Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Глядзі, колькі я знайшла баравікоў! А ты? О, з табой ні ў чым нельга зраўняцца!

— Твая пацыентка? — спытала Гаецкая ў Яраша.

Гэта можна спытаць па-чалавечаму, прафесійна, як лекар у лекара. Яна хацела зрабіць выгляд, што пытае іменна так. Але Яраш бачыў, як яна працягвае глядзець у спіну Зосі, і адчуў, што пачынае закіпаць. Ён сам баяўся свайго гневу, бо ведаў, што «сарвацца» яму, ды яшчэ перад жанчынамі, нельга, непрыстойна.

Гаецкая працягнула яму руку, падвяла да лавачкі, пазнаёміла са сваёй сяброўкай. Гаварылі нейкія пустыя словы. Смяяліся.

— Гаспадары,

запрашайце ў хату. Трэба ж абмыць вашы новыя вуглы, — сказала Тамара Аляксандраўна.

Шыковіч сумеўся, паглядзеў на свайго хмурага сябра — можа, ён што прапануе? — і з жалем уздыхнуў:

— Калі я працую, у мяне — «сухі закон». І каб быць далей ад спакусы…

Гаецкая зразумела.

— А мы ў лес ездзім са сваім віном.

— О, тады іншая размова! Калі ласка! Прашу, — галантна пакланіўся Кірыла, паказваючы на сваю палавіну дачы.

Яраш падумаў, што Зося не сядзе за адзін стол з гэтай жанчынай. Ды і не жадае, каб яны сядзелі разам. Ды і ўвогуле: не хапала яму яшчэ піць віно з Гаецкай у лесе, на дачы! Ён сказаў, як адсек:

— Мяне чакаюць дома.

— У Антона Кузьміча раўнівая жонка, — як бы ў жарт, сказала Тамара Аляксандраўна, але знарок так, каб пачулі Зося і Маша.

Нічога не адказаўшы і не развітаўшыся, Яраш рушыў да «Масквіча». Завёў, рыўком пад'ехаў пад самы ганак, узняўшы пыл, быццам стварыўшы дымавую заслону. Зося першая хуценька ўскочыла на задняе сядзенне.

З ветлівасці Яраш махнуў доктаркам рукой, спытаў у Кірылы:

— Што перадаць тваім?

— Прывязі заўтра масла і хлеба.

Гаецкая, закусіўшы губу, злосна прыжмурыўшыся, доўга глядзела ўслед сіняму «Масквічу».

Яе сяброўка спытала:

— Ён заўсёды такі… нелюдзімы?

— Бывае горшы, — нядобразычліва адказаў Шыковіч. Цяпер і ён узлаваўся на няпрошаных гасцей. Чорт іх прынёс! Каб не яны, яму, напэўна, удалося б угаварыць Антона пасядзець гадзінку. Маша засмажыла б грыбы, і яны разам павячэралі б і хораша пагутарылі б. Ён прачытаў бы ім раздзел — расказ Зосі. Што-нішто трэба ўдакладніць. А сядзець з гэтымі чужымі бабамі — мала цікавасці і ніякай карысці для яго працы.

Тамара Аляксандраўна спачатку збянтэжылася, калі яе «ўсемагутная разведка» ўстанавіла, хто тая жанчна, якую яна сустрэла з Ярашам каля дачы. Але, разважыўшы, узрадавалася: гэта яшчэ лепш, бо, акрамя ўсяго іншага, на галаву чалавека, які зрабіўся цяпер ёй ненавісны, падае яшчэ адзін цяжкі грэх — парушэнне лекарскай этыкі.

Больш за дваццаць год яна песціла надзею, што ўрэшце ўсё-такі ачаруе гэтага ўпартага асілка. Уласна кажучы, у апошнія гады ёй не столькі хацелася ачараваць яго, закахаць, колькі проста пераможна ўзяць — націскам, прыступам. Гэта быў ужо своеасаблівы спартыўны азарт. Цяпер усё рушылася, надзея знікла назаўсёды. Жанчына шалела ад злосці. Чакай, доктар Яраш, ты доўга будзеш помніць мяне!

Забыты былі справы, хворыя, грыбы. Сама галоўны лекар і ўсё яе даволі значнае акружэнне лёталі па горадзе ў пошуках звестак пра Зосю і Яраша. І вельмі хутка было выяснена ўсё: і тое, што яны, Яраш і дачка здрадніка Савіча, знаёмы яшчэ з часоў акупацыі, і тое, як Шыковіч і Яраш дамагаліся для гэтай жанчыны

асобнай кватэры, як яны самі (вядомы хірург і пісьменнік) куплялі для яе мэблю і нават якую суму кожны з іх зняў з ашчаднай кніжкі, і, нарэшце, тое, што яны збіраліся на кватэры ў Зосі ўчацвярых. О, гэта ўжо не проста сувязь аднаго жанатага мужчыны з незамужняй жанчынай! Тут значна большае — групавое маральнае разлажэнне!

І паляцела плётка з касмічнай хуткасцю. Каб Яраш і Шыковіч былі людзі звычайныя, вядомыя толькі ў сваіх калектывах, безумоўна, што ўсё гэта не выклікала б сенсацыі. Але абодвух у горадзе добра ведалі, а таму ўсе праяўлялі да такой навіны незвычайную цікавасць: адны злараднічалі, другія, галоўным чынам замужнія жанчыны, абураліся, трэція ўпотай зайздросцілі.

26

Галіна Адамаўна глянула на ручны гадзіннік і ўзрадавалася — да канца рабочага дня заставаліся хвіліны. Яна сапраўды не любіла сваёй работы. Ёй больш падабаліся хатнія абавязкі — гатаваць смачныя абеды, кроіць і шыць, яна была добрая гаспадыня, ласкавая маці і жонка. Думкі яе ляцелі дадому: што згатаваць сёння, каб страва аднолькава падабалася і Антону, і Віцю, і Наташы, густы якіх даволі розныя.

— Дзве гадзіны нічога не ешце, — сказала яна пацыенту, які паласкаў рот содавым растворам.

У яе самой ніколі не балелі зубы, можа, таму яна ставілася да сваіх пацыентаў з іроніяй, не верыла іх стогнам і пакутам; яна двойчы раджала і ні разу не войкнула, а тут другі так енчыць, што брыдка слухаць. І да крывавых пляўкоў яна не магла прывыкнуць за ўсе пятнаццаць год сваёй работы. Жыла ў чысціні, і ёй быў агідны ўсялякі гной і бруд, фізічны і маральны, нават праяўленне звычайнай неакуратнасці. Сястра глянула за дзверы, таксама не без радасці паведаміла, што нікога больш няма, і пачала праціраць інструмент. Галіна Адамаўна падышла да ўмывальніка, закасала рукавы халата, узброілася шчоткай… У гэты момант шырока расчыніліся дзверы і ўвайшла яна — Тамара Аляксандраўна.

Сэрца ў Галіны адразу быццам адарвалася і ўпала ў нейкую гулкую пустэчу, ад чаго зрабілася балюча ў жываце.

З крана лілася вада.

Страшэнна непрыемныя струменьчыкі холаду папаўзлі па спіне, як толькі яна падумала, што гэтая пышная, прыгожая жанчына з нахабнымі вачамі, якія яна многа год ненавідзела, прынесла ёй гора. У Галіны Адамаўны жыло цвёрдае перакананне, што з добрым намерам Гаецкая ніколі не з'явіцца.

Тамара Аляксандраўна, прывітаўшыся, адразу па-гаспадарску забралася ў зубалячэбнае крэсла, уселася, як царыца на троне, такая ж ззяючая, як панікеліраваныя дэталі апаратуры.

Галіна Адамаўна ўпусціла ў ракавіну шчотку, непаслухмянай рукой закруціла кран. Падумала:

«Калі ў яе зубы, чорт з ёй, неабавязкова для такой мыць рукі».

Ніколі яшчэ і ні пра каго яна так не думала. Спытала холадна-афіцыйна, як у зусім незнаёмай, і троху недарэчна:

— У вас — зубы?

— У мяне — зубы, — з падкрэсленай іроніяй, бліснуўшы залатымі каронкамі, адказала Гаецкая.

Ногі наліліся холадам, яны сталі непаслухмяныя, але Галіна Адамаўна прымусіла сябе наблізіцца і ўзяць інструмент.

Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том VI

Павлов Вел
6. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том VI

Снега

Чепурин Юлий Петрович
Поэзия:
драматургия
5.00
рейтинг книги
Снега

#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Володин Григорий Григорьевич
24. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
#Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 24

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Снайпер

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Жнец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Снайпер

Последний реанорец. Том I и Том II

Павлов Вел
1. Высшая Речь
Фантастика:
фэнтези
7.62
рейтинг книги
Последний реанорец. Том I и Том II

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Хозяин Стужи 3

Петров Максим Николаевич
3. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Хозяин Стужи 3

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя

Кодекс Крови. Книга ХVIII

Борзых М.
18. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVIII

Черный Маг Императора 23

Герда Александр
23. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 23

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26