Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

Падкаціў аўтобус і, праспяваўшы тармазамі, спыніўся непадалёк ад Корзуна. Адчыніліся дзверцы, і з салона са смехам і ўзбуджанымі воклічамі пасыпаліся пасажыры. Відаць, які-небудзь калгас ці саўгас наладзіў чарговы культпаход, і людзі не пабаяліся ні дальняй дарогі, ні позняга часу, абы толькі пабыць у горадзе, у тэатры. А цяпер жа ў кожнай хаце ёсць тэлевізар, і спектакль — у самым добрым выкананні — жыхару нават глухога закутка не дзіва. Аднак, напэўна, ніякі тэлевізар — каляровы, аб'ёмны ці яшчэ які — не заменіць натуральнага тэатра. Са сцэнай, заслонай, залай, фае, суседзямі, са сваім адметным водарам. І як гэта добра, што такіх культпаходаў робіцца ўсё болей і болей, і гараджанам часам

нават бывае не проста дастаць білет…

— Таварыш Корзун?..

Ён азірнуўся. Перад ім стаяла Марыя Апылінская, загадчыца фермы з вёскі Даманы, дзе ён пазалетась расследаваў пакражу грошай. Ад гэтай неспадзяванасці ў Корзуна скаланулася сэрца.

— Дык гэта вы прыехалі? — спытаў Корзун і сумеўся. Не тыя былі словы, якія хацелася сказаць гэтай дзяўчыне.

— Ага, на сесію ў інстытут.

— А я думаў на спектакль, вунь тым аўтобусам, — сказаў і толькі тады разгледзеў нумар. Машына была яснагорская.

— Не. Сёння экзамен агорала і вось вырвалася… А вы таксама? У вас які рад?

Дзяўчына, аказваецца, магла быць не толькі заклапочанай, як тады на ферме, а і вясёлай, гаваркой. Корзун адчуў сябе вальней.

— Недзе ў канцы, узяў, што ўдалося.

— Па-студэнцку? — яна засмяялася. — То, мабыць, будзем побач.

Марыя Апылінская засталася ў Корзунавай памяці не па гадах сталай, занятай справамі. Ён шчыра спачуваў ёй: на яе юныя дзявочыя плечы быў узвалены немалы службовы цяжар, сур'ёзная адказнасць. І на табе. Апылінская зусім не выглядала зануджанай. Такая ж, як і іншыя дзяўчаты навокал, — прыбраная, узрушаная. Адно — яркая чырвань на белых шчоках, як кажуць, кроў з малаком, выдае, бадай, вясковую жыхарку.

— Ой, прабачце! — Корзуну здалося, нібы хмарка прабегла па адкрытым дзявочым твары. — Можа, вы каго чакаеце?

— Калі і чакаў,— раптам набраўся смеласці Корзун, — то толькі вас.

— Глядзіце! — Яна, вядома, не прыняла гэта ўсур'ёз і пагразіла пальчыкам: — Магу паверыць. Што тады будзеце рабіць?

Корзуну спадабалася, што дзяўчына паводзіла сябе проста, быццам даўняя і добрая знаёмая. Больш за ўсё яго засмучала ў людзях ненатуральнасць, якая, як ні маскіруй яе, абавязкова пракінецца або развязнасцю, або ўяўнай сціпласцю. А чалавек заўсёды павінен быць самім сабой. Зараз Корзун мог бы сказаць, што ён сапраўды ўспамінаў яе і вельмі рады сустрэчы. У яго хапіла б смеласці. Аднак у гэты самы момант адчуў, што хочацца павярнуць галаву. Туды, дзе прыпыніўся яснагорскі аўтобус. Ён скасіў вочы і ўбачыў Абабурку з двума незнаёмымі мужчынамі. Той стаяў расхрыстаны, шырока, па-марацку, расставіўшы ногі, і з-пад насунутай на лоб рыжаватай шапкі з яўнай цікавасцю разглядаў яго, Корзуна, а хутчэй Апылінскую. «Зараз падыдзе», — нездаволена падумаў Корзун і не памыліўся.

— Аляксандр? І табе музы не чужыя? — Абабурка крычаў, не зважаючы на адлегласць і людзей, якія бесперапынку снавалі па невялікай плошчы. Праз імгненне ён ужо прабіраўся да іх. — Вось не спадзяваўся. Ну, здароў, здароў! О, ты з дзяўчынай?

Корзун усяго і сустракаўся з ім адзін раз, у Святланіным кабінеце. Іх размова была кароткай, больш ветлівай, чым цёплай. Але Абабурка, відаць, быў з тых, хто адразу запісвае ў сябры сяброў сваіх знаёмых. Што ж, ёсць і такія беспардонныя натуры. Перад іх напорам Корзун звычайна пасаваў. Ён і зараз не знайшоўся, што сказаць. А Абабурка ўжо торкаў руку Марыі.

— Міхась, — прадставіўся ён і, як падсмейваючыся з сябе і сваёй прафесіі, дадаў: — Вучоны заатэхнік калгаса.

Дзяўчына прыняла выклік і ў тон адказала:

— Марыя, заатэхнік, аднак яшчэ недавучаны. Абабурка, паказваючы, што зразумеў іронію і не крыўдуе, гучна зарагатаў.

— Я чамусьці палічыў, што вы таксама журналістка.

А тут, аказваецца, свой брат, прабачце, сястра, калега, так сказаць. У абласным упраўленні працуеце?

— На калгаснай ферме, — Апылінскую, падобна, гэты націск пачаў раздражняць, бо сказала яна, як адчапіцца.

— А-а, разумею… — Абабурка шматзначна акінуў позіркам іх з Корзунам. — Слухай, — ён ляпнуў Корзуна па плячы, — сачу-сачу за газетай, нешта твайго прозвішча не знаходжу. Тэму за хвост не зловіш, ці што? Прыехаў бы да нас у «Зялёны Бор». Не пашкадуеш. Ёсць што паказаць, не хвалюся, ёсць…

Гэта размова, калі табе і слова ўставіць не даюць, была Корзуну непрыемная. Каб скончыць яе, ён перабіў Абабурку і прапанаваў:

— Пойдзем, хутка званок.

Абабурка прывычным жэстам закінуў за шыю чырвоны шалік, паблажліва пасміхнуўся:

— У спектаклі самае лепшае — буфет. Таму, каб не нудзіцца да антракту, я адразу ў карчму, — ён паказаў на суседні будынак, які гасцінна запрашаў у свае адчыненыя дзверы зіхатлівай назвай «Рэстаран «Вечарок». — Дзеля гэтага і прыехаў. Пакуль масы тут, мы — там. — А напаследак падпусціў шпільку: — Перадам, Алесь, перадам Святлане, з якой прыгажуняй ты па тэатрах гуляеш.

Рагатнуўшы, Абабурка накіраваўся да тых двух мужчын, што цярпліва чакалі яго ля апусцелага ўжо аўтобуса.

Корзун паглядзеў яму ўслед і сярдзіта сказаў:

— Тарахцёлка!..

— Гумарыст, — сказала і Марыя, але як бы ўхваляючы. Шпілька, падобна, укалола. — І мне пара.

— Куды ж вы? — разгубіўся Корзун.

— На балкон, таварыш… Нават не ведаю, як вас цяпер называць, — і нырнула ў чаргу, якая паспела ўжо вырасці ля тэатральных дзвярэй.

Ні ў антракце, ні пасля спектакля Корзуну не ўдалося знайсці Марыю.

VIII

Гаспадар уставаў рана. Ён працаваў качагарам у домакіраўніцтве і на гэтым тыдні кожны дзень у шэсць гадзін змяняў напарніка. Звычайна Корзун не звяртаў увагі на тое, што дзед, устаўшы, шморгае хворымі нагамі па калідорчыку, у які выходзілі дзверы з яго пакоя, апранаючыся, нешта бурчыць сабе пад нос, доўга прыладжвае непаслухмянымі пальцамі падламаную клямку і напаследак моцна ляпае брамай. Па-першае, ранішняя змена ў гаспадара была адзін тыдзень за месяц, а па-другое, Корзуну падабалася кватэра. Дом стаяў на ціхай зялёнай вулачцы, яна была ўсяго за два кварталы ад галоўнай гарадской. І блізка і зручна. Адзінае акенца ў яго пакойчыку-бакоўцы выходзіла ў сад, і летам тут было вельмі прыгожа, духмяна пахлі кветкі, спакусліва чырванелі спачатку вішні, а потым спелыя ігрушы і яблыкі. Адчыні акно, працягні руку, і што-небудзь ды трапіцца табе ў далонь. І зараз, зімой, у садзе было хораша — снег на галінках надаваў дрэвам нейкі казачны выгляд. Так што можна было і пацярпець ранішнія дзедавы кашаль, буркатню, няўклюднасць. Але сёння Корзун, разбуджаны, ужо не заснуў.

Клопаты, якія, здавалася, павінны былі застацца на ноч у службовым кабінеце, на самой справе прыйшлі з ім у гэты пакойчык і толькі чакалі зручнага моманту, каб нагадаць аб сабе.

Вінаваты ў гэтым, напэўна, быў тэлефонны званок у рэдакцыю, дзе працаваў Рамейка. Збіраючыся ў Яснагорск, Корзун не ўяўляў сабе дакладна, чым там будзе займацца. Ён нават не склаў плана сваіх дзеянняў, без якога звычайна не абыходзіцца ніводзін пошук, і пунктуальны і патрабавальны Юркавец, які ў іншым выпадку абавязкова зрабіў бы заўвагу, на гэты раз прамаўчаў. Відаць, таксама не бачыў, за што можна там зачапіцца. І ў Мінск Корзун пазваніў проста так, дзеля парадку. А пазваніўшы, зразумеў, што ледзь не дапусціў сур'ёзнае памылкі. Бо даволі прыблізна ўяўляў, як працуе карэспандэнт.

Поделиться:
Популярные книги

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Адептка второго плана

Мамаева Надежда Николаевна
Попасть в историю
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Адептка второго плана

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Эйзенштейн

Шкловский Виктор Борисович
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Эйзенштейн

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Древесный маг Орловского княжества 2

Павлов Игорь Васильевич
2. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 2

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар