Поделиться:
Шрифт:
Віялета Пачкоўская
Арэхападзенне
* * *
твае вусны — як комін над хатай маёй бабулі толькі паліш часцей, чым яна ў печы твае вусны — як слімак на старой слівіне пяшчотныя і выкшталцоныя валасы — як халодныя макароніны звіваюцца долу, падаюць у міску ты некалі будзеш з залысінай як мой дзед, ты й зараз да яго падобны: стары грыб — худыя ногі, цыгарэта ў зубах і выключны ўнутраны свет толькі што не храпеш, але гэта прыйдзе з часам прасую твае майкі гладжу тваю скуру латаю кішэні, прышываю гузікі я кожны дзень шчаслівая бо ты штораніцы просіш есці а ноччу абдымаеш у
* * *
каб заплюшчыць вочы не трэба нейкіх надзвычайных высілкаў толькі стома, вялізная стома калі ляжу ў цёплым ложку (лепш за ўсё дома, але неабавязкова) і фіранка здаецца ветразем вялікага карабля калі цені перастаюць пужаць і ператвараюцца ў таніраванае шкло ў незамкнёныя дзверы паміж сёння і заўтра ты яшчэ нешта мне расказваеш нейкую надзвычай цікавую гісторыю а я ўжо сама бяру ўдзел у іншай гісторыі я ўжо гартаю вялізную кнігу сноў у пошуках зместу але па звычцы замаўляю два з тваім удзелам бо і ў сне хачу быць побач ты крыўдуеш ты надзімаеш вусны бо не можаш са мной кантактаваць вербальна але выключаеш лямпу і сцеражэш маё дыханне шкарпэткі на падлозе і зубы на шафцы а я працягваю праз пакой свае народжаныя сном шчупальцы і бараню цябе ад сябе ад ценяў на сцяне ад пірацкіх караблёў і сумненняў мы з табой катаемся на санках да самага-самага ранку Віёла
спадар, зайграйце на віёле дастаньце скрыпку з футарала яна без вас засумавала і вабіць вашых рук няволя спадар, зайграйце на віёле выправу, бранль у стылі рэгі вы самі гэтага хацелі струна і смык ўжо больш за ролі спадар, зайграйце на віёле і не заплюшчвайце вачэй цалуе вас віяланчэль каленьмі сціснуўшы да болю спадар, зайграйце на віёле спадар, зайграйце на віёле… * * *
архітэктура тваіх касцей нашмат складанейшая за шкілет тваёй чарапахі але, напэўна, прасцейшая за формулу паху дажджлівай восеньскай ночы дзіўныя нейкія сны спрасоння працягваю руку і спрабую намацаць тваю рабрыну але ты не побач да цябе пяць прыпынкаў на падземным каўчэгу і пяць навучальных дзён ва ўніверсітэце да цябе не было людзей у цябе няма рабрыны але ёсць выйсце на правы бок з яго крыштальным паветрам гарбатай цукеркамі і саплівым носам наўзамен * * *
пасялюся ў тваім заплечніку а ты нават не заўважыш буду кімсьці накшталт дамавіка шамацець сшыткамі надкусваць печыва а неяк па неасцярожнасці а мо й знарок засну ўсяродку і ты знойдзеш мяне на пары па лаціне ці міфалогіі возьмеш маленькую на рукі і панясеш далёка-далёка за самы далягляд мы будзем есці хлеб з семкамі і цалавацца сярод канваліі і сон-травы я падарую табе зялёны шарык патрэбных памераў і буду шторанку расчэсваць твае валасы самшытавым грэбнем а ты мае сваімі пальцамі заплятаючы ў іх траву і кавалкі смугі будзе
* * *
Уцякаю ад цябе ў розныя гарады пакідаючы лужыны 37 памеруй пах парфумы на брукаваных вуліцах а яшчэ недапалкі й адбіткі пальцаў на поручнях трамваяў і метро зіма замарожвае выдыхі робіць коўзкімі ходнікі і я валюся раскідваючы ў радыусе аднаго метра гарбузовыя семкі й рыбіну луску што расце ад адзіноты у далонях і кішэнях паліто (можаш пашукаць, калі дворнік не зблытаў з меднай драбязой) ты робіш тое самае ў гарадах дзе я ніколі не з’яўлюся таропка азіраешся на паваротах і толькі засынаючы ў аўто адчуваю як прыціскаешся да мяне рэменем бяспекі і трымаеш за руку * * *
я хацела б угнаць трамвай ды махнуць да цябе ў Амерыку па шашы Масачусэтс — tut.by але я ад прыроды нясмелая так што ты там пакуль трывай без мяне а трамваі калі вырастаюць збіраюцца ў зграі і едуць у Стайкі катацца на лыжах гуляцца ў снежкі паліць і піць піва (і нат зачынаюць там трамваянятак!) стаю на прыпынку й чакаю бо зараз лета рыхтую напад (але гэта табе па сакрэце) * * *
я хачу цалаваць снег на тваіх валасах шкада, што яшчэ далёка да зімы цёплыя рукі пазбаўленыя права патрабаваць сагрэцца і вушы трамваяў не абрастаюць белым пухам хутчэй бы згубіць дзе-небудзь парасон каб без згрызотаў сумлення папрасіць восень сабраць свае рэчы і сысці каб без сораму цалаваць снег на тваіх валасах пакуль святлафор не ўсміхнецца зялёным і машыны не пачнуць сігналіць прыспешваючы нас перайсці дарогу мы пяройдзем а мо нават перабяжым і спынімся ля пераходу каб вярнуцца назад каб зноў чакаць зялёнага і цалаваць снег на валасах Верш пра польскую візу
За спінай залева Ізноў залівае пра сны А я не ведаю Куды мне схаваць І з чым зрымаваць Сваю шчаслівую рожу Схаваю у метро Хоць нягожа Так усміхацца, хай сабе шчыра На людзях Я столькі б хацела Усім пра цябе расказаць Але выходжу З сябе на «Плошчы Якуба Коласа» І парушаю тваю Памежную зону А ў мяне толькі польская віза І два талоны На верхні транспарт І ніякай страхоўкі Напрадвосені
Не бойся, распранайся, мы ідзем Выколваць вочы ночы. Жнівень. Твой Салёны смак і водар палыновы І я — метафара the best да слова восень Нам хопіць органаў пачуццяў адшукаць Чарговы ўсход і філасофскі камень Нам хопіць перашкодаў, каб забыць Свае імёны і чужыя хайку Я расцякуся па тваёй крыві Ты зацвярдзееш у маіх касцях Ты быў Я буду А цяпер мы ёсць І немагчыма зашпіліць маланку На голай праўдзе й патаўсцелай ночы Я затушу апошніх светлячкоў Не бойся, распранайся, мой анёле Не бойся, дай руку Я твая восень
Комментарии:
Популярные книги
Страх
2. Дети Арбата
Проза:
историческая проза
9.49
рейтинг книги
Я все еще барон
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Зодчий. Книга IV
4. Зодчий Империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
7.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXII
32. Кодекс Охотника
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества 3
3. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
попаданцы
гаремник
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Путь к бессмертию 1
1. Девятихвостый Богатырь
Фантастика:
попаданцы
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Дважды одаренный. Том III
3. Дважды одаренный
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
юмористическое фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наномашины, звереныш! Том 5
5. Первый среди карапузов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Глэрд VIII: Базис 2
8. Глэрд
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 6
6. Шайтан Иван
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
7.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Горизонт Вечности
11. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00