Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Олівер Твіст

Дыкенс Чарльз

Шрифт:

Містэр Бамбл пазбавіўся ад злачыннікаў на ноч і сеў павячэраць у пастаялым двары, на якім спынілася карэта. Ён замовіў сціплую вячэру са смажанага мяса пад вустрычным соусам і келіха портэру. Ён паставіў на камінную паліцу шклянку джыну з вадой, падсунуў крэсла да агню і, паразважаўшы хвіліну-другую наконт маральных аспектаў вельмі распаўсюджанай заганы — незадаволенасці і схільнасці скардзіцца — намерыўся чытаць газету.

Самым першым тэкстам, на якім спынілася вока містэра Бамбла, была абвестка наступнага зместу:

УЗНАГАРОДЖАННЕ ПЯЦЬ ГІНЕЙ

У

мінулы чацвер увечары ўцёк або быў зведзены сілай са свайго дому ў Пэнтанвіле маленькі хлопчык па імені Олівер Твіст.

З таго часу пра яго няма ніякіх звестак. Узнагароджанне, якое было ўжо згадана, будзе выплачана асобе, якая дасць для выяўлення

месцазнаходжання азначанага Олівера Твіста інфармацыю

або пралье святло на яго паходжанне, у чым аўтар абвесткі вельмі зацікаўлены са шматлікіх прычын.

Далей было поўнае апісанне адзення, знешнасці, абставінаў з’яўлення і знікнення Олівера, а таксама імя і адрас містэра Браўнлоў.

Містэр Бамбл шырока расплюшчыў вочы, памалу і асцярожна прачытаў абвестку раз, потым яшчэ і яшчэ раз, а яшчэ праз пяць хвілін ён ужо ішоў у Пэнтанвіл, забыўшыся ў спешцы нават пакаштаваць гарачага джыну з вадой.

— Ці дома містэр Браўнлоў? — запытаў містэр Бамбл у дзяўчыны, якая адчыніла дзверы.

Адказ дзяўчыны быў не занадта арыгінальны і ўхілісты:

— Не ведаю... А вы адкуль?

Толькі містэр Бамбл вымавіў імя Олівера, каб апраўдаць свой прыход, як у калідор, задыхаўшыся, убегла місіс Бэдуін, якая слухала ля дзвярэй гасцёўні, што адбываецца ўнізе.

— Заходзьце, заходзьце! — усклікнула старая лэдзі. — Я так і ведала, што мы нешта пачуем! Я была пэўная ў гэтым. Блаславі яго Бог! Я ўвесь час гэта паўтарала.

З гэтымі словамі шаноўная старая лэдзі паспяшалася назад у гасцёўню, села на канапу і расплакалася. За гэты час дзяўчына, якая не была такой чуллівай, паднялася была ўверх па лесвіцы і цяпер вярнулася з запрашэннем прайсці наверх, што містэр Бамбл не прамарудзіў зрабіць.

Яго прывялі ў маленькі кабінет у задняй частцы дома, дзе за сталом з графінамі і шклянкамі сядзелі містэр Браўнлоў і яго сябар містэр Грымуіг. Апошні джэнтльмен адразу пачаў выгукаць:

— Прыходскі кур’ер! Самы сапраўдны прыходскі кур’ер, а калі не, дык я з’ем сваю галаву.

— Малю, не перапыняйце якраз цяпер, — сказаў містэр Браўнлоў. — Сядайце, калі ласка.

Містэр Бамбл усеўся, даволі збіты з панталыку дзіўнымі манерамі містэра Грымуіга. Містэр Браўнлоў падсунуў лямпу, каб можна было, не звяртаючы на сябе ўвагі, разгледзець кур’ера, і крыху нецярпліва сказаў:

— Дык вы, сэр, прыйшлі пасля таго, як пазнаёміліся з абвесткай у газеце?

— Так, сэр, — адказаў містэр Бамбл.

— І вы прыходскі кур’ер, так ці не? — пацікавіўся містэр Грымуіг.

— Я насамрэч прыходскі кур’ер, — з гонарам пацвердзіў містэр Бамбл.

— Натуральна, — азваўся містэр Грымуіг, адрасуючы

тыя словы свайму сябру. — Я адразу здагадаўся. Выліты прыходскі кур’ер.

Містэр Браўнлоў злёгку пахітаў галавой, даючы свайму сябру зразумець, што ён павінен памаўчаць, і працягваў:

— Вы ведаеце, дзе цяпер гэты бедны хлопчык?

— Не болей за любога іншага, — адказаў містэр Бамбл.

— Добра, тады што вы ведаеце пра яго? — дапытваўся стары джэнтльмен. — Кажыце, сябра мой, калі вы маеце нешта сказаць. Што вам пра яго вядома?

— Наўрад ці вы ведаеце пра яго нешта добрае, — кпліва зазначыў містэр Грымуіг, дэталёва вывучыўшы выраз твару містэра Бамбла.

Містэр Бамбл імгненна зарыентаваўся ў пытанні і велічна ды злавесна пахітаў галавой.

— Вось бачыце? — сказаў містэр Грымуіг, з трыумфам гледзячы на містэра Браўнлоў.

Містэр Браўнлоў насцярожана паглядзеў на набычаную фізіяномію містэра Бамбла і папрасіў яго расказаць усё, што той ведаў пра Олівера, і як мага больш сцісла.

Містэр Бамбл паклаў свой капялюш, расшпіліў сурдут, склаў рукі, з філасофскім выглядам нахіліў галаву і пасля хвіліннага роздуму пачаў распавядаць.

Перадаваць сэнс ягонага аповеду ягонымі ж словамі было б занадта занудліва, бо, каб закругліцца, яму спатрэбілася добрых дваццаць хвілін.

Увогуле ён давёў, што Олівер — гэта байструк, дзіця бацькоў-адкідаў грамадства, што ўжо з малых гадоў ён меў такія якасці, як падступства, няўдзячнасць і зласлівасць, што сваю кароткую кар’еру ў мястэчку, дзе ён нарадзіўся, закончыў агідным, нахабным нападам на безабароннага хлапчыну, а потым баязліва збег ноччу з дома свайго гаспадара. Каб пацвердзіць, што ён насамрэч быў тым, за каго сябе выдае, містэр Бамбл расклаў на стале паперы, з якімі прыехаў у Лондан, і чакаў цяпер, склаўшы рукі на грудзях, пакуль містэр Браўнлоў з імі азнаёміцца.

— Баюся, што ўсё сказанае адпавядае рэчаіснасці, — сумна зазначыў стары джэнтльмен, разгледзеўшы паперы. — Узнагароджанне за вашу інфармацыю малое, але я з радасцю даў бы ў тры разы больш, каб толькі гэта нейкім чынам пайшло на карысць хлопчыку.

Каб містэр Бамбл ведаў гэты нюанс раней, то вельмі верагодна, што ён надаў бы свайму аповеду зусім іншую афарбоўку. Аднак было ўжо запозна што-небудзь мяняць, так што ён толькі змрочна патрос галавой, засунуў у кішэню пяць гіней і сышоў.

Некалькі хвілін містэр Браўнлоў мераў пакой крокамі; аповед кур’ера яго відавочна ўзрушыў настолькі, што нават містэр Грымуіг не дапякаў яму болей.

Нарэшце ён спыніўся і энергічна пазваніў у званочак.

— Місіс Бэдуін, — сказаў містэр Браўнлоў, калі прыйшла эканомка, — гэты хлопчык, Олівер, — нягоднік.

— Гэтага не можа быць, сэр. Гэтага не можа быць! — настойліва запярэчыла старая лэдзі.

— А я кажу, што ён нягоднік! — заўпарціўся стары джэнтльмен. — Што вы маеце на ўвазе пад «не можа быць»? Мы толькі што праслухалі поўную справаздачу пра яго, пачынаючы з дня нараджэння. Ён усё жыццё быў спрытным малым мярзотнікам.

Поделиться:
Популярные книги

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Города в полете

Блиш Джеймс Бенджамин
Фантастика:
космическая фантастика
4.25
рейтинг книги
Города в полете

Пески веков (сборник)

Уиндем Джон Паркс Лукас Бейнон Харрис
1970. Зарубежная фантастика
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Пески веков (сборник)

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Меткий стрелок. Том II

Вязовский Алексей
2. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок. Том II

Спавшая пелена

Кронос Александр
1. Благие намерения
Фантастика:
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Спавшая пелена

Звездная Кровь. Экзарх III

Рокотов Алексей
3. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх III

Убийца

Бубела Олег Николаевич
3. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Убийца

Неудержимый. Книга XXX

Боярский Андрей
30. Неудержимый
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XXX

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Первый среди равных

Бор Жорж
1. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных