Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

А ўвечары была ванна, Ціша, стол. Дзядзька, выпіўшы пару шклянак віна, забыўшы на пляменніка-сведку, расказваў жонцы:

— Я ж на браніроўцы!.. Дваццаць пяць пагонных выклалі — палічы!.. Ах, мая Ціша… Я ж вас, скажы, забранірую!.. Броню ў бальніцу кладуць — чуў? — да Петрыка. — А Лёня ўсё ў АВІР ходзіць… Я ж вам пахаджу…

Петрык ужо навучыўся амаль не слухаць дзядзькавую балбатню, і звярнуў увагу на гэтае новае слова, АВІР, бо яно выклікала ў яго асацыяцыі з вірам, пра які расказваў дзед Якаў, — дзе сом людзям спіны хвастом ламае, а шчупакоў можна чэрпаць вёдрамі зімой і летам.

У той раз яму так спадабалася быць самастойным, што ён пачаў прасіцца ў маці, каб часцей адпускала яго

ў горад аднаго.

— Ты ж сама кажаш — я вялікі! Мне ж хутка дзевяць!

І маці пачала адпускаць. У яе і так хапала клопату. Перад гэтым яна доўга раздумвала, нават раілася з ім, з Петрыкам, як быць з бацькам? Як яго выманіць адтуль? Нарэшце напісала коратка: вяртайся хутчэй, бо цяпер у нас поўна грошай. Адказ прыйшоў імгненна; бацька паведамляў, што яму трэба «кроў з носу летнюю навігацыю адхадзіць!»

— Каму трэба, каб ты адхадзіў навігацыю? — разгублена, уголас разважала маці. — Не, не грошы яго там трымаюць — характар такі!

А Піт пачаў ездзіць у горад. У гэтай самастойнасці было многа прыемнага. Ён знарок прыязджаў удзень, каб быў час пагуляць да вечара. Ішоў у парк, ці на любімую плошчу. Там стаялі цагляныя і каменныя двух— і трохпавярховыя будыначкі, аздобленыя немудрагелістай ляпнінай, сціплымі завітушкамі, прымітыўнымі дэталямі франтонаў, але разам з тым кожны будынак быў не падобны на суседа. Усе яны туліліся бліжэй да плошчы і адзін да аднаго, ціснуліся так, што і праходу не было паміж імі, а як бы суцэльная сцяна. На другіх-трэціх паверхах жылі людзі — у кватэрах з вакенцамі. Вакенцы, нібы байніцы, зверху канчаліся паўкругам, і пад кожным меўся балкончык з чыгуннай разьбою, малюсенькі — на яго можна было паставіць хіба што гаршчок з геранню. А ўнізе, на першых паверхах, розныя шыльды сведчылі, што менавіта тут гандлёвы і культурны цэнтр. Ішлі «Кулінарыя», «Спорттавары», драўляны будынак рачнога параходства з двума шпілямі па баках, цырульня, фотаатэлье «Сілуэт», прамтаварны, бакалея, школьныя прыналежнасці, а таксама магазін «Іголка-нітка», прадуктовы, бюро рытуальных паслуг «Вянок», дзіцячая бібліятэка імя Самуіла Маршака, і нарэшце з самага краю плошчы ненавязліва ўпісваўся ў старадаўнюю архітэктуру новы трохпавярховы будынак гаркама партыі. Вузкі тратуар ад плошчы агароджвалі парэнчы — дзве жалезныя трубы, прывараныя да невысокіх стоек. Яны цягнуліся ўздоўж усёй плошчы, і калі вуліца на рагу заварочвала, парэнчы паслухмяна паўтаралі яе паварот. Былі яны сям-там крыху пагнутыя, адпаліраваныя да белі і надзвычай зручныя для сядзення.

Пятрусь сядаў на верхнюю, ногі ставіў на ніжнюю, і сузіраў. Так цікава было! За спінаю па плошчы ездзяць машыны, па тратуары ходзяць людзі… Ён мог гадзінамі так сядзець. Усё вакол стварала атмасферу ўтульнасці, дыхала нейкай мілатой, роднасцю, было так недалёка ад уласнага дома, што не верылася, што ты ў горадзе, а ўяўлялася проста як пераход тваёй роднай Чэшскай Слабады ў твой жа родны горад. І яшчэ — веданне, што ты такі самы, як і ўсе вакол, што ў цябе свой дом і ты ў любы час можаш туды вярнуцца. Людзі паходзяць і вернуцца дамоў, і ты вернешся. Вось ты ў гарадской кватэры, у дзядзькі Стаха, слухаеш яго п’яненькія байкі, а праз якіх дваццаць хвілін ужо босы ідзеш па цёплай траве да дзядзькі Стэфана… Ну не дзіва?

Дзядзьку Петрык знайшоў на агародзе з рыдлёўкаю. Стэфан ужо каторы тыдзень ваяваў з невядомымі жывёламі, якія захапілі агарод, тачылі норы, знешне падобныя на кратовыя, але па даўжыні і глыбіні не намнога меншыя за тыя траншэі, што браніраваў Стах. Вайна вялася з пераменным поспехам. Стэфан пасыпаў норы мыш’яком, абсаджваў каноплямі, палыном, памідорамі, выпальваў бензінам — нічога не памагала. Убачыўшы пляменніка, дзядзька стомлена абапёрся на рыдлёўку.

— Гэта ж трэба — распладзілася

паскудства… Помесь пацука з нутрыяй. У рэчцы жыве, і на сушы жыве. А норы глыбозныя, ступіш — нага падае! І курэй душаць.

— А хто гэта? Як яны завуцца? — згараючы ад цікаўнасці, спытаў Петрык.

— Не ведаю і ведаць не хачу. Паскудства яны завуцца. А то бабёр прыходзіць маліны есці, — скардзіўся на свае беды дзядзька Стэфан. — Вунь сцежку ў траве пратаптаў, як слон.

— З нашай рэчкі? — не паверыў Пятрок.

— З нашай. Яны ж там вышэй, каля рапорціка, усё перагацілі — чаму ў нас і рэчка абмялела. Ён адтуль ходзіць, па начах, пакуль раса на траве — так яму ісці лягчэй.

— А як ён есць? Як дастае?

— Сядае на хвост, лапаю галіны нагінае. Аб’есць да апошняй ягадкі, толькі зялёныя пакіне. Хачу каго прасіць са стрэльбай, ці з капканам, ці з віламі, — задумліва сказаў дзядзька, — каб зрабілі засаду. Во-о-сь.

Побач асцярожна хадзіла і прынюхвалася да нор кошка з куксаю на хвасце. Дзядзька Стэфан усіх сваіх катоў так «купіраваў» — проста і без наркозу — адсякаў сякерай кончык хваста. «Яны тады гладчэйшыя робяцца, і вясной спакойныя». Петрык, яшчэ малы, аднойчы бачыў гэтую працэдуру, бачыў, як кошка мяўкае і плача, залізваючы акрываўлены хвост. Ён сам тады, гледзячы на яе, плакаў ад шкадавання.

«Вось каб расказаць Леаніду Міхайлавічу! — падумаў Петрык. — Пра невядомых звяроў, пра бабра, пра кошку…» Гісторыі маглі б атрымацца не горшыя, чым пра пеўня, які памёр ад стрэсу. Ды вось толькі, здагадваўся Петрык, наўрад ці зразумее іх настаўнік, хутчэй за ўсё зноў назаве звычайным глупствам.

14

Першага верасня 1982 года баба Домна легла ў бальніцу. Нібы знарок цярпела, як па календары адмервала, каб укласціся роўненька ў лета. І адразу асірацеў дом без Домны. Не хапала не толькі яе лагоды, утульнасці, дабрыні, а яшчэ і проста фізічна стала пуста: было тры чалавекі — засталіся два. Маці варыла, мыла, ездзіла ў парнікі і кожны дзень адведвала бабулю ў бальніцы, той самай, дзе працавала Стахава жонка цётка Таня; хоць гэта было добра — свой чалавек у бальніцы.

Загучала слова аперацыя. Раней чужое, незнаёмае, а цяпер вось трывала ўвайшло ў сямейны лексікон. Пад рэфрэн гэтага слова пачалася восень, і Петрыкаў другі клас. А ў школе яго чакала яшчэ адна непрыемная навіна: Леанід Міхайлавіч больш не будзе працаваць, звольніўся, некуды ад’язджае… Навошта? Было пачуццё крыўды і рэўнасці. Як гэта яго, Петрыка, вось так, без папярэджання, без развітання можна кідаць? І яшчэ былі змены. Піт хоць і бачыў улетку Тамаша з Галькай амаль кожны дзень, але толькі цяпер, у школьных сценах, звярнуў увагу, што Галька стала зусім вялікая, даўгалыгая, худая, і ад таго страціла нешта, нейкую сваю прывабнасць. Тамаш таксама перагнаў ростам Петрыка на паўгалавы. Ён загарэў, паздаравеў. Хваліўся, што нават пакурвае. Самастойна разважаў, што цяпер школа яму зусім непатрэбная, бо ён усё роўна будзе трактарыстам, як бацька.

Так пайшла восень. Пасля сонца — пахмурнасць, пасля раскашавання зеляніны — пажухласць, пасля цяпла — вецер, дождж і стыласць… Ночы сталі доўгія. За цэлую восень здарылася толькі адна падзея: нарэшце дабудавалі ў Слабадзе воданапорную вежу, але вадой з яе ўсё адно не карысталіся, а па-ранейшаму бралі з калодзежаў і з калонак. Адзінаццатага лістапада, у чацвер, павінны былі рабіць чарговую аперацыю бабе Домне. У школе Петрык думаў пра яе, успамінаў, як улетку ля рэчкі дакранаўся да дзеда Якава і загадваў жаданне — каб бабуля паравілася. Можа, цяпер яно спраўдзіцца? Прыбег са школы і па матчыным твары зразумеў, што горб Якава не памог. Доктар шчыра сказаў цётцы Тані — няўдалая аперацыя. Прыйшоў дзядзька Стэфан. Пачалі раіцца.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Gloster Gladiator

Иванов С. В.
72. Война в воздухе
Научно-образовательная:
история
военная техника и вооружение
военная история
5.00
рейтинг книги
Gloster Gladiator

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Тринадцатый XIII

NikL
13. Видящий смерть
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый XIII

Газлайтер. Том 25

Володин Григорий Григорьевич
25. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 25

Я уже барон

Дрейк Сириус
2. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже барон

Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

Валериев Игорь
11. Ермак
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Ермак. Противостояние. Книга одиннадцатая

Страж Кодекса. Книга VII

Романов Илья Николаевич
7. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга VII

Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 35

Володин Григорий Григорьевич
35. История Телепата
Фантастика:
аниме
боевая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бояръ-Аниме. Газлайтер. Том 35

Феномен

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Уникум
Фантастика:
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Феномен

Шатун. Лесной гамбит

Трофимов Ерофей
2. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
7.43
рейтинг книги
Шатун. Лесной гамбит

Неведомые дороги (сборник)

Кунц Дин Рей
Фантастика:
ужасы и мистика
8.00
рейтинг книги
Неведомые дороги (сборник)

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга