Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нарач

Танк Максим

Шрифт:

Архіп

Прымем заўсёды, як госця, цябе. Не забывай нас! Што ж, развітаемся… Сёння туманам Заслала ноч усё. Да Мядзеля хай правядзе Тацяна. З садоў, як з цёмнай рамы, Над белым воблакам туману Касцёл падняўся белымі мурамі, Застыў, як хваляй выгнаная крыга. Спіць
бераг Мястра, выгнуўшыся лукам.
Сустрэліся ў апошнім развітанні рукі I вочы — дзве зары Кароткай летняй ночы.

Грышка

Тацяна, Жыццё маё пайшло крутой дарогай. I Не ведаю, ці дачакаешся мяне ты. Яшчэ ў мяне шмат беспрытульных дзёі Але да вас я некалі прыйду. Чакай, Тацяна!

Тацяна

Буду. Кожнаю вясною, як прылятае вырай, Кожнай восенню, як верасы цвітуць, Я выглядаць, чакаць цябе заўсёды буду…

7

Солтыс

Браткі! Збірацца забаронена. Сказаў раз, і досыць. Разыходзіцца па хатах! Хай усе паадкладаюць Назад шасты, і пешні, і калкі!

Першы рыбак

За колькі ты ў паноў наняўся Спяваць нам ггесні? Чулі не такіх мы салаўёў! Глядзі, каб не панюхаў пешні Ці не нарваўся дзе на грабаўё!

Солтыс

Вось і Іван скажа, I пан стражнік, Што сілаю не возьмеце азёр, Нат берага вам не дадуць паўсажня! Ды які вас сёння падбухторыў чорт? Лепш, раю вам, Да заўтрашняга дня адложым справу, Згодна, палюбоўна да канца звядзем. Возера не адплыве ад нас сялявай…

Другі рыбак

I так кармілі досыць Рыбакамі шчупакоў!

Архіп

Чакай, пан солтыс! Зарана нас ты адпяваеш. Гадзіцца раіш, але з кім? Хіба не на ваўкоў ты намякаеш — Не на паноў, ад якіх бароняцца З каламі рыбакі! Досыць і так нацярпеліся, Час
прыйшоў. Сёння усе выплываем,
Усе як адзін на палоў!
Па скатах пясчаных узгоркаў На Нарачы бераг ідуць рыбакі. Спаўзаюць з рыбацкімі снасцямі лодкі З вільготнага жвіру. Вецер мяккі, Цёплы і сіні прыходзіць на помач, Гоніць крылатыя лодкі, Быццам іх хоча удаль заманіць, Туды, дзе сінія хвалі Раскінула Нарач на поўнач, На поўдзень, на захад, на ўсход, Аж да небасхілу граніц. А лодак ўсё больш выплывае… Хай сёння смяецца і звоніць Вецер, разносячы песняў рыбацкіх I хваляў успененых гром! — Мы вылавім долю сваю Ў глыбокіх у Нарачы тонях!.. I тонуць рыбацкія сеткі Ў жывое азёр серабро.

Эпілог

За шыбамі тлеюць у інеі сінія зоры. Мерзнуць ад сцюжы апухлыя пальцы, баляць. Ведаю, песні, вам хочацца новых разораў, Шолаху лесу зялёнага, звону азёраў, — Сніцца не раз вам шчаслівая наша зямля. Будзе ўсё гэта… Гартоўным нарогам падымем Новыя дні; залатых ураджаяў зару Збяруць у снапы маторы рукамі стальнымі; I вёснамі будзе цвісці маладымі, Вясёлкамі песняў мая Беларусь. А сёння ідзіце ў батрацкія хаты, пад стрэхі, — Пазнаюць вас там па глыбокіх шрамах, Па чорных мазолях, па гулкаму рэху. Як сонечныя, загарайцеся вехі На горных вяршынях, на новых шляхах! А сёння ідзіце між родных загонаў, Дзе многа знаёмых спаткаеце вы. Рассцелюць вам нівы узорны настольнік, Як прыйдзеце ў госці ў дзень заўтрашні, вольны, Ці з славаю паўшых, ці з славай жывых. I поўнач мінае. За шыбамі вецер… За сына дзесь моліцца матка цяпер. А я хачу сонца пранесці па свеце I ворагам кінуць у вочы з-пад сэрца Крывёю гарачай апырсканы верш. Вось раніца ціха лягла на падлогу… Я песні бяру свае ў дальні паход. Іх трэба рассеяць вясной па разлогах, Каб заўтра на струнах, на новых дарогах Нам з песнямі стрэціць свабоды прыход.
Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый II

NikL
2. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый II

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Газлайтер. Том 28

Володин Григорий Григорьевич
28. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 28

Лекарь Империи 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 10

Практик

Листратов Валерий
5. Ушедший Род
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Практик

Вперед в прошлое 7

Ратманов Денис
7. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 7

Родословная. Том 3

Ткачев Андрей Юрьевич
3. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 3

Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного маршала, или Пиццерия попаданки

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Князь Андер Арес 4

Грехов Тимофей
4. Андер Арес
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 4

Воин

Бубела Олег Николаевич
2. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.25
рейтинг книги
Воин

Кожедуб

Бодрихин Николай Георгиевич
1216. Жизнь замечательных людей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Кожедуб

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
4. Пожиратель
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя