Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Арэхападзенне

Пачкоўская Віялета

Шрифт:
Маразы
акуляры надзелі лужыны падабрэлі cям-там батарэі напужаныя першай сцюжаю пажаўцелі лісты, захварэлі і гарбаты на вечар мала і на пенсію парасон уцякаю пад пакрывала ад пакроўскіх маразоў
* * *
пасыплю свой голаў снегам апошнім снегам, сабраным па горадзе вось і вясна а я не хачу, не маю права на яе толькі перасоўвацца моўчкі па вуліцах змяняць хранатоп сваіх думак у межах мінулага тыдня ты забудзешся? не ты дакладна не забудзешся ты проста станеш расчыненым акном сумнай усмешкай у метро пупышкай
на каштане
што дачакаецца вясны на якую я згубіла права на якую мы згубілі ўсякае права
* * *
А лепшым быў той, што кідаў манеты жменямі ў стары аўтамат, быццам залатыя зярняты. І цэлыя вечары расла, квітнела, запаўняла сваім водарам спачатку стромкія сходы, пасля ўвесь старасвецкі шынок, а ўрэшце наогул адчыняла дзверы і выходзіла ў густы берлінскі дождж музыка. Я прыходзіла толькі дзеля яго. Замаўляла каву й каньяк і разбівалася аб прывідныя мелі яго чарадзейства. Прыходзілі адныя і тыя ж, між сабой не знаёмыя, вымешвалі лыжкай сваю адзіноту, і ніводзін не асмельваўся зрабіць хоць крок у бок бога і ягонага музычнага аўтамата. Ноч расла ракавай пухлінай, напірала на дзверы, а крэслы прырасталі да людзей, як нагавіцы да наркамана, і множыліся каменныя глыбы, і дым падаў снегам, і бог ставіў рэчы, якіх не было. А потым А потым ён не памёр, проста скончылася віза, а лыжка сама залезла ў кішэню, быццам палец святога. Так, на памяць.
* * *
дождж за акном абгрызае нечыя косткі пускае слінкі да зямлі а пасля шчанюком ліжа рукі цягне за ланцуг тыркаецца мордай у кратавіны разганяе мінакоў і яшчэ добрую гадзіну гуляецца з уласным адлюстраваннем і бурбалкамі ў лужынах кінуўшы мяне самотна стаяць ля дзвярэй пад’езда з грымасай здзіўлення і змоклай торбай у руцэ
* * *
хаджу па вуліцах і шукаю вясну а знаходжу толькі зялёных вусеняў трамваяў што едуць у Вяснянку усё так няшчыльна а пасля скажуць: харошая была п'aра проста начыталіся аднолькавых кніжак а сваёй не напісалі
* * *
Вільня-Вільня, а ты такая, што мае звіліны самі ператвараюцца ў твае тонкія вуліцы.
* * *
а ў Галандыі… а ў Галандыі харашо там алычовае марозіва і дождж прайшоў там можна гуляць басанож удваіх да ранку або разгадваць пад ліхтаром крыжаванку там можна карміць галубоў і паіць галубых там можна смяяцца і біць гапату пад дых а ў Галандыі… так, там так харашо! колькі ўсяго ўбачыш, зайшоўшы ў кафэ-шоп!..
Верш пра камбайн
Я — машына па вытворчасці метафар Я — аматар у справе тонкай лірыкі калі крылатыя вампірыкі п’юць маю бензінавую кроў ну, будзь здароў! і плясь па твары Я напішу пад вашыя штандары транспаранты матам — з багаццем мастацкіх сродкаў у сваім зародку і хай хто скажа што я — камбайн для збору эпітэтаў
* * *
Ноч. Святлафор на скрыжаванні не ведае, у які кабак падацца.
* * *
Вішня ў квецені Скрала ў зімы эпітэт. Постмадэрністка.
* * *
Зіма
не золата і снег не павуцінне
А я гляджу ў акно, чакаю, раптам з неба Танцуючы з імпэтам тарантэлу Ўпадзе між белых кветак жоўты ліст Няма. Зіма. Ізноў прыйшла зіма! А я яшчэ не далюбіла восень Не дапісала вершаў ёй на мокрым лісці Не развітаўшыся, пайшла Зіма не восень І золата ніяк не стане срэбрам А срэбра золатам Як ні чакай таго, ніяк! Зіма… Снег быў, злы, халодны, цвёрды Мы ж з восенню ўдзвюх паплачам вадкім Пардон, цяпер адна Адна Зіма
* * *
а крылы вы мне далі акрылавымi фарбамі размалявалі мае валасы вы мелі рацыю пры падрабязным разглядзе рэштак вогнішча вы — мая новая культурная сітуацыя метафізічнасць расы дранцвеюць пэндзлі засынаюць бабры і яшчаркі ў прыску аблазяць насы дабранач я ўратую вас ад вогнішча бо вы прызямліліся там дзе патрэбна дабранач дабранач спі
Ілжэпрарок
Слухайце! Я — ілжэпрарок. Няхай частка «ілжэ» вас не турбуе — Я заўсёды ілгу, Дарма, што ўсё спраўджваецца. Прадказваю лёс, Бяру няшмат — ад «дзякуй» да… Вашай душы — У залежнасці ад таго, Наколькі вы хочаце пачуць праўду. Замовамі й прываротам не займаюся, Дзяўчынка, ён так і будзе з табой — Скажы мне дзякуй. Вы не чакалі майго з’яўлення? Думаеце, я чакала? Слухайце ўсе! Канца свету НЕ БУДЗЕ! Ён яшчэ не пачаўся. Будзе толькі… Карацей, жуйце смела тушонку з бляшанак, Грызіце мяшкі сухароў, Што на гарышчы, але склепу не чапайце. Дарэчы, смерці таксама не будзе. Так што можна хадзіць без касак і драбантаў, Можаце не карыстацца кантрацэптывамі, Бо нараджэнне таксама адмяняецца. Радуйцеся! Заўтра, калі прачняцеся І забудзеце пра мяне, У вас вырасце белае й цвёрдае за спінай. Радуйцеся, Кладзіце свае душы ў гэтую торбу, Верце мне! Я — ілжэпрарок.
Смерць Дзеда Мароза

Дзед Мароз памёр.

Ф. Ніцшэ
Снег валіў за каўнер хоць быў толькі пачатак зімы Ён ішоў і нервова паліў захінаючы вочы ссівелымі мокрымі патламі «Што за трасца!» Таксоўкі стабільна міналі старога ў недарэчным чырвоным паедзеным моллю плашчы Дзед махаў ім кійком Дзед кійком моцна грукаў у ходнік праклінаючы снежань і снег, і бязглузды ў такое надвор’е Парыж і бясконца падпальваў ужо мокры ўшчэнт недапалак «Гэты горад мяне даканае Гэты горад, халера, мяне ўсё ж даб’е» У вітрынах — хваінкі і бляск перламутравых зорак і бялізна з карункамі быццам з узораў на шкле а стары ўхапіўся за слуп і паволі спаўзае у агідную мокрую вату «усё. канец. хто цяпер павіншуе дзяцей?..» Падарункі на бруку ў брудзе хтось кліча паліцыю нехта са скрынкай падпахай дварамі ўцякае дамоў Ні крыві, ні слязы толькі снег і маўклівая Сена учапілася за парапет і выходзіць з сваіх берагоў
* * *
…пашый мне, маці, новыя латы, латы з тваіх сівых валасоў. памый слязьмі, бо іншым салдатам жыццё вярталі яны шмат разоў. падкуй мне, маці, майго каняку, пярсцёнкам сваім заручальным падкуй. тады сабакі не знойдуць знаку, дзе праскакаў я, жывы пакуль. змайструй мне, маці, шалом ты новы, з купальскіх зёлак, свянцоных вербаў, каб не прымераў нашых галоваў драўляны кол пад чужынскім гербам. даруй мне, маці, што зблытаў стопы, парушыў рытмы, прасіў замнога. мне трэба воля вышэйшае спробы, таму для сэрца адна дарога. …пашый мне, маці, новае сэрца.
123
Поделиться:
Популярные книги

Сильнейший ученик. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Пробуждение крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сильнейший ученик. Том 2

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Сирийский рубеж

Дорин Михаил
5. Рубеж
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сирийский рубеж

Товарищ "Чума" 4

lanpirot
4. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 4

Тринадцатый XII

NikL
12. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
7.00
рейтинг книги
Тринадцатый XII

Кодекс Охотника. Книга XXXVI

Винокуров Юрий
36. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXVI

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Искатель 1

Шиленко Сергей
1. Валинор
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Искатель 1

Повелители сумерек

Первушина Елена Владимировна
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
юмористическая фантастика
детективная фантастика
6.00
рейтинг книги
Повелители сумерек

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Двойник короля 13

Скабер Артемий
13. Двойник Короля
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Двойник короля 13

Кодекс Охотника. Книга XXII

Винокуров Юрий
22. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXII

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

География растений

Гумбольдт Александр
Классики естествознания
Научно-образовательная:
ботаника
7.50
рейтинг книги
География растений