Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнічы

Олдрыдж Джэймс

Шрифт:

Рой захапіўся сваімі ляснымі прыгодамі, што і патрабавалася Джэку. Рой сядзеў на скрыні ля акна, жаваў сваю жвачку «Прынц Альберт», ляпаў сябе па каленях, калі даходзіў да нечага захапляльнага, надаваў твару сур'ёзнасць, калі трэба было быць сур'ёзным, але, па-сутнасці, яго словы былі звернуты да Бэрка: Рой нібыта запрашаў яго сваім аўтарытэтам аспрэчыць іх дакладнасць, знарок змешваючы праўду з няпраўдай, сур'ёзнае і жартаўлівае, каб выклікаць Бэрка на спрэчку і тады паспрачацца з ім як след. Але Бэрк толькі пытаўся і слухаў.

Часам даходзіла да сапраўднага глупства.

— Ці бачылі вы калі-небудзь лісу, — сур'ёзна пытаўся Рой у Бэрка, — як яна залазіць у возера з галінкай у зубах і чакае, пакуль усе паразіты нё збяруцца на галінку, а пасля выпускае

яе з зубоў, а сама плыве да берага?

Калі размова пайшла пра лісу, Рой расказаў, як яна ў пагоні за зайцам ідзе за ім след у след, як балансуе хвастом падчас бегу. Скончыўшы расказ пра лісу, ён перайшоў на рысь. Як няўклюдна даганяе яна зайца, як скача і правальваецца ў снег замест таго, каб слізгаць, як на лыжах.

— Ведайце, што рысь палюе па вялікім крузе, як трапер па ланцугу пастак, — гаварыў ён Бэрку. — Да таго ж, ведайце, што яна скарыстоўвае тады чалавечую сцежку.

Бэрк зноў прамаўчаў.

Пасля рысі прыйшла чарга мядзведзя.

— Мядзведзь забівае, — казаў Рой, — толькі тады, калі іншым шляхам не можа здабыць сабе ежу. Як і іншыя буйныя жывёліны, ён ахвотна суіснаваў бы мірна. Ведайце, што ён гатовы саступіць падчас сустрэчы са скунсам, ведайце, што ён дзеліцца са скунсам сваёй здабычай. Альбо норка… Аднойчы, — сказаў Рой, — я раскапаў яе нару, якая была дарэшты запоўнена жабамі, акуратна складзенымі адна да адной, як сардзіны. Альбо лось. Лася нельга ўтапіць, нават калі застрэліш яго на глыбокім месцы. Альбо рысь… Ведайце, што калі яна трапіць у ваду, дык плыве абавязкова па прамой. Альбо алень… Ці бачылі вы калі-небудзь, як алень раптам пакідае пашу і як віхор імчыцца праз зараснікі, а затым быццам нічога і не было, пачынае шчыпаць траву?

Расказ Роя быў бясконцы, але гэта захапляла Бэрка не менш, чым самога Роя, і ён ахвотна дзяліўся з Роем сваімі ведамі пра лясных звяроў, але ведамі крыху іншага кшталту: Бэрк расказваў, што бабёр, калі наесца водарасцяў, хварэе жыватом. Ён расказаў Рою, што мядзведзь кладзецца ў бярлогу з-за недахопу ежы, а не з-за нейкага інстынкту. Што на некалькі месяцаў затрымліваецца развіццё зародка мядзведзіцы: ён пачынае хутка развівацца толькі тады, калі яна залягае на зіму ў цёплую бярлогу. Што паласаты суслік, гэты класічны зімоўшчык, падчас зімовай спячкі зніжае пульс ад нармальных трохсот удараў да чатырох.

Веды Бэрка былі таксама бязмежныя, але ён выбіраў з таго, што было яму вядома, толькі лепшае, каб зрабіць уражанне на Роя. Ён патлумачыў, як ад шматлікасці альбо адсутнасці зайца і лемінга залежыць усё жыццё лесу, таму што яны з'яўляюцца галоўнай ежай драпежнікаў. Як заяц размнажаецца да пэўнай мяжы, а затым з-за нейкіх дзіўных прычын пачынае хварэць на страўнік, і гэта дзіўная хвароба зводзіць яго са свету амаль што цалкам, і тым самым часова затрымлівае ўвесь цыкл ляснога жыцця ажно да пачатку новага актыўнага размнажэння. Гэта быў найбольш яскравы прыклад жыццёвага працэсу ў лесе, і Рою падабалася, калі яму тлумачылі такімі спецыяльнымі тэрмінамі. Бэрк назваў яшчэ адзін прыклад: лемінг — маленькая паўночная мыш — качуе тысячнымі чародамі, калі размнажэнне становіцца несувымерным з наяўным харчам; лемінг качуе на поўдзень цераз азёры і рэкі і, нарэшце, тоне цэлымі мільёнамі ў рацэ Святога Лаўрэна, пераплысці якую яму не хапае сілы. Бэрк даказаў Рою, як наяўнасць альбо адсутнасць гэтых дзвюх жывёлін вызначае лёс іншай дзічыны, бо галадоўка распаўсюджваецца на ўсе віды жывёл. Ліса і рысь з-за адсутнасці зайцаў вымушана паляваць на норку, скунса і аленя. Воўк таксама пачынае ганяць аленя, нават лася, дабірацца і да дзікабраза, а часам зводзіць са свету і болей слабых сваіх суродзічаў. Церпяць усе віды мышэй, бо розныя драпежнікі настойліва ганяюцца за імі і на ніжэйшай рысе пэўнага цыкла знішчаюць амаль цалкам. Іх лёс падзяляюць курапаткі, якія становяцца галоўнай ежай для рысі, лісы і норкі, калі зайцоў альбо мышэй становіцца зусім мала. Парушэнне суадносін вымушае вушастую саву шукаць замену зайцу і мышы і нападаць на больш буйных жывёлін. Бэрк расказаў Рою пра ўвесь гэты працэс, і той зразумеў, што ніколі

раней нічым так не захапляўся. Ён толькі час ад часу падыходзіў да печкі, каб паварушыць там дровы, альбо да дзвярэй, каб сплюнуць цераз парог тытунёвую жвачку.

Слухалі і іншыя, і Джэк разумеў, што зрабіў правільна, калі задумаў усё гэта. Джэк сядзеў наводдаль на лаве, паклаў доўгія рукі на стол і час ад часу круціў самакрутку. Зрэдку ён уставаў і падкручваў газоўку ці трос за плячо Зела Сен-Клэра, які часта драмаў і пачынаў храпці.

Калі ж Бэрк зноў змяніў гаворку на падрабязны роспыт пра дзічыну ў Муск-о-гі, Джэк зразумеў, чаго хочуць гэтыя людзі ад Роя, у прыватнасці, чаго хоча ад Роя Бэрк. Бэрку трэба было атрымаць падрабязныя звесткі пра дзічыну на ўчастку Роя, звесткі, якіх ён не атрымаў бы, калі б не заваяваў давер Роя. Бэрк цярпліва апрацоўваў Роя, пакуль не пераканаўся, што той можа расказаць усё, пра што яму хацелася даведацца. Ён задаваў Рою дакладна сфармуляваныя пытанні пра сляды лася і аленя, пра напрамкі і даўжыню іхніх сцежак, пра сярэднюю колькасць баброў на адну хатку, пра дакладную колькасць андатраў на балотах. Бэрк патрабаваў поўнага малюнка: чым харчуецца дзічына, дзе яна пераважна жыве (асабліва норка і ліса), ці ёсць у акрузе ваўкі і колькі іх. Гэта былі дакладныя, амаль што рэзкія пытанні, але задаваў ён іх так, што Рой міжволі адказваў на іх сумленна і дакладна.

Часам Джэка палохала, што Рой падвядзе сябе некаторымі сваімі адказамі, але Рой, хоць і захапіўся пытаннямі Бэрка, нічога не сказаў з таго, што магло б выдаць яго незаконныя дзеянні. Ды і Бэрк не настойваў ні на адным рызыкоўным пытанні. Калі Рой быў блізка да таго, каб выявіць, што ён так шмат ведае пра вясновыя звычкі баброў у іхніх хатках і пра летнія звычкі норкі іменна таму, што займаўся пазасезоннай лоўляй, Джэк спрабаваў перавесці гаворку на іншую тэму. Але Роя нельга было збіць з панталыку. У Бэрку ён убачыў чалавека, які ведаў пра дзічыну не менш за самога Роя. А Рой любіў лес гэтак жа, як і Бэрк, ён разумеў не толькі барацьбу і раўнавагу ў прыродзе, але і ўвесь працэс ляснога жыцця.

Як і Рой, Бэрк не імкнуўся ўвесці ў жывёльны свет нейкія «павінен» альбо «не павінен» і не разглядаў звяроў з пункту погляду іх карысці для чалавека. Ён прымаў жывёльны свет такім, якім ён быў, і гэта больш за ўсё іншае пераканала Роя, што Бэрк заслугоўвае даверу. А пасля Рой зразумеў, чаму Бэрк захацеў заваяваць яго давер. Бэрку патрэбны былі гэтыя звесткі, гэты падрабязны і дакладны малюнак становішча з дзічынай у Муск-о-гі як чалавеку, жыццё якога было прысвечана вывучэнню і спазнанню лесу; гэта была яго праца, яго спецыяльнасць; і як знаўца сваёй справы, Рой ахвотна даваў звесткі, якія патрабаваліся Бэрку, нават разумеючы, што гэта можа паслужыць матэрыялам для нейкага рашэння ўладаў пра Муск-о-гі. У запале Рой неаднаразова быў блізка да таго, каб выдаць сакрэт сваёй пазасезоннай лоўлі, але Бэрк сам тактоўна засцерагаў яго ад гэткай безагляднасці.

Затым прыйшла чарга Роя задаваць пытанні, не проста пытанні пра дзічыну, але галоўныя пытанні пра сваё існаванне. І Бэрк быў менавіта той чалавек, які мог развеяць сумненні і трывогі Роя. Бэрк мог даць вычарпальны і канчатковы адказ на пытанні, ці сапраўды дзічына Муск-о-гі сыходзіць на поўнач, ці вернецца яна, ці скончана тут лоўля, ці гэткае ўжо безнадзейнае паляванне ў Муск-о-гі, як ён даказваў сабе з году ў год.

Ды не проста было задаваць такія пытанні.

— Скажыце, — спытаўся Рой для пачатку, — ці заўсёды лось і алень жылі ў Муск-о-гі, ці яны прыйшлі сюды са Штатаў?

— Па маіх звестках, — сказаў Бэрк, — першая белахвостая лань была адзначана бліз Сент-Элена ў тысяча восемсот восемдзесят шостым годзе, а першы лось — прыкладна ў тысяча восемсот восемдзесят дзевятым. І прыкладна ў той жа час апошні лось быў зарэгістраваны ў штаце Ню-Ёрк, такім чынам, зусім верагодна, што лось прыйшоў сюды са Штатаў, ды і алень таксама.

— Але як магло здарыцца, — спытаў Рой, — што аленя тут стала нібыта больш. Зараз у Муск-о-гі аленяў больш, чым дваццаць гадоў таму. Няўжо яны ўсё яшчэ прыходзяць з поўдня?

Поделиться:
Популярные книги

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Казань

Вязовский Алексей
2. Русский бунт
Фантастика:
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Казань

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2

"Искажающие реальность" Компиляция. Книги 1-14

Атаманов Михаил Александрович
Искажающие реальность
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
киберпанк
рпг
5.00
рейтинг книги
Искажающие реальность Компиляция. Книги 1-14

Эйзенштейн

Шкловский Виктор Борисович
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Эйзенштейн

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Наследник

Назимов Константин Геннадьевич
3. Травник
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Наследник

Российские фантасмагории (сборник)

Булгаков Михаил Афанасьевич
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Российские фантасмагории (сборник)

Хозяин Теней 6

Петров Максим Николаевич
6. Безбожник
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 6

Младший сын

Балашов Дмитрий Михайлович
1. Государи московские
Научно-образовательная:
история
8.50
рейтинг книги
Младший сын

Моров. Том 4

Кощеев Владимир
3. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 4

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Трапеция

Брэдли Мэрион Зиммер
Проза:
современная проза
5.00
рейтинг книги
Трапеция