Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Даніла Платонавіч разбіў галавешкі, потым, падумаўшы, зноў укінуў дроў, i Лемяшэвіч назіраў, як хутка яны загараюцца, як на паленнях выступаюць слязінкі смалы, капаюць у жар.

— Таварышы, — ціха i як бы спалохана паклікала Наталля Пятроўна. Лемяшэвіч павярнуўся i ўбачыў яе твар, надзвычай разгублены. Нешта моцна i нечакана ўсхвалявала жанчыну. — Вы даруйце мне… Паглядзіце, што тут…

Яна працягнула аблаеную газету. Лемяшэвіч узяў яе i адразу знайшоў тое, што ўсхвалявала жанчыну, — фельетон на другой старонцы. Ён прачытаў яго вачамі за нейкую хвіліну, пакуль Шаблюк, па-старэчаму, не спяшаючыся, шукаў на стале акуляры. Фельетон называўся «Ад школы

Да крамы». Ён пачынаўся ca злоснага сатырычнага апісання, як тры чалавекі — дырэктар Крыніцкай школы Лемяшэвіч, старшыня сельсавета Раўнаполец i парторг Полаз зачыніліся у краме i пілі. П'яны дыялог, у якім яны хваляць адзін аднаго. Тлумачэнне — за якія сродкі пілі. Пілі, аказваецца, за дошкі, якія Лемяшэвіч прадаў калгасніды Леванчук. Нарэшце, агульная, «сур'ёзная» частка фельетона, з вывадамі, яна пачыналася словамі: «Не шанцуе школе на дырэктараў». Два ўжо зволены за п'янства, цяпер трэці на чарзе, чалавек, на якога ўскладалі надзеі: малады педагог, аспірант… Намёк на тое, што ці не таму i дысертацыю не абараніў, што заглядваў у бутэльку. У канцы фельетона галаслоўна, без фактаў i прыкладаў, сцвярджалася, што дырэктар зусім не займаецца наладжваннем педагагічнага працэсу i школа як была ў ліку адстаючых, так i застаецца. Подпісы: А. Свістун, В. Капелька.

Так, факт быў, была злашчасная выпіўка за зачыненымі дзвярамі крамы. Але шго зрабілі з гэтага факта?!

Лемяшэвіч, забыўшыся на хусцінку, выцер лоб рукавом. Газету ад яго ўзяў Даніла Платонавіч. Ён чытаў павольна, асобныя словы вымаўляў уголас i ўсё больш i больш хмурнеў, усё глыбейшымі рабіліся складкі каля яго рота i неяк ніжэй абвісалі сівыя вусы.

Скончыў чытаць — паглядзеў на Лемяшэвіча, але не цераз акуляры, а паверх ix, ад чаго позірк яго здаўся надзвычай суровым. Лемяшэвіч, не чакаючы яго пытання, махнуў рукой.

— Глупства, — сказаў ён, хоць нялёгка яму было здавацца знешне абыякавым.

— Не, гэта не глупства! Не! Гэта… паклёп!.. А паклёп не глупства! Ах, сукін сын! — Даніла Платонавіч скамячыў газету i злосна шыбнуў на падлогу. — Гэта страшна, калі ў калектыве ёсць чалавек, здольны на такі паклёп. — Стары нахіліўся, падняў газету, прачытаў подпісы: — Свістун, Капелька, Свістун… Схаваўся, трус…

— Ну, я, магчыма, насаліў сяму-таму, — сказаў Лемяшэвіч. — А пры чым тут Раўнаполец, Полаз? А Даша? Гэта ўжо проста подла! У беднай удавы, работніцы школы, правалілася падлога, i я аддаў ёй абрэзкі дошак… Скарыстаць гэта мог толькі закончаны нягоднік.

— Усё подла ад пачатку да канца! Усё! А вы — «глупства». Так мы не выкрыем гэтую гніль. Супроць подласці трэба змагацца, а не рукой махаць… Змагацца!

Наталля Пятроўна сядзела, сціскаючы скроні далонямі, i на твары яе была пакута.

— Божа мой! Што вы падумаеце пра мяне? Я толькі што нагаварыла вам глупства з-за гэтай п'янкі. І раптам… якое недарэчнае супадзенне!..

Даніла Платонавіч, зразумеўшы яе думкі, пачаў супакойваць:

— Гэта ты дарэмна, Наташа. Нічога Міхась Кірылавіч не падумае.

— Вы абраЖаеце мяне, Наталля Пятроўна, — горача сказаў Лемяшэвіч. — Што я магу падумаць? Пра вас? Каб вы ведалі, як я думаю… — Але ён не скончыў, схамянуўшыся, каб схаваць сваю збянтэжанасць, нахіліўся i пачаў размешваць вуголле ў грубцы.

З хаты Шаблюка яны выйшлі разам. Разам ішлі да кватэры Наталлі Пятроўны. Яна маўчала. A Лемяшэвіч, магчыма, гаварыў залішне многа; гэта — ад узрушанасці i ад несвядомага жадання паказаць, што фельетон яго мала кранае. І самога сябе ён сапраўды напачатку пераканаў, што хвалявацца няма з-за

чаго. Не бывае ліха без дабра. Выпадак гэты памог яму зблізіцца, падружыцца з Наталляй Пятроўнай, да чаго ён так імкнуўся, i гэта радавала яго значна больш, чым-засмучвала недарэчная гісторыя з фельетонам.

На развітаннс Наталля Пятроўна моцна паціснула яму руку i ціха сказала:

— Даруйце мне, Міхась Кірылавіч. Я пазбягала вас зусім не таму.

— А чаму?

Яна не адказала. Пажадала добрай ночы, падзявочаму хутка, нібы баючыся, што ён спыніць, шмыгнула ў двор, стукнула весніцамі, зачыніла ix на засоўку.

Толькі дома, у сваёй пустой халасцяцкай кватэры, Лемяшэвіч адчуў, як яму балюча i крыўдна ад гэтай незаслужанай абразы. Цяпер, калі ўсё наладжвалася, усё ішло як мае быць, калі ён зведаў сапраўдную радасць ад працы, дружбы… Прачытаюць вучні, бацькі, настаўнікі. Што іншае не прачытаюць, а гэта прачытаюць усе, нават тыя, хто ніколі газету ў рукі не бярэ. І — розныя ёсць людзі! — адны зразумеюць правільна, a другія… павераць надрукаванаму слову. Як-ніяк — абласная газета. Асабліва — дзеці. Што падумаюць дзеці?

«Аднак хто гэта мог зрабіць? — думаў ён. — Бародка? Няўжо Бародка? Няўжо ён здольны так нізка, так подла адпомсціць? — у гэта не хацелася верыць. — Не можа быць. Не мог ён напісаць! Hi ў якім разе. Гэта ж легка выявіцца… Ён чалавек разумны. Аднак матэрыял такі не мог ісці без праверкі. Але хто i як правяраў? У Крыніцы карэспандэнты не прыязджалі. Значыць, рэдакцыя атрымала візу аўтарытэтнай асобы. Значыцца, зноў — Бародка… Няўжо ён? Больш ніхто пацвердзіць не мог».

Ад думак такіх ажно разбалелася галава. Прыйшоў Сяргей Касцянок.

— Я ўжо двойчы заходзіў,— сказаў ён. — Дзе ты быў? Чытаў? Што ты скажаш?

— Што сказаць? Непрыемная рэч, асабліва для нашага брата, настаўніка.

— Раўнапольцу непрыемна не менш, чым табе.

— Вядома. Але дарослым растлумачыць лягчэй. А вось калі маеш справу з дзецьмі… Тут, брат, цяжэй. Тым больш што я не святы, як i кожны з нас. Але, выпіваў. І вось уяві, што нейкая частка дзяцей паверыць, шго я прадаваў школьныя дошкі…

— Сапраўды. — Сяргей кінуў на канапу шапку i ўскудлачыў рукамі валасы. — Але хто мог зрабіць такую подласць, скажы мне? Адам крычыць i грыміць на ўсю хату, што гэта справа Арэшкіна, i рвецца пайсці «пагутарыць» з ім.

— Яшчэ не хапала глупстваў! Скажы яму, каб — ні слова! — Лемяшэвіч на момант задумаўся. — Арэшкін? Ведаеш, я менш за ўсё схільны думаць на яго. Мне чамусьці здаецца, што пра фельетон не мог не ведаць Бародка. А Арэшкін i Бародка… не, несумяшчальна.

— А чаму Бародка? — спахмурнеў Сяргей. — Ты проста неаб'ектыўны i злапамятны, Міхась. Ну, паспрачаліся вы… Ёсць у яго недахопы, як i ў мяне, i ў цябе, i ў кожнага з нас, смяротных. Але падумай: каб ён быў перакананы, што_ ўсё гэта праўда, ён даўно выцягнуў бы цябе на бюро… Ён, брат, патрыёт свайго раёна, i выносіць смецце з уласнай хаты — не ў яго характары. Яму ж трэба цяпер рэагаваць!

Лемяшэвіч не спрачаўся. Ён i сам разважаў амаль гэтак жа, i яму было нават прыемна, што Сяргей абараняе Бародку. Але якім тады чынам мог з'явіцца такі фельетон?

— Ды проста, — адказаў Сяргей на яго пытанне. — Нехта напісаў пісьмо, a работнікі рэдакцыі зрабілі фельетон. Ім абы факт!

— Без праверкі?

— Ды ліха ix ведае, як яны правяраюць. Ці мала яшчэ ў нас безадказнасці! Але за безадказнасць трэба біць! Біць бязлітасна, чорт вазьмі!

Пакуль яны гутарылі, прыбег Антон Раўнаполец, разгублены, спалоханы, з газетай у кішэні.

Поделиться:
Популярные книги

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Личный аптекарь императора

Карелин Сергей Витальевич
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Печать Пожирателя 3

Соломенный Илья
3. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя 3

Звездная Кровь. Экзарх III

Рокотов Алексей
3. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх III

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Геном хищника. Книга четвертая

Гарцевич Евгений Александрович
4. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга четвертая