Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Больш у Вас i часу няма пагаварыць пра справы.

Мужчыны збянтэжана змоўклі.

На хвіліну спыніліся перад хатай: патрабавалі жанчыны, каб нябожчык развітаўся з родным домам, з садам i пчоламі.

У гэты момант з'явіўся Алёша Касцянок. Яго адразу ўбачылі ўсе: ён выйшаў з двара насупраць, відаць, ішоў цераз гароды, каб скараціць шлях, хутка падышоў да труны, разгублена спыніўся. Потым сарваў з галавы сваю запыленую кепку i энергічна выцер ёй вочы.

І тады зноў заплакалі дзяўчаты-вучаніцы. І ўпершыню за

гэты дзень заплакала Рая, але ад слёз гэтых ёй адразу стала лягчэй, быццам яны залілі той нездаровы агонь, што разгараўся ў душы, страцілі гарачы бляск вочы i сталі звычайнымі, як ва ўсіх, — чырвонымі, заплаканымі.

Алёша сунуў кепку ў кішэню i моўчкі папрасіў брата ўступіць яму месца несці труну.

42

Праз некалькі дзён Алёша ад'язджаў у сваю МТС. За два дні да яго ад'езду Аня нарадзіла сына. Ён зайшоў у пакой, дзе яна ляжала, без збянтэжанасці, па-даросламу просты i стрыманы, бадзёра кіўнуў ёй.

— Ну, трымайся, сястра!

Асцярожна дакрануўся пальцамі да чырвоненькай шчочкі спавітага маленькага чалавека, радасна засмяяўся.

— Будзе здаровы, цёзка!

На двары яго чакалі сябры — Лявон i Валодзя. Маці ўжо ўручыла ім, аднаму — невялікі чамадан, другому — даволі ёмісты рэчавы мяшок, усё — для Алёшы, хоць сын два дні пераконваў яе, што нічога яму не трэба, усё ў яго ёсць там, у Рагачах. Але маці ёсць маці, яна заўсёды клапоціцца, каб дзеці яе, пайшоўшы ў людзі, ні ў чым не адчувалі патрэбы.

Алёша пацалаваў расчуленую маці.

— Глядзі, сынок, у дарозе асцярожна. Ежа на дарогу ў чамадане.

— Ды я к вечару дома буду, мама.

— Дома, — Маці заплакала.

Хлопцы намерваліся правесці сябра да шляху, дзе ён сядзе на аўтобус, што ходзіць паміж раённым i абласным цэнтрамі. Яны накіраваліся на вуліцу, але Алёша спыніў ix i прапанаваў пайсці цераз гароды, а там — па сцежцы паўз крыніцу.

— Мне хочацца прайсці там, хлопцы. Я люблю гэтыя мясціны.

— Нам усё роўна, мы нікуды не спяшаемся. Хадзем хоць на Задуб'е.

Калі мінулі гароды i выйшлі насупроць школы на сцежку, што вяла паўз ручай у поле, да бярозавага гайка, Алёша спыніўся, азірнуўся на школу. Пастаялі моўчкі.

— Ну, вось i вылецелі мы з гэтага гнязда, — сказаў Лявон без смутку.

— Вылецець-то вылецелі, а дзе сядзем… — Валодзя ўздыхнуў.— Хоць вам што, у вас усё ясна. А вось у мяне… Правалю я, хлопцы, у інстытут… Што я буду рабіць?

Алёша са здзіўленнем паглядзеў на сябра.

— Як гэта што рабіць? Працаваць будзеш. Прыязджай да мяне.

— А што ты думаеш? Прыеду!

Размову такую яны вялі ўжо не ўпершыню, i заўсёды пачынаў яе Валодзя. Алёша шмат расказваў пра сваю МТС. Ён i цяпер не ўтрымаўся.

— Я, хлопцы, некалі думаў, што больш прыгожага месца за нашы Крыніцы ва ўсім свеце няма. Ого! Каб вы ведалі, колькі

прыгожых куткоў на зямлі! Веска, дзе наша брыгада працуе, на самым беразе Дняпра. А за ракой лес які!.. — ідучы, ён жвава размахваў рукамі.

— І не цягне цябе дамоў? — спытаў Лявон.

Алёша памаўчаў, потым шчыра прызнаўся:

— Цягне, хлопцы.

— Трэба закахацца табе там, — сур'ёзна параіў Валодзя. — Ёсць прыгожыя дзяўчаты?

— А дзе ix няма! Ёсць. — І Алёша ўздыхнуў.

— Але ты Раю не можаш забыць, так? — здагадаўся Валодзя.

Лявон штурхнуў яго клункам: не кранай балючай раны, будзь больш далікатным. Але Алёша адказаў спакойна, без чырвані i збянтэжанасці:

— А што мне Рая! Няма чаго мне думаць пра яе.

— Правільна, Алёша! Хоць, ведаеш, яна, брат, пакрыху робіцца чалавекам. Каця гаворыць, што яна першая напісала табе. Праўда? Гэта добра, што не ты першы напісаў,— філасофстваваў Валодзя. — Перад імі не рассцілайся, а то пад абцасам апынешся. Недарма Пушкін пісаў: «Чем меньше женщину мы любим, тем больше нравимся мы ей». Так, здаецца, Лявон? A Пушкін разумеў у гэтай справе — дай Бог!

І раптам яны ўбачылі Раю. Яна выйшла ад крыніцы з алешніку i спынілася на сцежцы. Не магло быць сумнення, што яна чакала ix. Не, не ix. Яна чакала Алёшу. Хлопцы гэта зразумелі. Валодзя адразу грубавата спытаў:

— Прызнавайся — дамовіліся?

Алёша не адказаў. Ён рашуча ўзяў з рук бестактоўнага сябра чамадан.

— Дзякую, хлопцы. Далей я пайду сам.

— Сам! — абурыўся Валодзя. — Эх, ты! А яшчэ казаў…

— Не ўмешвайся, калі ласка, ва ўнутраныя справы людзей, — перапыніў яго Лявон.

— Бабнікі вы праклятыя! З-за дзеўкі гатоў усіх сяброў забыць. Ну, чорт з табой. Не хочаш нашай дапамогі — на, цягні, як ішак, свае мяшкі.

Алёша развітаўся з хлопцамі i, ускінуўшы клунак на плячо, шпарка пайшоў насустрач Раі. Яму было няёмка i крыху сорамна перад сябрамі, ён злаваўся на Раю — навошта яна прыйшла? Але разам з тым было прыемна i радасна, што яна прыйшла, каб правесці яго і, магчыма, каб сказаць нешта. Ён адразу забыў усе свае крыўды i пашкадаваў, што вельмі холадна адказаў на яе пісьмо. Цяпер ён жадаў сустрэчы з ёй, так жадаў, што нават з лепшымі сябрамі абышоўся не вельмі ветліва. Але ён i баяўся гэтай сустрэчы — адчуваў, як усё часцей i часцей б'ецца сэрца.

Рая была ў святочным убранні — у квяцістай шаўковай сукенцы, у прыгожых чаравіках на высокіх абцасах, i трымала ў руцэ маленькі букецік васількоў. Яна зрабіла крокаў пяць насустрач яму i ціха прывіталася.

Алёша звярнуў увагу, як часта ўзнімаюцца пад сукенкай яе грудзі i якія расчырванелыя шчокі, быццам яна толькі што бегла. Ён стрымана адказаў на яе прывітанне. Яна пайшла побач з ім i прапанавала:

— Дай я панясу твой чамадан.

— Не трэба. Я сам. Няцяжка.

Яна не адважылася дамагацца.

Поделиться:
Популярные книги

Я спас СССР! том 2

Вязовский Алексей
2. Я спас СССР
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Я спас СССР! том 2

Старый, но крепкий

Крынов Макс
1. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Некромант на страже человечества. Том 5

Клеванский Никита
5. Некромант на страже человечества
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Некромант на страже человечества. Том 5

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Норбеков Мирзакарим Санакулович
Дом и Семья:
здоровье и красота
5.00
рейтинг книги
Большая книга о новой жизни, которую никогда не поздно начать (сборник)

Моров. Том 4

Кощеев Владимир
3. Моров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Моров. Том 4

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Кодекс Императора IV

Сапфир Олег
4. Кодекс Императора
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Императора IV

Гримуар темного лорда III

Грехов Тимофей
3. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда III

Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Церковь христиан адвентистов седьмого дня
Научно-образовательная:
религиоведение
5.00
рейтинг книги
Настольная книга по теологии. Библейский комментарий АСД Том 12

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Страж Кодекса. Книга V

Романов Илья Николаевич
5. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга V

Проклятый Лекарь. Том 2

Молотов Виктор
2. Анатомия Тьмы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Том 2