Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Міхась Кірылавіч, што ж гэта такое? — дрыжачым голасам спытаў ён. — Гэта ж паклёп!

Да Лемяшэвіча пасля размовы з Сяргеем, яго сяброўскай падтрымкі вярнуўся спакой, i ён адказаў старшыні сельсавета жартам:

— A паколькі гэта паклёп, то няхай не спяць паклёпнікі. Няхай яны хвалююцца! А мы зробім толькі адзін вывад — ніколі не піць у краме!

Раўнаполец, крыху супакоіўшыся, лаяўся, камечачы ў руках газету:

— Свістун, каб ты век свістаў, не пераставаў, сукін сын, як ты свіснуў. Капелька! Каб над табой усё жыццё

капала, не пераставала! Падлюга!..

22

Фельетон узварушыў усю вёску. У той вечар газету сапраўды чыталі ўсе, экземпляры яе пераходзілі з хаты ў хату, i людзі, якія не выпісвалі абласную газету, упершыню пашкадавалі. Многа было розных размоў, спрэчак, здагадак, але амаль усе прыходзілі да аднаго вываду: хлусня! Асабліва неспакойна было ў кватэрах настаўнікаў. Пакінуўшы свае неадкладныя справы — планы, сшыткі, праграмы, яны ішлі адзін да аднаго, каб «адвесці душу». Нават Арэшкін, які рэдка да каго наведваўся, з'явіўся да Вольгі Калінаўны, куды сышліся амаль усе настаўніцы, i горача выказаў там сваё абурэнне.

A дзе-нідзе фельетон выпрабоўваў адносіны людзей у сям'і i ў калектыве. Так здарылася ў Кавальчукоў.

Павел Паўлавіч прачытаў i закрычаў з неўласцівым яму запалам:

— Ды тэта ж усё хлусня! Ніякіх дошак ён не прадаваў! Не той чалавек Лемяшэвіч! Школа стала ў сто разоў лепшая!

Мая Любаміраўна цішком падкралася ззаду, абняла мужа за шыю.

— Чаго ты крычыш, Пашык! Наша справа — маўчаць ды слухаць.

— Як гэта — маўчаць! — Ён хутка павярнуўся, вызваліўся з яе абдымкаў.— Не, я маўчаць не буду! Хопіць! Я морду наб'ю, калі даведаюся, хто гэта зрабіў!

— Вой-ёй, як i герой! А адкуль ты ведаеш, што гэта няпраўда? Ходзіць ён з гэтымі старшынямі заўсёды i, вядома, выпівае. Маўчы лепш! Якая твая справа! — Голас яе загучаў уладна, рэзка i пагрозліва.

Павел Паўлавіч пакорліва схіліў галаву.

— Мне ні да чаго няма справы, жыву, як крот.

— Табе не падабаецца тваё жыццё? — са здзекам спытала Мая Любаміраўна.

Ён глянуў на жопку i — на здзіўленне ёй — са страшнай злосцю, злосцю, якой яна не бачыла ў ім ні разу, адказаў:

— Каб яно спрахла, такое жыццё!

— А мне яно падабаецца? Мне? — закрычала яна.

Але ён ужо выйшаў на нейкі момант з-пад яе ўлады i

нічога не хацеў чуць i разумець.

— З мяне людзі смяюцца! Бацька i маці не разумеюць… Быў чалавек як чалавек… a стаў — мяшок, панчоха з грашыма. Над капейкай дрыжу, людзей цураюся! На чорта мне твой дом, твой горад! Людзі i ў вёсцы жывуць па-чалавечаму! З горада едуць.

— Ну i ты жыві! Жыві! Ідзі гуляй! Бяжы да Лемяшэвіча, да Прыходчанкі! Табе ж жонка абрыдла, — ужо не крычала, а з пагардай i нянавісцю шыпела Мая Любаміраўна. — Жыві, як яны… А я не жадаю! Чуеш ты? Не жадаю!

— Што ты мне тыцкаеш Прыходчанку! — яшчэ больш узлаваўся Павел Паўлавіч. — Ты

на сябе паглядзі! З нас больш смяюцца, чым з яе!

Мая Любаміраўна пабялела, у яе ажно дух заняло.

— Дык ты раўняеш мяне з ёй! Нягоднік! — І ў мужа паляцеў падручнік геаметрыі для сёмага класа.

Кніга балюча стукнула яго па носе. Мая Любаміраўна кінулася на ложак i ўткнулася тварам у падушку. Істэрыка такая паўтаралася не раз, але падручнікам яна кідалася ўпершыню, i гэта страшэнна пакрыўдзіла спакойнага, рахманага Паўла Паўлавіча. Яму да слёз стала шкада сябе, бездапаможнага, прыгнечанага, i жыццё ўласнае здалося яшчэ больш недарэчным i немагчымым.

«Не, так далей жыць нельга! Яна пераканаецца, што ў мяне хопіць сілы волі. Я давяду ёй!» І ён сам паверыў у сваю сілу, рашучасць i адчуў палёгку, нават знікла злосць на жонку: яна слабая, бязвольная жанчына, апанаваная ідэяй пераехаць у горад i набыць там уласны домік, што з яе возьмеш! Паглядзеўшы ў люстэрка на свой прыпухлы нос, Павел. Паўлавіч сунуў у кішэню газету i пачаў апранацца. Перайначваць сваё жыццё ён пачне зараз жа, неадкладна!

Мая Любаміраўна ляжала, усхліпвала, але ўпотай пільна сачыла за мужам. І як толькі ён пайшоў да дзвярэй, яна кінулася за ім, ухапілася за плечы.

— Не пушчу! Не пушчу нікуды! Буду крычаць!

A ў другой палавіне хаты жылі яго бацькі, якія i так ужо насцярожана прыслухоўваліся да лаянкі i ў душы радаваліся — радаваліся першаму пратэсту сына супроць жончынага прыгнёту.

Павел Паўлавіч разгубіўся, паверыўшы, што яна сапраўды здольна закрычаць, i мусіў пайсці на кампраміс.

— Супакойся. Што за глупства! Я схаджу да Лемяшэвіча, трэба чалавека падтрымаць.

— У такую цемру! Нікуды не пойдзеш! Не пушчу! — Яны жылі на пасёлку, кіламетры за два ад Крыніц.

Адчуваючы, як знікае яго рашучасць, Павел Паўлавіч, каб моральна падтрымаць сябе, зноў узлаваўся.

— Пусці! Што гэта за жыццё! Па двор выйсці — трэба дазвол у ж он к i браць!

Мая Любаміраўна, убачыўшы, што ён начынае гневацца не на жарт, адразу змяніла тактыку: ласкава абняла, пацалавала ў вуха.

— Даруй мне, Пашык, калі я вінавата. Даруй. Я нешта дрэнна адчуваю сябе. Нервы. Пашкадуй мяне — не ідзі. Я ж памру, пакуль дачакаюся цябе. Такая ноч!

Яму сапраўды стала шкада яе, i ён велікадушна згадзіўся застацца дома.

— Добра, я не пайду зараз. Але я не буду маўчаць — так i ведай! Я за праўду жыцця не пашкад. ую! Я заўтра ж прапаную ўсім настаўнікам напісаць калектыўнае пісьмо ў рэдакцыю, — гаварыў ён, распранаючыся.

Яна маўчала.

* * *

У той жа вечар Бародка зайшоў да Марыны. Ён даўно не наведваўся ўжо i таму прагна абняў яе на парозе, як толькі яна адчыніла, пацалаваў у пухлыя гарачыя губы. Распрануўшыся, яшчэ раз моцна прытуліў да сябе.

— Засумаваў я, Марынка, па табе. Харошая мая! Толькі каля цябе i адпачываю.

Поделиться:
Популярные книги

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Личный аптекарь императора

Карелин Сергей Витальевич
1. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Точка Бифуркации V

Смит Дейлор
5. ТБ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Точка Бифуркации V

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Искатель 2

Шиленко Сергей
2. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 2

Печать Пожирателя 3

Соломенный Илья
3. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя 3

Звездная Кровь. Экзарх III

Рокотов Алексей
3. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх III

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Геном хищника. Книга четвертая

Гарцевич Евгений Александрович
4. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга четвертая