Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пыл саркафагаў

Збажына Ян

Шрифт:

Нона была не толькі сытым дзяўчом, а і значна старэйшаю за мяне. Пасля дбайнага дэзінфіцыравання жывоціка сінькаю бацькі забаранілі ёй прыходзіць на працэдуры. Маўляў, малы я і блытаю зялёнку з сінькаю. Трэба спачатку крыху падрасці, а ўжо тады займацца лекарствам. Аблаялі дальтонікам. Адным словам, стала мне сумна гуляць без пацыенткі.

Расчуліўшыся, мая маці купіла ляльку, як я і прасіў, з блакітнымі, бы ў суседкі, вачыма і белымі валасамі. Ляльку назвалі Нонай. Другая Нона толькі і ўмела, што плюскаць вачыма, а яе адзіная сукенка набіла аскому. Лялька Нона мне хутка надакучыла, і я вырашыў ахвяраваць яе дзеля навукі. Упільнаваўшы, калі нікога не будзе

ў хаце, і на ўсялякі выпадак стуліўшыся за шафаю, малатком раструшчыў ляльчыну галаву. Вельмі цікавіла паглядзець мазгі, бо вонкавае ведаў даволі дасканала. Колькі ні ўглядаўся і колькі ні трос ляльку, нічога не ўбачыў і не вытрас.

За пашкоджаную цацку адстаяў цэлую гадзіну ў кутку. Там і зразумеў: тое, што не было ўкладзена адразу, нават малатком нельга выбіць. А лекарам я ўсё ж такі стаў, сапраўдным стаматолагам. Вось толькі лялька Нона за дзень да майго захворвання ці да знаёмства з чарговай каханкай усміхаецца мне праз сненне.

Беззаганны мысляр

(Рэфлексія на Фрыдрыха Ніцшэ)

Пакінь сябе тут!

Ты ў хату ліха не прынясеш

Ліха тут само жыве…

Рыхард Вагнер “Пярсцёнак Нібелунга”

І

Так было, так ёсць і так будзе, што сонца ў бясконцым вяртанні сябе кружляе над зямлёю, месяц ліе ўласным святлом, а зоркі… вечныя.Шукайце зоркі ў бязмесячную і бясхмарную ноч і знойдзеце ўсіх разам і кожную на сваім асобным месцы. Але бачнасць зорак не вымагае задзіраць галаву, дастаткова заплюшчыць вочы, і іх ззянне разнаколернае напоўніцца рухам, напружаннем і кананнем. А калі хочаце глядзець, накіруйце свой позірк глыбей у зямлю і ўбачыце, як серп Венеры жне чалавекаў, абесчалавечваючы сусвет.

Той, хто пазірае на зоркі, перашкаджае небу, уціскаючы апошняе ва ўласнае мяса і касцяк, і называе гэта душою…, бясконцасць пад скураю ў тлене.

Не, чалавек не забыўся, што ў яго няма хваста, таму і не хоча тлець, як звычайная жывёліна. Чалавек прыручыў агонь і ўзганарыўся над братамі сваімі старэйшымі, якія не ўсмакталі неба. І ўжо не тлее чалавек, а палымнее, і агмень яго — гэта мараль яго: разуменне ліха для сябе і дабра для бліжняга.

Пераступі праз мараль і трапіш у вечнасць, дакладней, у свядомасць, бо створыш новае неба для тых, хто дакараў цябе за зямное.

На брудэршафт з Сакратам цыкуту праглынулі і алімпійскія багі, паабапал ад Хрыста, укрыжавалі юдэйства і Рымскую імперыю, на вогнішчах інквізіцыі згарэла і папства, асвяціўшы шлях да Новага Свету.

Нараджаючыся, мараль крычыць бойкамі, войнамі, рэвалюцыямі, тэрорам. Яе бацькі, аскетызм і распуста, абараняюць сваё дзіця астрогамі, шыбеніцамі, гільяцінамі, вогнішчамі… Да яе прызвычайваюцца і, састарэлая да забабонаў, яна памірае ў пакутах, канвульсійна сціскаючы бяззубым ротам за горла маладых і здаровых.

На смак мараль салодка-салёная і плямы яе брудна-бурачнага колеру шурпатымі языкамі злізвае быдла.

А хіба на крыжацкім двуручным мячу не выгравіравана “Пі кроў”? Але жалеза нават вады ўсмактаць не здольна, яно ржавее. Вось вам і чалавек…, на жалезе ён піша аб неіснуючым, а на вадзе аб вечным, а сам губляе свой цень, калі пачынаецца змрок. Ці можа цень быць мераю неба, калі сам чалавек праяўляецца згодна з

напісаным аб ім крывёю і прытчаю.

ІІ

…і няма ў чалавека каштоўнасцей, акрамя тых, якія ён здольны забраць з сабою ў магілу. Вось і саромеюцца, двухногія малпы, свайго атрафіраванага за кошт развіцця маралі хваста. “Глядзіце, — паказваючы пальцам на арла ў небе, кпяць двухногія, — як высока залезла гэта пярнатая малпа!” — і складаюць міты, і заганаю для іх памць аб хвасце, якая перашкаджае, яшчэ не памёршы, а ўжо прагнуць вечнага жыцця.

ІІІ

На тым, хто не прыняў хрысціянства, не ляжыць загана першароднага граху і яму няма патрэбы выбіраць з дрэва дабра і ліха, бо на яго баку жыццё і смерць не маюць памяці аб хвасце.

Як цяжка ўзняцца над уласным хвастом і якая патрэбна прага волі да ўлады над тым, што не вісіць на азадку.

Таму сцеражыцеся пустэльнікаў і невідушчых, непісьменных і пішучых; і сцеражыцеся тых, хто ахвяруе грошы, і тых, хто просіць; і сцеражыцеся тых, хто палюе разам з драпежнікамі, і тых, хто пасвіцца сярод авечага статку; і сцеражыцеся заканадаўцаў і носьбітаў звычак, а ідзіце ўслед за ваярамі і паэтамі.

ІV

Чым жыве той, хто забыўся аб уласным хвасце, калі дзеля гэтага прыносіцца ў ахвяру ўсё чалавецтва ў свядомым?

Што пакінеш сабе?

Шкадаванне аб няспраўджаных каханках і дакладнае веданне аб тым, што ад пачатку наканавана быць тым біблейскім камянём, які адкінуты сёння ўбок і якому наканавана паслязаўтра пакласціся ў доннасць асновы мура тае бабілонскае вежы, на якую ніхто так і не ўзнімецца з яе бясконцасці, бо калі нельга праглынуць неба не патрэбна і вежа, якая вядзе ў нішто.

Калі вы нарадзіліся Адамам Міцкевічам...

(Эсэ)

Міцкевіч быў паэтам

усяго толькі некалькі гадоў,..

... ён жыў і дзейнічаў як палітык, публіцыст, прафесар універсітэта і прарок, скончыў свае дні жаўнерам.

Ян Паранодоўскі «Алхімія слова»

Не давядзі вам Бог нарадзіцца на сумежжы культур, цывілізацый, эпох, у «дзяржаве», ад якой засталася адна назва і «хлопская» гаворка — некалі вялікадзяржаўная мова найбуйнейшай у Еўропе «княскай імперыі», аб чые межы разбіваліся хвалі «сцюдзёнага і цёплага» мораў: у той мясцовасці, якую суседзі з захаду ахрысцілі як Усходнія Крэсы, а суседзі з усходу надалі статус Паўночна-Заходняга краю; сярод таго карэннага народу, які і ўсвядоміць можа сябе толькі «тутэйшым».

Ды яшчэ калі кажуць, што ваш бацька з мазураў, а маці жыдоўка і вы ніяк не «цягнеце» на тутэйшага, а за сваю шляхетнасць трэба змагацца не высакародна - шпагаю ці пісталетам у двубоі, — а ўсімі праўдамі і няпраўдамі ад местачковых да губернскіх і вышэй чынадралаў імперыі «дзвюх сталіц»..,

калі вы спалучаеце ў адной асобе палітыка і мастака-творцу, і, з аднаго боку, вы «асвечаны вальтэр’янец» і цынік, з другога — рамантык і паэт...,

калі, улічваючы вышэй сказанае, ваша каханка аддае перавагу тытулаванаму ваяру-графу і бярэ з ім шлюб, а вы вымушаны працягваць свой радавод згодна з лепшымі традыцыямі «сыноў Ізраіля»...

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 12

Орлов Андрей Юрьевич
12. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 12

Варяг

Мазин Александр Владимирович
1. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.10
рейтинг книги
Варяг

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Вернувшийся: Посол. Том IV

Vector
4. Вернувшийся
Фантастика:
космическая фантастика
киберпанк
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Посол. Том IV

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Дважды одаренный. Том IV

Тарс Элиан
4. Дважды одаренный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том IV

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Законы Рода. Том 4

Мельник Андрей
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Родословная. Том 1

Ткачев Андрей Юрьевич
1. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 1

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Курс 1. Сентябрь

Фокс Гарри
1. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Сентябрь

Я царь. Книга XXVIII

Дрейк Сириус
28. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я царь. Книга XXVIII

Неучтенный элемент. Том 8

NikL
8. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 8

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8