Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

І раптам ён пачаў работу па пераабсталяванню нечакана. Сам працаваў з манцёрамі і мантажнікамі вечарамі. Плаціў ім прэміяльныя са сваёй кішэні. За гэтае дзівацтва яму ўжо неяк раней наківалі на партбюро. З тым жа, што ён часта працуе не толькі з манцёрамі, але і са сталярамі, з паркетчыкамі, у клініцы звыкліся. Добрыя душы тлумачылі, што Ярашу проста няма куды дзяваць сілу і энергію, злыя — што такім чынам ён хоча павялічыць сваю папулярнасць.

Каб яму сказаў хто, што ўсё гэта робіцца так тэрмінова з-за адной хворай, ён, напэўна, пачаў бы аспрэчваць, можа, нават з абурэннем. Не, апаратура ўдасканальваецца не для адной хворай!

Для ўсіх. Але ён разумеў, што было б няпраўдай адмаўляць, што гэта ўваходзіць у падрыхтоўку да аперацыі Зосі Савіч. Ён зрабіў сотні розных аперацый, нямала ўжо і такіх — на сэрцы. Але бадай ні да адной не рыхтаваўся з такой стараннасцю і адказнасцю. Як да найвышэйшага экзамену. Тут усё павінна быць узважана і ўлічана. Каб ніякай выпадковасці. Яго апраўдаюць усе, што б ні здарылася. Але сам ён не даруе сабе, калі гэтая спакутаваная жанчына скончыць сваё жыццё на аперацыйным стале. Неяк уначы ён увесь захаладаў ад такой думкі, гэтак жа, як некалі, калі цяжка хварэў Віця і ён, хірург Яраш, страціўшы веру ў медыцыну, раптам падумаў, што сын можа памерці. З'яўлялася думка: а можа, запрасіць каго-небудзь з калег з Масквы, з Кіева? Да яго прыедуць. Рэдка які хірург бярэцца аперыраваць блізкага чалавека. Блізкага… А гэтую дзяўчынку ён ведаў роўна восем сутак, бачыў, размаўляў, калі яна прыносіла яму ежу на гару, дзе і ўдзень панаваў паўзмрок. Ён амаль не ведае (можа, толькі здагадваецца), як яна жыла васемнаццаць год свайго жыцця. І ўсё-такі яна была блізкім чалавекам. Ні адзін хворы ці хворая не жылі так у яго сэрцы, у думках.

Пакуль што Яраш аддаў яе тэрапеўтам, каб падлячылі, паназіралі, зрабілі ўсе кардыяграмы, здымкі і аналізы. Сам заходзіў рэдка, раз у тры дні, на кароткі час, як лекар. Гэта не збліжала, наадварот, аддаляла іх. Калі ў дзень сустрэчы ён казаў ёй «ты», то цяпер звяртаўся на «вы», як належыць лекару да хворай. На такое аддаленне ён пайшоў свядома. У той жа час папрасіў Машу, каб тая наведвалася да Зосі. Ён сказаў пра гэта аперацыйнай сястры чамусьці крыху збянтэжана:

— Маша, ёсць у мяне да вас просьба…

Яна адразу насцярожылася.

Калі ласка, Антон Кузьміч. — І падняла свае тонкія рукі, каб паправіць бялюткі чэпчык на высокай дзівосна залатой кукле валасоў. Ён даўно заўважыў, што яна заўсёды слухае вось так — з паднятымі рукамі.

— У тэрапіі ляжыць хворая Соф'я Савіч. Нам з вамі, здаецца, прыйдзецца аперыраваць яе. Я хацеў бы, каб вы наведваліся да яе. Не як сястра. Як добры друг. Разумееце? Жанчына гэтая пражыла цяжкае жыццё.

Яраш адчуваў, што, выказаўшы такую просьбу, ён абавязаны растлумачыць Машы, хто ж такая Савіч. Але што сказаць?

Што Зося ратавала яго ад смерці? Чамусьці не хацелася, каб да аперацыі пра гэта даведаліся ў бальніцы. Ён добра ведаў, што, бадай, няма большых легендатворцаў і аматараў сенсацый, як лекары і сёстры.

Падумаўшы пра легенды, ён сказаў пра другое:

— Вы ведаеце, Маша, я не люблю казак. Але ёй расказвайце пра мяне любыя легенды.

Сястра застыла, як манекен, зграбная і халодная; яна заўсёды астывала, калі чаго не разумела. Ён растлумачыў:

— Пра маю хірургічную славу. Псіхічная падрыхтоўка.

Маша ўсміхнулася проста і цёпла, здавалася, што ўсміхнуўся не толькі яе твар, вусны, а ўся постаць — ад залатых валасоў да бронзавых ад загару стройных ног.

— Цяжка расказаць больш, чым вы заслугоўваеце, Антон Кузьміч.

— Не будзем гаварыць адно аднаму кампліментаў, Маша.

Нам не патрэбна псіхічная падрыхтоўка.

Жарт гэты збянтэжыў дзяўчыну.

Дні праз два Маша зайшла да яго ў кабінет у той час, калі ён адпачываў паміж дзвюма складанымі аперацыямі. Яна не магла не ведаць, што хвіліны такога адпачынку былі свяшчэннымі. Як добры актор настройвае сябе на інакшае псіхалагічнае гучанне ў другой дзеі, так ён настройваў сябе на другую аперацыю. Сядзеў у мяккім крэсле, скінуўшы чаравікі, паклаўшы ногі на другое крэсла, і паліў. І вельмі не любіў, калі хто-небудзь заходзіў, перашкаджаў адпачынку. Пра гэта ў аддзяленні ведалі.

На стук у дзверы адказаў незадаволена:

— Хто там? — і скамячыў цыгарэту.

— Я.

Ён здзівіўся, убачыўшы Машу. Яна ўвайшла, нясмелая і надзіва збянтэжаная. Куды падзеліся яе разлічаныя, да ненатуральнасці артыстычныя рухі! Спынілася каля дзвярэй, трымалася за ручку, як бы рыхтуючыся ўцякаць. Выраз твару быў вінаваты.

Яраш хутка сунуў ногі ў чаравікі.

— Што здарылася, Маша?

— Я дрэнная сядзелка, Антон Кузьміч, — сказала яна так, як магла б сказаць тады, калі ён выказваў сваю просьбу, каб мела намер адмовіцца. — Мы не разумеем адна адну. Яна, Савіч, адносіцца да мяне з дзіўнай падазронасцю…

— З падазронасцю? — перапытаў Яраш.

— Можа, не тое слова я сказала. Але… дзіўная яна. Пра такіх у нас кажуць: нелюдзімая.

— Нелюдзімая? — з суровым дакорам перапытаў ён і гэтай суровасцю зусім збянтэжыў дзяўчыну. Але тут жа мякка прапанаваў: — Сядайце, Маша, — і паказаў на тое мяккае крэсла, у якім толькі што сядзеў сам.

Яна нясмела села. Як тая вясковая дзяўчынка, што ўпершыню трапіла да суровага і бязлітаснага прафесара. Яраш не пазнаваў сваю маўклівую, але надзвычай упэўненую, спакойную, гордую аперацыйную сястру.

— Яна нічога не расказала вам пра сваё жыццё?

— Не, нічога.

— Вы чулі што-небудзь пра доктара Савіча?

Маша паківала галавой — не.

Цяпер Яраш зразумеў, чаму яна прыйшла вось так і такая: хацела, каб ён расказаў ёй пра хворую, тады толькі яна можа выканаць яго просьбу. Ён узлёг на стол сваім магутным целам і такім чынам даверліва наблізіўся да яе.

— Скажыце, Маша, а вы да каго-небудзь адносіліся з падазронасцю?

— Я? Калі бачыла, што перада мной хлус, няшчыры чалавек… Але гэта не тая падазронасць! — Тут яна застыла ў сваёй звыклай паставе — не зразумела яго.

— Скажыце, а вы ніколі не баяліся людзей, Маша?

Яна ўсміхнулася, але ўсмешка не растапіла халоднага неразумення і не зварухнула застылыя рысы твару.

— У школе я баялася нашага гісторыка. Мне дрэнна давалася гісторыя.

Ярашу здалося, што пра гісторыю яна выдумала знарок, надаўшы словам хітры і тонкі сэнс. Ён не здзівіўся, бо заўсёды лічыў яе разумнай і дасціпнай. Закрыўшы далонямі вочы, задумаўся: як расказаць ёй пра Зосю?

У часе гэтай паўзы Маша спытала ва ўпор:

— Хто яна вам, гэтая Савіч?

Антон Кузьміч хутка адняў ад твару рукі.

— Вы маглі б, Маша, спытаць пра гэта адразу. Я сказаў бы вам. Зося Савіч ратавала мяне ў падполлі ад смерці.

— Вас? — Маша здзівілася, устрапянулася і адразу стала звычайная: сур'ёзная, але чуткая, як сейсмограф. Магчыма, нейкі момант яна не давала веры, што тая худзенькая, маленькая, спакутаваная — скура ды косці — нелюдзімая жанчынка ратавала такога асілка.

Яраш, зразумеўшы гэта, сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

История западной философии

Рассел Бертран Артур Уильям
Пути философии
Научно-образовательная:
история
философия
культурология
5.00
рейтинг книги
История западной философии

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Царь царей

Билик Дмитрий Александрович
9. Бедовый
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Царь царей

Тринадцатый

Северский Андрей
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.12
рейтинг книги
Тринадцатый

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Личный аптекарь императора. Том 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6

Дважды одаренный. Том V

Тарс Элиан
5. Дважды одаренный
Фантастика:
аниме
альтернативная история
городское фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том V

Наследие Маозари 4

Панежин Евгений
4. Наследие Маозари
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 4

Хранилище

Старухин Евгений
5. Лесовик
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.43
рейтинг книги
Хранилище

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Осколки маски

Метельский Николай Александрович
7. Унесенный ветром
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.71
рейтинг книги
Осколки маски

Двойник короля 14

Скабер Артемий
14. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 14

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX