Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Шрифт:

Суразмоўе працягвалася доўга. Олівер падрабязна расказаў ім пра сваё жыццё; часта ён мусіў спыняцца, каб пераадолець боль і недахоп сілаў. Невясёлая гэта была гісторыя; слабыголас знясіленага хлапчаняці ў цёмным пакоі апісваў цэлы шэраг крыўдаў і бед, якія ўчынілі яму жорсткія людзі. О, калі б мы, прыгнятаючы і зневажаючы сваіх бліжніх, хоць аднойчы задумаліся над цёмнай праявай людскіх заганаў, якія, быццам цяжкія, набрынялыя воблакі, падымаюцца ў неба, падымаюцца павольна, але няўхільна, каб потым абрынуць на нашыя галовы

помсту! Што засталося б тады ад крыўды і абраз, ад пакут, галечы, жорсткасці і несправядлівасці, якія прыносіць з сабой кожны новы дзень нашага жыцця?

У той вечар над падушкай Олівера луналі пяшчота і спагада, добрыя рукі папраўлялі яе. Ён пачуваўся спакойным і шчаслівым і мог бы памерці без усялякага пратэсту.

Калі лёсавызначальная размова падышла да заканчэння, і Олівер зноў пачаў засынаць, доктар выцер вочы, дакараючы іх адначасова за слабасць, і спусціўся ўніз, каб распачаць дзеянні супраць містэра Джайлса. У гасцёўні ён нікога не знайшоў, і яму падумалася, што ён зможа дасягнуць большых поспехаў, калі распачне дзеянні на кухні. Такім чынам, доктар рушыў на кухню.

Тут у ніжняй палаце хатняга парламента сабраліся служанкі, містэр Брытлз, містэр Джайлс, літавальшчык (які ў якасці ўзнагароджання за паслугі атрымаў запрашэнне харчавацца да канца дня) і канстэбль. Апошні джэнтльмен меў вялікае жазло, вялікую галаву, буйныя рысы твару і вялікія паўботы, і выдаваў ён на чалавека, які выпівае адпаведную колькасць элю; так яно і было насамрэч.

На кухні ўсё яшчэ абмяркоўваліся падзеі мінулай ночы. Калі доктар увайшоў, містэр Джайлс распісваў сваю вытрымку, а містэр Брытлз пацвярджаў усё сказанае яшчэ да таго, як яго начальнік паспяваў што-небудзь толкам фармуляваць.

— Працягвайце, — махнуў рукой доктар.

— Дзякуй, сэр, — сказаў містэр Джайлс. — Місіс распарадзілася, каб мне выдалі элю, а паколькі я німала не быў схільны ісці ў свой пакойчык, то вось сяджу тут у кампаніі і п’ю свой эль разам з усімі.

Спачатку Брытлз, а потым і ўсе іншыя лэдзі і джэнтльмены ціха выразілі задавальненне тым, што містэр Джайлс ашчаслівіў іх сваёй прысутнасцю. Містэр Джайлс паблажліва агледзеўся па баках, быццам гаворачы, што пакуль яны будуць паводзіць сябе прыстойна, ён іх не пакіне.

— Як пачуваецца пацыент сёння, сэр? — пацікавіўся Джайлс.

— Так сабе, — адказваў доктар. — Баюся, містэр Джайлс, што вы трапілі ў непрыемную гісторыю.

— Спадзяюся, вы не хочаце сказаць, — прамовіў, дрыжучы, містэр Джайлс, — што ён памірае. Калі б гэта здарылася, я ніколі сабе не дараваў бы. Ніводнага хлопчыка я не згадзіўся б загубіць, нават вось Брытлза, нават за ўсе каштоўныя сервізы Каралеўства.

— Пра гэта пакуль няма размовы, — таямніча прамовіў доктар. — Містэр Джайлс, вы пратэстант?

— Спадзяюся, сэр, так, — заікаючыся, прамовіў Джайлс і пабялеў у твары.

— А вы, малады чалавек? — спытаў доктар, рэзка павярнуўшыся да Брытлза.

Божа мой, сэр, — адказваў, моцна здрыгануўшыся, Брытлз, — я — як і містэр Джайлс, сэр.

— Тады скажыце мне абодва, — працягваў доктар, — абодва! Ці гатовыя вы паказаць пад прысягай, што хлопчык наверсе — гэта той самы хлопчык, якога прасунулі ў дом праз маленькае акно мінулай ноччу? Кажыце! Мы слухаем!

Доктар, якога ўсе лічылі адным з самых рахманых людзей на зямлі, запатрабаваў гэта такім пагрозлівым тонам, што Джайлс і Брытлз, узбадзёраныя элем, аслупянеўшы, утаропіліся адзін у аднаго.

— Калі ласка, канстэбль, звярніце ўвагу на гэты адказ! — працягваў доктар, з важным выглядам трасучы ўказальным пальцам і стукаючы ім па пераноссі, каб як мага болей абудзіць праніклівасць гэтага годнага джэнтльмена. — Зараз мы, напэўна, нешта даведаемся.

Канстэбль пастараўся надаць сабе як мага больш мудры выгляд і ўзяў сваё жазло, якое марнела ў кутку ля каміна.

— Вы бачыце, што гэта простае пытанне апазнання асобы, — сказаў доктар.

— Так яно і ёсць, сэр, — адказаў канстэбль, моцна закашляўшыся, бо паспяшаўся праглынуць свой эль, і частка яго палілася яму не ў тое горла.

— Вось уломваюцца ў дом, — працягваў доктар, — і двое мужчын скрозь парахавы дым у стане трывогі, у цемры на момант заўважаюць хлопчыка. А наступным ранкам нейкі хлопчык падыходзіць да таго самага дома, і толькі таму, што яго рука перавязаная, гэтыя мужчыны груба хапаюць яго, падвяргаючы яго жыццё вялікай небяспецы, і клянуцца, што ён злодзей. Цяпер паўстае пытанне, можна іхнія паводзіны апраўдаць гэтым фактам ці не, а калі не, то ў якую сітуацыю яны сябе ставяць?

Канстэбль з мудрым выглядам кіўнуў галавой. Ён сказаў, што калі гэта не законнае пытанне, то ён хацеў бы ведаць, што гэта такое.

— Я пытаю вас яшчэ раз, — грымнуў доктар, — ці можаце вы ганаровай клятвай прысягнуць, што гэта той самы хлопчык?

Брытлз нерашуча паглядзеў на містэра Джайлса; містэр Джайлс нерашуча паглядзеў на містэра Брытлза; канстэбль прыставіў руку да патыліцы, каб знайсці адказ. Абедзве жанчыны і літавальшчык нахіліліся ўперад, каб не прапусціць адказу, а доктар пільна азіраўся ва ўсе бакі. Раптам каля брамы пачуўся гук званочка і ў той самы момант — стук колаў.

— Паліцэйскія! — усклікнуў Брытлз, відавочна ажывіўшыся.

— Што такое? — азваўся доктар, спалохаўшыся ў сваю чаргу.

— Агенты з Боў-стрыт, сэр, — адказаў Брытлз і ўзяў свечку. —

Мы з містэрам Джайлсам паслалі па іх сёння зранку.

— Што?! — закрычаў доктар.

— Так! — сказаў Брытлз. — Я паслаў з адным кучарам вестку пра тое, што здарылася, і гэта дзіва, што яны так спазніліся, сэр.

— Вы паслалі, вы... Каб вас трасца ўзяла... з такімі карэтамі, якія ледзьве едуць, вось і ўсё! — сказаў доктар і выйшаў з кухні.

Поделиться:
Популярные книги

Мельницы богов

Шелдон Сидни
Детективы:
прочие детективы
9.22
рейтинг книги
Мельницы богов

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Печать пожирателя 2

Соломенный Илья
2. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Печать пожирателя 2

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

"Дальние горизонты. Дух". Компиляция. Книги 1-25

Усманов Хайдарали
Собрание сочинений
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Дальние горизонты. Дух. Компиляция. Книги 1-25

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Хозяин Теней 4

Петров Максим Николаевич
4. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 4

Рассвет русского царства

Грехов Тимофей
1. Новая Русь
Документальная литература:
историческая литература
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства

Царь царей

Билик Дмитрий Александрович
9. Бедовый
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.00
рейтинг книги
Царь царей

Древесный маг Орловского княжества 5

Павлов Игорь Васильевич
5. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 5