Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Напярэдадні, разбіраючы матэрыялы партызанскай брыгады «Смерць фашызму», з якой падпольшчыкі трымалі найбольш цесную сувязь, Шыковіч натрапіў на цікавы дакумент. Дзіўны дакумент. Лісток з вучнёўскага сшытка ў касую лінейку. На ім размашыстым почыркам напісана:

«Учора пахавалі таварышаў, якія загінулі ў баі за станцыю.

Няўдача за няўдачай. Настрой у атрадзе цяжкі. Звесткі з Вялікай зямлі таксама не суцяшальныя. Чым падняць настрой людзей?

Сёння з'явіўся таварыш з групы НКВД. Правал у горадзе. Накрылі рацыю, двух арыштавалі.

Л. выратаваўся выпадкова. Баюся за Доктара, яны трымалі з ім сувязь.

Папрасі Марусю, каб схадзіла ў горад».

І ўсё. Ні даты, ні подпісу. Што гэта? Пісьмо некаму ці ўрывак з дзённіка? Калі слова «папрасі» напісана правільна, — пісьмо. Але ўвогуле больш падобна на дзённікавы запіс. Магчыма, чалавек у спешцы не дапісаў «ць» — «папрасіць». Але гэта не галоўнае. Не гэта надзвычай зацікавіла і ўсхвалявала Шыковіча. Пісьмаў падобных і дзённікаў партызанскіх ён перачытаў мноства. Адзін сказ прымусіў яго выдзеліць гэты дакумент з усіх іншых: «Баюся за Доктара, яны трымалі з ім сувязь». Доктар — з вялікай літары. Хто ён, гэты Доктар? Сапраўдны доктар ці гэта падпольная клічка? Каб устанавіць ісціну, трэба ведаць, хто і калі пісаў пісьмо ці дзённік.

Шыковіч працаваў у сховішчы, якое змяшчалася ў склепах былога аддзялення банка. Прасторныя сухія склепы. У першы пасляваенны год камсамольцы разабралі банкаўскія руіны і са старой цэглы на месцы трохпавярховага будынка змуравалі невялікі аднапавярховы асабняк. Рэканструкцыя горада не кранула яго, бо стаяў ён у глыбіні двара, пасярод квартала. Наперадзе вырас чатырохпавярховы дом. А гэты белы домік стаяў у абкружэнні таполяў. Пасаджаныя ў сорак пятым годзе, яны разрасліся ў густы цяністы сквер і ўсё навокал засыпалі пухам квецені.

Шыковіч пайшоў да Сыраквашкі. Праз акно ўбачыў: стары ў белай кашулі сядзеў за сталом і, паглыблены ў працэс творчасці, пісаў, па-дзіцячы высалапіўшы кончык языка. Зрэдку нешта шаптаў. Кірыла любіў назіраць людзей, калі яны заставаліся самі з сабой. Чалавек у такім стане часта ператвараецца ў дзіця, нават тады, калі заняты сур'ёзнай працай. Шкада было турбаваць гэтага добрага дзядулю. Тым больш што Шыковіч за тыдзень ужо вывучыў: раней чым дазволіць зайсці, Сыраквашка схавае ў шуфляду свой рукапіс, быццам ёсць нешта злачыннае ў тым, што ён піша. Сустрэне нахмураны, незадаволены.

Так і здарылася.

— Што ў вас там яшчэ? — буркнуў загадчык архіва, зачыняючы шуфляду на ключ.

— Міна Азаравіч, скажыце, калі ласка, якая ў вас сістэма падбору дакументаў? Вось на гэтым некалькі нумароў. А ці не сказана дзе-небудзь у вопісу, хто пісаў гэты дакумент? Чаму ён трапіў у гэтую папку, а не ў якую-небудзь другую?

Сыраквашка ўзяў папку, прачытаў напісанае і лёгка свіснуў, ён адразу зразумеў, чаму Шыковіча зацікавіла гэтая маленькая паперка.

— Тут яна, брат, ляжала першапачаткова, тут мы яе і пакінулі. А хто яе пісаў — гэта трэба ўстанавіць.

— Як?

— Самы просты спосаб — па почырку. Шукай гэты ж почырк.

Шыковіч спусціўся ў сховішча

і перагартаў усе дакументы брыгады — перапісаныя ад рукі зводкі Саўінфармбюро, загады, рапарты, радыёграмы, данясенні сувязных, «баявыя лісткі», пісьмы, нават інтымныя. Такога почырку больш не сустрэлася. Ён пакінуў архіў расчараваны.

А калі прыйшоў сёння раніцай, Сыраквашка сустрэў яго ў скверыку. У старога быў таямніча-задаволены выгляд. Але сказаў ён толькі ў сваім кабінеце:

— А ў мяне для вас ёсць падаруначак, Кірыла Васільевіч. Я, здаецца, устанавіў, хто пісаў той дакуменцік. Пракоп Варава, першы камісар атрада імя Чапаева.

Шыковіч зразумеў, што заразіў загадчыка архіва сваімі пошукамі, што Сыраквашка стаў яго лепшым памочнікам. Нялёгка было ў сотні папак адшукаць другую паперку, напісаную тым жа почыркам. Мабыць, да позняй ночы сядзеў чалавек у сховішчы, слепячы пры электрасвятле стомленыя слабыя вочы. Але калі Шыковіч горача падзякаваў яму, Міна Азаравіч збянтэжыўся, як дзяўчына.

— Што вы, Кірыла Васільевіч! Мой абавязак. Агульная справа. Вам трэба дзякаваць, што ўзяліся за такую працу.

«Дзіўнае пакаленне! — падумаў Шыковіч, любуючыся на старога камуніста. — Якая адданасць справе! Я ўчора ўвечары купаўся, лавіў рыбу, а ён вось сядзеў, шукаў…» — і яму нават зрабілася ніякавата.

Вараву Шыковіч помніў па кнізе Гукана. Там яму адводзілася некалькі старонак як аднаму з арганізатараў партызанскага атрада імя Чапаева, які потым вырас у праслаўленую брыгаду. Гэта быў цікавы чалавек. Дырэктар кандытарскай фабрыкі, ён яшчэ да акупацыі мясцовасці пайшоў у лес, стварыў атрад. Камандаванне атрадам Варава пасля перадаў маёру-акружэнцу, а сам застаўся камісарам. Дык вунь з кім звязаны гэты таямнічы Доктар! Чапаеўцы базіраваліся няблізка, кіламетраў за семдзесят ад горада, у Клімаўскім лесе. У розныя бакі і па розных лініях ішлі сувязі падпольшчыкаў з партызанамі.

Шыковіч з нецярплівасцю чалавека, які вось-вось дасягне мэты, пачаў праглядаць дакументы гэтай брыгады. Чытаў, захапляўся: якая крыніца сюжэтаў! Якія характары вырысоўваюцца з гэтых скупых звестак аб людзях! Але дзіўна — пра сувязі з людзьмі горада часта ўспаміналася, аднак ніводнага канкрэтнага дакумента няма, не называецца ніводнае сапраўднае імя. Пра Доктара даследчык знайшоў яшчэ адзін толькі ўспамін. Цікавы і арыгінальны. У расшыфраванай запісцы ўсё той жа сувязной Марусі. Яе рукой было напісана:

«Добры дзень, цётка Параска!

Паведамляю, што яйкі твае 43 штукі, 4 кг парэчкі, 1 кг масла, 2 літры смятаны я прадала. Узяла 180 марак, на нашы грошы гэта 1800 рублёў. Купіла 7 кавалкаў мыла і 3 катушкі нітак. Бульбу 12 кг аддала дзядзьку Карнею, ён паабяцаў пашыць табе сак. Кланяецца ён усім нашым нізка, а таксама цётка Наста. Яна хворая, у яе грыжа. Будуць рабіць аперацыю. Дзядзька прыедзе на тым тыдні, у сераду. Мяне з работы не адпускаюць да 24.

Цалую. Твая пляменніца Маруся».

Поделиться:
Популярные книги

Ваше Сиятельство 8

Моури Эрли
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Белый Волк

Мазин Александр Владимирович
2. Викинг
Приключения:
исторические приключения
9.12
рейтинг книги
Белый Волк

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Курс 1. Октябрь

Фокс Гарри
2. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Октябрь

Старый, но крепкий 5

Крынов Макс
5. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
аниме
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 5

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Его звали Тони. Книга 5

Кронос Александр
5. Щенки косуль
Фантастика:
городское фэнтези
технофэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Его звали Тони. Книга 5

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Тринадцатый XI

NikL
11. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XI

Мажор. Дилогия.

Соколов Вячеслав Иванович
Фантастика:
боевая фантастика
8.05
рейтинг книги
Мажор. Дилогия.

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Шайтан Иван 6

Тен Эдуард
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 6