Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыніцы

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

— Што ты мітынгуеш? — абурана перапыніў яго сакратар па зоне. — Ты думаеш, адзін ты працуеш! Адзін ты ўсё зрабіў!

— Не перашкаджайце, — сказаў Жураўскі ca смехам у голасе. — Дайце чалавеку выказацца…

Міністр кінуў на сакратара нездаволены позірк. Яму таксама хацелася, каб яшчэ адна МТС была ў ліку перадавых, каб пра яе пісалі, гаварылі ў дакладах, а тут знайшоўся нейкі дзівак-самакрытык.

Зухаў зрабіў выгляд, што яго не цікавіць гэтая размова, што гэта — унутраная справа, а ён — госць, але хітра матаў усё на вус, разглядаючы праз акно краявід.

Адзін з карэспандэнтаў

пачаў нешта занатоўваць у блакнот, з цікавасцю пазіраючы на Касцянка.

— …Напішуць, што ў перадавікоў — усё ідэальна. А інакш — якія ж перадавікі, калі ў МТС няма сталоўкі, не хапае месц у інтэрнаце, няма клуба. Кадры цякуць… Нам прыйшлося наймаць хату, каб арганізаваць сталоўку, а гэта — за кіламетр ад сядзібы…

Рашчэня, адчуваючы небяспеку, не вытрымаў, замітусіўся.

— Мікалай Мікалаевіч, Касцянок не ў настроі. Мы тут перад вашым прыездам паспрачаліся з-за дробязі.

— Не з-за дробязі, а з-за трактара.

— Ага, помета дырэктару, — пажартаваў міністр. — Вы кім працуеце, малады чалавек?

Сяргей не адказаў — дзесяць мінут назад яны знаёміліся, i ён называў сваю пасаду.

— Галоўным інжынерам, — падказаў нехта.

— Галоўным інжынерам? — як бы здзівіўся Мікалай Мікалаевіч i адразу змяніў тон. — Ну, што ж, тады паказвайце свае ўладанні. Але ведайце, гэта небяспечна — не жадаць быць перадавым.

— Вы няправільна зразумелі мяне. Я жадаю не менш другіх, але — сапраўдным…

— Ага, вось гэта шчыра: пакуль што перадавікі несапраўдныя!

У дзвярах Рашчэня ў роспачы прашаптаў:

— Ну, што ты нарабіў! Эх, Сяргей Сцяпанавіч!

А на двары, калі абыходзілі гразь, размешаную гусеніцамі, Сяргея затрымаў Жураўскі, узяў за локаць.

— Ты чаго разышоўся?

— А куды мы спяшаемся, Раман Карпавіч? Мы не сталі на ногі, не замацавалі першы невялічкі поспех, не ведаем, як будзе ў полі… Нямнога яшчэ зрабілі ў калгасах. А нас пачнуць праслаўляць. Навошта? Сапсуюць людзей, i ў першую чаргу гэтага славалюбівага старога, — кіўнуў ён на Рашчэню.

— Зазлуе ён на цябе.

— Нічога, паладзім, — усміхнуўся Сяргей.

Камісія хадзіла доўга. Аглядалі майстэрню, правяралі машыны, гутарылі з людзьмі. Вядома, шмат што ім падабалася, але ніхто, акрамя карэспандэнтаў, не выказваў сваёй ухвалы. Маўчаў міністр, маўчалі яго падначаленыя. Рашчэня засмуціўся: «Усё загінула, усе намаганні i надзеі. Чаго ён дабіваецца, гэты Касцянок? Што яму трэба? Ненавіснік! У яго на душы кошкі шкрабуць, дык ён хоча, каб нікому радасці не было».

Рашчэня нямала пастараўся i праявіў вынаходлівасці, каб правесці камісію міма трактара, які заставаўся для паўторнага рамонту. Здавалася, намаганні яго далі поспех: камісія адыходзіла ад павеці, каля якой стаяў гэты злашчасны трактар. І раптам — зноў Касцянок:

— А вось гэту машыну затрымалі. ІІатрабуецца паўторны рамонт.

Рашчэня ад роспачы ажно застагнаў: «Зар'ілаў, сукiн сын, канчаткова».

Міністр, які дагэтуль нічога не запіснаў, дастаў i кішэні складзены ў дзве столкі вучнёўскі сшытак і нешта занатаваў.

— А цяпер у калгасы. Апранацца не будзеце? звярнуўся ён да Касцянка.

— А я не паеду. У мяне — экзамен.

— Якi экзамен?

— Група вучняў старэйшых класаў

вывучала трактар i камбайн. Сёння правяраем ix веды.

— Сяргей Сцяпанавіч, а можа, адкладзём? — папрасіў Рашчэня, баючыся, што адмова Касцянка суправаджаць начальства канчаткова сапсуе ix уражанне i тады ўжо не толькі ў перадавыя не трапіш, але i сярод адсталых месца не будзе.

— Я паведаміў ужо ў школу.

— Шкада, што часу мала, — сказаў Жураўскі.

— Што ж, гэта справа цікавая, заставайцеся, — літасціва дазволіў Касцянку Мікалай Мікалаевіч з кіслай мінай на твары. Але ні ён, ні нават карэспандэнты не пацікавіліся гэтым новым i сапраўды цікавым пачынаннем. «Ну, i ліха з вамі,— падумаў Сяргей услед ім. — Без вас хлопцы спакайней сябе адчуваць будуць».

* * *

— Цяжкі чалавек твой інжынер, — ca спачуваннем сказаў Мікалай Мікалаевіч Рашчэню, калі машыны выбраліся на дарогу.

— Працаваць, відаць, не хоча, — дадаў загадчык абласнога кіраўніцтва.

Каб без гэтага дадатку, Рашчэня, магчыма, i згадзіўся б, што сапраўды цяжкі, але тут, будучы чалавекам сумленным, не мог не запярэчыць:

— Хто? Касцянок працаваць не хоча? Што вы! Залаты чалавек! Залатыя рукі! Ды ён, калі хочаце ведаць, МТС выцягнуў.

Кіраўнікі здзіўлена пераглянуліся паміж сабой: нічога зразумець нельга — той яўна «тапіў» дырэктара, а гэты, дзівак, хваліць яго.

— Проста ў яго настрой дрэнны. Гора перажыў чалавек! Пяць год, — невядома навошта Рашчэня перабольшыў,— кахаў жанчыну. Ды як кахаў! Урача нашага. A яна нядаўна за другога выйшла, за дырэктара школы.

— Пяць год? — раптам усе зацікавіліся гэтым рамантычным выпадкам, нават маўклівы шафёр. — Не можа быць!

— Клянуся вам. Усё на маіх вачах было.

— Пяць год за нос вадзіла! Фу, чорт! А што яна — прыгожая?

— У-у! Жанчына — агонь! — узрадаваўся Рашчэня, што разварушыў Мікалая Мікалаевіча, узняў настрой у загадчыка абласнога кіраўніцтва. — Але нясмелы чалавек Сяргей… Працаўнік, ведаеце, такі. Пакуль завочна акадэмію скончыў… Я яму колькі разоў гаварыў, як сыну, ён мой выхаванец: Сяргей, не цягні, прамаргаеш… І вось — калі ласка…

— Ого, бабы не любяць нясмелых! — мудра заключыў шафёр.

— А дырэктар гэты, мабыць, донжуан?

— Ды не, здаецца, таксама добры чалавек.

— Але, брат, вось якія яшчэ гісторыі здараюцца — па пяць год кахаюць, — чамусьці з жалем уздыхнуў Мікалай Мікалаевіч, успомніўшы, відаць, нешта сваё.

І ўсе па-чалавечаму зразумелі Сяргея Касцянка.

* * *

Лемяшэвіч прыйшоў у МТС разам з вучнямі. Ён не мог не пайсці, бо гэта ж яго ідэя — гурток па вывучэнню сельгасмашын. Ён абавязаны давесці пачатую справу да канца. Так, у прыватнасці, ён сказаў Наташы, калі тая выказала сваю боязь. Але, шчыра кажучы, сам ён таксама крыху баяўся: а што, калі i пры вучнях Сяргей не будзе размаўляць з ім? Што рабіць тады? Але мацней за гэтае пачуццё была ўпэўненасць, што Сяргей павядзе сябе разумна i ніякай бестактоўнасці ў прысутнасці вучняў не дазволіць. A калі ўсё абыдзецца добра — гэта будзе крокам да ix прымірэння. На экзамене яны мусяць пра нешта гаварыць паміж сабой. Нельга ж маўчаць бясконца.

Поделиться:
Популярные книги

Звездная Кровь. Экзарх III

Рокотов Алексей
3. Экзарх
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Экзарх III

На границе империй. Том 8. Часть 2

INDIGO
13. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8. Часть 2

Черная стрела

Стивенсон Роберт Льюис
Приключения:
исторические приключения
8.83
рейтинг книги
Черная стрела

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Черный Маг Императора 16

Герда Александр
16. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 16

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Воспоминания о Корнее Чуковском

Коллектив авторов
Документальная литература:
биографии и мемуары
6.25
рейтинг книги
Воспоминания о Корнее Чуковском

География растений

Гумбольдт Александр
Классики естествознания
Научно-образовательная:
ботаника
7.50
рейтинг книги
География растений

Корпорация М.И.Ф. (сборник)

Асприн Роберт Линн
Фантастика:
юмористическая фантастика
8.79
рейтинг книги
Корпорация М.И.Ф. (сборник)

Атаман. Гексалогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
8.15
рейтинг книги
Атаман. Гексалогия

Последний Паладин. Том 12

Саваровский Роман
12. Путь Паладина
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 12

Печать Пожирателя 3

Соломенный Илья
3. Пожиратель
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя 3

Гром Раскатного. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Штормовой Предел
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гром Раскатного. Том 1

Кодекс Охотника. Книга XXXV

Винокуров Юрий
35. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXV