Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нарач

Танк Максим

Шрифт:
Не, не старайся мяне затрымаць!

Iван

Эх, як птушка, Вырвалася, паляцела! Пэўна разбудзіць I вёску усю, і арцелі. Трэбахавацца… Гэта не вецер калыша лясы, Гэта трывогі звіняць галасы, Гэта у рэйку набатную б'юць. Вырас натоўп рыбакоў, Бусакі Лесам асеннім ўзняліся ўгару. Гулкай трывогі агні-языкі Ужо ахапілі зару. — Хто чаго звоніць? — чутна з далі. — Стражнікі Грышку з Прахорам ўзялі! — Куды іх пагналі? — Хто бачыў, калі? — Трактам кабыльніцкім іх павялі!.. Звонам Тацяна збірае народ. Чырванню яркай палае усход. Бурнымі хвалямі ў поле з сяла Выйшаў
узброены, грозны натоўп,
Быццам ўдагон па зямлі паплыла Чорная хмара…

Частка шостая

І

Зрэбны дарогі ручнік Сцелецца ў даль пад гару, Толькі гарачага поту З твару ты ім не сатрэш. Хочаш, хоць скуты, яшчэ Край свой прайсці, Беларусь, Сонечны бачыць усход, Бачыць краіну без меж. Варта памалу ідзе. Гэта не першы ёй раз. Заўтра другіх павядзе, Калі не абудзішся, брат! Можа, ў астрозе калі Ўспомніш ты гэты прастор, Песню і шум трыснікоў, Цені вячэрнія дрэў; Можа, ты ўспомніш зару, Кагаркі з сініх азёр, Гул берасцянай трубы, Родны, далёкі напеў. I пашкадуеш: чаму З гэтых этапных дарог Не спрабаваў уцякаць У хмызнякі ды ў лес? Ведай: ніколі, мой брат, Ад успамінаў і дум Гэтых нідзе не ўцячэш. Вырастуць дні у гады; На валасах — сівы снег, Як на сасне маладой, Засерабрыцца ў мароз, Толькі ўсе думы твае Будуць блудзіць паміж стрэх, Там, дзе азёрная сінь, Там, дзе нядоля палос. Золатам жыта цвіце. Шызы над нівамі дым. Эх вы, дарогі жыцця, Што там за вамі ўдалі? Доўга зязюля ў бары Некаму лічыць гады, Чорныя ночы і дні Ў шэлесце, ў шуме калін. Раптам дарогі струну Лес векавечны абняў, Хмарай зялёнай апаў, Лісцем бяроз і асін. Пахне жывіцай-смалой, Сініх ягоднікаў стаў Плямамі сонца расцвіў, Зеленню сонных малін. Варта памалу ідзе. Ў гэткі, у сонечны дзень, Не развітаўшыся нат, Цяжка сваіх пакідаць. Як над азёрамі ноч Сіні раскіне свой цень, Доўга рыбачка ў сяле Будзе адна сумаваць.

2

Прахор

Што, пан, далёка да вёскі?

Паліцэйскі

Два ці мо тры кіламетры.

Прахор

Сонца, як полымя, паліць, Аж ускіпае паветра. Хочацца піць.

Грышка

Нешта сумным Сёння пляцешся, таварыш; Хаты рыбацкія, гумны, Можа, сям'ю ўспамінаеш? Недзе яны ўжо далёка… Песню адну прыгадаў я, З дзён перажытых, гаротных, Помню, спяваў яе слаўна Ў камеры нашай работнік. Путы раскуўшы, з-пад стражы, Ноччу марознаю ў поле Вырваўся катаржнік-вязень, Вырваўся, чуеш, на волю…

Прахор

Некалі чуў я пра гэта… Змоўклі. Адны успаміны Звоняць струной каляіны, Што пралягла праз палетак. Толькі, сустрэўшыся, рукі, Скутыя рукі сказалі, Што без іх горка сумуюць Родныя Нарачы хвалі.

Прахор

Добра, што будзе, то будзе, Толькі б нам разам ударыць…

Грышка

Разам, глядзі, не марудзіць. Потым хутчэй у гушчары, Дзе мы, нырнуўшы, бы ў тоні, Зможам схавацца далёка, Дзе і з густой падвалокай Век нас ніхто не дагоніць. Ельнік зялёны і гонкі Плямамі цені раскінуў. Хмарацца ў небе сасонкі З
зеленню лісцяў асіны.
Эх, што задумаўся, стражнік? Лепш не ўглядайся ў гушчары! Позна схапіўся за браўнінг, — Злёг пад рыбацкім ударам. Вязняў дрымучыя нетры Крыюць і змрокам, і лістам. Толькі у гулкім паветры Громам адклікнуўся выстрал. Раз і другі прагрымела Рэха, адбіўшыся звонка. Шумна цяцера ўзляцела, Крыкнула спуджана сойка. — Стой! Стой! — голас пагоні Доўга барамі-лясамі, Нетрамі векавымі Гнаўся ўслед за ўцекачамі.

З

Тацяна

Чаму вярнуліся з пустымі вы рукамі?

Першы рыбак

Зрабілі ўсё, пад сілу што было. Ды не ўдалося стражнікаў дагнаць. Яны, пакуль мы кінуліся удагон, Былі далёка. Ды пылам замяло, Дажджамі змыла Усе сляды у полі.

Другі рыбак

Табе радзіцца б дзецюком, дзяўчына, Дзяцюцкі маеш нораў. Чакай! Яшчэ дабяромся мы да паноў! Не вырвуць каты з нашых рук мазольных Азёр і невадоў!

Першы рыбак

Цішэй, ідзе Іван…

Iван

Суседзям добры вечар! Мо не ў пару да вас я падышоў?

Трэці рыбак

Ідзі сваёй дарогай, чалавеча, Ідзі далей ад нас, ад рыбакоў. Не месца сярод нас іудам…

Iван

Тацяна! I ты паверыла у злосную хлусню, Што выдаў хлопцаў я! Вас ашукалі хітра. Мыляецеся вы!

Чацвёрты рыбак

Пакінь смяяцца, А то закончыш блага, — Каб не зляцела шапка з галавы!

Першы рыбак

Ідзі і нас пакінь. Яшчэ так не было на свеце, Каб іуда кончыў, як чалавек, жыццё. Як цень, за табой Худая слава папляцецца Па ўсіх азёрах. Кожнае дзіцё, Цябе сустрэўшы, Пальцам будзе торкаць, А потым выгане цябе і панскі зброд, А там сам знойдзеш Для сябе вяроўку Павесіцца Каля сваіх варот. Яшчэ пазнаеш ты Агонь сірочых слёз, Як сон твой спапяляць яны ўначы. I кожны голас, Блізкі табе ўчора, Маўчаннем, Больш страшным як пагарда, Прагучыць. Сам праклянеш той дзень ты I гадзіну, Калі узвёў ваўкоў на брата след. Ідзі! Мы нейк перажывем I гэтую бяду, Як шмат перажылі Другіх крывавых бед.

4

Не ляці туды, дзе вечар Рассцілае хмараў хусткі, А ляці, дзе сонца свеціць I звіваюць гнёзды птушкі. Бо не хопіць ў цябе сілы, Будзеш сніць свае разоры I на паламаных крылах Прыляціш зноў на азёры. А калі заснуць прыйдзецца Недзе на астрожных нарах, — Прынясе з-за кратаў вецер Песні вольныя на Нарач. Прынясе, — там іх пазнаюць Маці і старэнькі бацька… Толькі хай іх не спявае, Зажурыўшыся, батрачка. Бо складаў я свае песні У мурах астрожных, цесных, Каб яны і ў час пануры Над зямлёй грымелі бурай.

Грышка

Цяжка, брат, ісці, Ўжо выбіліся з сілы. Дарога — лес, імшары і кусты. А мы з табой і ранаў не абмылі. Ну што ж, хоць да азёр Ці дапляцешся ты?

Прахор

Вады дастаць бы, А то у роце горка.

Грышка

Мо лепш табе плячо перавязаць? Спачнем, хай толькі вечар Крылом слонкі Ўзмахне над лесам, зоры замігцяць.
Поделиться:
Популярные книги

Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Жена неверного генерала, или Попаданка на отборе

Эпоха Опустошителя. Том II

Павлов Вел
2. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том II

Гримуар темного лорда III

Грехов Тимофей
3. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда III

Меткий стрелок. Том II

Вязовский Алексей
2. Меткий стрелок
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Меткий стрелок. Том II

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Дракон

Бубела Олег Николаевич
5. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.31
рейтинг книги
Дракон

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Жут

Май Карл Фридрих
Приключения:
вестерны
6.25
рейтинг книги
Жут

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Вернувшийся: Новая жизнь. Том I

Vector
1. Вернувшийся
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Вернувшийся: Новая жизнь. Том I

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Я уже барон

Дрейк Сириус
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже барон

Глава рода

Шелег Дмитрий Витальевич
5. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
6.55
рейтинг книги
Глава рода

Кодекс Охотника. Книга XXXVIII

Винокуров Юрий
38. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVIII