Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Час чумы

Орлов Владимир Викторович

Шрифт:

III

На скрыжаванні каля палаца дэла Канчалерыя дарогу Гусоўскаму заступіў чалавек у адзенні пахолка.

— Сіньёра хоча бачыць яго даўні знаёмы.

— Я спяшаюся, — нецярпліва адказаў паэт. Перажыўшы бяссонную ноч, якую ўяўленне засяліла самымі змрочнымі вобразамі і малюнкамі, ён зноў кіраваўся да мецэната.

Гусоўскі хацеў абагнаць незнаёмца, ды той не адставаў.

— Тут блізка, і мой гаспадар не затрымае сіньёра надоўга. Я шукаю сіньёра ўжо другі дзень.

Можа, гэтыя пошукі

нейкім чынам павязаныя з ягоным сённяшнім клопатам?

Аднак Гусоўскі памыліўся.

Слуга правёў яго праз пыльныя пакоі пакінутага дома, і з сонечнай анфілады паэт трапіў у сутонне за цяжкімі разьблёнымі дзвярыма. З-за стала, што мясціўся пасярод прыцемнага пакоя, падняўся гнуткі чорнабароды чалавек у вішнёвай аксамітавай камізэльцы з багатым гафтам, і Гусоўскі пазнаў свайго даўняга зласліўца Строццы.

Пахолак знік, і Гусоўскі агледзеўся. Вокны пакоя былі схаваныя за цяжкімі запавесамі. На стале гарэлі тры свечкі, побач з пёрамі стаяў зялёны келіх з цёмным віном.

— Я маю копію вашай новай паэмы, — без уступу паведаміў Строццы. — Я прачытаў яе.

— Вялікі гонар, — заўважыў Гусоўскі. — Здаецца, раней сіньёр паэт не губляў часу на чытанне маіх вершаў.

Яны па-ранейшаму стаялі адзін супроць другога. Тонкі стан гаспадара быў сцягнуты паскам, на якім вісеў корд.

— Сіньёр Вітэліус рэкамендаваў вас як славутага паляўнічага, які аднойчы нават выратаваў саму каралеву, — пусціўшы кпіну міма вушэй, сваім заўсёдным ментарскім тонам казаў далей Строццы. — Цяпер я ведаю цану рэкамендацыям гэтага пасла без дзяржавы. Я ніколі не быў і, спадзяюся, не буду ў вашай Альбарутэніі, але нават мне вядома, што статак бізонаў, якія насяляюць вашы дзікія лясы, водзіць не самец, а саміца. Гэта пацвердзіць любы з супляменнікаў сіньёра паэта. Сам жа сіньёр паэт у сваёй паэме сцвярджае адваротнае. Дзіўная памылка! — пераможна скончыў Строццы.

— Напраўду, — пагадзіўся Гусоўскі, — статак водзіць зубрыца. Але я маю надзею, што мая паэма ўсё-такі не настаўленне паляўнічым, а нешта іншае. У паэзіі свае законы і свая праўда.

Адказам была крывая ўсмешка, і Гусоўскі з тугою зразумеў, што ўсё адно не здолее растлумачыць гэтаму чалавеку, навошта ён зрабіў важаком не зубрыцу, а зубра. Аднак у сэрцы не было звычнай варожасці. Было шкадаванне і разам з ім нечаканае пачуццё іхняе, яго і Строццы, лучнасці. Яны належалі да аднаго свету. Няхай Строццы ўсё жыццё пісаў халодныя паэмы, нечым падобныя да зграбных, але мёртвых слігаваных статуэтак, зробленых на старажытны ўзор, няхай так, але ж ён, гэты Строццы, пацвельваючы смерць, застаўся тут, сярод чумы, і на ягоным стале таксама пёры і стос паперы. Няхай сабе ён зноў зводзіць падрахункі, але ж, замест таго каб уцякаць ад пошасці, ён чытаў «Песню». Яны маглі працягваць спрэчку, маглі перайсці, як здаралася раней, да абразаў, ды ў гэтыя поўныя дыхання смерці дні яны незалежна ад свае волі і нават насуперак ёй былі адзін аднаму апораю і падтрымкай.

— Я заўсёды меркаваў, — амаль прыязна прамовіў Гусоўскі, — што паэзія — гэта не набор прыгожых статуэтак, якія можна паставіць на стале ці над камінам. Паэзія мусіць дапамагчы чалавеку будаваць храм сваёй душы. І ўладару, і людзям нізкага звання.

— Храм душы… — Строццы адпіў з келіха добры глыток. — Храм душы заміж Божага храма. Сіньёр паэт ужо трапіў у павуцінне адступніка Лютэра.

— Не, я не супраць храмаў. Прыгажосць заўсёды абуджае добрыя пачаткі. Дакрануўшыся

да ўзнёслага, людзі робяцца лепшымі. Але я ведаю, што дух чалавека Збавіцелю даражэйшы за самы багаты сабор. Што да Лютэра, дык на чале новай царквы стаіць воўк у авечай шкуры. Сэрца падказвае мне: ён пралье столькі крыві, што хрысціянскі свет яшчэ жахнецца.

— А параўноўваючы малое з вялікім, — без сувязі з ранейшым зласліва зазначыў гаспадар, — сіньёр паэт бессаромна спісвае ў Вергілія.

Гусоўскі не стрываў і шчыра засмяяўся.

— Вергілій, як мне памятаецца, суадносіць цыклопаў і пчол, а я — казла і зубра, — прамовіў ён скрозь смех, які на хвіліну вызваліў яго ад усіх цяжкіх клопатаў. — Сіньёр Строццы, на жаль, клопаты не дазваляюць мне і далей атрымоўваць асалоду ад нашае размовы, але хачу, каб вы ведалі, што ў гэтае ранне вы вылечылі мяне ад самоты.

— Зямныя турботы не павінны цікавіць нас, — фанабэрыста сказаў Строццы. — Мой дух ужо вольны ад іх.

Яны развіталіся халадней, чым сустрэліся, аднак Гусоўскі быў удзячны Строццы. Ён з задавальненнем застаўся б, але ж у адрозненне ад гаспадара ён меў на зямлі яшчэ шмат клопату. Насамперш ён не мог памерці і забраць у магілу сваю паэму. Ды сёння найгалоўнейшым было для яго іншае. Ён павінен быў уратаваць жанчыну, якая прынесла і, ён прадчуваў, яшчэ прынясе ягонай душы столькі болю, што яго хапіла б не на адно жыццё.

IV

У пакоях біскупа Эразма Вітэліуса моцна пахла палыновым дымам.

Прадбачлівы пасол штогод абнаўляў праз сваіх людзей запасы зёлак, і ў першыя ж дні паморку, не надта давяраючы камфары і іншым тутэйшым лекам, загадаў адчыніць прывезеныя з радзімы куфэркі з палыном, мятаю, дзягілевым коранем і ягадамі ядлоўцу. Мецэнатавы слугі забяспечылі гэтым багаццем і Гусоўскага.

Не зважаючы на нягоды лёсу, Эразм Вітэліус зусім не збіраўся ў сорак пяць гадоў пакідаць гэты свет. Перш чым пачаць размову, ён старанна панюхаў змочаную ў воцаце губку, выпіў кубак мятавага настою і змусіў зрабіць тое ж самае і паэта.

— Новы папа не спяшаецца ў Рым, і мой статус пакуль нявызначаны, — паважна і крыху забаўляючыся нецярпеннем Гусоўскага, сказаў мецэнат. — Аднак для тых, хто не спалохаўся чумы, я застаюся паслом пры двары яго святасці. Ты не памыліўся. Гэта сапраўды яна, і ёй сапраўды пагражае трыбунал боскай юстыцыі. Даносчык, імя якога мне не раскрылі, абвінавачвае донну Франчэску ў тым, што яна заключыла дамову з д'яблам і зрабілася ведзьмай. — Вітэліус скептычна ўсміхнуўся. — Я пусціў у ход усе сувязі і атрымаў дазвол прысутнічаць на першым допыце. Ты дапушчаны ў якасці майго сакратара.

— Монсеньёр…

— Спачатку я хачу пачуць пра тое, што даведаўся ты. — Вітэліус зноў прыклаў да носа губку з воцатам.

— Я быў у яе дома. Праўдзівей, на тым месцы, дзе стаяў палац яе бацькі. Палац згарэў, цяпер там атабарыліся бадзягі. Яны вельмі хацелі пазнаёміцца са мной, дакладней, з маёй калітой. На шчасце, зброя заўсёды пры мне…

— Палац згарэў! — Эразм пацёр рукі. — Гэта цудоўная навіна.

— Нарэшце Бог паслаў мне на той вуліцы старую, якая нешта ведала. Бацька і брат донны Франчэскі памерлі аднымі з першых, не паспеўшы выехаць з горада. Слугі расцягнулі ўсё, што маглі, і разбегліся. Пэўна, нехта з іх і пусціў палац дымам. Болей я нічога не ведаю.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Повелители сумерек

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
юмористическая фантастика
детективная фантастика
6.00
рейтинг книги
Повелители сумерек

Барон

Первухин Андрей Евгеньевич
5. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.60
рейтинг книги
Барон

Неучтенный элемент. Том 10

NikL
10. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 10

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Геном хищника. Книга третья

Гарцевич Евгений Александрович
3. Я - Легенда!
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Геном хищника. Книга третья

Том 3. Рассказы 1896-1899

Горький Максим
3. Собрание сочинений в тридцати томах
Проза:
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Том 3. Рассказы 1896-1899

Артефактор. Шаг в неизвестность

Седых Александр Иванович
1. Артефактор
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.12
рейтинг книги
Артефактор. Шаг в неизвестность

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Неучтенный элемент. Том 3

NikL
3. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 3

Телохранитель Генсека. Том 2

Алмазный Петр
2. Медведев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Телохранитель Генсека. Том 2

Черный рынок

Вайс Александр
6. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Черный рынок

Наномашины, наследник! Том 9

Новиков Николай Васильевич
9. Первый среди карапузов
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, наследник! Том 9

Я уже граф. Книга VII

Дрейк Сириус
7. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже граф. Книга VII