Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Аліса ў Цудакуце

Кэрролл Льюис

Шрифт:

Тым часам яна патрапіла ва ўтульны пакойчык са сталом ля вакна, а ў яго скрынке (як яна і спадзявалася) былі веер і некалькі пар белых пальчатачак. Аліса схапіла веер і пару пальчатак і ўжо збіралася пайсці з пакою, як раптам пабачыла невялічкую бутэлечку ля люстэрка. На гэты раз на ёй не было аніякіх надпісаў, кшталту “ВЫПІ МЯНЕ”, але невядома чаму Аліса адчыніла яе і зрабіла глыток.

“Упэўнена, што здарыца НЕШТА цікавае,- сказала яна сабе,- як кожны раз, калі я што-небудзь з’ем ці вып’ю. Паглядзім, што робіць гэты напой. Спадзяюся,

ён зробіць мяне крыху большай, не тое мне надакучыла ўжо быць такой маленькай!”

Гэта здарылася хутчэй, чым можна было чакаць: не паспела яна вярнуць бутэлечку на месца, як стукнулася галавою аб столь і прыйшлося нават нахіліцца, каб не зламаць шыю. Аліса шпарка вярнула бутэльку туды, дзе яна стаяла, сказаўшы:

“Досыць! Спадзяюся, што не буду расці далей, не тое не змагу выйсці вонкі. Пэўна я выпіла замнога!”

Але шкадаваць было запозна! Аліса працягвала расці далей, і ўрэшце ёй прыйшлося стаць на калені, а праз хвіліну яна не змагла стаяць нават так. Ёй прыйшлося адным локцем прыціснуцца да дзвярэй, а другую руку падняць па-над галавой. Але рост не спыняўся, і урэшце ёй прышлося выцягнуць руку з вакна, а адну нагу сунуць у камін.

“Што са мной здарыцца,- падумала Аліса,- калі я працягну расці?”

На шчасце дзеянне чароўнага напоя скончылася, але яна адчувала сябе няўтульна. Алісе здавалася, што яна ніколі не зможа знайсці выхад, і ад гэтага адчувала сябе нешчаслівай.

“Як жа ж добра было дома,- думала бедная Аліса,- там я не змяняла свой рост кожную хвіліну, і мной не кіравалі мышы з трусамі. Я ўжо амаль шкадую, што пабегла за Трусам, але ж мне пакрысе пачынае падабацца гэткі лад жыцця! Хм, а што са мною яшчэ б МАГЛО здарыцца, цікава? Я ніколі не аб чым падобнам не чула, нават у казках не чытала, а тут сядзі цяпер у самоце! Магчыма пра мяне таксама колісь напішуць кнігу! Я нават сама яе напішу, калі стану вялікай,- а потым дадала сумным тонам,- хаця ў гэтым пакойчыку расці ўжо няма куды.”

“Але тады,- падумала Аліса,- як жа я стану вялікай? Суцяшае толькі адно – я ніколі не састарэю, але ж тады мне ўсё жыццё прыйдзецца вучыцца! Ой не, ГЭТА мне не падабаецца!”

“А мая ж ты дурнічанька!- адказала яна сама сабе.- Як ты збіраешся ТУТ вучыць урокі?! Тут і для ЦЯБЕ месца не хапае, а куды ты падзенеш падручнікі?!”

Так яна і працягвала спрэчку то з аднаго, то з другога боку, але праз колькі хвілін яна спыніла сваю размову, бо пачула голас звонку, і ёй захацелася паслухаць.

“Мэры Эн! Гэй, Мэры Эн!- крычаў голас,- Зараз жа прынясі мне пальчаткі!”

На лесвіцы пачуўся грукат чыіхсьці крокаў. Аліса здагадалася, што гэта ідзе Трус, каб яе знайсці, ад гэтага яна задрыжала так, што пачала калыхацца ўся хатка, хаця цяпер яна ў тысячу разоў была большая за Труса, і магла яго не баяцца.

Тым часам Трус падышоў да дзвярэй, але не змог з імі анічога зрабіць, бо адчыняліся яны ўсярэдзіну, але ж знутры былі прыціснуты Алісіным лакцём, і ён толькі дарма стараўся. Аліса пачула, як ён

сыходзіць, кажучы сабе: “Тады я абайду хату і залезу праз вакно.”

“Толькі як жа ж гэта ў ЦЯБЕ атрымаецца?”- падумала з усмешкай Аліса. Яна пачала чакаць, і калі пачула трусавы крокі пад вакном, пачала хапаць рукою паветра. Схапіць нічога не атрымалася, але звонку адчуліся чыйсьці енк, падзенне і звон разбітага шкла. Аліса вырашыла, што Трус патрапіў у парнік з агуркамі, ці штосці падобнае.

Пасля пачуўся сярдзіты голас Труса:

– Пат! Пат! Дзе ты бэсцішся?

Голас, якога ніколі да гэтуль не чула, адказаў:

– Тут я, тут! Яблыкі капаю, васпане!

– Знайшоў чым займацца!- сярдзіта заўважыў Трус.- Кінь дурное і бяжы да мяне на дапамогу! (І зноў пачуўся звон шкла)

– А цяпер, адкажы мне, Пат, што ты бачыш у вакне?

– Пэўна, чыясь рука, васпане! (Апошнія словы ён вымавіў разам і атрымалася “рукспане”.)

– Рука, кажаш, ёлупень! Ты калі-небудзь бачыў руку такога памеру? Яна ж ледзь праз вакно пралезла!

– Праўду васпан кажа, але ж гэта нічога іншага, як рука.

– Ёй няма, што там рабіць, ідзі і прыбяры яе!

Пасля, даволі доўга было ціха, і толькі час ад часу Аліса чула нейкія перашэптванні кшталту:

– Вой, не ўмею я лазіць па сценах, васпане, нават не прасіце, не палезу!

– Рабі, як я кажу, баязліўца кусок!

Аліса пару разоў паварушыла рукою ў паветры. Адчуліся адразу два енкі і звон бітага шкла.

“Цікава, колькі ў іх яшчэ засталося парнікоў,- падумала Аліса,- і што яны будуць рабіць далей? Шкада толькі, што выцягнуць мяне з вакна ім не ўдасца! Як жа ж мне надакучыла тут сядзець!”

Зноў на працяглы час настала цішыня, а потым раздаўся грукат калёс і спрэчка некалькіх галасоў. Аліса разабрала наступнае:

– Дзе шчэ драбіны?!

– Чаму я вінен несці ўсё адзін, другія драбіны ў Біла!

– Біл, хлопча, хуценька сюды з драбінамі!

– Стаў іх сюды, на вугал!

– Спачатку звяжыце іх!

– Навошта, яны і так даволі высокія!

– Ты ўпэўнены?!

– Так, Біл! Трымай, хлопча, гэтую вяроўку!

– А дах вытрымае?!

– Асцярожна, там дахавіна слабая ёсць!

– Падае! Хавайце галовы! (дзынь)

– Хто гэта зрабіў?

– Гэта ўсё Біла справы!

– Хтось вінен залезці ў хату праз камін?

– Я не палезу! Не прасіце!

– А каму лезці?! Мне?!

– Хай Біл лезе! Біл, хлопча, васпан хоча, каб ты палез у камін!

“Ага! Біла пасылаюць лезці ў камін,- здагадалася Аліса,- Усю адказнасць на яго спіхнулі! Не хацела б я быць на яго месцы. Камін, канечне, вузкаваты, АЛЕ Ж Я паспрабую добранька пхнуць яго!”

Яна падцягнула нагу колькі змагла і чакала, калі ў каміне хто-небудзь з’явіцца (хто дакладна, яна не магла ўявіць). Урэшце яна пачула чыісьці драпкі ў каміне. Здагадаўшыся, што гэта Біл, яна, як мага моцна, пхнула і стала чакаць наступстваў.

Поделиться:
Популярные книги

Лекарь Империи 10

Карелин Сергей Витальевич
10. Лекарь Империи
Фантастика:
городское фэнтези
боевая фантастика
аниме
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Лекарь Империи 10

Кодекс Крови. Книга ХVIII

Борзых М.
18. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVIII

Черный Маг Императора 10

Герда Александр
10. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 10

Маленькая женщина Большого

Зайцева Мария
5. Наша
Любовные романы:
эро литература
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Маленькая женщина Большого

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Винокуров Юрий
33. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXXIII

Законы Рода. Том 9

Мельник Андрей
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Древесный маг Орловского княжества

Павлов Игорь Васильевич
1. Орловское княжество
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Древесный маг Орловского княжества

Последний Паладин. Том 9

Саваровский Роман
9. Путь Паладина
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 9

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Адвокат Империи 15

Карелин Сергей Витальевич
15. Адвокат империи
Фантастика:
аниме
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 15

Чужая семья генерала драконов

Лунёва Мария
6. Генералы драконов
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Чужая семья генерала драконов

Третий. Том 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фантастика: прочее
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 6

Слезы Эйдена 1

Владимиров Денис
11. Глэрд
Фантастика:
боевая фантастика
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Слезы Эйдена 1