Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пыл саркафагаў

Збажына Ян

Шрифт:

САХІРА

(Чарнобыль. 10 гадоў пазней)

Ніхто ўжо нас не выратуе не

... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ... ...

жыццё мінула смерць яшчэ міне

Сігітас Гяда

СНЕГ

між зямлёю і небам губляюцца межы снег кладзецца на снег прабіваючы вечнасць касцёльная вежа нерухома знікае ў пярэстым бязмежжы снег кладзецца на снег ледзянее на вуснах бязмоўна каханне зошла шкеляцца вочы ад белага ззяння і цнатлівай
дзяўчынаю смерць беззаганна
абдымае і песціць таемным вяртаннем снег кладзецца на снег і хаваецца ў боскасці млоснага змроку што навокал і так неабсяжнае зроку снег кладзецца на снег зацярушвае прагу апошняга кроку

Жоўтая пастэль

Уладзіміру Траццякову Шыбы прымерзлі да зімы. Малюнкі амлення. Подых поўні. Таямніца адлюстраванага... Сусвет у ваконнай раме — калейдаскоп ільда. Жаданне ўтаймавацца на шкле крышталём святла. Цёплы пакой. Вярблюджая коўдра. Нерухомасць. За вокнамі пацеркамі слядоў- мае крокі.

У СКЛЕПЕ

Пыл не здзьмухвай. Прабач і пакінь.

Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска
Вільготным пылам саркафагаў ля эпітафій бачу час і ў лаўрах марную развагу выяваў — профіль і анфас. Камень шыхтамі сваю вернасць няхістка захаваў руцэ, што й зараз мур так шчыльна тчэ. Зайздрошчу тым, чый крок паверхня няўладна больш адлюстраваць — на павуцінне ўтаймаваць павук паспеў іх след. З начніцы хімера невымоўнасць п’е... Плыву ў суцэльнай таямніцы, апошні сведка — сам сабе.

РУЖЫ

На труне паміраюць ружы (іх прынеслі сябры для мяне). І пунсовасці ветразь кружыць жаўцізну, што ляжыць у труне. Не шкадуйце мяне, не трэба. Шкадаванне не тоіць надзей. Сілай ружы жывіла глеба, каб памерлі яны для людзей.

ЭЛЕГІЯ

Вецер, вецер, шаноўны мой вецер! Белай стужкай далёкіх аблок Ты нясешся з нябыту на вечнасць, Ахвяруючы нам халадок. Я таксама, мой вецер, жадаю Белай стужкай імчаць над зямлёй І прамовіць да ўсіх: пакідаю Вам у спадчыну сэрца спакой.

P.S.

Маё сэрца ў нябыт адышло, паляцела да сонца птушкай, пакахаў я з маленства святло і лятучых вясёлак стужкі. Не задаў я зямнога быцця, дзе аблокі аблашчыць нельга І дзе нельга пражыць, як дзіця, што вачыма цалуе неба. Маё сэрца ў нябыт адышло, паляцела да сонца птушкай, каб вярнуцца ў тваё жытло мяккім промнем і першай думкай.

Хоку

I Вецер і поўня. Флеш похвы ў срэбным пылку. Семя і сліна. II Дна не існуе: Бясконцае падзенне — Шлях да ўласнага. III Дождж ліў як з вядра. Парасону ўсё роўна. ён спаў на шафе. IV І
зноў самотна.
І зноў не снег і не дождж. Жоўты верабей.
V Каруны соснаў Разварушылі сонца. Трымціць лістота. VI Кропкі на сцяне Утаймоўваюць думкі. Разглядаю іх. VII На шальках вачэй Пераважвае вільгаць Вуснаў каханкі. VIII Не зацікавіць Высакароднасць неба Згорбленасць працы. IX Немаўля бачыць Рэчаіснае ў кроплі Адлюстраванне. X Ноч сярпом жне пыл. Шпурляю глыж у ставок. Кругі на вадзе. XI Пішу жанчыну. Далоні ў плямах фарбы. Немаўля плача. XII Паганскі ідал Ператварыўся ў мараль. Метамарфоза. XIII Па смерці кожны Сустракае самога Сябе. Жахліва... XIV Распранутая Прыгажуня ў трупярні Моцна смярдзела... XV Рву эдэльвейсы. Водару асфадэляў Прагне каханне. XVI Смерць вылучае Кожнаму асаблівы Колер вясёлкі. XVII Слухаю комін. Па-за подыхам агню Дождж, перабрэх. Крок. XVIII Трачу прытомнасць: Цалаваць каханку, як Падаючы снег. XIX Эпітафія: Малады нябожчык смерць Упрыгожвае. XX Як творчасць Слова, Жыватворная гліна Спасцігне Бога.

Танка

* * *

Каляровая

Нявыказанасць снення.

Пэндзлем раніцы

Размалёўваю Сусвет.

Жывыя святлацені.

* * *

Нябожчык едзе

На могілкі. Воз трасе

Па калдобінах.

Нямазаныя колы

Скуголлем рэжуць вушы.

* * *

Дзве ружы ў вазе

Пакахалі васілёк.

Зайздрошчу яму

I выплюхваю ваду.

Засмяглыя - завянуць!

Версэты

* * *

Закахана пазіраюць кветкі. Зрываю найпрыгажэйшую. Яна расчуленая і павольна вяне.

Крохкія букеты ўспамінаў на сметніку прывабнага. Вяртаюся да кветніка. Водар жывых красак узмацняецца.

* * *

Струна тоіць гук. Бялізна - жаночае цела. Мелодыю ўтаймавалі ноты.

Кранаю струны.

Рапсодыя для дваіх.

* * *

Любая, хто спадарожнік на сцязі твайго лёсу? — Сінтэз бацькі, настаўніка, каханага ці проста сябра?

Праз тваю свядомасць хачу прайсці святам.

* * *

На вёслах Харона ў чоўне-труне праз прастору і час паімчу ў Старажытны Егіпет, калі Сонца было Богам і габрэі — рабамі.

І перад вачыма Ра накладу на сябе зарок ніколі не вярнуцца сюды і ніколі не згадваць, што тут быў.

Не кранайце толькі мой саркафаг.

* * *

Пазіраю ў сябе і бачу, як тысячагоддзямі хлопчык з блакітнымі вачыма ўглядаецца ў бездань неба і безліч вады ля ног яго пранесла хуткаплынная рака.

Знікаюць народы, змяняюцца цывілізацыі, а яго карма — праз вечнасць вартаваць позіркам нявыказанасць...

* * *

Галіне Сігневіч

...яны былі гэткімі ж велічэзнымі ў сваім мастацтве, як паэт у сваім.

Готхальд Эфраім Лэсінг «Лаакаон...»
Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том II

Павлов Вел
2. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том II

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Древесный маг Орловского княжества 3

Павлов Игорь Васильевич
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3

Адвокат Империи 14

Карелин Сергей Витальевич
14. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 14

Страж Кодекса. Книга IV

Романов Илья Николаевич
4. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IV

Я еще не бог. Книга XXXV

Дрейк Сириус
35. Дорогой барон!
Фантастика:
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще не бог. Книга XXXV

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Кодекс Охотника XXXI

Винокуров Юрий
31. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника XXXI

Наномашины, первоклашка! Том 4

Новиков Николай Васильевич
4. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, первоклашка! Том 4

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Снайпер

Поселягин Владимир Геннадьевич
3. Жнец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.60
рейтинг книги
Снайпер

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI