Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Ну, — казала, — трэба ісці мыць рукі, ды будзем развітвацца.

Адольф з жонкаю кожны раз потым ламалі галовы, што б гэта магло значыць, і не знаходзілі тлумачэння, акрамя асацыяцыі з выразам — «умываю рукі».

Прыезды сваякоў былі рэдкія, раз на год максімум. Да таго ж і сустрэчай гасцей, і ўладкаваннем, і пачастункам, і адпраўкай — усім займалася жонка. А Адольф, натура творчая, як толькі выпадаў вольны час і дазваляла надвор’е, закідваў мальберт за плечы, заводзіў мапед, і — на акварэлькі.

— З’езджу на акварэлькі! — казаў ён, як рыбакі кажуць — «на акунёў», ці паляўнічыя — «на качак».

З берага Дняпра адкрывалася

прыгожая, шырокая панарама. Адольф ставіў мальберт, або з эцюднікам хадзіў па беразе, выбіраў ракурс, накідваў на паперу эскізы, замалёўкі. Зрэшты, які б ракурс ён не выбіраў, на якое б месца не станавіўся, выходзіла адно й тое ж: выгін Дняпра, лугавіна за ім, купка асін, дарога ў полі, кавалак неба і купал цэркаўкі.

Ён так на гэтай тэме натрэніраваў вока і набіў руку, што, у прынцыпе, яму і на натуру выязджаць не было асаблівай патрэбы — дома маляваў па памяці, і ўсё роўна атрымлівалася вельмі прыгожанька, проста копія як у сапраўдных майстроў пейзажу, асабліва калі акварэль узяць у рамку пад шкло або ў звычайнае паспарту.

Акрамя маральнага задавальнення, малюнкі здорава выручалі ў сэнсе эканоміі грошай. У Адольфа ніколі не было клопату перад 8 сакавіка, ці на Новы год, ці проста — калі сам ідзеш у госці, або да цябе прыходзяць — заўсёды гатовы падарунак-сувенірчык.

Мелася ў яго яшчэ адно хобі. У выхадныя ён любіў выпіць і паіграць на гармоніку, што застаўся ад бацькі. Асабліва прыемна было ўвосень, калі вечар, за вакном непагадзь, вецер ірве лісце з дрэў… А дома так утульна, суха. На стале выпіўка, закуска… І ўсё ў яго так спакойна, ладна. Дзеці добра вучацца. Жонка тут.

Адольф выпіваў чарку гарэлкі, адчуваў, як цяплее на душы. Браў гармонік. Гладкія перламутравыя кнопкі слухаліся пальцаў, пакой запаўняла мелодыя песні «Чобаты вы мае».

Хоць яму крыху сорамна было, што замест пісання шэдэўра марнуе час, траціць яго на пустое, але надта любіў ён такія вечары. Ён называў іх «маленькай слабасцю».

Здаралася, што «слабасць», акрамя выхадных, прыхоплівала яшчэ і панядзелак. Потым, у аўторак, на пытанне: дзе быў? чаму прагул? — Адольф з вінаватай усмешкай адказваў:

— Ну вы ж ведаеце — ёсць у мяне гэтая маленькая слабасць!

І яму даравалі.

ІІ

Вось так да крызісу жыў чалавек. Не горш, а бадай, лепш за іншых. Меў хлеб і да хлеба, жонку, мапед, дзяцей, працу і мару пра шэдэўр, якім рана ці позна спадзяваўся здзівіць калі не ўсё чалавецтва, дык хаця б некаторых знаёмых з камвольнага камбіната.

А час — як толькі ён адзін умее — бег сабе і бег. Ды не проста бег — ляцеў! Усё змянялася вакол. Адольф даўно ўжо карыстаўся мабільным тэлефонам, і патрошку — інтэрнэтам. Прадукты хадзіў купляць не ў гастраном, а ў супермаркет. Надпісы на шыльдах для начальніцкіх дзвярэй не пісаў тушшу каліграфічна, а набіраў на камп’ютары якім хочаш шрыфтам і выводзіў на прынтары. Разбіраўся ў тэрмінах «крэдыт, лізінг, іпатэка» — прынамсі, ведаў, што яны абазначаюць. Камунальныя паслугі аплачваў у філіяле банка замест ранейшай ашчаднай касы. Зарплату атрымліваў па картцы ў банкамаце, прычым, здымаючы грошы ў беларускіх рублях, абавязкова хоць нейкую частку з іх вылучаў на пакупку даляраў, а потым дома разыгрываў жонку: то выдумляў, што даляры ўкралі, ці што ён іх згубіў, ці няправільна іх налічылі, ці што фальшывыя яны — і жонка кожны раз паддавалася, рабіла выгляд, што верыць, вохкала, божкала, а ён у апошні

момант спаважна даставаў некалькі замежных купюраў. Яны любілі так пагуляць.

Двор іхні пакрысе, з кожным годам запаўняўся новенькімі машынамі самых розных памераў, марак і колераў, — ужо нават па тратуарчыку немагчыма было прайсці, а трэба праціскацца бокам. А некалі Адольфаў мапед быў адзіны траспарт на ўвесь дом.

Раней з усяго дома толькі ў іх кватэры быў зашклёны балкон — цяпер ва ўсіх стаялі еўрапакеты, а іхні балкон калі чым і выдзяляўся, дык хіба што перакошанай драўлянай рамаю і трэснутай шыбкай, заклеенай скотчам.

Яшчэ не так даўно са сваімі малюнкамі Адольф быў ледзь не адзіны на ўвесь раён «бізнесмен». А цяпер — куды ён са сваёй акварэлькай, кошт якой пляшка гарэлкі? — неяк сорамна было ўжо нават бясплатна дарыць.

Дача іхняя цяпер выглядала хлеўчыкам у параўнанні з катэджамі-камяніцамі, што ўзносіліся побач.

Дзеці, гэтыя анёлы нябёсныя, таксама шпарка раслі. Вось ужо і сыну Адольфа — Адолі, прыйшла позва ў ваенкамат. Старэйшы Адольфаў пляменнік, Талян са Старушак, той увогуле ўжо год як адслужыў і нават паспеў ажаніцца — жыў у жонкі ў Гомелі. Дачка Ірачка непрыкметна вымахала ў дарослую дзеўку, рыхтавалася да выпускных экзаменаў, капрызнічала і псіхавала. Тут да ўсяго яшчэ брат Іван памёр.

На пахаванні першае, што кінулася Адольфу ў вочы, — як змянілася Ніна: у чорным, заплаканая, пастарэлая, прыгорбленая. І побач з ёю Талян, такі дарослы! Талян быў у ваенай форме, толькі з адпоратымі пагонамі і без шаўронаў. Хоць вярнуўся ён з войска даўнавата, з формай не хацеў развітвацца, яна пасавала яму. Прыгожы, падобны на маладога Адольфа, толькі ростам больш гонкі. Засмучэння вялікага не было на яго твары.

Гаварыў Талян з дзядзькам па-мужчынску. Закурыў цыгарэту, расказаў шэптам, азіраючыся, што служыў у сакрэтнай роце. Малако давалі, плюс ільготы, прыроўненыя да «чарнобыльскіх» і «афганскіх».

— А чым займаліся?

Талян азірнуўся, прыціснуў палец да вуснаў: маўляў, цыц! што вы! ваенная тайна! Паказаў на адной руцэ два пальцы, на другой растапырыў усе.

— Дваццаць пяць! Пацярпіце, дзядзя, — зашаптаў на вуха. — Праз дваццаць пяць гадоў усё даведаецеся. Не раней! Дзядзя, — зрабіў страшныя вочы, — я вам нічога не казаў — вы нічога не чулі. Усё. Рот на замок, ключ ў ваду.

Лёніка нідзе не было відаць. Ні на могілках, ні ў двары, ні ў хаце. За жалобным сталом Адольф пацікавіўся, дзе ён. Ніна адвяла вочы.

— У лесе сядзіць, хаваецца, — неахвотна сказала. — Потым прыйдзе на магілку, калі ўсе разыдуцца. Дзіўны ён у нас. Ранімы. Сярод людзей яму не ўтульна… Не кожны разумее… Смяюцца з яго. А гэта хвароба такая, сацыяфобія. Прасцей кажучы — людабоязь.

— Во мая мамка Нінка дае! — з захапленнем абняў маці Талян. — Усё на свеце ведае! Больш за энцыклапедыю! Другой такой разумнай на планеце не знойдзеш!

Талян знешнасцю ўдаўся ў дзядзьку, а характарам — у нябожчыка-бацьку, не скупіўся на пахвальбу.

Цяпер ён, выпіўшы, то хваліў маці, то завочна бараніў брата:

— Лёнік у нас, дзядя, во такі! Вам не перадаць! Кожную сцежачку ў лесе ведае! Такі геній, якіх не было і не будзе!

— А ты чаму адзін? — спытаў Адольф. — Без жонкі? Ці ўжо? — ён акругліў рукі каля жывата.

— Не, яшчэ на курорт не адпраўляў, — засмяяўся Талян.

— Як?

— Ну, пытаюць: «Чаму ў цябе дзяцей няма?» — «Ды ніяк жонку на курорт не збяруся адправіць!»

Поделиться:
Популярные книги

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Повелители сумерек

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
юмористическая фантастика
детективная фантастика
6.00
рейтинг книги
Повелители сумерек

Князь Андер Арес 4

Грехов Тимофей
4. Андер Арес
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Андер Арес 4

Антимаг

Гедеон Александр и Евгения
1. Антимаг
Фантастика:
фэнтези
6.95
рейтинг книги
Антимаг

Полигон

Гостева Ирина
S.T.A.L.K.E.R.
Фантастика:
боевая фантастика
7.78
рейтинг книги
Полигон

Неучтенный элемент. Том 2

NikL
2. Антимаг. Вне системы
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неучтенный элемент. Том 2

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Вернувшийся мечник
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мечник Вернувшийся 1000 лет спустя. Том 2

Хроники Тириса. Книга 1

Маханенко Василий Михайлович
1. Хроники Тириса
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Хроники Тириса. Книга 1

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2

Т. 03 Гражданин Галактики

Хайнлайн Роберт Энсон
3. Отцы-основатели. Весь Хайнлайн
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Т. 03 Гражданин Галактики

Старый, но крепкий 3

Крынов Макс
3. Культивация без насилия
Фантастика:
рпг
уся
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Старый, но крепкий 3

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя