Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— Аркадзь Міхайлавіч, па які бок чыгункі ляжаў Рамейка?

— Правы. Я сам бачыў. А што?

— Неверагодна. Вось чытайце: эксперт сцвярджае, што ўдар быў зроблены ззаду і ў правы бок. Значыць, труп павінен ляжаць злева.

— А калі чалавек стаяў спіной да цягніка, на шпалах?

— Званіце медыкам, хай скажуць дакладна: мог чалавек пасля ўдару перапаўзці цераз рэйкі ці не мог?

— Удар не смяртэльны, — сказаў Пратасеня, перагаварыўшы з судмедэкспертам. — Рамейка хутчэй за ўсё ўпаў, страціў прытомнасць і задыхнуўся ў снезе.

— Або ва ўласным рукаве…

— Можа, і так. Некалькі варсінак было ў яго на губах, — пракурор

пацягнуў руку да папкі са справай, быццам хацеў свае словы падмацаваць адпаведным вывадам экспертызы.

— Нешта не верыцца мне, — Корзун задумаўся. — Колькі ўсяго павінна збегчыся: падзенне, непрытомнасць, дыхавіца…

— Факт ёсць факт, Аляксандр Антонавіч.

— Фактаў столькі, што аж галава пухне, — Корзун адшукаў у папцы патрэбную паперу, ажывіўся. — Я гатовы з вамі пагадзіцца, Аркадзь Міхайлавіч, але пры адной умове. Усё, пра што вы гаварылі, было. Толькі не так, і ў другім месцы. Можа нават недалёка ад гасцініцы, — ён прыжмурыў вочы, быццам успамінаў нядаўна бачаную карціну. — Журналіст ішоў па праезджай частцы — тратуары былі заснежаныя, ішоў, як і патрабуюць правілы дарожнага руху, злева. Машына наляцела ззаду — шафёр не адразу заўважыў яго ў такую непагадзь. І, каб схаваць сляды, адвёз збітага чалавека, балазе быў той непрытомны, на чыгунку…

— Рас-пі-саў,— Пратасеня аж прыцмокнуў языком. — Можа, у сведкі пойдзеш?

— Каб-то, — Корзун не звярнуў увагі на іронію. — Сведкам што, сказаў і пайшоў, а мне тут усё гэта або даказваць, або абвяргаць прыйдзецца. А доказаў — усяго сляды зялёнай фарбы на Рамейкавым паліто. Раптам аўтамабільная?

— Толькі не забудзь пра маю думку: навошта было збітага на пераезд везці?

II

Неба пасінела, засвяцілася халоднымі зоркамі. Ажылі, напоўніліся гоманам вуліцы. Пад нагамі суха рыпеў прамёрзлы снег. Халоднае паветра пахла дымам, бадзёрыла. Корзун крочыў і думаў, як дзіўна часам разгортваюцца падзеі. Загінуў чалавек, ёсць нават версія, што забіты, а ён, інспектар крымінальнага вышуку, замест таго каб нешта рабіць, пляцецца міма нядаўна пабудаваных тут пяціпавярховых камяніц і заглядае ў размаляваныя марозам вялікія шкляныя вітрыны, не ведаючы, ні куды пайсці, ні чым заняцца. Яны з Пратасенем прачыталі некалькі рапартаў мясцовых аператыўнікаў, пагутарылі з магчымымі сведкамі і нічога такога, што праліло б хаця праменьчык святла на гэта здарэнне, не заўважылі. Больш таго, пасля дня напружанай працы апынуліся ў тупіку, з якога, здаецца, адзін выхад — павярнуць назад. Але, што яшчэ горшае, і вяртанне нічога не абяцае.

Нечакана для сябе Корзун апынуўся ля рэдакцыі. На другім паверсе, дзе размяшчаўся сельгасаддзел, свяціліся вокны.

Святлана яшчэ працавала. Накінуты на плечы шэра-зялёны махеравы шаль, цыгарэта ў бледных ненафарбаваных губах, задуменны позірк надавалі дзяўчыне зусім інакшы выгляд, чым быў у яе надоечы. Рабілі нейкай сталай, непрывычна сур'ёзнай, нават непрыкаянай. У Корзуна зашчымела сэрца — непрыкаянасць дзяўчат яго заўсёды кранала. Святлана ўзняла вочы, узяла пальцамі цыгарэту і, бліснуўшы ўсмешкай, пявуча сказала:

— Малайчына, дэтэктыў!

А Корзун падумаў, што мог бы, каб ведаў раней, зайсці сюды яшчэ тыдзень таму назад, і не было б у яго нудных гасцінічных вечароў.

— Што маўчыш? — Святлана, відаць, прыкмеціла нешта на ягоным твары.

Корзун збянтэжана ўсміхнуўся. Разумеў, трэба

штосьці сказаць, не стаяць ёлупнем на парозе. Але слоў не было.

Святлана скаланулася, як ад холаду, паднялася.

— Ведаеш, — загаварыла, ідучы да вешалкі,— я нядаўна кватэру атрымала. Асобную, аднапакаёвую. Пасядзім, успомнім былое.

Ён ледзьве ўцяміў, што Святлане можна памагчы апрануць паліто, — неяк ужо адвык ад дзяўчат. Падаючы паліто, раптам адчуў, што зусім не хвалюецца. І ад гэтага сумеўся.

Дзяўчына заўважыла, весела засмяялася.

— Ты зусім не змяніўся, — сказала, як шкадуючы.

— Каб зусім, то не, — Корзун запярэчыў, абы толькі не даць Святлане ўзяць над сабой верх, як гэта здаралася раней.

Святланіна кватэра здалася нечым падобнай на сваю гаспадыню. Такая ж неўладкаваная, быццам тут не жылі, а толькі адбывалі час. Просценькая мэбля, на якую па цяперашнім часе ў магазінах і пакупнікоў няма. Ні тэлевізара, ні радыёпрыёмніка. Кнігі і часопісы мясціліся на стале, на падаконніку і нават на тумбачцы ля тахты, дзе звычайна знаходзяцца духі, пудра і шмат што іншае, без чаго жанчына нібы і не жанчына.

— Мне не падабаецца, як ты жывеш, Светка, — не ўтрымаўся Корзун.

— Я векавуха, — бадзёрачыся, адказала яна. — Дваццаць пяць… Узрост!

— Не какетнічай! — Корзун непрыкметна акінуў яе позіркам, са здавальненнем адзначаючы, што Святлана па-ранейшаму прыгожая. — Хіба тут жаніхоў няма?

— Хлопцы што, — на гэты раз у голасе дзяўчыны пракінуўся сапраўдны смутак. — Патрэбны той самы, а яго ўсё няма.

— Шмат працуеш? — спытаў ён, разумеючы, што закрануў далікатную тэму.

— Напэўна, шмат, — падобна, і ёй не хацелася гаварыць пра жаніхоў.— Але, ведаеш, калі работа падабаецца, гэтага неяк не заўважаеш.

— Газета ці што большае? — Корзун успомніў яе студэнцкія планы.

— Нарыс у мінскім часопісе надрукавала, цяпер вось над новым працую. — Святлана прыбрала са стала кнігі.— Газета шмат часу патрабуе, для сябе пішу ўначы, у выхадныя. Дзе ўжо тут пра быт думаць, — не забыла яна яго папрок.

— Хіба ў цябе адной выхадных не бывае?

— Можна падумаць, што ў цябе не кватэра, а гняздзечка, — пажартавала Святлана.

— У мяне і кватэры няма, — засмяяўся Корзун і бесклапотна махнуў рукой: — Мне і кута хапае.

— Вось бачыш. Жытла ўласнага па-ранейшаму не маеш, то, можа, хоць з такога гора віно піць навучыўся? Не? Ну, то каву прыгатую — і зерне ёсць, і млынок. Табе чорнай, з малаком?

— Давай натуральную, чорную, усё роўна мне сёння не да сну.

— Рамейка?

— Раскажы мне пра яго, калі помніш. Ён, здаецца, гады на два раней за цябе журфак скончыў?

— Таго я ведала кепска, мы ўжо тут зблізіліся. Як карэспандэнтам па вобласці стаў. Ёсць у нас, журналістаў, салідарнасць, незалежная ад пасады. Свайму брату-газетчыку ў камандзіроўцы і паможам, і падкажам, і выручым.

— Ён часам вершаў не пісаў?

— Думаеш, рыфму на пераездзе шукаў? — Святлана здагадалася, куды хіліць Корзун. — Ён быў,— яна крыху задумалася, — як бы табе сказаць, занадта рацыяналістычны, ці што. Нават нарысы ў яго атрымліваліся сухаватыя, пабудаваныя на адной логіцы. Умеў стрымліваць эмоцыі,— яна ўсміхнулася. — Гэта мяне і напалохала, а то закахалася б. — Святлана адвярнулася, пакорпалася ў сумачцы, закурыла. — Вельмі шчыры… быў. Учора разгаварыліся з ім, пытае: «Адкуль жулікі бяруцца?» У яго галаве не ўкладвалася, як гэта можна залезці ў чужую кішэню.

Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

И.Бабель. Воспоминания современников

Паустовский Константин Георгиевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
И.Бабель. Воспоминания современников

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Закрытые Миры

Муравьёв Константин Николаевич
Вселенная EVE Online
Фантастика:
фэнтези
5.86
рейтинг книги
Закрытые Миры

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Законы Рода. Том 8

Мельник Андрей
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Кодекс Крови. Книга ХVIII

Борзых М.
18. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVIII

Гримуар темного лорда VI

Грехов Тимофей
6. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда VI

Долг

Кораблев Родион
7. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
5.56
рейтинг книги
Долг

Хозяин Стужи 2

Петров Максим Николаевич
2. Злой Лед
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.75
рейтинг книги
Хозяин Стужи 2

Четники. Королевская армия

Тимофеев Алексей Юрьевич
Документальная литература:
биографии и мемуары
публицистика
5.00
рейтинг книги
Четники. Королевская армия