Паляўнічы
Шрифт:
— Вы ангелец? — спытаў Рой у Ласона.
— Нібыта напаўангелец, — адказаў бладзін.
Яго гаворка толькі часткова нагадвала ангельскую, і, як мог зразумець Рой, у астатнім ён размаўляў як канадзец. Ён значна адрозніваўся ад свайго старэйшага спадарожніка. Ва ўсім, што Бэрк назіраў збоку, Ласон прымаў актыўны ўдзел. Бэрк усё ведаў, але Рой здагадваўся, што Ласон здольны ўсё адчуваць. І знешнасцю, і ўчынкамі Ласон паказваў, што яму падабаецца жыць, і за гэта Рой прымаў яго, як прымаў яго адкрыты хлапчуковы смех. У нечым гэты смех быў нават празмерны. Бэрк быў не надта схільны смяяцца, ён хутчэй смяшыў іншых, нечаму ўсміхаўся цішком. Гэта быў
— Ну вось, з гэтым усё, — сказаў Бэрк і кінуў кавалкі бабровага філе ў рондаль. — Зараз возьмемся за пацука.
У справу пайшло ўсё: андатра, заяц, курапатка, акунь і апошняй — маленькая чырвоная вавёрка. Ён выбіраў толькі лепшыя кавалкі, але і так рондаль быў поўны мяса і прыправы з цэлых бульбін, цыбулін, морквы і жменькі пахучай травы.
— А смажаніна будзе тлустая, — сказаў Рой.
— Трэба ж нагульваць тлушч на зіму, — сказаў Бэрк, ляскаючы сабе па жываце.
Гэтак сказаць мог бы і сам Рой, і гэта яшчэ павялічыла яго давер. Але ўсё адно ён не мог даўмецца, чаго яны ад яго хочуць? Дзесьці ўнутры ўсё яшчэ жыло сумненне, хоць яны яму і падабаліся, і ён шукаў адгадку: чаго яны хочуць.
Ён так і не знайшоў адказу аж да таго часу, калі дзверы хаціны адчыніліся і з цемры ў яе зайшоў Джэк Бэртан. Ён быў зацярушаны свежым снегам, яго худыя шчокі палалі чырванню і распухлі, ён аж згінаўся пад цяжарам сваіх рэчаў і рэчаў Роя.
— Фермер Джэк усё ж прабіў сцежку.
— Гэта твой цюк прабіў мне спіну, — сказаў Джэк.
— Узяў таго лася? — спытаў Рой.
— Не. — Джэк зірнуў на незнаёмцаў, але прамое пытанне Роя адразу ўнесла атмасферу даверу. Уласна, Бэртану не было чаго хавацца, у яго быў дазвол на адстрэл лася і аленяў. — Заўтра я яго абавязкова вазьму, — сказаў Джэк Рою. — Лось адбіўся ад чарады на верхняй пашы. Там я заўважыў і аленя.
Госці слухалі, але маўчалі.
Рой сказаў:
— Гэта спецыялісты па дзічыне і рыбе, Джэк.
Ён прамовіў гэта, каб падвесяліць Бэрка. Гэта тлумачыла іхняе з'яўленне для Джэка, але, замест таго, каб увязацца ў далейшую гульню з Бэркам, Рой раптам замаркоціўся. Джэк адчуў гэтую раптоўную перамену настрою Роя і здзівіўся. Ён не здагадваўся, што глыбока ў душы Рой па-ранейшаму турбаваўся пра Эндзі і Сэма, пра Сент-Элен і пра Джыні. Зараз гэтая турбота стала прыкметнай. Быццам гэта Джэк прынёс яе з сабой і быццам сам Эндзі з'явіўся разам з Джэкам. Прыход незнаёмых людзей часова адагнаў гэтую турботу, але Джэк спалохаў яго дыханнем Сент-Элена.
Хутка Джэк зразумеў, што на Роя напала маркота. У такім настроі Рой быў слабы і безразважлівы. Зел ужо тут, Мэрэй вось-вось з'явіцца, значыць, усё яшчэ існуе небяспека, што яны ўгавораць Роя ісці з імі ў заказнік. Адзінай даступнай Джэку контрмерай было жаданне зноў зацягнуць Роя ў лес. Ён пачаў з размовы пра ласёў.
— Ведаеш, Рой, — сказаў Джэк, — я чуў, як гэты лось на хрыбце двойчы паклікаў, як цяля, нібыта чакаў, што яму адкажуць.
— Занадта позна для лася, — безуважна адгукнуўся Рой.
— А я табе кажу, што чуў, — настойваў Джэк.
— Ну калі чуў, значыць, клікаў, — заключыў Рой.
Але тут размову пра лася падхапіў Ласон.
— І на самай справе, сёлета, здаецца, мала ласёў, — сказаў ён Рою. — Як на вашым участку?
— Малавата, — адказаў Рой. — Усяго становіцца мала.
Джэк, уласна, не гэтага хацеў, але наведвальнікі яўна нечага чакалі ад Роя. Яны падхапілі гэтую тэму і пачалі распытваць Роя
— Дзіўна, — сказаў ён, пазіраючы чорнымі вачамі на бабровыя скуркі над галавой, — дзіўна, як адны жывёліны трымаюцца адной самкі, а іншым быццам усё роўна, абы адарваць сваё дзе давядзецца.
— У лесе няма такога звера, які трымаўся б адной самкі, — заявіў Рой.
— А бабёр, — запярэчыў Зел.
— Хітры бабёр зусім не такі прыкладны ў сямейным жыцці, як гэта звычайна лічаць, — сказаў Рой.
— Ён прытрымліваецца адной самкі, — настойваў Зел.
— Ён выбірае сабе сяброўку, будуе хатку і клапоціцца пра сяброўку і дзяцей, — сказаў Рой, — але, акрамя таго, начамі ён знікае ў пошуках іншых самак. Мне надаралася лавіць старых самцоў на месцы сустрэчы, куды яны прыходзілі шукаць чужых самак. Тое ж самае і скунс. Сваю самку ён пакідае ў нары і ідзе шукаць іншую. Гэта праўда, містэр Бэрк? — спытаў Рой.
— Праўда, — адказаў Бэрк.
— Я вам і больш магу расказаць, такога вы, напэўна, не бачылі, — працягваў Рой. Ён папраўляў у печы дровы. Джэк, які назіраў за ім, трохі супакоіўся. — У Каліфорніі я бачыў халастога бабра, старога халасцяка, які збудаваў сабе хату і жыў у ёй адзін. Хочаце верце, хочаце не, містэр Бэрк.
— Чаго толькі не бывае ў Каліфорніі, — згадзіўся Бэрк.
— Ты ж ніколі не быў у Каліфорніі, — сказаў Зел Рою.
Той нібыта не пачуў заўвагі Зела.
— Альбо вазьміце норку там, на захадзе. З усёй прынады прызнае толькі крутое яйка. А калі не сервіруеш ёй крутых яек, яна выпраўляецца на бераг акіяна і спакойна чакае, пакуль ён выкіне ёй рыбу на абед. Вось гэта мясціны! — сказаў Рой. — Нават бабёр здольны заленавацца. Без вялікай патрэбы нават плаціну не збудуе, не ўмее пракладваць пратокі. Жыве сабе побач з фермерамі і аб'ядае фруктовыя дрэвы. Ён мае там летнюю нару, зімовую нару — і ўсё! Гэта праўда, бабёр жыве ў Каліфорніі прыпяваючы.
Усе засмяяліся, і Рой гучней за іншых.
— Хіба не так, містер Бэрк? — сказаў Рой.
— А калі ж ты быў у Каліфорніі? — дапытваўся Зел.
— Расстаўляў я там аднойчы пасткі, — сказаў Рой. — Залатая гата была лоўля!
Джэк часта чуў расказ пра каліфарнійскую лоўлю Роя, але так і не мог вырашыць, верыць у гэта ці не. Адзіны раз, калі Рой на доўгі час пакідаў Сент-Элен, быў цяжкі час крызісу на пачатку трыццатых гадоў. Тады Рой знік ажно на паўтара года. Вядома, ён мог быць і ў Каліфорніі, хоць Джэк меркаваў, што Рой проста працаваў на ферме дзе-небудзь у Мічыгане, але быў занадта ганарлівы, каб прызнацца ў гэтым.
— Вось я раскажу вам, што бачыў у адной бабровай хатцы, — сказаў Рой.
— Дзе? У Каліфорніі? — недаверліва спытаў Зел.
— Не, тут на Чатырох Азёрах, некалькі гадоў таму, — адказаў Рой. — Неяк на світанні я натрапіў на бабровую хатку і знайшоў у ёй старога бабра, які хроп на ўсю акругу. — Рой прамовіў гэта так сур'ёзна, што ўсе паверылі яму, хоць і засмяяліся. Такім чынам, размова скіравала ў вызначаны Бэркам напрамак. Яна стала дыялогам паміж Бэркам і Роем, з якога Бэрк выведваў усё, што яго цікавіла.
Метатель
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
рейтинг книги
Иной. Том 1. Школа на краю пустыни
1. Иной в голове
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Убей героя
Фантастика:
детективная фантастика
рейтинг книги