Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Герольд

Хваліцца — майстар на ўсе рукі, Лепш пакажы свае нам штукі.

Хлопчык-каляснічы

Вось пстрыкну пальцамі, адразу Усім вам будзе па алмазу.

(Пстрыкае.)

Бач, спражкі, брошкі, перлаў ніткі, Карона залатая, срэбра зліткі, Пярсцёнкі, шпількі, бранзалеты. І феерверкам на бакі Я рассыпаю светлякі,— Вось так агонь распальваюць паэты.

Герольд

Як прагна
рынулася зала
І да каштоўнасцяў дапала! А каляснічы ў цэнтры маскараду Кідае жменямі прынаду, Як рыбам кашу на падкорм. Гармідар, валтузня! — Садом! Але я знаю фокусы паэтаў, Цану іх штучных бранзалетаў. Той, думае, што мае кашалёк, А гэта проста матылёк, Другі хапае медальён, Глядзіць — вачам не верыць ён: Варушыцца ў далоні жук І раптам — пырх! угору з рук! Без лішняй рызыкі і слоў Усіх на смех падняў хлапчук — Дарослых дурняў і аслоў.

Хлопчык-каляснічы

Тлумачыў маскі добра ты, аднак Заглянуць у нутро не змог ніяк, Бо сутнасць рэчаў, з’яў, падзей — Не для герольдавых вачэй. Але даволі гэтага! Пара Звярнуцца нам да ўладара!

(Да Плутона.)

Скажы, чаму, з якой прычыны Ласкава ты даверыў мне ляйчыны Фурманкі гэтай і хіба Ты недзе знойдзеш лепшага раба, Які хутчэй бы коні ўпрог І мчаў цябе да перамог? Хіба не я адважна зброю браў, І бараніў цябе, і славу здабываў? І ці не здольнасцю паэта-хлапчука Дамогся ты лаўровага вянка?

Плутон

Калі ты хочаш сведчання, — скажу: Майго ты духу дух, і я табой І ганаруся, й шчыра даражу. Мой скарб — нішто! Багацце — розум твой! Найдаражэйшая карона — твой вянок! Перад усімі сёння прызнаю, Што ўсю любоў бацькоўскую сваю Табе адпісваю, сынок.

Хлопчык-каляснічы (да натоўпу)

Як шчодра я вам раздаю Прыязнасць і любоў сваю. Агонь свяшчэнны тых дароў То ззяе навакол галоў, То ўгору раптам шугане, То іскрай чэзлай мільгане, Тут загараецца, там не; Не знаю сам, ці варта мне На гэты тлум дурны, прасмердлы Растрачваць прыгажосці перлы.

Бабская балбатня

Яшчэ адзін рассеўся пан. О, ён, напэўна, шарлатан! Такая ссохлая машчына — Адно і званне, што мужчына, Шкілет і скура! Ушчыкні — Не забаліць яму ані!

Скнара

Вы, бабы, ліпкая кароста! Вам дагадзіць зусім няпроста. Пакуль таўкліся каля печы, Быў я Скупы; яшчэ галечы Тады не знала гаспадарка,— Наедак быў, звінела чарка, І поўны быў сундук жаночы — Цяпер за гэта колюць вочы. Цяпер з двара нясуць жанкі Набытак наш у дзве рукі. Нібы ў банкрута, у кабеты Цяпер больш пыхі, чым манеты. А муж сачы, вядзі разлікі, Куды ні кінься — скрозь пазыкі: Угоніць баба ў сем патоў Праз тых каханкаў і сватоў. Візіты, моды, шуры-муры, Парфума, транты, крэм на скуру… А
мне і грош не дасца дарам —
Быў я Скупы, а стаўся Скнарам.

Завадатарка

Шукай з драконам барышоў, А мы тут, зрэшты, ні пры чым. Ён падбухторвае мужоў, Каб нас не слухалі, жанчын.

Жанчыны гуртам

Па мордзе дайце і за дзверы! Ганіце пудзіла чарцям! Скрывіўся — ах, як страшна нам! Драконы гэтыя — з паперы. Паддайце выспятка такім гасцям!

Герольд

Спакойна! Не ў маёй натуры Цярпець скандалы, авантуры. Не… позна ўжо… двайныя крылы Дракон узняў, і з вогненнае зяпы Пачварныя палезлі рылы, Заварушыліся драпежна лапы… Адразу вымелася зала, Збязлюдзела і ціха стала.

Плутон сыходзіць з калясніцы.

А вось і ён! Сапраўдны бог! І знаць загадвае драконам Вялікі куфар з царскіх дрог, Набіты золатам чырвонным, І гэты скарб паднесці Скнары. Дальбог, тут дзейнічаюць чары!

Плутон (да каляснічага)

Цяпер ты цалкам вольны; твой намер Узняцца да вышэйшых сфер Павінен сёння спраўдзіцца; твой свет Не тут сярод маіх вазоў, карэт; Там, толькі там, свабодна зможаш ты Зірнуць у яснасць пекнаты. Там на самоце ты сабе стварай Дабра і прыгажосці светлы край.

Хлопчык-каляснічы

І там тваім паслом надзейным буду, Твайго дабра ніколі не забуду, Бо добра ведаю, — дзе ты, там ёсць Дастатак, сытасць, здавальненне, Дзе я — там праца цяжкая, натхненне, Але і шчасце, радасць, прыгажосць. З табою жыць — не мець нястач, бядоты, Са мной — бясконцыя турботы, Але я з радасцю прымаю гэту долю. Бывай! Цяпер ужо я мецьму волю, Аднак, на першы почут позвы Я буду рады сесці зноў на козлы.

(Знікае так, як і з’явіўся.)

Плутон

Цяпер пара са скарбаў зняць замкі, Жазлом герольд адчыніць сундукі, Каштоўнасцяў тут розных проста горы! Каралі рдзеюць, ззяюць, нібы зоры, Як перлы, нанізаныя на ніткі. Усё гарыць і ззяе ўвачавідкі.

Бязладныя крыкі натоўпу

Глядзіце! Залаты пясок Праз край ужо на дол пацёк! Здаецца, плавяцца сасуды, Манетны звон чуваць усюды — Чаканкі новенькай дукаты Пад колер ранішняй зары. Падлога ўсыпана. Бяры Нагніся і — ужо багаты. А лепш, бадай, прыбраць да рук Не дробязь гэту, а сундук.

Герольд

Ах, ёлупы! Які сундук! Не бачаць маскарадных штук. Усё блізір! Дукат ламаны Цана вам, сквапныя галганы. І хто, за клопаты якія, Вам даў бы горы залатыя? Вам толькі б з поўнай прагнай жмені У торбы пхаць, пхаць у кішэні. На словах кожны тут прыхільнік ісцін, А паглядзіш: галоўнае — карысць ім! О зграя псоў! О крумкачы! Гані, Плутоне, іх, таўчы!

Плутон

Поделиться:
Популярные книги

Слезы Эйдена 1

Владимиров Денис
11. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Слезы Эйдена 1

Жизнь, которой не было

Денис Палимов
1. Жизнь, которой не было
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Жизнь, которой не было

Локки 7. Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
7. Локки
Фантастика:
аниме
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 7. Потомок бога

Афганский рубеж 3

Дорин Михаил
3. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Афганский рубеж 3

Изгои

Владимиров Денис
5. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Изгои

Я снова князь. Книга XXIII

Дрейк Сириус
23. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я снова князь. Книга XXIII

Наследие Маозари 2

Панежин Евгений
2. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 2

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Курс 1. Сентябрь

Фокс Гарри
1. Маркатис
Фантастика:
аниме
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Курс 1. Сентябрь

Мальвиль

Мерль Робер
Фантастика:
социально-философская фантастика
научная фантастика
альтернативная история
8.29
рейтинг книги
Мальвиль

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Возвращение

Кораблев Родион
5. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
6.23
рейтинг книги
Возвращение

Бродяга

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Бродяга
Фантастика:
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Бродяга