Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сны iмператара

Уладзімір Арлоў

Шрифт:

Стаялі мы на тым полі тры дні і тры ночы, акурат у пару, калі вясна з летам абдымаюцца, і салоўкі цёхкалі, і такая навокал лагода была, нібы хацеў сказаць Збавіцель людзям, каб не забівалі адно аднаго, а нараджалі дзяцей і аралі зямлю. Але не маглі мы апусціць мячы і цапы свае, і кожны з нас паспавядаўся і прычасціўся, а паны ўсё не адважваліся напасці на нас, хоць і было войска іхняе большае трыкроць.

Не мелі мы страху ў сэрцах, ды страшнейшая за страх была паняверка, бо бачылі мы, як дужэюць з кожным годам ворагі нашы і ў самім месцы Табары з'явіліся ўжо сярод братоў і сясцёр жабракі і людзі, што паслі чэрава сваё ў раскошы. Прысніў жа я перад сечаю

сон дзівосны, нібыта ляжу на гарачым каменні пад сонцам, ад спёкі канаючы, і бачу раку перад сабою ў зялёных берагах, да Дзвіны падобную, але не магу яе дапасці, каб смагу наталіць, і зразумеў я, што благі то знак.

А ў дзень пасля тае ночы, калі перайшло сонца на трэцюю гадзіну, разамкнулася кола вазоў панскіх, і сталі вазы іхнія баявыя шыхтавацца па адзінаццаць у рад, і налічылі мы радоў больш за пяць дзесяткаў. Былі ж вазы панскія, як папаўзлі на наш пагорак, да вялізнае вужакі падобныя, і на галаве вужака гэтая мела джалаў дзесяткі, а былі то тарасніцы і бамбарды. Бачыў я, як забіла ядром жанчыну, што мела ў чрэве сваім, але паспелі дзіця яе перахрысціць, каб трапіла душа ягоная на неба. Калі ж развеяўся дым ад стрэлаў, пабеглі нападнікі, і, адкінуўшы вазовыя шчыты, кінуліся мы ў пагоню, і, здавалася, блізка ўжо была перамога, але ўдарыла з засады конніца панская і, здратаваўшы пагоню, наляцела на табар наш. Дарэмна чакалі мы падмогі, бо гетман Чапек, пад рукою якога былі коннікі табарыцкія, пакінуў нас на вырак лёсу. А следам за рыцарамі пайшлі на прыступ найміты-кнехты, і тады забраў Збавіцель душу Юркі Жаркага, і душу чэха Мікулаша, і душу паляка Франака, што ваявалі на возе нашым.

Зямля ў той дзень стамілася піць кроў чалавечую, і стаяла цёмная кроў ў кожным следзе ад конскага капыта. А перад заходам сонца прайшлі ланцужна па полі Ліпанскім кнехты, і дабівалі яны даўгімі мячамі параненых, а наперадзе ішла з касою сама смерць у сталёвым панцыры. Багатым было жніво яе, бо болей за дзесяць тысяч вояў божых засталіся навекі на тым полі, і няхай будзе вам вядома, што было паміж імі беларусінаў лікам да пяцісот. Мне ж дадзена была сіла стрымаць крык у грудзях, калі ўкалоў мяне найміт мячом у калена, і прыняў ён мяне за мёртвага, хоць быў я адно паранены ў ногі. Ляжаў я ўначы на тым полі страшным, і крумкачы пільнавалі мяне, каб выпіць вочы мае, але адзін добры чэх простага звання ўратаваў мяне і загаіў мае раны; зваўся ён Марцінам, і часта малюся я за душу ягоную.

Разлучыўся з душою ў той сечы і Аўдзей Гуцька несвіжанін. Быў ён чалавек вясёлы, штукар і гудошнік, дастаць мог з магеркі галубку, а з пустой торбы вытрасці зайца жывога, прыслоўе ж меў улюбёнае - а каб цябе ў раі камары таўклі. Затрымцелі ў грудзях ягоных дзве стралы зубчастыя, што ні выцягнуць, ні вырваць няможна, і, калі глядзелі ўжо вочы Аўдзеевы ў неба, пабачылі мы апошнюю штуку ягоную: выпырхнула з Гуцькавай запазухі ў небясную сінечу галубка, як снег белая. Была ж галубка гэтая, быццам праўда наша, якая датуль жыць будзе, пакуль хоць адзін вой за яе ваюе, хоць адно сэрца чалавечае да яе любасць мае.

Было гэта пяць летаў таму, а ў мінулую ноч зноў убачыў я смерць у панцыры, што ішла наперадзе кнехтаў, і сон гэты, як і сузор'і, паказвае на благое. Але dum sріrо, sреrо*, і пешчу я надзею, што спраўдзіцца прароцтва старой Агаты з Задзвіння і не зачэпіць мяне крылом сваім чорная смерць. Калі ж станецца так, аброкся я пакінуць славутага князя Гвальдоні, сардэчна аддзячыўшы яму, і ісці ў места Страсбург, бо дайшлі да нас чуткі, нібыта атабарыўся ў месце гэтым вучоны немец Ёган Гутэнберг, што вымысліў варштат дзеля перапісвання

кніг без пёраў і атраманту. Калі праўдзівая гэта пагудка, падамся я да яго ў навуку, бо не пагас яшчэ ў душы маёй лятунак паслужыць асвеце люду нашага паспалітага.

* Пакуль жыву, спадзяюся (лац.).

Калі ж наканавана мне скончыць хутка зямны шлях мой, няхай дойдзе кроніка гэтая да бацькоўскае зямлі, каб не згубіліся ў бязмежным моры часу жыццё маё і жыцці адназемцаў маіх, што ваявалі ў далёкіх землях за Божую праўду, бо кожная справа чалавечая мусіць застацца ў памяці наступнікаў нашых дзеля прыкладу і ўспаміну.

З гэтым сканчваю кроніку сваю і аддаю яе ў рукі Таго, хто ўладарыць над светам.

1986

Пішу вам у Масковію

Грамата з магістрацкага архіва

Паклон вам нізкі, ласкавыя мае бацюхна і матухна, ад сына вашага, якога ўжо колькі летаў вы перад вачыма сваімі не бачылі і які кожнага вечара за вас і за цябе, брат мой малодшы Глеб, моліцца, дом бацькоўскі ўспамінаючы, і ліпы нашыя, і як Глебушка малы з кацянятамі гуляў, і тое нават, як наш Малахвей брэша. Малю Госпада, каб ахаваў вас ад хваробаў, а найперш, каб у смутныя гэтыя часы ад ліхіх людзей абараніў, якія ў нашай дзяржаве маскоўскай уладу забралі і няправедны суд чыняць.

Цешуся надзеяю абняць вас, ды часта апаноўваюць мяне думкі, што разлучыліся мы ўжо да сустрэчы нябеснае. А пішу да вас з места старажытнага і слыннага Полацкага, дзе хутка ўжо як тры леты Божай воляю знаходжуся і колькі яшчэ мне тут быць, аднаму Госпаду вядома.

Памятаеце вы, мусіць, бацюхна, як дом я родны пакідаў і сядзелі мы з вамі пры збане з трайным мёдам, ды не маглі горыч нашую падсаладзіць. Згадаліся нам тады словы вялікага князя маскоўскага Васіля Іванавіча, бацькі цяперашняга гасудара нашага, няраз ім моўленыя, «Дакуль конь мой хадзіць будзе і меч секчы, не дамо пакою Літве», - любіў князь Васіль казаць, і сын ягоны таксама з юных летаў у той бок, куды сонца садзіцца, паглядаў і хацеў пад сваёю рукаю мець і Полацак, і Віцебск, і іншыя гарады і землі, якія некалі Уладзімір Краснае Сонейка ваяваў, і пасля яго князі рускія з дружынамі ваяваць хадзілі, і якія потым вялікія князі літоўскія да сваіх вотчын прырасцілі.

Вядома вам, што сем летаў таму ўступіла наша войска з агнём і мячом ў Лівонію. Напачатку фартуна цару Івану Васілевічу спрыяла, і занялі ваяводы нашыя Нарву і Юр'еў, наблізіўшыся да мора. Тады магістр лівонскі пачаў шукаць падмогі ў вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Аўгуста і даў яму спярша шэсць фартэцый, а потым і зусім пад ягоную ўладу аддаўся. Услед за тым войска гетмана Радзівіла Рудога ўвайшло ў Інфлянты, і на трэцім леце вайна Лівонская ў вайну Літоўскую ператварылася, а цар наш і гасудар Іван Васілевіч нямецкаму імператару пісаў, што трэба сілы злучыць і Польшчу з Літвою ім між сабою падзяліць і на векі вечныя ўпакорыць.

У лета 7070 хадзілі літоўцы на Апочку, Невель ды Вяліж, а нашыя ваяводы зямлю Мсціслаўскую плюндравалі ды наваколле Воршы і Дуброўны палілі. Тады ж князь Андрэй Курбскі быў у паходзе на места Віцебскае, астрог узяў і папаліў і пасады ўсе і сёлы і людзей без ліку жыцця пазбавіў. Спаліў таксама, апрача лацінскіх, дваццаць чатыры храмы праваслаўныя і да палону не меў літасці, але цар і вялікі князь Іван Васілевіч скрыва на яго пасля паходу пазіраў і дакараў, што, пятнаццаць тысяч людзей маючы, не здолеў чатыры тысячы літоўцаў пад Невелем разбіць.

Поделиться:
Популярные книги

Морской волк. 1-я Трилогия

Савин Владислав
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Морской волк. 1-я Трилогия

Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изменяющий-Механик. Компиляция. Книги 1-18

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Отход

Видум Инди
4. Петя и Валерон
Фантастика:
рпг
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отход

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Мистика

Гейман Нил
Детективы:
классические детективы
исторические детективы
7.29
рейтинг книги
Мистика

Родословная. Том 5

Ткачев Андрей Юрьевич
5. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 5

Кодекс Охотника. Книга XXXVI

Винокуров Юрий
36. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVI

Дважды одаренный. Том V

Тарс Элиан
5. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том V