Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

— Што маем новае, Кірыла Васільевіч?

— Па групе чыгуначнікаў знайшоў гару новых дакументаў, па групе Савіча… — Шыковіч развёў рукамі. — Акрамя ўсяго іншага, гэтыя людзі здорава ўмелі маўчаць.

— Але, — згадзіўся чэкіст. — Не дзеля ўласнай славы яны змагаліся. І не думалі, што нам з вамі прыйдзецца не спаць начамі, каб даследаваць іх дзейнасць.

Не спыняючы размовы, маёр набраў нумар тэлефона, коратка загадаў:

— Арыштаванага Дымара да мяне.

Шыковіч устрапянуўся:

— Што-небудзь

новае?

— Зараз пабачыце і пачуеце, — усміхнуўся Сербаноўскі. Падняўся з-за стала, пацягнуўся, падышоў да акна і адчыніў фортачку. — Як ваш сябра Яраш жыве?

Шыковіч насцярожыўся: ці не дайшла і сюды, у гэты старажытны будынак, плётка пра сувязь Антона о Зосяй? Адказаў жартам:

— Рэжа людзей без літасці.

— Мне Вагін расказваў: здорава ён выступіў на сесіі. Малайчына!

— Але. Прыйшлося каму-нікаму пачухацца.

Пастукалі ў дзверы.

— Заходзьце! — гучна крыкнуў Сербаноўскі. Хутка ўзяў ад сцяны крэсла, паставіў на вугал стала, з таго боку, дзе сядзеў сам. Кіўнуў Шыковічу: — Сюды, калі ласка…

Кірыла хутка перасеў.

Ён чакаў убачыць у арыштаваным грамілу з бандыцкай мордай, а ўбачыў раптам у дзвярах старога — сівога, сухога, з пакорліва-дабрадзейным выразам твару. Салдат з аўтаматам на грудзях пачаў дакладваць:

— Таварыш маёр…

Сербаноўскі спыніў яго знакам рукі:

— Пасядзіце ў калідоры.

— Слухаюся, таварыш маёр! — Шчоўкнулі абцасы, бясшумна зачыніліся дзверы.

Стары, як бы раптам успомніўшы, сарваў з галавы кепку:

— Добры дзень, грамадзянін следчы.

— Добры дзень, — адказаў Сербаноўскі як быццам і ветліва, але Шыковіч адразу адчуў знявагу і агіду ў яго голасе.

Маёр стаяў каля акна, залажыўшы рукі за спіну. Шыковіч упершыню ўбачыў яго такім — высокім, стройным, паважным і нават гордым, магчыма, за сваю нялёгкую, але пакуль што вельмі патрэбную прафесію. Ва ўсякім разе, у гэты момант ён зусім быў не падобны на таго сутулага, са змораным тварам капітана, якога Шыковіч некалі сустракаў на вуліцы і чамусьці неўзлюбіў завочна, пакуль не пазнаёміўся, не пачаў разам працаваць.

— Сядайце, — паказаў Сербаноўскі арыштаванаму на крэсла, што стаяла амаль пасярод пакоя.

Стары цяжка ўздыхнуў і сеў. Маёр прайшоў міма яго і зайшоў з другога боку стала на сваё месца.

«Няўжо гэты дзядуля сур'ёзны злачынца? — думаў Шыковіч, разглядаючы арыштаванага. — Такі бяскрыўдны твар. Тонкія кісці, пальцы рук, як у музыкі. Няўжо з інтэлігентаў? Не, ёсць у ім нешта лакейскае. Хутчэй афіцыянт які-небудзь. Сумеў агледзець мяне так, каб не сустрэцца позіркамі. Ацаніў касцюм».

Сапраўды, сівы дзядуля прыкінуў па адзенню: хто гэты другі — цывільны ці пераапрануты чэкіст? Пазнаваць людзей па вопратцы ён умеў добра.

— Грамадзянін… — Сербаноўскі як бы забыўся прозвішча і заглянуў у паперы, — Дымар-Сокалаў-Беразоўскі…

Я ўсё забываю, якое з гэтых прозвішчаў ваша сапраўднае?

— Ну Дымар, Дымар, Ды-ы-ма-ар, — раздражнёна праскрыпеў стары.

Сербаноўскі ўскінуў галаву, сказаў:

— Я прашу вас спакайней.

— Ды я спакойны, грамадзянін следчы. Я ўжо спакойны, — раптам скіс, згорбіўся арыштаваны, нахіліўся, кранаючыся кепкай падлогі.

— Чым вы займаліся да вайны, Дымар?

— Рабіў закройшчыкам у атэлье.

— У часе вайны?

— Трымаў сваю майстэрню, кравецкую. Невялічкую.

— А яшчэ чым займаліся?

— Эх, грамадзянін начальнік! — ляпнуў раптам стары кепкай па падлозе, выпрастаўся, упершыню не хаваючы вачэй, паглядзеў на Шыковіча. — Не абрыдла вам цягнуць адно і тое ж па дзесяць разоў?

— Адказвайце на пытанні!

— Ну, выконваў некаторыя заданні паліцыі, — глуха, у падлогу, адказаў Дымар.

— Чые яшчэ заданні выконвалі?

— У СД не служыў! — пісклява крыкнуў арыштаваны. — Чаго не было, таго не было! Я ўсё вам сказаў. Нагаворваць на сябе мяне не прымусіце!

— Чакайце, чакайце. Не прыкідвайцеся дурнем. Нам добра вядомы ўзаемаадносіны СД і паліцыі. І вам яны не горш вядомы. Якія канкрэтна заданні вы выконвалі?

Прозвішча выпала ў Шыковіча з галавы — эпізадычная асоба, а яму трэба было ў працэсе запамінаць сотні розных прозвішчаў, беларускіх, расейскіх, нямецкіх. Але калі ён пачуў аб прафесіі гэтага чалавека, то адразу прыгадаў Ярашаў расказ. Не стрымаўся, звярнуўся да Сербаноўскага:

— Прабачце, Анатоль Барысавіч. Як імя, імя па бацьку арыштаванага?

— Адказвайце, Дымар!

— У вас жа запісана.

— Пытаюць у вас.

— Назар Авяр'янавіч.

— Гэты тып шпіёніў за Ярашам, — сказаў Шыковіч маёру.

Дымар зноў выпрастаўся, з неўразуменнем паглядзеў на Шыковіча, які задае пытанні зусім не прафесійна. Значыцца, не чэкіст, не вышэйшы начальнік. Хто ж? Сведка?

— Вы ведаеце Яраша? — спытаў у яго Сербаноўскі.

— Не, не, — хутка, не падумаўшы, адказаў здраднік. — Такога прозвішча не чуў.

— Кузьма Клешч. Пажарнік. Ведалі такога?

Дымар на хвіліну задумаўся, непрыгожа, па-старэчы, звесіўшы сківіцу, ад чаго рот ператварыўся ў нейкую бясформенную шчыліну. Потым як быў узрадаваўся:

— Ах, Клешч? Пажарнік? Помню, помню. Прызнаюся, меў заданне прасачыць за ім. Меў, меў… Але. Грамадзянін начальнік! Прашу запісаць гэта. Не выдаў. Не. Не выдаў, хоць раскусіў, што гэта за птушка. Аро-ол! — на высокай ноце, як бы з захапленнем выгукнуў стары шакал і раптам хіхікнуў: — Гэта ж ён Лучынскага… фота яго пасля размножвалі. А я не выдаў. Добры чалавек. Спадабаўся мне. Значыцца, жыве Кузьма Клешч? Хе-хе, Клешч. Вось вам яшчэ факт. Запішыце. Не выдаў я добрых людзей!

Поделиться:
Популярные книги

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Тихие ночи

Владимиров Денис
2. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тихие ночи

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Второгодка. Книга 2. Око за око

Ромов Дмитрий
2. Второгодка
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Второгодка. Книга 2. Око за око

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Бастард Императора. Том 9

Орлов Андрей Юрьевич
9. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 9

Черта прикрытия

Бэнкс Иэн М.
9. Культура
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
6.67
рейтинг книги
Черта прикрытия

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Дважды одаренный. Том III

Тарс Элиан
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III

Источники силы

Amazerak
4. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Источники силы

Эммануэль

Арсан Эммануэль
1. Эммануэль
Любовные романы:
эро литература
7.38
рейтинг книги
Эммануэль

Распутье

Басаргин Иван Ульянович
Сибириада
Проза:
военная проза
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Распутье

Бродяга 3

Первухин Андрей Евгеньевич
3. Бродяга
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Бродяга 3

Трое с площади Карронад

Крапивин Владислав Петрович
Детские:
детские приключения
9.10
рейтинг книги
Трое с площади Карронад