Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Левы рэйс

Шитик Владимир Николаевич

Шрифт:

— Быццам усё цэлае, нічога не прапала, — Корзун паклаў грошы і квітанцыю ў партманет.

— Напэўна, — кіўнуў Пратасеня. — Праўда, на ўнутранай сценцы ёсць невыразны чужы адбітак вялікага пальца. Але ж крадзяжу няма.

У дзверы пастукалі.

— Заходзьце! — крыкнуў Пратасеня. — А-а, Кунцэвіч, сядайце. — Корзуну растлумачыў: — Райсаюзаўскі нарыхтоўшчык. Гэта ён наткнуўся на Рамейку. — І Кунцэвічу: — Зараз следчы прынясе пратакол, і вы падпішаце. Там было не да папер, — зноў павярнуўся ён да Корзуна. — Можа, хочаш што дадаткова высветліць?

Высокі, жылісты,

вастраносы, падстрыжаны пад вожыка Кунцэвіч, бадай, быў падобны больш на спартыўнага трэнера, чым на сельскага нарыхтоўшчыка. Ён, напэўна, быў бы нават прыемным, каб не хітраватыя, скрытныя вочы — яны нібы адгароджвалі свайго гаспадара ад субяседніка нябачнай сцяной. У такіх людзей ніколі не зразумееш, аб чым яны думаюць, размаўляючы з табой.

— Калі ласка, — Кунцэвіч сам нагадваў, што можна задаваць пытанні, і вочы яго на імгненне пасвятлелі, засмуціліся — як бы гаварылі, што не кожны дзень даводзіцца натыкацца на нябожчыка.

Корзун усё яшчэ маўчаў, не ведаючы, пра што пытаць, — Пратасеня высветліў, што трэба. Кунцэвіч загаварыў сам:

— Хаця што я магу сказаць. З раніцы трэба было ў Пцічкавічы, гэта па той бок чыгункі. Дамовіўся з тамашнім калгаснікам Мікітам Багуком вепручка прыхапіць. Запрог каня і паехаў.— Адчувалася, што ён паўтараў гэту гісторыю не першы раз, бо словы цяклі роўна, быццам прыцерліся адно да аднаго. — Пад'язджаю да пераезда, а тым часам і развіднела. Гляджу: ці не нага з гурбы тырчыць? Не веру ні ў бога, ні ў чорта, а тут, ведаеце, рука сама пацягнулася перахрысціцца. Што за насланнё? Я да гурбы — чалавек. Ну, я ведаю парадак, нічога не крануў і адразу ў будку. Там тэлефон. А гэты, каб яго, вартаўнік сядзіць сабе і чай жлукціць…

Корзун слухаў і думаў, што гэтыя падрабязнасці ужо запісаныя ў пратаколе, маюць значэнне хіба толькі для следства. Рамейку ўсё роўна не ажывіш — Кунцэвіч знайшоў яго надта позна. Але не перабіваў: хай чалавек выгаварыцца, скіне нервовы стрэс.

Прынеслі пратакол. Кунцэвіч прачытаў яго і падпісаў. Не, ён і тут не разгубіўся, бо звычайна людзі, якія не сутыкаліся з пракуратурай або міліцыяй, часцей за ўсё спяшаюцца падпісваць пратаколы не чытаючы.

— Больш нічога? — спытаў Кунцэвіч.

— Дзякую, — адказаў Пратасеня. — Прабачце, што патрывожылі, такі парадак.

— Разумею, — Кунцэвіч устаў і развітаўся. І паходка ў яго была спартыўная — лёгкая, спружыністая. Ён нібы не ішоў, а гарцаваў.

— І мне пара, — Корзун таксама падняўся. — Прайдуся ўсё-такі па карэспандэнтавых слядах.

— Давай, — пагадзіўся пракурор. — Зайдзі ў гасцініцу, потым у рэдакцыю. Кожны прыезджы газетчык спачатку забяспечыць сабе жытло, зойдзе да калег, каб разведаць абстаноўку, а тады ўжо дакладваецца начальству.

Корзун выйшаў здаволены, што працаваць яму прыйдзецца з разумным чалавекам — менавіта такое ўражанне зрабіў на яго Пратасеня. Немалады, у тым узросце, калі многія робяцца непрымірымымі да чужых думак, буркатлівымі, пракурор Ляснога раёна быў на дзіва, як цяпер любяць гаварыць, кантактным. Быццам і не існавала паміж імі розніцы ў добрых трыццаць гадоў…

У маленькіх раённых

гасцініцах штат невялікі. Дзяжурная Падабедава, якая ўчора прымала Рамейку, працавала і сёння. Корзун сам жыў тут ужо амаль тыдзень, Падабедава яго ведала і нават апякала. Доўгія гады працы ў гасцініцы зрабілі яе ўважлівай да пастаяльцаў — яны бачыліся ёй людзьмі беспрытульнымі, і таму яна шкадавала іх, старалася стварыць ім хатні побыт. У час дзяжурства Падабедавай заўсёды быў гарачы чай, яна, нібы маці, выпраўляла пастаяльцаў раніцай, калі яны ішлі па сваіх справах, прыязна сустракала, калі яны вярталіся ўвечары.

Была Падабедава пажылая, адзінокая, і гасцініца стала ёй, можа, найпершым домам — шумнаватым, населеным неспакойнымі людзьмі, якім была патрэбна яе жаночая клапатлівасць.

Корзуну Падабедава была сімпатычная — шчырая, гатовая, нягледзячы на свой немалады ўзрост, прыняць на веру любое пачутае дзе-небудзь слова.

— Які жах, які жах! — пляснула яна рукамі, убачыўшы ў сваім пакойчыку Корзуна. І гэты жах адбіўся на яе выразным хударлявым твары.

Корзун асцярожна прабраўся паміж канцылярскім сталом і плацяной шафай, дзе гаспадыня гасцініцы трымала для прыезджых кнігі, пячэнне, цукар, цыгарэты і іншую неабходную людзям у дарозе драбязу, сеў на канапу побач з крэслам Падабедавай.

— Трэба ж так задумацца, — яна быццам ужо ведала, як і што адбылося.

— Задумацца? — Корзун зацікавіўся. Падабедава, здаецца, была апошняй, хто бачыў Рамейку жывым, і магла нешта ведаць.

— Ага, — жанчына аж спалатнела ад хвалявання. — Кажуць, на чалавека часам як находзіць — ідзе і сам не помніць куды.

Корзун пачакаў, пакуль Падабедава крыху супакоіцца, шукаць трэба было больш рэальную прычыну.

— Напэўна, усхваляваны быў…

— Што вы, — запярэчыла жанчына, — вясёлы. Я, казаў, праветруся, а то не засну.

— Вось бачыце, Рыгораўна, нешта ж яго ўзрушыла.

— Ды не. Я ж ведаю яго. Як ён раней прыязджаў, перад сном заўсёды гуляў. І заўчора сказаў, што далей Чыгуначнай не пойдзе.

«Чыгуначная вуліца канчалася дарогай, якая вяла да пераезда. Няўжо Рамейка заблудзіўся?» Спытаў:

— То, можа, раніцай, калі афармляўся, вам што незвычайнае паказалася?

Падабедава сумна ўздыхнула:

— Такі ветлівы, абыходлівы, нават весялейшы, чым звычайна, здаволены чымсьці. Не-е, калі б што якое, заўважыла б. З дому прыехаў. Сям'і ў чалавека няма, клопаты за ім не цягнуцца.

— Адкуль вы ведаеце, што з дому? — гэта, напэўна, значэння не мела, і Корзун спытаў проста так, прывык нічога не прымаць на веру не ўдакладніўшы.

— Афармляўся каля дзевяці. У гэты час аўтобус з абласнога цэнтра бывае.

— Адзін прыехаў?

— Ага. У той дзень больш ніхто не пасяліўся, месцы былі.

У работнікаў гасцініц вока спрактыкаванае, Падабедавай можна было верыць. Напэўна, калі з Рамейкам што і адбылося, то пазней, на вячэрняй вуліцы. Але пра гэта павінны былі сказаць супрацоўнікі мясцовай міліцыі, яны атрымалі заданне знайсці сведак, якія маглі бачыць журналіста ў горадзе вечарам. І Корзун адправіўся ў рэдакцыю.

Поделиться:
Популярные книги

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Адептка второго плана

Мамаева Надежда Николаевна
Попасть в историю
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Адептка второго плана

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Наследник

Шимохин Дмитрий
1. Старицкий
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Наследник

На границе империй. Том 10. Часть 5

INDIGO
23. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 5

Эйзенштейн

Шкловский Виктор Борисович
Жизнь в искусстве
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Эйзенштейн

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Рассвет русского царства 3

Грехов Тимофей
3. Новая Русь
Фантастика:
историческое фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рассвет русского царства 3

Древесный маг Орловского княжества 2

Павлов Игорь Васильевич
2. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 2

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Наследник старого рода

Шелег Дмитрий Витальевич
1. Живой лёд
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Наследник старого рода

Эмиссар

Листратов Валерий
8. Ушедший Род
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Эмиссар