Нарач
Шрифт:
Тацяна
Дзяўчат нямала, свет вялікі…Сымон
Яно-то праўда. Толькі хата У нас згніла і пастарэла, Ды мы нядужы, небагаты. Адно што ёсць, вясло ды сетка, Рызман стары, вузкі палетак. Нясоладка жыць вечна гэтак… Пайшла… I слухаць нат не хоча. На вёсцы сёння вечарына. I вецер затрубіў з паўночы Над возерам бурлівым, сінім…4
5
Iван
Хадзі, Тацяна, пагуляем! Што музыкантам загадаць? Глядзі, як сёння закіпела, На месцы цяжка устаяць.Тацяна
Ты п'яны, не смяшы людзей ты. Лепш адчапіся і не лезь. Пайшоў бы з вечарыны гэтай, Ў запечку выспаўся б ты лепш. «Ходзе вецер ашалелы. I калыша трыснікі. Досыць рыбакі цярпелі, Галадалі рыбакі! То не хвалі зашумелі Ад вясняных ад вятроў, — Нарачанскія арцелі Выплывалі на палоў. То не ў лесе стогнуць сосны, Не шуміць зялены бор, — Гэта нашы рэжуць вёслы Хваль успенены прастор. Эх ты, доля, доля-гора, Эх, рыбацкая зямля!» • • • • • • • • • • • • • • • Заліваецца гармонік, Падсыпаючы вугля.Iван
Мяне не ведаеш, Тацяна, Гарэлкай цяжка упаіць. Па тым, што выпіў я, да рана Гатоў нагамі малаціць.Тацяна
Ідзі, ўжо досыць, не хваліўся б, Ото ж сустрэла на бяду!Iван
Чакай, Тацяна, заўтра рана У сваты да цябе прыйду. «Наляцелі скурадзёры З паліцэйскаю ардой. Заазёры, заазёры Пастаім мы галавой! Пастаім мы за палеткі Дружна, смела у баю. Ёсць у нас густыя сеткі, — Долю вылавім сваю! Ёсць і сілы ў нас нямала На паноў пайсці з калом…» • • • • • • • • • • • • • • • • • • Расшумеліся цымбалы, Быццам Нарач бурным днём.Рыбак
Ды ты, Іван, ужо спазніўся. Яшчэ як верасы цвілі, Ў Сымона ноч усю да ўсходу Сваты гулялі і пілі.Тацяна
Ты бачыў мо, ці піў мо разам, Ці дамаўляліся з табой?Рыбак
Не, толькі бачыў, як ішла ты З сваім каханым раніцой… «Пойдзем грамадой наперад, Возьмем за грудзі бяду I густы закінем невад, Падвалокі пад ваду! Эх ты, доля, з лыка звіта, Нарач — наша старана!» • • • • • • • • • • • • • • • • • Скрыпка кнігаўкай падбітай Доўга плакала адна.6
Iван
Я адвяду цябе, Тацяна.Тацяна
Зайду сама, мне недалёка.Iван
Тады ідзі… Каб ведаў, хто цябе засватаў, Узяў бы я яго на вока.Тацяна
Злаві, спытай.Iван
А што ж, — злаўлю. Яшчэ пачуеш. I ён мо з тых, якія тут Над Мястрам, Нараччу бунтуюць.Тацяна
Ты, можа, паліцэйскі шпік? Бунтуюць людзі — есці хочуць. Не аддадуць паны азёр, — Устане наша Наднарочча.7
Частка трэцяя
І
2
Архіп
Што ж, не тапіць нам Снасці, падвалокі I не ўцякаць жа Нам у край далёкі, I не хадзіць нам З торбамі па свеце, Каб за жабрацтва Пракліналі дзеці, Шукаючы прытулку I работы,— А без азёр I самі мы — сіроты. Мо годзе ўжо Рыбацкімі плячамі Пакорна гнуцца нам Перад панамі?!Грышка
Вас шмат, ды толькі Навальніцай чорнай Вас хіліць, косіць, Як трыснік азёрны Або як човен На пясчанай мелі. Параузняць Рыбацкія арцелі, Супольнай сілай Ўскалыхнуць дзень шэры, Абняўшы бунтам Надазёрны бераг! — Так разбівалі Свае путы-гора Азёры: Нарач, Мястра I Баторын.Поделиться:
Популярные книги
Князь Мещерский
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Я граф. Книга XII
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 5
5. Изгой
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 4
4. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга IX
9. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тень правды
9. Жизнь Лекаря с нуля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Наномашины, демоненок! Том 3
3. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 8
8. Путь Паладина
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 7
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00