе недаверу. — Вы што, кпіце з мяне?

— Мая дарагая, вы такая добрая і мілая.

— Вось тут вы сапраўды маеце рацыю, — загаварыла Корал Маскер крыху вульгарным тонам, і гэта на імгненне азмрочыла мары Мейбл Уорэн. Дзяўчына гаварыла ўмольна: — Хопіць ужо гаварыць мне пра маю дабрыню. Лепей скажыце ізноў, што я прыгожанькая.

Мейбл Уорэн пагадзілася з вялікай ахвотай:

— Мілачка мая, вы проста цудоўная. — Велізарнае здзіўленне, з якім дзяўчына выслухала яе, было кранальнае: слова «цнота» мільганула ў разбэшчанай гарадскім жыццём свядомасці Мейбл Уорэн. — Вам ніхто ў жыцці не казаў гэтага? — нецярпліва і недаверліва спытала Мейбл Уорэн з маленнем у голасе. — Нават ваш малады сябар у вагоне-рэстаране?

— Я знаёмая з ім вельмі мала.

— Думаю, вы дастаткова разважлівая, мая дарагая. Жыдам давяраць нельга.

— Вы лічыце, што ён падумаў тое самае? — павольна сказала Корал Маскер. — Што ён мне не спадабаўся, бо ён жыд?

— Яны ўжо прызвычаіліся да гэтага, дарагая.

— У такім разе я пайду і скажу яму, што ён мне падабаецца, што мне заўсёды падабаліся жыды.

Мейбл Уорэн злосна працадзіла скрозь зубы шэптам непрыстойную лаянку.

— Што вы сказалі?

— Вы ж не кінеце мяне ў такім стане, пакуль не знойдзеце доктара? Паслухайце, маё купэ ў самым канцы цягніка, я еду з пляменніцай. Я пайду туды, а вы пашукайце доктара.

Яна прасачыла, як Корал Маскер знікла, і праслізнула ў туалет. Паравоз раптоўна спыніўся, а потым даў задні ход. Глянуўшы ў акно, міс Уорэн пазнала шпілі Вюрцбурга, мост цераз Майн. Паравоз заганяў пад навес вагоны трэцяга класа, манеўруючы ўзад і ўперад паміж сігнальнымі будкамі і запаснымі пуцямі. Міс Уорэн пакінула дзверы прыадчыненымі, каб назіраць за калідорам. Калі з'явіліся Корал Маскер і доктар Цынер, яна зачыніла дзверы і пачакала, пакуль іх крокі не заціхлі. Ім было яшчэ доўга ісці па калідорах, і, калі яна паспяшаецца, часу ёй хопіць. І выслізнула з туалета. Перш чым яна паспела зачыніць дзверы, цягнік таргануўся і рушыў, і дзверы з бразгатам зачыніліся, але ні Корал Маскер, ні доктар Цынер не абярнуліся.

Мейбл

Уорэн нязграбна пабегла па калідоры, імклівы ход цягніка кідаў яе ад адной сцяны да другой, яна ўдарыла руку і калена. Пасажыры, якія вярталіся са снедання, прыціскаліся да вокнаў, каб прапусціць яе, некаторыя лаяліся па-нямецку, ведаючы, што яна ангелька, і думалі, што яна іх не разумее. Яна злосна ўсміхалася ім услед, паказваючы вялізныя пярэднія зубы, і бегла далей. Патрэбнае купэ знайсці было лёгка — яна пазнала плашч, які вісеў у кутку, і мяккі паношаны брыль. На сядзенні ляжала ранішняя газета: доктар Цынер, пэўна, купіў яе некалькі хвілін таму на вакзале ў Вюрцбургу. За той кароткі час, пакуль яна даганяла Корал Маскер, яна прадумала кожны свой ход: пасажыр, які ехаў у тым самым купэ, снедае ў рэстаране, доктар Цынер шукае яе на другім канцы цягніка, і яго не будзе, прынамсі, некалькі хвілін.

За гэты час яна павінна шмат што разведаць, каб прымусіць яго загаварыць.

Спачатку плашч. У кішэнях нічога не было, акрамя пачка запалак і цыгарэт «Голд Флейк». Яна ўзяла брыль і прашчупала стужку і паглядзела за падшыўкаю. Ёй ужо даводзілася часам знаходзіць вельмі патрэбную інфармацыю, схаваную ў брылі, але ў доктарскім нічога не аказалася. Зараз наступіў самы небяспечны момант вобыску — бо брыль і нават кішэні плашча можна агледзець непрыкметна, а сцягнуць чамадан з сеткі, узламаць замок сцізорыкам і падняць века — гэта ўжо надта падводзіла яе пад пагрозу быць абвінавачанай у крадзяжы. Дый яшчэ адно лязо сцізорыка зламалася, калі яна корпалася з замком. Кожны, хто пройдзе міма купэ, адразу здагадаецца, чым яна тут займаецца. З пакрытым потам ілбом яна ўсё болей шалела ад спешкі. «Калі мяне заспеюць тут, звальнення не пазбегнуць. Самая танная газеціна ў Ангельшчыне не даравала б такога, а калі мяне выганяць, я страчу Джанет і шанцы займець Корал. А калі дасягну сваёй мэты, — думала яна, тузаючы, піхаючы, абдзіраючы пазногці, — мне дадуць усё, што захачу, у абмен на такі матэрыял можна будзе патрабаваць надбаўку, прынамсі, чатыры фунты ў тыдзень. Я змагу наняць большую кватэру. Калі Джанет даведаецца пра гэта, яна вернецца да мяне, тады ўжо яна мяне не кіне. За такія грошы я куплю сабе шчасце і спакой», — мільганула ў галаве, і замок, нарэшце, падаўся, века паднялося, і яе пальцы дабраліся да тайнікоў доктара Цынера. І першым такім тайніком быў шарсцяны бандаж.

Яна асцярожна падняла яго і знайшла пашпарт. Ён быў на імя Рычарда Джона, прафесія — настаўнік, узрост — пяцьдзесят шэсць год. «Гэта яшчэ нічога не значыць, — думала яна. — Усе яны, падазроныя чужаземныя палітыкі, добра ведаюць, дзе купіць пашпарт». Яна паклала пашпарт туды, дзе знайшла, і пачала мацаць рукамі адзенне, прабіраючыся да сярэдзіны чамадана, да таго месца, куды не даходзяць звычайна мытнікі, — яны заўсёды правяраюць багаж знізу і збоку. Яна спадзявалася адшукаць якую-небудзь брашуру ці пісьмо, але там аказаўся толькі стары «Бедэкер» [13] выдання 1914 года — «Канстанцінопаль, Малая Азія, Балканы, Архіпелаг, Кіпр», загорнуты ў штаны. Аднак Мейбл Уорэн рабіла ўсё старанна і дакладна: мяркуючы, што яшчэ каля хвіліны ёй нічога не пагражае. Калі аглядаць ужо болей нічога не засталося, яна раскрыла «Ведэкер» — дзіўна было, чаму ён так старанна схаваны. Яна паглядзела на форзац і з расчараваннем прачытала імя Рычарда Джона, напісанае дробным няроўным почыркам — кончык пяра крэмзаў паперу. Але пад прозвішчам быў напісаны адрас: Скул Хаўс, Грэй Берчынгтан-он-Сі — яго варта было запомніць. «Кларыён» можа паслаць туды супрацоўніка ўзяць інтэрв'ю ў дырэктара школы. Пэўна, з гэтага можа атрымацца неблагі матэрыял.

13

Папулярныя і шырока распаўсюджаныя ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў даведнікі па розных краінах Эўропы, якія выдаваліся серыямі ў Германіі; названыя па імені пачынальніка серыі.

Поделиться:
Популярные книги

Глава рода

Шелег Дмитрий Витальевич
5. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
6.55
рейтинг книги
Глава рода

Геном хищника. Книга пятая

Гарцевич Евгений Александрович
5. Я - Легенда!
Фантастика:
рпг
фэнтези
попаданцы
6.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга пятая

Чевенгур

Платонов Андрей Платонович
Проза:
советская классическая проза
6.75
рейтинг книги
Чевенгур

Академия

Щепетнов Евгений Владимирович
3. Петр Синельников
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Академия

Двойник Короля 8

Скабер Артемий
8. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 8

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Свет горизонта

BlackRaven
1. Свет горизонта
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Свет горизонта

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Моров. Том 4

Кощеев Владимир
3. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 4

Лекарь Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
дорама
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 2

Сильнейший Столп Империи. Книга 4

Ермоленков Алексей
4. Сильнейший Столп Империи
Фантастика:
фэнтези
аниме
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Сильнейший Столп Империи. Книга 4

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР