Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Шрифт:

— Не, — адказаў Сайкс. — Нам патрэбен толькі калаўрот і хлопчык. Першы ёсць што ў яго, што ў мяне, другога дастанеце мне вы.

— Хлопчык! — усклікнуў габрэй. — О! Значыць, будзеце вымаць панэль?

— Гэта не твая справа! — агрызнуўся Сайкс. — Мне патрэбен хлопчык, і не тоўсты. О Божа, — раздумліва працягваў ён, — вось каб мне малога мальца, сына камінара Нэда! Той знарок недакармліваў яго і выпускаў, калі трэба было ісці на справу. Але бацька загрымеў на катаргу. І вось потым усплыло Таварыства апекі маладых парушальнікаў закону і забрала хлопца ад

рамяства, якім ён зарабляў сабе на жыццё. Яго навучылі чытаць і пісаць, а потым аддалі яго вучнем. І так вось яны заўсёды ўлазяць, — Сайкс раз’ятрываўся па меры таго, як ягоны рахунак крыўдаў рос, — так вось яны заўсёды сунуць нос! Застаецца дзякаваць лёсу, што ў іх грошай мала, а каб былі, то праз год-два ў гэтым рамястве не засталося б і паўтузіна мальцоў.

— Не болей, — згадзіўся габрэй, які ўвесь час пра нешта думаў і пачуў толькі апошнюю фразу. — Біл!

— Ну, што яшчэ? — запытаў Сайкс.

Габрэй кіўнуў галавой у бок Нэнсі, якая ўсё яшчэ, не адводзячы вачэй, глядзела на агонь, і знакамі паказаў, што ён хацеў бы, каб яна выйшла. Сайкс нецярпліва паціснуў плячыма, як быццам ён думаў, што перасцярога залішняя, але тым не менш паслухаўся і загадаў Нэнсі прынесці яму куфаль піва.

— Ніякага піва ты не хочаш, — Нэнсі склала рукі і засталася сядзець ля каміна, як быццам нічога не здарылася.

— А я кажу, што хачу! — закрычаў Сайкс.

— Лухта, — халодным тонам запярэчыла дзяўчына. — Працягвай, Фэджын. Я ведаю, што ён хоча сказаць, Біл, яму няма чаго хаваць ад мяне.

Габрэй вагаўся. Сайкс з пэўным здзіўленнем глядзеў то на габрэя, то на дзяўчыну.

— Дык што, хай застаецца, як, Фэджын? — нарэшце спытаўся ён. — Ты ведаеш яе даволі доўга, каб давяраць; яна ж не з балбатлівых. Хіба д’ябал тут улезе, а так усё будзе чын-чынаром, так, Нэнсі?

— А як жа! — адказала маладая лэдзі, падсунула сваё крэсла бліжэй да стала і села, абапёршыся локцямі на стол.

— Не, мая даражэнькая, ты не з балбатлівых, але... — і стары зноў запнуўся.

— Але што? — пацікавіўся Сайкс.

— Я не ведаю: можа, яна зноў выйдзе з берагоў, як тым вечарам, ты ж помніш, даражэнькі, — адказаў габрэй.

Пачуўшы гэтае прызнанне, Нэнсі гучна засмяялася, нагбом выпіла шклянку брэндзі, з выклікам патрэсла галавой і выкрыкнула пару фраз кшталту «Гуляй далей», «Не губляй надзеі» і да таго падобныя. Гэта відавочна заспакоіла абодвух джэнтльменаў, бо габрэй з задаволеным выглядам пахітаў галавой і сеў на месца. Тое самае зрабіў і містэр Сайкс.

— А цяпер, Фэджын, — сказала, смеючыся, Нэнсі, — адразу кажы Білу пра Олівера.

— Так, так, разумніца, даражэнькая мая; больш праніклівай дзяўчыны я не сустракаў, — зазначыў габрэй, паляпваючы Нэнсі па шыі. — Сапраўды, я збіраўся гаварыць пра Олівера, ха-ха-ха!

— І што пра Олівера? — запатрабаваў Сайкс.

— Гэта якраз той хлопчык, які патрэбен табе, мой даражэнькі, — адказаў габрэй хрыпатым шэптам, прыставіўшы палец да носа і гідка ўсміхаючыся.

— Ён? — не даў веры Сайкс.

— Вазьмі яго, Біл! — сказала Нэнсі. — Я ўзяла б, каб была на тваім

месцы. Ён не такі падрослы, як іншыя, але ж табе не гэта трэба, ён жа толькі мае адамкнуць знутры дзверы. Будзь пэўны, Біл, на яго можна спадзявацца без сумневаў.

— Я пэўна кажу, што так, — пацвердзіў габрэй. — За апошнія пару тыдняў я добра яго памуштраваў, і цяпер прыйшоў час яму самому зарабляць на хлеб. Акрамя таго, іншыя ўсе занадта вялікія.

— Так, што да росту, то ён якраз прыдасца, — раздумліва сказаў Сайкс.

— І зробіць усё, што ты пажадаеш, Біл, мой даражэнькі, — уставіў габрэй. — Ён не мае іншага выйсця. Толькі прыпалохаеш яго як след.

— Прыпалохаць! — адгукнуўся Сайкс. — Запомніце, я не проста запалохаю яго. Калі мы пачнём працаваць, і ён стане адлыньваць або выкручвацца, хоць на пені, хоць на фунт, — папомніш маё слова, Фэджын: не ўбачыце яго больш жывым. Падумайце яшчэ раз, перш чым пасылаць яго да мяне, — сказаў рабаўнік, паказваючы на жалезны лом, які ён выцягнуў з-пад ложка.

— Я ўсё ўжо абдумаў, — энергічна прамовіў габрэй. — Я... я даўно ўжо пільна сачу за ім, мае даражэнькія, пільна сачу. Трэба адзін раз даць адчуць яму, што ён адзін з нас, адзін раз убіць яму ў галаву, што ён злодзей — і ён наш! Наш на ўсё жыццё! Але! Так дарэчы ўсё складваецца!

Стары скрыжаваў рукі на грудзях, уцягнуў галаву — здавалася, ён сам сябе абдымаў ад радасці.

— Наш! — сказаў Сайкс. — Ты маеш на ўвазе — твой.

— Можа быць, даражэнькі, — адказаў габрэй і пранізліва захіхікаў. — Калі ты хочаш, Біл, няхай будзе мой.

— Што ж, — панура сказаў Сайкс, злосна гледзячы на свайго згодлівага сябра, — што ж прымушае цябе так цацкацца з нейкім задрыпам, ведаючы, што кожны вечар на Коман Гардэн віруе штук пяцьдзясят падшыванцаў, і з іх можна ўзяць кожнага?

— Таму што ад іх — нуль карысці, даражэнькі, — растлумачыў крыху збіты з панталыку габрэй. — Няма пра што казаць. Калі яны заляцяць, то іх выдасць іхняя фізіяномія — і яны прапалі. Калі папрацаваць як належыць, мой даражэнькі, то ад гэтага хлопчыка будзе аддача? як ад дваццаці іншых. Да таго ж, — дадаў габрэй, крыху ачуняўшы ад разгубленасці, — ён закладзе нас толькі тады, калі ўцячэ ад нас, таму ён павінен быць з намі ў адной лодцы. Ці не ўсё роўна, пры якіх абставінах гэтае яднанне адбудзецца? Маёй улады над ім дастаткова, каб прымусіць яго ўзяць удзел у рабаўніцтве, — і гэта ўсё, што патрэбна. Да таго ж, гэта шмат лепш, чым прыбраць з дарогі беднага маленькага хлопчыка: гэта было б небяспечна, ды і страцілі б мы на гэтым.

— На які дзень дамовіліся? — Нэнсі сваім пытаннем перашкодзіла Сайксу выразна і адназначна адказаць на чалавекалюбныя патугі Фэджына.

— Але, каб быць ужо пэўным, на калі дамовіліся, Біл? — далучыўся габрэй.

— Мы з Тобі планавалі, што ўначы пазаўтра, — змрочным голасам азваўся Сайкс, — калі толькі я не дам адбою.

— Добра, — сказаў габрэй, — месяца не будзе.

— Не, — пацвердзіў Сайкс.

— Ці ўсё падрыхтавана, каб знесці здабычу? — спытаў габрэй.

Сайкс кіўнуў.

Поделиться:
Популярные книги

Атаман царского Спецназа

Корчевский Юрий Григорьевич
Боевая фантастика Ю. Корчевского
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Атаман царского Спецназа

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Виконт, который любил меня

Куин Джулия
2. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.13
рейтинг книги
Виконт, который любил меня

Эпоха Опустошителя. Том IX

Павлов Вел
9. Вечное Ристалище
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том IX

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия

Древесный маг Орловского княжества 13

Павлов Игорь Васильевич
13. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 13

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Неучтенный элемент. Том 5

NikL
5. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 5

Мажор. Дилогия.

Соколов Вячеслав Иванович
Фантастика:
боевая фантастика
8.05
рейтинг книги
Мажор. Дилогия.

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Простолюдин

Рокотов Алексей
1. Путь князя
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Простолюдин

Последний Паладин. Том 10

Саваровский Роман
10. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 10

Последний Паладин

Саваровский Роман
1. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин

Граф Книга третья

Первухин Андрей Евгеньевич
10. Ученик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Граф Книга третья