Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— У нашым грамадстве паклёпнікаў трэба асуджаць да вышэйшай меры… Што, не? Паклёпнік — гэта той жа дыверсант. І калі, напрыклад, у нашым калгасе завяліся такія, мы не маем права спаць спакойна!

— А ты думаеш, што гэта напісаў хто-небудзь з Крыніц? — спытаў хітры Лявон Цялуша, жадаючы даведацца, каго падазраюць Валодзеў бацька, Раўнаполец i ўсе іншыя дарослыя.

— Не сумняваюся! Ёсць там такія дэталі, якія мог ведаць толькі наш чалавек.

— А хто? На каго ты думаеш?

У гэты час у клас увайшоў Алёша Касцянок, i ўсе на момант пераключылі ўвагу на яго. Так мімаволі пераключалі ўвагу на кожнага, бо

многія пачыналі выказвацца з парога. Але Алёша, прывітаўшыся, моўчкі ішоў да сваёй парты. Увага да яго пабольшала, калі ўсім прыйшло на думку, што Касцянок, напэўна, i сёння, як заўсёды, снедаў за адным сталом з дырэктарам.

— Дык на каго ж ты думаеш? Хто гэта мог зрабіць? — паўтарыў сваё пытанне Лявон, калі Алёша сеў побач з ім.

Валодзя Полаз сумеўся.

— Хто? Хіба мала такіх! Ёсць яшчэ ў нас…

— Акрамя Арэшкі, гэтага ніхто не мог зрабіць, — спакойна сказаў Алёша, вельмі нечакана для ўсіх i для самога сябе; калі ўжо сказаў, тады спахапіўся, успомніў, як Сяргей i Міхась Кірылавіч сурова загадвалі Адаму, каб той трымаў язык за зубамі. Алёша ніяк пасля не мог зразумець, чаму ў яго, чалавека не балбатлівага, вырвалася гэта. Няўжо таму, што ён ненавідзеў Арэшкіна?

Клас на момант прыціх. Каця, якая стаяла каля дошкі, падышла да дзвярэй i шчыльней прычыніла ix. А Рая раптам падхапілася, дрыжачым голасам крыкнула:

— Сам ты паклёпнік няшчасны! Якое ты маеш права? Якое,? Віктар Паўлавіч абураўся больш… больш, чым усе вы! Ён пісьмо напісаў, каб настаўнікі падпісалі… Як вам не сорамна!.. — з вачэй яе пырснулі слёзы, i яна кінулася да дзвярэй. Але дарогу ёй загарадзіла Каця, i ў адзін міг каля ix апынуліся Валодзя, Лявон, Пятро, Павел.

— Сядай, Рая, на месца i нервы свае не паказвай нам! — рашуча запатрабаваў Валодзя.

— Згаджаемся, што Алёша сказаў глупства, i забудзем пра гэта. Забудзем усе! — мудра загадаў Лявон.

Зашумелі дзяўчаты:

— Райка! Апомніся!

— Ты разумная дзяўчына, Рая, i ты разумееш… — паважна, як бацька ці настаўнік, дыпламатычна гаварыў Лявон, — павінна зразумець, што гэта можа абразіць Віктара Паўлавіча, якога ўсе мы вельмі i вельмі паважаем…

Рая нарэшце зразумела, што пра яе падумалі аднакласнікі. Страшэнна збянтэжаная, яна вярнулася за сваю парту, закрылася хусткай.

Лявон падміргнуў класу i ўзняў рукі, патрабуючы цішыні.

— Алёша, колькі там на тваім будзільніку да пачатку заняткаў? Тры? Дзеці, прашу сесці на месца! Дастаньце вашы падручнікі i падрыхтуйцеся да ўрока. Школьныя правілы забылі, чэрці паласатыя! Колькі я вас вучыць буду! Вось… На свеце існуе адна фізіка — i больш нічога! І ўсё падпарадкоўваецца законам фізікі!..

Ад Арэшкіна, калі ён зайшоў у клас (першы ўрок быў яго), не схаваліся заплаканыя вочы Раісы, яе ўсхваляванасць i насцярожанасць класа. Пасля, дома, ён паспрабаваў даведацца ў яе, што адбылося ў класе раніцой, перад урокамі. Яна не сказала, выдумала нейкую наіўную прычыну, нейкую спрэчку з-за згубленай бібліятэчнай кнігі. Арэш'кін, вядома, не паверыў i папрасіў Аксінню Хвядосаўну, каб тая пацікавілася, чым усхвалявана дачка.

— Маці павінна заўсёды ведаць, што на сэрцы ў дачкі, дарагая Аксіння Хвядосаўна.

Раіса сказала маці праўду, i тая, па сваёй сялянскай прастаце, а яшчэ i таму, што не любіла Касцянкоў, перадала ўсё Віктару Паўлавічу.

23

Раней

было так: МТС — сама па сабе, а вёска, калгас, сельсавет — сам i па сабе, i сувязь паміж імі абмяжоўвалася афіцыйнымі адносінамі: дагавор, які абавязваў адзін бок узараць пэўную плошчу, пасеяць, зжаць, другі — выдзеліць прычэпшчыкаў, падвезці гаручае, ваду, забяспечыць харчамі трактарыстаў. Больш калгас ад МТС, па сутнасці, нічога не патрабаваў, таксама як i МТС ад калгаса. A паколькі i брыгадзір трактарнай брыгады i трактарысты звычайна былі мясцовыя, то ніхто ix у вёсцы i не лічыў за рабочых — калгаснікі, як i ўсе. І самі яны звязваліся з МТС толькі па вытворчай лініі: норма, запасныя часткі, гаручае.

Інтэлігенцыя жыла i працавала таксама неяк адасоблена. Настаўнікі ніколі не заглядалі на станцыю, механікі прыходзілі хіба толькі на кінакарціну ў няўтульны i халодны клуб.

Зараз пакрысе ўсё мянялася, хоць, вядома, не без цяжкасцей. Пачалося з трактарыстаў: у калгас цяпер прыходзілі пастаянныя рабочыя дзяржаўнага прадпрыемства. Натуральна, што гэта дысцыплінавала людзей, павышала ix адказнасць за зробленую працу. Да таго ж калі раней з надыходам зімы сувязь калгаса з МТС амаль парывалася зусім, то цяпер яна нават пашырылася. Вярнуліся з поля на сядзібу станцыі трактары — прыйшла ў калгас брыгада па механізацыі ферм, прыйшлі аграном, заатэхнік, электрык, i нават на рамонце клуба працавалі цесляры з МТС.

Вядома, змены гэтыя не адбыліся самі па сабе толькі ў выніку таго, што з'явілася мудрая пастанова. Дзе не было ініцыятыўных людзей, там не было i сур'ёзных змен. У Крыніцах такія людзі з'явіліся i ў МТС, i ў калгасе. Яны неслі новыя пачынанні.

Павел Іванавіч Валатовіч не прамінуў ніводнага сходу, ніводнай вытворчай нарады механізатараў. Ён заклікаў Рашчэню, партарганізацыю, увесь калектыў:

— Пачніце па-новаму з калгаса, на тэрыторыі якога вы знаходзіцеся. Бо калі вы ў нас не пачнеце працаваць па-новаму — не пачаць вам нідзе. А мы з свайго боку зробім усё, што трэба, каб выканаць рашэнні партыі. І давайце дамовімся: ніякіх скідак i ўступак адзін аднаму…

— А мы цяпер за ўсё адказваем, за кожнае кураня ў калгасе — адказваў Рашчэня. — Вам, старшыням, рабіць няма чаго. Усё мы.

— Не бойся. Хопіць работы i вам i нам… А ты як хацеў? Акрамя. сваіх трактароў на полі ды працэнтаў мяккага ворыва, больш нічога не ведаць? Не, брат, хопіць. Будзеш адказваць за ўсё разам са мной… І за кароўнікі, дзе вецер свішча, i за развалены клуб.

Рашчэня добра разумеў гэта ўсё сам i з усёй шчырасцю сумленнага працавітага чалавека імкнуўся наладзіць усю работу па-новаму. Але пабурчаць любіў, асабліва ў прысутнасці старшынь:

— Усё — на МТС. Нянька вам МТС, цішто? Не няньчыць будзем — патрабаваць! Нечага за нас хавацца!

— Вось i патрабуй, — адказваў Валатовіч.

Рашчэня — працаваў што меў сілы, забыўшыся на ўсе свае хваробы, большую палавіну якіх выдумалі жонка i ўрачы. Але часам яго апаноўваў страх перад веліччу задач i адказнасцю. Усё-такі ён стары чалавек, практык. Ці хопіць яго практыкі, яго ўмення кіраваць, каб МТС працавала па-новаму? Вунь якія людзі ідуць да яго — усе з вышэйшай адукацыяй! А на старшынь калгасаў? Валатовіч пайшоў, вопытны работнік, стары камуніст. Вунь як да яго цягнецда інтэлігенцыя!

Поделиться:
Популярные книги

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Волкодав

Семёнова Мария Васильевна
1. Волкодав
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
9.46
рейтинг книги
Волкодав

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Зодчий. Книга V

Погуляй Юрий Александрович
5. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга V

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Сапер

Вязовский Алексей
1. Сапер
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.29
рейтинг книги
Сапер

Развод в 45. От любви до ненависти

Гофман Крис
6. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
5.40
рейтинг книги
Развод в 45. От любви до ненависти

Ваше Сиятельство 4т

Моури Эрли
4. Ваше Сиятельство
Любовные романы:
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 4т

Российские фантасмагории (сборник)

Булгаков Михаил Афанасьевич
Юмор:
юмористическая проза
5.00
рейтинг книги
Российские фантасмагории (сборник)

Демон-хранитель

TsissiBlack
Фантастика:
фэнтези
мистика
5.20
рейтинг книги
Демон-хранитель

Наномашины, внучок! Том 2

Новиков Николай Васильевич
2. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, внучок! Том 2