Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Стамбульскі экспрэс

Грин Грэм

Шрифт:

«Я ўвесь час стомленая, — думала яна. — Я магла б спаць тут гадзіны».

— Але ж ці змагу я? — сказала яна здушаным голасам, ледзь стрымліваючы слёзы.

— За мяне не турбуйцеся, — сказаў ён. — Я знайду сабе другое купэ. Ноччу я спаў на калідоры толькі таму, што вельмі хваляваўся за вас: раптам вам спатрэбілася б мая дапамога.

Яна зноў заплакала, прыхіліўшыся лбом да акна, прыплюшчыўшы вочы, так што павекі нібы фіранкамі адсланілі яе ад перасцярог абазнаных у жыцці сухецкіх бабуль: «Мужчыне трэба толькі адно. Не бяры падарункаў у незнаёмых мужчын». Ёй заўсёды казалі: «Чым даражэйшы падарунак, тым большая небяспека. Нават шакалад і паездка ў аўтамабілі пасля тэатра,

у цемры, вядуць да пацалункаў у губы ці ў шыю, ды яшчэ, бадай што, сукенку памнуць». Ад дзяўчыны чакаюць платы — на гэтым сыходзяцца ўсе парады: на дармаўшчыну нічога не робіцца. Пісьменнікі наконт Рубі М. Эйрэс [12] могуць сцвярджаць, што цнота каштуе даражэй за рубіны, аднак на самай справе цана нявіннасці — футра ці якаясь іншая каштоўная рэч. Нельга ж узяць футра ў мужчыны і не пераспаць з ім: не пераспіш — ён будзе незадаволены. Так кажуць усе пажылыя жанчыны. А гэты чалавек заплаціў дзесяць фунтаў.

12

Рубі М. Эйрэс (1883–1962) — папулярная ў 20-я гады ангельская пісьменніца, аўтар бульварных раманаў.

Ён узяў яе за локаць.

— Што з вамі? Вам блага?

Яна згадала руку, якая ўзбівала падушкі, шоргат яго крокаў, калі ён выходзіў з купэ. І паўтарыла:

— Але ж ці змагу я? — Аднак на гэты раз яна нібыта прымушала яго сказаць нешта і абвергнуць увесь яе жыццёвы вопыт, падказаны беднасцю.

— Ведаеце што, давайце мы зараз сядзем, і я вам нешта пакажу, — сказаў ён. — Гэта Рэйн.

Ёй раптам зрабілася смешна.

— Я ўжо здагадалася.

— Вы заўважылі скалу, амаль на сярэдзіне ракі, — мы яе толькі праехалі? Гэта скала Ларэляй. Гейнэ.

— А што гэта — Гейнэ?

— Адзін жыд, — задаволена ўдакладніў ён.

Яна пачала забываць пра рашэнне, якое мусіла была прыняць, і з цікавасцю сачыла за ім, імкнучыся знайсці што-небудзь новае ў рысах яго твару, да якога ўжо прывыкла: маленькія вочкі, вялікі нос, чорныя напамаджаныя валасы. Часта сустракала яна такіх мужчын, то ў першых радах правінцыйнага тэатра — ён мог быць афіцыянтам у смокінгу, то за пісьмовым сталом у канторы агента па найме, то за кулісамі пад час рэпетыцыі, то каля службовага ўвахода пасля прадстаўлення; у тэатральным свеце паўсюль гучаў яго то мяккі і ліслівы, то ўладарны голас. Звычайна такія мужчыны былі жмінды і скнары, хоць часам і ў іх здараліся прыступы высакародства і шчодрасці, але давяраць ім нельга ніколі. Зычлівая ўхвала на рэпетыцыі нічога не значыла: пасля гэтага, седзячы ў сваім кабінеце і пацягваючы віскі, такі чалавек мог сказаць: «Тое дзяўчо з першага рада нічога не вартае». Яго нельга было ўзлаваць, ён ніколі нікога не абразіць, ніколі не скажа слоўца больш зняважлівага, чым «дзяўчо», а паведамленне пра звальненне прыходзіла ў выглядзе надрукаванай на машынцы паперкі, кінутай у тваю паштовую скрынку.

Магчыма, што ўсе гэтыя рысы характару не перашкаджалі ёй ставіцца да жыдоў добра, бо яны ва ўсіх абставінах захоўвалі дзіўную абыякавасць, а магчыма, таму, што яна лічыла, што кожная дзяўчына павінна быць далікатная. Корал сказала ветліва:

— Жыды надта артыстычныя, праўда? Ведаеце, амаль увесь аркестр ансамбля «Ата Гёрл» быў з жыдоў.

— Так, — адказаў ён з незразумелай ёй горыччу.

— А вы любіце музыку?

— Я іграю на скрыпцы, праўда, не надта добра.

Ёй здалося, што ў даўно знаёмых вачах з'явілася нейкае не зусім зразумелае ажыўленне.

— Мне заўсёды хацелася заплакаць, калі спявалі «Сані Бой», — сказала яна. Яна ведала, што ніколі не можа знайсці патрэбных слоў,

адпаведных яе пачуццям, — яна не магла выказаць словамі, што адчувае, і таму часта гаворыць недарэчы. Вось і тут яна заўважыла, як незразумелае ажыўленне знікла з яго вачэй.

— Паглядзіце, ракі ўжо няма. Мы праехалі Рэйн, — нечакана сказаў ён. — Ужо час снедаць.

Ёй зрабілася крыху няёмка прызнацца, што яна не пойдзе з ім снедаць, але не стала тлумачыць, а сказала шчыра:

— Мне трэба схадзіць па сакваяж. У мяне там бутэрброды.

Ён пільна паглядзеў на яе:

— Няўжо вы назапасілі на тры дні?

— О не. Толькі на ўчарашнюю вячэру і сённяшняе снеданне. На гэтым я зэканоміла каля васьмі шылінгаў.

— Ну, вы проста скупая, як шатландцы. Паслухайце. Вы пойдзеце снедаць са мной.

— А што яшчэ, па-вашаму, я павінна рабіць з вамі?

Ён усміхнуўся.

— Зараз скажу: абедаць, піць гарбату і вячэраць. А заўтра…

Уздыхнуўшы, яна яго перабіла:

— Па-мойму, вы крыху з'ехалі з глузду. Дарэчы, вы ніадкуль не ўцяклі?

Твар у яго спахмурнеў, ціхім голасам ён спытаў:

— Вам непрыемна са мной? Вам са мной нудна?

— Не. Зусім не нудна. Але ж чаму вы гэта ўсё робіце для мяне? Я зусім не прыгажуня і, па-мойму, асаблівым розумам не вылучаюся.

Яна горача чакала, каб ён запярэчыў: «Не, вы цудоўная, прыгожая і разумная», — тых неверагодных слоў, якія б вызвалілі яе ад патрэбы плаціць яму ці адмовіцца ад яго падарункаў: прыгажосць і розум цэняцца вышэй, чым любы прапанаваны падарунак, а калі дзяўчыну кахаюць, дык нават шматвопытныя бабулі пагодзяцца, што яна мае права браць і нічога не даваць узамен. Але ён ёй не запярэчыў. Яго тлумачэнне было амаль зняважліва простае.

— Мне так лёгка гаварыць з вамі. У мяне такое адчуванне, нібыта я вас даўно ведаю.

— Так, мне здаецца, што і я вас даўно ведаю, — суха сказала яна, адчуўшы звыклую горыч расчаравання. Яна ўзгадала бясконцую лесвіцу, дзверы ў кантору агента і маладога зычлівага жыда, які цярпліва і ветліва тлумачыў, што ён не можа нічога прапанаваць ёй, абсалютна нічога.

«Пэўна ж, мы разумеем адно аднаго, — думала яна, — добра ўсведамляем гэта, таму і не знаходзім патрэбных слоў». Дрэвы і будынкі з'яўляліся і знікалі на фоне бледна-блакітнага, воблачнага неба, бук змяняўся елкай, елка — вязам, а вяз — каменем. Свет, нібыта расплаўлены на гарачай пліце, тапырыўся і прымаў розныя формы, то падобныя на язык полымя, то на лісток канюшыны. Іх думкі заставаліся тыя самыя, гаварыць не было пра што, бо яны ўсё ведалі адно аб адным.

— На самой справе, вам жа асабліва і не хочацца, каб я снедала з вамі, — сказала яна, імкнучыся захаваць разважлівасць і абачлівасць і неяк парушыць няёмкае маўчанне. Аднак ён не пагадзіўся з ёю.

— Не, я сапраўды хачу, — адказаў ён з некаторай няпэўнасцю, і яна зразумела, што ёй трэба быць цвёрдай: падняцца, пакінуць яго, вярнуцца ў свой вагон — ён лішне пярэчыць не будзе. Але ў сакваяжы ў яе былі толькі чэрствыя бутэрброды і крышку ўчарашняга малака ў бутэльцы з-пад віна, а з калідора пахла гарачай кавай і свежым белым хлебам.

Мэйбл Уорэн наліла сабе кавы, моцнай, без малака і цукру.

— Гэта найлепшы матэрыял, які я калі-небудзь здабывала. Я была сведка, як пяць гадоў таму ён выходзіў з судовай залы, а тым часам Хартэп сачыў за ім з ордэрам на яго арышт у кішэні. Кэмбел з газеты «Ньюс» адразу ж кінуўся за ім, аднак на вуліцы згубіў яго. Дадому ён болей не прыходзіў, і з таго часу пра яго болей нічога не чулі. Усе лічылі, што яго забілі, аднак я ніколі не магла зразумець аднаго: калі яго хацелі забіць, дык навошта было выпісваць ордэр на арышт.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Черта прикрытия

Бэнкс Иэн М.
9. Культура
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
6.67
рейтинг книги
Черта прикрытия

#НенавистьЛюбовь

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
6.33
рейтинг книги
#НенавистьЛюбовь

П 2

Дронт Николай
2. Придворный
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
П 2

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Господин из завтра. Тетралогия.

Махров Алексей
Фантастика:
альтернативная история
8.32
рейтинг книги
Господин из завтра. Тетралогия.

Воин-Врач

Дмитриев Олег
1. Воин-Врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Воин-Врач

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Неведомые дороги (сборник)

Кунц Дин Рей
Фантастика:
ужасы и мистика
8.00
рейтинг книги
Неведомые дороги (сборник)

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Дневники 1928-1929

Пришвин Михаил Михайлович
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Дневники 1928-1929