Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Сястрычка, ідзі пагуляй, любая. Мне трэба нешта сказаць лекару, — мядовым голасам праспявала Тамара Аляксандраўна.

Сястра глянула на Галіну Адамаўну. Той хацелася крыкнуць: «Не трэба! Не выходзь!» Але замест гэтага яна чамусьці, як вінаватая, збянтэжана апусціла вочы, і далікатная сястра ўміг знікла.

— Галя, дарагая мая, — адразу пачала Гаецкая, шчыра, ласкава, чым яшчэ больш насцярожыла Галіну Адамаўну, — я ведаю, ты ненавідзела мяне. Але ты памылялася…

«Чаму яна кажа мне „ты“? Мы ніколі не былі з ёй у сяброўскіх адносінах».

— …Ты глыбока памыляешся. Ніколі я не пасягала на тваё шчасце. Ніколі не жадала табе кепскага.

Твае і мае зайздроснікі плявузгалі табе, хацелі сутыкнуць нас ілбамі. Павер мне, Галечка, я твой лепшы друг. Таму і прыйшла. Таму вырашыла сказаць. Не люблю пляткарыць… Але калі закранаецца наш жаночы гонар…

Галіна Адамаўна ўзялася рукой за штангу бормашыны, да болю сціснула яе. Чамусьці з'явілася жаданне ўдарыць Тамару Аляксандраўну. Вельмі блізка былі яе вочы, яе твар.

«Трэба адысці. Трэба адысці», — загадала яна сабе, аднак баялася скрануцца з месца.

— …Каб хто другі сказаў, не паверыла б. А то ж на свае вочы бачыла. На дачы вашай. І зразумела: частыя госці яны там. Рыжая сястра. І яна… пацыентка яго… Можа, нічога і няма паміж імі. Але што падумаюць людзі? Гэта ж, ведаеш, хто? Дачка таго Савіча. Здрадніка.

Тамара Аляксандраўна спадзявалася, што жонка Яраша, пачуўшы такое пра мужа, якому (Гаецкая гэта ведала) яна не верыла, кінецца ў істэрыку, закрычыць, наробіць шуму і яна, Тамара Аляксандраўна, пацешыць сваю душу такім відовішчам: гэта будзе помста і за тое, што Галіна некалі перахапіла Антона, і за яе шматгадовую нянавісць.

Але Галіна Адамаўна маўчала. Як скамянелая. Ніводная рыска не тузанулася на яе застылым твары.

— Не верыш — спытай у людзей. Ды хіба ты не ведаеш, што ён жыў у іх, у Савічаў, яшчэ ў акупацыю? А ты спытай у яго, як ён са сваім неразлучным Шыковічам дамагаўся ёй кватэру. Якую яны мэблю купілі за свае грошы. Абсталявалі кватэрку — дай-дай. Усё як мае быць, на французскі манер. Не верыш?

Уся трагедыя заключалася ў тым, што Галіна Адамаўна верыла. Верыла ўсяму, кожнаму слову. Ад гэтага ў яе муцілася ў галаве. Быў момант, калі калыхнулася і адплыло крэсла і яна ўбачыла ажно тры Тамары, якія зларадна скаліліся. Яна ўвесь час бачыла гэты зларадны аскал, хоць выраз твару нечаканай госці быў увесь час спачувальны ці абуральна-сур'ёзны.

Нейкім сёмым ці дзесятым пачуццём Галіна Адамаўна здагадалася, чаму прыйшла гэтая жанчына, і ніводным рухам не выдала свайго гора, болю, пакуты. Выдала толькі старую нянавісць. Раптам працадзіла праз зубы:

— Ідзі прэч!

Гаецкая ўстрапянулася:

— Дурная…

— Прэч!

Галіна Адамаўна з грукатам кінула на паднос лапатку і ўзяла востры пінцэт.

З неўласцівай яе паўнаце рухавасцю Тамара Аляксандраўна шмыгнула з крэсла, ледзь не паваліла бормашыну. Толькі ў дзвярах зларадна крыкнула:

— Што? Дажыла?!

* * *

Антон Кузьміч адчыніў дзверы ўласнай кватэры і па беспарадку ў калідоры, па пахах ці, правільней кажучы, па тым, што не было іх, кухонных пахаў, здагадаўся, што нешта здарылася. Не нешта, а ён пэўна ведаў што. Ён добра ведаў, што Гаецкая не змоўчыць. За гэтыя дні пасля іх сустрэчы ў лесе колькі разоў хацеў сам расказаць Галіне, каб папярэдзіць, і не здолеў — не хапіла мужнасці. Не хапіла, бо ведаў: не паверыць, не зразумее ці зразумее зусім інакш, па-свойму, яшчэ горш, чым Гаецкая. Было брыдка і сорамна ад сваёй нерашучасці, боязі. Але ён думаў пра дзяцей і ўпотай спадзяваўся: а можа, абыдзецца. Можа, Тамара зробіць нейкі другі ход? Між іншым, гэтая

цікаўнасць — што ж усё-такі яна зробіць? — была адной з прычын яго маўчання. Ён нават не расказаў Шыковічу. Урэшце ён мог бы заклікаць на дапамогу сябра і разважлівую, спакойную Валянціну Андрэеўну, якая неаднойчы ўжо тушыла ўспышкі Галінай хваравітай рэўнасці. Але ўсё гэта выйшла б так, што ён нібы апраўдваецца. Завошта? Ды, нарэшце, ці варта надаваць гэтаму такое значэнне? Ён мае права падняцца вышэй усёй гэтай бытавой лухты, што атручвае жыццё і перашкаджае галоўнаму — працы!

У паліто і капелюшы ён пайшоў у спальню. Галіна сядзела за швейнай машынай халодная, непрыступная. Выгляд яе спалохаў яго. Такой яна не была ніколі. І ніколі так не паводзіла сябе. Каб у яго паляцела машына ці трумо, гэта ўразіла б менш.

Яна не шыла, але, відаць, спрабавала шыць: заціснутая іголкай тканіна звісла на падлогу.

Антон спыніўся пасярод пакоя. Жонка не ўзняла вачэй.

— Што здарылася, Галя?

Твар яе непрыгожа перасмыкаўся.

— Вы, Антон Кузьміч, не ведаеце, што здарылася?! — сказала яна з сарказмам і жахлівай адчужанасцю.

— Галка. Усё гэта лухта!

— Ах, лухта! — адкінула яна тканіну ўбок, выхапіла аднекуль з-пад яе ашчадную кніжку, падняла, патрасаючы. — І гэта лухта? Шчодра, доктар Яраш, аплачваеш палюбоўніцу! Але не думай, што мне шкада тваіх грошай. На! — яна шыбнула кніжку яму пад ногі.

Пры ўсёй яе рэўнасці жонка рэдка кантралявала яго расходы. Ён часта пазычаў буйныя сумы калегам, некаторыя з іх не вярталі гадамі. Галіна, даволі абыякавая да грошай, забывалася пра такія пазыкі, а калі часам і патрабавала справаздачы, то заўсёды ў добрым настроі, абмяркоўваючы чарговую буйную пакупку. А цяпер праверыла ўсё. Ён, Яраш, нават не падумаў, што Гаецкая разведае і выкарыстае ўсё. Яго кінула ў пот ад прадчування цяжкасцей на шляху да прымірэння. Колькі прыйдзецца патраціць энергіі… Ён кінуў паліто на ложак, зрабіў крок да жонкі. Яна ведала яго прыём: абняць, схапіць на рукі, цалаваць… І яна, слабая жанчына, сціхала, даравала яму… Але цяпер не!

— Я табе ўсё растлумачу, Галка. Выслухай толькі.

— Не падыходзь! — Яна ўзброілася нажніцамі, але тут жа шыбнула іх на столік. — Не трэба мне ніякіх тлумачэнняў! Усё! Усё! Усё! Цяпер я не буду ні крычаць, ні плакаць… Мы чужыя. Ты абсталяваў сабе новую кватэру — ідзі туды. Не пойдзеш ты — я ніводнага дня, ніводнай хвіліны не буду тут. Усё! — Яна вымаўляла гэтыя «ўсё», быццам ставіла кропкі.

Яраш зразумеў, што гэта больш, чым нервовая ўспышка, гэта цвярозы намер, і не ведаў, з якога боку падступіцца, каб разбурыць такое яе рашэнне. Ён спыніўся, паглядзеў на яе ласкава, з жалем, дакорліва паківаў галавой: дурніца, дурніца! Яна не вытрымала яго позірку, закрыла твар рукамі, перасмыкнулася ўся. Заціскаючы рыданні, сказала праз далоні глуха, чужым далёкім голасам:

— Божа мой! Шаснаццаць год жыла з гэтым чалавекам! Аддала яму ўсё. А ён… Яму мала было гэтай тоўстай шлюхі, «залатой сястры», усіх баб, якіх ён меў… Яму трэба яшчэ зблытацца з пацыенткай. Які жах! Якая ганьба! — Яна адкрыла твар і вельмі нядобра ўхмыльнулася. — Але што я хацела ад таго, хто мог забіць, зарэзаць з большай лёгкасцю, чым я вырываю зуб.

Гэта было ўжо занадта. Нават з яго нервамі і разважлівасцю вытрымаць такое нялёгка. І ён грымнуў на ўсю кватэру:

— Вы хаця падумалі б, якая яна жанчына! Лекары задрыпаныя! — і вылаяўся груба, злосна, як не лаяўся яшчэ пры жонцы ніколі.

Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том VI

Павлов Вел
6. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VI

Снега

Чепурин Юлий Петрович
Поэзия:
драматургия
5.00
рейтинг книги
Снега

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Володин Григорий Григорьевич
24. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Снайпер

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Жнец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Снайпер

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Хозяин Стужи 3

Петров Максим Николаевич
3. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 3

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Кодекс Крови. Книга ХVIII

Борзых М.
18. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVIII

Черный Маг Императора 23

Герда Александр
23. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 23

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26