Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— Хутчэй за ўсё, — Корзун загаварыў запінаючыся, Дзюба ўсё-такі сапсаваў яму настрой. — Хутчэй за ўсе гэта не мае дачынення. Я ведаю, карэспандэнты, як і мы, маюць камандзіровачныя пасведчанні, прыкладаюць да справаздачы праязныя білеты. Чаму ў Рамейкі іх не было?

— Загнуў, браток, загнуў,— засмяяўся Дзюба. — Хіба толькі ў шафёра самаабгавор.

— З шафёрам усё правільна, — Корзун не шкадаваў сябе, разважаў.— Але ні білетаў, ні камандзіровачнага ліста няма.

— На спадарожнай прыехаў,— Манега таксама не прыняў сумненні ўсур'ёз, — не паспеў выправіць дакументы, тэрмінова трэба было. А камандзіроўку і пазней прыслаць можна, каб адзначылі.

— Вось

бачыш? — падтрымаў лейтэнанта Дзюба. — Так што бяры, Корзун, тое, што ў руках, не ганіся за жураўлём у небе: ён высока, і невядома, ці будзе яшчэ тваім.

— Хто знае, — Корзун не спрачаўся.

— Будзем закругляцца, — Юркавец зірнуў на гадзіннік і неспадзявана для ўсіх дадаў: — Ты, Алесь, супакой душу, правер, так было ці не. З пракуратурай дамоўлюся.

VII

Пра камандзіроўку прасцей за ўсё было даведацца ў мясцовай рэдакцыі. Корзун пазваніў туды. Яму растлумачылі, што ўласныя карэспандэнты, якія жывуць у абласцях, маюць так званыя пуцявыя лісты, у якіх адзначаюць свае маршруты і да якіх, даючы справаздачу ў бухгалтэрыю, прыкладаюць транспартныя білеты, квітанцыі з гасцініцы і да таго падобнае. Як растлумачылі Корзуну, карэспандэнты іншым разам, каб пазней не траціць часу, загадзя настаўляюць у розных раёнах пячатак на свае пуцявыя лісты. Не заўсёды карэспандэнт, выязджаючы, паведамляе рэдакцыі, куды і чаго едзе. Значыцца, і Рамейка мог так зрабіць, а тады галоўны повад для Корзунавых сумненняў выглядаў непераканаўчым. Праўда, заставаліся яшчэ білеты. Аднак калі чалавек не браў камандзіроўку, то яму не быў патрэбны і білет, праехаў і проста выкінуў або прыехаў на спадарожнай, як казаў Манега, машыне. А ён, Корзун, шукае нешта. Вечна ён чапляе сабе хамут на шыю.

Лаючы сябе, Корзун, аднак, не паддаўся спакусе, не пайшоў да Юркаўца, каб паведаміць, што расказалі хлопцы з абласной газеты. Бо не пабываў яшчэ на аўтавакзале, не пагутарыў з шафёрамі аўтобусаў. У працы Корзун не прызнаваў паспешлівасці, тут Дзюба не выдумляў. Памылка, якую ён некалі дапусціў на хлебнай базе, стала яму добрым урокам.

Вадзіцель ранішняга аўтобуса, які хадзіў з абласнога цэнтра ў Мінск і на якім, калі верыць дзяжурнай гасцініцы, Рамейка хутчэй за ўсё прыехаў у Лясное, паглядзеўшы фатаграфію, адразу пазнаў свайго нядаўняга пасажыра.

— У Яснагорску сеў,— упэўнена заявіў ён.

— Вы не памыляецеся? — Корзун меркаваў, што журналіст прыехаў у Лясное з дому.

— У мяне вока напрактыкаванае, — стаяў на сваім вадзіцель. — Машыну вёў напарнік, а я на кантролі сядзеў. Ведаеце, рэйс у нас дальні, пасажыры звычайна да канца едуць, а тут двое зайшлі да Ляснога. Адзін з іх вось гэты, — ён яшчэ раз тыцнуў пальцам у фотакартку.

— Яны што, знаёмыя паміж сабой, гэтыя двое, што ўвайшлі ў Яснагорску? — спытаў Корзун, прадчуваючы, што прыйдзецца шукаць яшчэ і гэтага Рамейкавага спадарожніка.

— Здаецца, знаёмыя, хаця… Думаю, не паладзілі чагосьці.

— Ого! — здзівіўся Корзун: не шафёр, а псіхолаг.

— Той, другі, мне здалося, узрадаваўся, калі я іх паасобку пасадзіў — свабодных месцаў побач не было.

— Вы запомнілі другога?

— Чаму, прызнаў бы, — і дадаў: — Не люблю рахітыкаў!

Корзун засмяяўся — вельмі ўжо мудрагелістай была характарыстыка. Паспрабаваў удакладніць:

— Вялікі жывот мае? З твару бледны?

— Гэта яшчэ чаму? — не зразумеў вадзіцель. — Вам бы яго здароўе, — ён крытычна агледзеў Корзуна. — Румяны,

як штрыфель пад восень.

— Дык чаму рахітык?

— Уласныя «Жыгулі» мае, летам часта тут ездзіць, пад коламі блытаецца. Я прыватніка як агню баюся.

— І нумар помніце?

— Я ж не інспектар, — усміхнуўся вадзіцель. — Мне яго нумар да лямпачкі.

Не вельмі многа, але сёе-тое размова з шафёрам Корзуну дала. Ведаючы колер і марку машыны, начальнік Яснагорскай ДАІ, напэўна, назаве і прозвішча яе ўладальніка, і адрас. Корзун спачатку і хацеў быў пазваніць у Яснагорск. А потым перадумаў. З тым чалавекам усё роўна неабходна сустрэцца, так што не пашкодзіць і самому пабываць у тым горадзе, дзе Рамейка знаходзіўся цэлыя суткі, перш чым адправіцца ў Лясное, і дзе, калі паверыць вадзіцелю аўтобуса, нешта не паладзіў з уладальнікам шакаладных «Жыгулёў».

Корзун не меў пуцявога ліста, як уласныя карэспандэнты, і таму не мог, не ўзгадніўшы гэта з начальствам, адразу сесці ў аўтобус і паехаць у суседні раён. Пакуль дамаўляўся з Юркаўцом, выпраўляў дакументы, званіў у Рамейкаву рэдакцыю, дзень скончыўся.

Вечар, што здаралася не часта, аказаўся свабодны. На добры лад трэба было пайсці дахаты і адаспацца. Але ў драмтэатры сёння ставілі «Паўлінку» — любімы Корзунаў спектакль. Як вучыўся ў Мінску, напэўна, глядзеў яго па два ці тры разы за сезон. Зацятыя тэатралы расказвалі яму пра былых выканаўцаў галоўных роляў. Корзун іх не заспеў і вельмі шкадаваў, што кіно не ўвекавечыла «Паўлінку» на роднай мове. У знятым жа фільме, дзе акцёры размаўляюць па-руску, згубілася самае галоўнае — нацыянальны каларыт.

Мажліва, і ён, Корзун, не быў бы ў захапленні ад «Паўлінкі» сучаснай, каб бачыў яе тую, ранейшую, са славутымі, амаль легендарнымі выканаўцамі. Бо, напэўна, кожны чалавек моцна трымае ў сваім сэрцы першае захапленне, не можа расстацца з ім. Аднак Корзун палюбіў «Паўлінку» цяперашнюю. І хаця ў гэтым абласным цэнтры былі іншыя выканаўцы, у нечым слабейшыя за сталічных, а ў нечым, напэўна, мацнейшыя, са сваім творчым почыркам, спектакль ён глядзеў са здавальненнем, штораз адкрываючы сабе нейкія новыя рысы і ў бессмяротных купалаўскіх вобразах, і ў акцёрскім майстэрстве.

Корзун любіў тэатр. Хадзіў на спектаклі, каб убачыць кавалак жыцця, у якім ёсць і добрае, і дрэннае, але ўсё вартае ўвагі. Героі п'ес былі для яго нібы жывымі людзьмі, з якімі ён мог сустрэцца і на вуліцы, і на службе. Таму з аднолькавым хваляваннем сядзеў упершыню на прэм'еры і пазней, прыйшоўшы на спектакль другі ці нават пяты раз. Праўда, не на ўсякі спектакль. Але гэта ўжо іншая размова.

Тэатральны будынак быў яшчэ дарэвалюцыйнай пабудовы, адноўлены пасля вайны. Прыгожы фасад — шырокія прыступкі, мармуровыя калоны, высокія дубовыя дзверы. А ў завулку — змрочныя голыя сцены, быццам быў гэта не тэатр, а нейкі склад.

Ля калон моладзь прызначала спатканні, і тут к канцу дня было заўсёды людна, нават пасля трэцяга тэатральнага званка. Корзун, калі выпадала, любіў прыходзіць на спектакль загадзя. Святочнасць, урачыстасць, якія панавалі тут, ля тэатральнага пад'езда, захоплівалі і яго, захоўваючыся потым на ўвесь вечар.

Рыпеў пад нагамі снег. Чыстае зорнае неба абяцала марозную ноч. Корзун прайшоўся туды-сюды ўздоўж прыступак і спыніўся ля крайняй калоны. Тут ён нікому не замінаў і мог, пакуль не замерзне, пастаяць колькі хвілін з выглядам, што і сам кагосьці чакае. Ён нават паднёс да вачэй гадзіннік, пасміхнуўся сам сабе: паглядзець збоку — не інспектар міліцыі, а нецярплівы закаханы.

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

И.Бабель. Воспоминания современников

Паустовский Константин Георгиевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
И.Бабель. Воспоминания современников

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Кодекс Крови. Книга ХVIII

Борзых М.
18. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVIII

Гримуар темного лорда VI

Грехов Тимофей
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия