Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Салавей

Бядуля Змітрок

Шрифт:

Вакол пераліваліся ў розныя калюры крыштальныя карафіны з рознымі вінамі — французскімі і венгерскімі. Радамі стаялі кілішкі. У вялікіх срэбных і парцаляных паўмісках і місках дыміліся мясныя і рыбныя патравы, рознакаляровыя баршчы, расолы.

Панскія лёкаі і гайдукі ў ліўрэях з вышыванымі гербамі пана Вашамірскага, пад камандаю бравага стольніка, усё насілі на стол, насілі з такой заклапочанасцю, нібы ўвесь маёнтак павінны сюды перанесці: насілі асцярожна, трымаючы пасудзіны ў белых сарветках, каб «хлопскія» рукі не пашкодзілі панскаму апетыту.

Даўжэзнае

поле стала ламалася, здаецца, пад вялізнымі сервізамі срэбра, шкла, парцаляны, фруктаў, пітваў і патраў.

Кожны крок, кожны рух лёкаяў быў адшліфаваны, нібы панскія слугі выконвалі патаемны рытуал.

Закон зграбнасці быў і тут вельмі строгі.

Пад мяснымі і расольнымі патравамі стаялі срэбныя фаеркі, у якіх сіняватымі агнямі гарэў спірытус, каб яда не астыгла.

Срэбныя і бронзавыя кандэлябры вышэй чалавечага росту стаялі на паркеце. Іх трымалі на пакрытых плюшам і аксамітам сценах амуры і німфы. Пад размаляванымі суфітамі яны віселі фантастычнымі ўзорамі з бронзы і крышталю.

З правага боку сцэны была галёрка для музыкаў, з левага — галёрка для чэлядзі і прыгонных дзяўчат, якіх пан «запрасіў» на баль.

Дзяўчаты-прыгонныя звесілі галовы ўніз і, як зачараваныя, глядзелі на ўсё, што робіцца вакол; шушукаліся між сабою, паказваючы на тыя дзівы, якіх яны ніколі ў жыцці не бачылі.

Ранейшы страх перамагла зацікаўленасць.

Паны ў рознакаляровых кунтушах пры зброях, некаторыя ў напудраных парыках рассаджваліся паводле годнасці, рангу і чына побач з панямі і паненкамі. Пры канцах стала сядзела шляхта з багацейшай, якая была таксама запрошана.

Пан Вашамірскі быў у французскай вопратцы. Яго шыю аздабляла жабо з замыславатых гафтаў. На вопратцы блішчэлі дыяментныя і з іншых дарагіх каменняў гузікі такой каштоўнасці, што за іх можна было б купіць маёнтак і некалькі сот сялян.

Слуцкія паясы блішчэлі ўрачыста і пышна, абхопліваючы, нібы ў цесных шоўкава-залатых абоймах, таліі паноў. Падобныя ўсходнія ўзоры на залатым і срэбным фоне шырокіх паясоў акаймлялі вузенькай сцежкай васількі ды іншыя травы лугоў і палёў тутэйшай зямлі.

10. «Муй жыдэк»

Містэрыя ксяндза Марцэвіча «Прыход волхваў у святую пячэру» прайшла першым нумарам балю. Гэта была самая нудная і абавязковая частка вялікай урачыстасці.

Пан Вашамірскі моршчыўся ад самага пачатку прадстаўлення. Ён толькі дзеля набожнай маткі сваёй згадзіўся прыняць гэта да пастаноўкі; яшчэ перад тым, як загасілі свечкі ва ўсіх кандэлябрах у залі, пан скрытыкаваў містэрыю:

— Не пасуе да настрояў сягонешняга балю, таксама непраўдзіва з боку евангелічных паданняў. Трэба ведаць, што ў наш век рэлігія сярод адукаваных людзей…

Але тут пан Вашамірскі спыніўся, бо ўспомніў, што недалёка ад яго сядзіць яго маці, вельмі набожная і строгая.

Пані Вашамірская, праўда, нічога не сказала на такую заўвагу сына, але так набожна зірнула ў бок ксяндзоў, якія сядзелі недалёка ад яе, што нават не гарманавала з выгарсаванай пышнай вопраткай, у якую яна была ўбрана. Яна зварухнулася. Каты на яе каленях устрывожана няўкнулі.

Ксёндз

Марцэвіч быў за кулісамі. Ён не давяраў рэжысёру-французу. Сам кіраваў акторамі і наглядаў за імі ў часе ігры.

Ксяндзы апусцілі галовы. Усе іншыя госці падхапілі тон гаспадара і ўжо былі падрыхтаваны адмоўна да «містэрыі» ксяндза Марцэвіча.

Містэрыя цягнулася хвілін дваццаць.

Ксяндзы, калегі Марцэвіча, скрытыкавалі містэрыю.

Галоўнай прычынай тут была зайздрасць да аўтара, які «выбіваецца ў людзі».

Адзін з ксяндзоў непакоіўся больш за ўсіх.

Гэта быў «айцец» невысокага росту, тоўсценькі і кругленькі, з лысінкай. Каб выглядаць вышэйшым, яго абуццё было на высокіх абцасах. Круглы, чырвоны твар ззяў, нібы поўны мосяц. Нягледзячы на малы рост гэтага ксяндза, здавалася, што ён хоча запоўніць сваёй асобай усю залу ўверх і ўшыр. Пыжыўся, як певень. Гаварыў павольна, з паўзамі, з чужаземным акцэнтам. Незвычайнаю вымоваю хацеў паказаць сваю вялікую навуковасць. Недарма ж ён быў доктарам багасловіі і філасофіі. Прозвішча яго — Курачковіч. Але, каб не быць падобным да слова «курачка», называў сябе «Кірычковіч» і вельмі крыўдзіўся, калі яго называлі «Курачковіч».

У часе ігры ксёндз Курачковіч рабіў свае заўвагі, якія буйным шэптам рассыпаліся па стале і даходзілі да слуху гасцей:

— Клядзітце, клядзітце, які младзенец! Трохгадовы хлопчык. А матка боска як апранута! Яна хутчэй падтобна да гхрэцкай гхэтэры, чымся да святой Марыі!

Волхвы сівабародыя пачалі на сцэне спяваць лацінскія вершы пад ціхі акампанемент аркестра.

— О, Матка Біоска! О, Езсу! — абураўся доктар багасловіі і філасофіі. — Гэта ж немакчыма! Бадгай у кожным радку памылка. Ксёндз Марцэвіч с-слабп у лаціне, с-лабп! — пры гэтым ён страляў і пырскаў тлустымі губамі, кажучы слова «с-лабп». — Абпавяскофа павфучыцца яму трэба! А м-мусыка нашто к-хадзітца, м-мусыка!

Доўгі час ксёндз Курачковіч з тупавумнай салодкай усмешкай на вуснах прыводзіў параўнанні паміж французскімі і нямецкімі рэлігійнымі містэрыямі і містэрыяй ксяндза Марцэвіча. З вялікай паважнасцю прыводзіў тэксты грэцкіх філосафаў, старадаўніх рымскіх пісьменнікаў і даводзіў, што ў гэтай містэрыі няма гістарычнага каларыта, но хапае «couleur historique».

— А дтрыўляны асёл? Дтрыўляны асёл? — звяртаўся ксёндз Курачковіч да суседзяў. — Гэта аўтар некага з нас мае на ўвасе; як Бпога кохам, праўдта! Ён на кагосьці намёк робіць!

Пры гэтых словах ён сапраўды меў выгляд збянтэжанага асла.

Пан Вашамірскі хаця сам скрытыкаваў містэрыю, але ганіў толькі змест аўтара, а не выкананне актораў.

— Але пры чым тут акторы, ойча вялебны? — звярнуўся пан Вашамірскі да ксяндза Курачковіча з крыўдай і пагрозай у голасе. — Пры чым тут акторы?

Ксёндз Курачковіч, пачуўшы небяспеку для сябе ў панскім голасе, спалохаўся, смешна згорбіўся, нібы галаву ў сутану хацеў схаваць, і пачаў з ранейшай пераконанасцю ў голасе гаварыць супроць таго, што гаварыў да гэтага; зноў тэкстамі з сусветных філосафаў і пісьменнікаў ён даводзіў, што пан Вашамірскі мае рацыю.

Поделиться:
Популярные книги

Личный аптекарь императора. Том 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 6

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Ярар. Начало

Грехов Тимофей
1. Ярар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ярар. Начало

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Вечный. Книга VII

Рокотов Алексей
7. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VII

Интриганка

Шелдон Сидни
Приключения:
исторические приключения
9.24
рейтинг книги
Интриганка

Андер Арес

Грехов Тимофей
1. Андер Арес
Фантастика:
рпг
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Андер Арес

Врубель

Коган Дора Зиновьевна
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Врубель

Эволюционер из трущоб. Том 10

Панарин Антон
10. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 10

Запечатанный во тьме. Том 3

NikL
3. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 3

Цикл "Идеальный мир для Лекаря". Компиляция. Книги 1-30

Сапфир Олег
Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Цикл Идеальный мир для Лекаря. Компиляция. Книги 1-30

Хозяин Теней 7

Петров Максим Николаевич
7. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 7

Я не князь. Книга XIII

Дрейк Сириус
13. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я не князь. Книга XIII

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя